• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    ххх
    — I вось адчыняюцца дзверы — шух адзін. Праз пяць хвілін — шух другая. I адразу наверх па пакоях і спаць! — смеючыся, расказвала мама Юля. — Да вечара падняць не магла... У нас цяпер цэлы тыдзень — мараторый на каву.
    Кампанія дружна засмяялася.
    — Рагочаш так, нібы ведаеш значэнне слова «мараторый», — ціха сказаў Статкевіч, злёгку нахіліўшыся да Соні.
    3 вечара пятніцы Максім не выходзіў з пакоя і не размаўляў з маці. I толькі сёння, пасля таго як з ім паўгадзіны гутарыў тата Віця, спусціўся на абед. Гэта быў не зусім звычайны нядзельны абед, бо гатавалі яго Соня і Сонін тата. Пётр Сінічка сказаў, што хоча аддзячыць Статкевічам за гасціннасць, але не было сакрэтам, што найперш адзначалі неверагодны Сонін поспех на супертэсце.
    Пабачыўшы сына ў гасцёўні, мама Юля на радасцях пасадзіла іх з Соняй побач. Так, нібы яны ўжо былі парай. I гэта было яшчэ горш, чым выпадкова сустракацца поглядамі, калі ён сядзеў насупраць. Бо ўвесь абед Максім люта спаганяў з яе. Навонкі такі стрыманы і выхаваны, ён непрыкметна даводзіў Соню жарцікамі і падколкамі. Ён умеў казаць вельмі ціха, амаль ёй на вуха — так, што чула толькі яна. Была такая сацыяльная рэклама: «Рыба не паскардзіцца» — пра забруджванне вадаёмаў. Соня акурат пачувалася
    такой бязмоўнай рыбай, у чый ставок хуліганы беспакарана кідалі пустыя бляшанкі і недапалкі.
    — Соня, а чаму вы з Максімам вяртаецеся дадому паасобку? Вы ж вучыцеся ў адной школе, — спытаўся Пётр Сінічка.
    — У мяне амаль заўсёды раней заняткі заканчваюцца, TaTa. Я ж у простым класе, — знайшлася дзяўчына.
    — Ды ладна, Пятруха. Нашы дзеці няблага паладзілі. Узяць хоць бы гэтую падрыхтоўку да тэста. Было займальна назіраць, як хвацка твая Соня круціць нашым Максам. Гэта скажы, таму навучы... Да яе гэтага нікому не ўдавалася.
    Ну хто вас за язык цягне, тата Віця? Што зараз пачнецца...
    — Слухай, Віцёк... Нешта не прыгадаю... Соня і Максім увогуле перасякаліся, калі былі маленькія?
    I сапраўды. Соні таксама было вельмі цікава гэта ведаць.
    — I я не прыгадваю... Такія часы былі. Сюды, туды...
    Позіркі абодвух мужчын звярнуліся да мамы Юлі.
    — He, не перасякаліся, — спакойна адказала мама Юля. Ты ж, Віця, у раз’ездах быў. А я з Максікам у Полацку жыла. Ён і ў школу там пайшоў... Але я прыгадваю іншую цікавую дэталь, — хітравата прымружылася яна. — Па-мойму, у Максіма і Соні народзіны ў адзін дзень.
    Што???
    — Дваццаць дзявятага сакавіка. Так, Соня?
    — I праўда! Мы, помню, у Варшаве з табой адзначалі разам, бо ў нас адначасова дзеці нарадзіліся! — згадаў тата Віця, і размова ўмомант скацілася да настальгіі па чаўночнай рамантыцы.
    — Дзякуй табе, Сінічка, — ціха прамовіў Максім. — Я заўсёды не любіў свой дзень народзінаў. Цяпер у гэтай нелюбові з’явілася рацыянальная прычына.
    Яшчэ крыху — і Соня выбухне.
    — Рулька — смакоцце, — абвясціў тата Віця, накладаючы сабе другую порцыю. — Ты, Пятруха, — кухар ад бога.
    Але што я сапраўды хачу пакаштаваць, дык гэта тое, што прыгатавала Соня...
