• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    А вось Максім жыў зусім іншымі клопатамі. Дакладней, увогуле без іх. Пасля дня нараджэння яго як падмянілі. Быў спартсмен і хатні хлопчык — стаў зацяты тусоўшчык. I амаль усе вечары ён бавіў з Ротмістравай.
    Калі Максім першы раз адпрасіўся «пагуляць з сябрамі», мама Юля нават узрадавалася. Хоць бы таму, што сыну давялося памірыцца з ёю, каб дазволіла. Але паходы ў кіно,
    на канцэрты і проста «пасядзець у кавярні» сталі паўтарацца ці не штодня — і калі яму спрабавалі запярэчыць, Максім спакойна адказваў: «Я не пытаюся, ці можна ісці, я проста папярэджваю», — і знікаў да позняга вечара. Праз тыдзень такіх пагулянак мама і сын зноў моцна рассварыліся. У «лялечным доме» зрабілася няўтульна. Мама Юля стала нервовай, злоснай, агульным сняданкам перад школай надышоў канец. Кабета ўвесь час казала, што ў яе баліць галава, і замыкалася ў спальні. Нават Вадзіка ў гімназію колькі разоў адвозіў тата Віця. Гледзячы на Максіма, ён хмурыўся, але маўчаў. Так працягвалася да ўчора, калі апоўначы Максім так і не з’явіўся дома. Соня была заснула, але яе абудзіў плач мамы Юлі і гучны голас таты Віці, які супакойваў жонку, не зачыніўшы спальні. Соня тады перавярнулася на іншы бок і паспрабавала зноў заснуць, але нічога не выходзіла. Недзе а гадзіне ночы маме Юлі прыйшла эсэмэска, і Соня чула, як тая ў экзальтацыі набірае нумар, але не можа дазваніцца.
    Загрузіўшы рыштунак у багажнік, Соня залезла на задняе сядзенне «таёты», расцягнулася там, падклаўшы пад галаву падушачку, і занялася тым жа, чым займалася кожную вольную хвілінку — цікаваннем за Ротмістравай. Яна запусціла мабільны інтэрнэт і адкрыла закладку. У Соніным «кантакціку» было ад сілы 50 сяброў, дый тое траціна з іх — розныя знакамітасці. Маша, такая стрыманая ў школе, у інтэрнэце была проста зоркай. Прынамсі, сяброў у яе было больш за 200, і з усімі імі, калі браць да ўвагі ейную старонку, яна актыўна дачынялася. Колькі разоў на тыдзень яе пазначалі на фотках розныя невядомыя Соні дзяўчаты і хлопцы. Звычайна гэта былі кадры з гульняў «Што? Дзе? Калі?», сэлфі з пагулянак па горадзе або нейкія клубныя тусоўкі... I апошнім часам Ромістрава часта фігуравала побач са Статкевічам. Нічога такога — зазвычай яны проста стаялі або сядзелі no634, але гэтая няпэўнасць і бянтэжыла. Калі б нехта падлавіў, як яны абдымаюцца або хоць бы трымаюцца за рукі, усё
    адразу б зрабілася ясным, а з яснасцю прыйшла б палёгка. А так — калідорныя і інтэрнэтныя пляткаркі 234-й школы ламалі дзіды на тэму, «ці Р. і С. разам». Ад гэтага бясконцага пералівання з пустога ў парожняе, якім займаліся нават Галя са Снежкай, Соні рабілася яшчэ горай.
    Уночы ніякіх абнаўленняў у Ротмістравай не было, але цяпер, відаць, папрачыналіся ўдзельнікі чыёйсьці хатняй вечарынкі, і павыскоквалі фота. На адным з іх была пазначаная Маша, але цэнтр кадра складала не яна, а Максім. Пара сядзела на падлозе перад грандыёзнай скураной канапай, патурэцку, у атачэнні дзяўчат, якіх Соня не ведала, зверху з канапы звісалі хлапечыя ногі ў стракатых шкарпэтках. Усе, хто трапіў на фотку, з запалам усміхаліся. Нават Максім. Ён зацікаўлена глядзеў крыху ўбок, на экран тэлевізара, а ў руцэ ў яго была бутэлька піва.
    Максімава мама актыўна гойсала па профілях вучняў 234-й школы пад дзявочым іменем Юлія Арцёмава і гэтую фотку калі яшчэ не выпаліла, хутка выпаліць. Будзе новы скандал. Але Соню зачапіла зусім не піва. А тое, што да бутэлькі ў Статкевічавай руцэ нязмушана, па-свойску, цягнула руку Маша.
    Што гэта, калі не доказ? Ускосны, але доказ. Соня зарылася галавой у падушку і ляжала так, пакуль тата не прыйшоў у машыну.