    Пётр Сінічка сумеўся.
    — На Соні была мачанка з дранікамі, — урэшце прызнаўся ён. Але я нават на стол выстаўляць не стаў. Як прафесіянал, не магу падвяргаць вас небяспецы.
    — Ну што ты, Пеця, — запярэчыў тата Віця. — Я перакананы, што Соня выдатна гатуе.
    — Каб жа, — уздыхнуў Сінічка. — Паколькі мы жывём пад адным дахам, трымаць такое ў сакрэце доўга не выпадае. Мушу папярэдзіць: мая дачка проста безнадзейная на кухні. Як я ні стараўся... Прырода адпачыла.
    — Ладна табе. 3 часам прыйдзе. Калі спатрэбіцца — навучыцца. Пакаштавалі б вы мой першы суп, — засмяялася мама Юля.
    — He, Юлька, ты не ўяўляеш, пра што я кажу... Ды ладна, праехалі.
    — А ці не наліць нам старэйшым дзецям віна? — памяняў тэму тата Віця. — У мяне тост!
    — I мне!!!
    — Ты, Вадзік, пі сок... Вось, адкаркую маё любімае — італьянскае...
    — Сінічка, які сорам, — нахіліўся над яе вухам Максім, пакуль разлівалі віно. — Ты, да ўсяго, яшчэ і кухарка ніякая. А гэта ж твой адзіны шанц выйсці замуж.
    Падонак.
    — За Максіма, Вадзіма і Соф’ю! За нашу будучыню! — абвясціў тата Віця. Соня, сама не свая ад няёмкасці, схапіла келіх і, нават не сутыкнуўшы яго з келіхамі іншых, нагбом выліла ў рот. Фу, кісляціна. Як гэта можна піць?
    За сталом запанавала няёмкая ціша.
    — Ну, бачу, бухаць цябе ў «Д» класе навучылі, — ціха прамовіў Статкевіч.
    — Максім!!!
    Гэтым разам мама Юля яго пачула.
    — Чырвонае віно п’юць пакрысе, ім запіваюць ежу. Інакш можа развезці, — мякка патлумачыла яна Соні.
    — Вось таму я і кажу, што культуру піцця дзецям трэба прышчэпліваць у сям’і, — павучальна сказаў тата Віця.
    Пасля некаторай паўзы, падчас якой усе засяроджана жавалі, загаварыў Пётр Сінічка.
    — Максім — фенаменальна разумны хлопец. Безумоўна, ідзе на медаль?
    — He, — засмяялася мама Юля.
    — Як гэта «не»?
    — Ты кажаш «ісці на медаль», нібы гэта нейкае паляванне. Кшталту «ісці на мядзведзя». Нібы можна збочыць і не дайсці да яго. А ў нас, уласна, з першага класа ніякай інтрыгі. Максіму зусім нескладана вучыцца. Вадзік не такі. Яму трэба пасядзець, разабрацца... Добра, што прыклад браціка добра ўплывае. 3 лонданскіх часоў, калі я зранку да ночы змушаная была працаваць для Віцевай кампаніі, Максім быў Вадзіку за бэбі-сітэра. 3 таго часу Максім у нас і бог, і цар, і герой. Усё «Максім» ды «Максім»...
    — Няпраўда, мама! — раззлаваўся Вадзік. — Я вельмі разумны.
    — Ну вядома, ты разумны, — палашчыла мама Юля сына па валасах. — Хто спрачаецца?
    — Вам у гэтым пашанцавала, — уздыхнуў Сінічка. — Куды ты збіраешся паступаць, Максім?
    — Ён яшчэ не вырашыў, але найверагодней, гэта будзе Лонданская школа эканомікі, — адказаў за сына бацька.
    — Гучыць салідна.
    — Гэта адзін з найлепшых універсітэтаў у свеце, калі гаворка пра ІТ-менеджмент. Мая кампанія развіваецца, і я спадзяюся, Максім працягне справу. 3 ягонымі здольнасцямі Макс можа атрымаць ступень «эмбіэй» ўжо праз тры гады.