    ххх
    Мама Юля сядзела на канапе ў холе другога паверха і ціхутка выла, выціраючы твар лапікамі папяровага ручніка. Скрутак ляжаў побач на шкляным століку. Яшчэ на століку ляжалі ноўтбук, мабільны тэлефон і спустошаная бутэлечка валяр’янкі. Тата Віця хадзіў сюды-туды па калідоры з мабільнікам:
    — Слухай, падмяні мяне... У мяне дома «чэпэ»... Пасля абеду пастараюся пад’ехаць... Ну ўсё, давай... Юля, —
    працягнуў ён, схаваўшы тэлефон у кішэню пацёртых джынсаў, — прашу цябе, супакойся ўжо...
    — Віця, можа, усё-ткі ў міліцыю?
    — Якая міліцыя, Юля?.. I содняў не прайшло.
    — Ёсць жа валанцёры, яны шукаюць людзей, яны адразу...
    — He накручвай сябе. Проста трэба пачакаць...
    — У нас у доме ўвогуле ёсць мужчына?! — мама Юля выбухнула новай серыяй рыданняў, уткнуўшы твар у рукавы хатняй кашулі. — Зрабі хоць што-небудзь! Знайдзі на яго ўшчунак, мяне ён зусім не слухае! Паглядзі, што ён выкідвае! А ты ўвесь час маўчыш!
    — Я маўчу? Я — маўчу? — тата Віця стомлена ўздыхнуў — размова гэтая шматкроць паўтаралася за апошнюю ноч. — А хто казаў, каб я не лез да дзяцей са сваімі дзетдомаўскімі метадамі? Хто мне тут расказваў пра ліберальнае выхаванне? Пра тое, што не трэба хлопца кіем заганяць ва ўніверсітэт, што ён сам мусіць зрабіць выбар? I што? I які ягоны выбар? Гэтага ты дамагалася?
    Мама Юля ўсхліпвала, не адказваючы. Потым падсунула мужу ноўтбук са здымкам развясёлай моладзі.
    — Вось, палюбуйся.
    Старэйшы Статкевіч млява зірнуў на фота сына з бутэлькай і спытаўся:
    — I што?
    — П’е піва.
    — I што?
    — Як «і што»? Алкаголь... Хто ведае, што там у іх яшчэ? Ведаеш, якія зараз шкодныя наркотыкі?
    — Ён дастаткова разумны, каб не пхаць у сябе розную дрэнь. А гэта проста піва... Вось я ў ягоны час...
    — Але ў твой час не было наркотыкаў! I потым, ён з дзяўчынай!
    — I што? Яму сямнаццаць! Ці ты хочаш, каб ён быў з хлопцам?
    — Яна мне не падабаецца!..
    — Вось менавіта! Кажаш пра нейкую свабоду выбару, а сама ўвесь час дыктуеш мальцу, з кім і калі яму сустракацца, — тата Віця азірнуўся на дзверы Сонінага пакоя і сцішыў голас. — Паміж намі, Юля, вось гэтае тваё бясконцае сватанне да Пецевай дачкі выглядае вельмі непрыгожа. Я б на месцы Максіма таксама раззлаваўся. I ўвогуле, несправядліва неяк: я не магу і слова сказаць, як і куды яму паступаць, а ты, значыць, у ягонае асабістае жыццё ўлазіць можаш. He падабаецца яна ёй! Галоўнае, каб яму падабалася.
    Мама Юля зноў пацягнулася па папяровы ручнік.
    — Ведаеш што, даражэнькая... — працягнуў Віктар Статкевіч, — з дэмакратыяй мы завязваем. Я пагавару з ім, але мы зробім так, як я хачу і як я лічу правільным...
    Ён замоўк, бо на сходах з’явіўся Пётр Сінічка. Зразумеўшы, што трапіў у эпіцэнтр сямейнай сваркі, той пачаў апраўдвацца:
    — Гэта... Ключы не магу знайсці. Увесь дом абшукаў... — Ён зазірнуў у даччын пакой і працягнуў: — Ну, можа Соня ўзяла... Я пайду.
    — Пеця, — сказала, усхліпваючы, мама Юля. — Максіма дагэтуль няма...
    — Як няма? — заміргаў вачыма Сінічка. — Я ж з ім толькі што на кухні снедаў. Сядзіць там, сардэлькі наварочвае. Як з галоднага краю. Расце арганізм... Я думаў, вы ўкурсе...
    Юлія Статкевіч падарвалася з канапы і кінулася да сходаў, але муж схапіў яе за плячо.
    — He трэба, не прыніжайся... Давай мы зараз супакоімся і пагаворым з ім як дарослыя людзі з дарослым сынам, а не як квахтухі з куранём.
    I, зноў выцягнуўшы мабільнік, пачаў пракручваць пальцамі кантакты.
    XXX
    Больш за ўсё на свеце Максіму хацелася спаць. Калі ён паеў, гэта сталася зусім відавочна. Спаць хацелася нават больш, чым у душ. Увушшу звінела, вочы зліпаліся. Калі ён увайшоў у дом, яму здалося, што наверсе нехта размаўляе, але цяпер усё было ціха. Яно і да лепшага. Яго начная выхадка ў вачах бацькоў — форменнае злачынства. А любое злачынства, як вучаць нас Фёдар Дастаеўскі і яго прарок — гэтая прыпыленая Ніна Віталеўна, — цягне за сабой пакаранне. Але ўсё-ткі прыемней адкласці сямейную сцэну да вечара, калі ён крыху ачомаецца.
    Але каб жа. He паспеў ён крануць клямкі ўласнага пакоя, як дзверы бацькоўскай спальні плаўна адчыніліся, і адтуль вызірнуў тата.
    — Максім, зайдзі на хвілінку. Ёсць размова.
    Калі яны будавалі дом, мама прапаноўвала выгарадзіць тату асобны кабінет, але той адмовіўся, бо любіў працаваць у гасцёўні. Ён увогуле любіў бавіць вольны час на першым паверсе, бо дома бываў рэдка і ўнізе было больш шанцу перасячыся з хатнімі. Але былі сямейныя справы, якія вымагалі камерных умоў. I для такіх спраў — ува ўсіх уласных і здымных кватэрах — бацькі выкарыстоўвалі сваю спальню.
    У бацькоўскую спальню хлопчыкі заходзілі не так часта. Пераважна прасіць прабачэння ў мамы, калі нашкодзілі. Або прапыласосіць ці занесці бялізну з сушкі. Яшчэ радзей бацькі запрашалі іх туды самі. На Максімавай памяці такое адбылося ўсяго тройчы. Першы раз — у Полацку, калі тата паведамляў яму, што яны ўсёй сям’ёй выязджаюць за мяжу. Другі раз — у Лондане, калі тата абвяшчаў ужо яму з Вадзікам, што сям’я вяртаецца ў Беларусь. Трэці раз — тут, у яшчэ не дабудаваным доме, калі бацькі сказалі хлопчыкам, што ў вёсцы пад Полацкам памерла старэнькая прабабуля.
    — Спадзяюся, усе жывыя? — млява прамовіў хлопец, пераступіўшы парог спальні.
    — He смешна, Максім, асабліва сёння, — адказаў тата. — Сядай.
    Максім прызямліўся на крэсла каля камоды, насупраць бацькоў, якія размясціліся на сафе перад ложкам. Ложак быў бездакорна засланы, і мама яшчэ расклала на ім поўны камплект дэкаратыўных падушак — так, нібы пакой збіраліся дэманстраваць новым гасцям. Увесь гэты парад не звеставаў нічога добрага.
    — Ты, мусіць, думаеш, што мы будзем абмяркоўваць твае апошнія выбрыкі, але ты памыляешся, — сказаў тата. Мама, якая сядзела побач густа напудраная, скрыжаваўшы ногі і склаўшы рукі на каленях, кінула на яго гняўлівы позірк і штурханула локцем. Яна яўна была не супраць пачаць менавіта з абмеркавання выбрыкаў. Але тата, не звярнуўшы на яе ўвагі, працягнуў: — Гэтыя дробныя скандалы — марнаванне рэсурсаў. Таму да справы. Як на мяне, ты нерацыянальна выкарыстоўваеш свой вольны час і магутны патэнцыял. Таму я вяртаюся да нашай размовы пра Лонданскую школу эканомікі. 3 верасня ты павінен пачаць там вучобу.
    — Але гэта немагчыма, — трасянуў галавой Максім. — «Эй лэвэл»...
    — Менавіта, «эй лэвэл». Праз месяц у Брытаніі — апошні тэрмін здачы адзінага іспыту, таму ты зараз жа туды паедзеш.
    — Экстэрнам нельга.
    — Усё можна, калі асцярожна. Я толькі што размаўляў з місіс Фішар.
    — Дырэктрысай?..
    — Так, з дырэктаркай тваёй лонданскай школы. Яна была ў захапленні, калі я ёй пазваніў, і ахвотна дасць табе допуск для іспытаў. Яна вельмі зацікаўленыя, каб выдатнікі здавалі «эй лэвэл» у іх экстэрнам, бо гэта падымае рэйтынг школы, —