    — Тата, ты ж ведаеш, што адразу мяне туды ніхто не возьме.
    — He будзем загадваць. У любым выпадку, будучыня сына — ягоны выбар. Рашэнне за ім. А ў вас што з паступленнем?
    — Ну, — закехкаў Пётр, — у нас яшчэ нічога не вядома. Я б таксама хацеў, каб Соня працягнула маю справу. Адзін я не зусім даю рады: і на кухні я, і ў бухгалтэрыі... Ёсць добрая спецыяльнасць у наргасе — менеджар гатэльнага і рэстараннага бізнесу. Але невядома, ці хопіць нам балаў. 3 вучобай у Соні не надта.
    — Можа, варта наняць рэпетытараў?
    — Ды я да апошняга часу не ведаў, ці мае сэнс. Дый не бачу я, каб Соня была хоць крыху матываваная на вучобу. Па шчырасці, я нават абвінавачваю іхнуюю школу. 3 гэтымі спецкласамі, на якія ўся ўвага... За апошнія два гады Соня зусім імпэт страціла.
    — Максім паступіў у найлепшы клас, але я таксама незадаволеная са школы, — падхапіла мама Юля. Сутыкаюць дзяцей ілбамі, прымушаюць грызціся за адзнакі... Толькі вучоба ды вучоба. Нічога чалавечнага не засталося. Ну вось, свежы прыклад. Дзеці тыдзень не спалі, а потым паўдня пісалі кантрольныя! Гэта недапушчальная нагрузка! Такі стрэс! I ўсё для чаго? Вучоба — гэта не галоўнае ў жыцці...
    — ...сказала найлепшая студэнтка прыкладной матэматыкі за ўсе часы факультэта.
    — Была б, калі б нармальна давучылася. Але я дачасна перавялася на завочнае ў сувязі з дэкрэтам, — засмяялася мама Юля. — I зусім не шкадую.
    — Мне 234-я школа падабаецца, — сказаў тата Віця. — Дырэктар праводзіць разумныя рэформы. У краінах Азіі ўся сістэма адукацыі — на прынцыпе спаборніцтва. I паглядзіце, які шалёны скачок зрабіла там эканоміка...
    — Я — за тое, каб аднакласнікі былі сябрамі, а не канкурэнтамі, — запярэчыла мама Юля. — Прынамсі, мы
    выхоўваліся менавіта так. Ніхто ў кампаніі не глядзеў троечнік ты ці выдатнік. He бачу ў кепскіх адзнаках нічога заганнага.
    — Так, атмасфера ў іх школе даволі непрыемная, — пагадзіўся Сінічка. — Ты, Юлька, не ўяўляеш, якое для мяне выпрабаванне — бацькоўскія сходы. Класная кіраўніца мне пры ўсіх заяўляе: «А вам, спадар Сінічка, спадзявацца няма на што, бо ваша Соня — няздатная».
    — Ты што?!
    — Ага. Так і кажа. I Соні яна гэтак у твар кажа. Як тут паверыш у свае сілы, калі штодня чуеш ад настаўнікаў, што ты — тупая?
    — Яна не тупая. Яна запушчаная.
    Усе са здзіўленнем паглядзелі на Вадзіка.
    — Так Максім кажа, — дзелавіта дадаў малы.
    — Ве-е-ельмі цікава, — працягнула мама Юля. — I што яшчэ кажа Максім?
    — Што Соня — чарговы мамін бзік. Што яна — няшчасце, якое звалілася нам на галаву. Што яна па вушы закахалася ў Максіма і не дае яму праходу. Што ад яе ў яго адны непрыемнасці... I што ён знойдзе спосаб пазбавіцца яе, каб мы зноў зажылі спакойна, — дадаў Вадзік, падумаўшы.
    — Апошняга я не казаў, — рыкнуў на малога Максім.
    — Але ж ты зробіш гэта для мяне? Ну калі ла-а-аска, Ма-а-акс! — нахабна прагундосіў хлопчык.
    — Максім, я правільна зразумела? Ты ў курсе, што Соня ў цябе закаханая?
    — Дык уся школа ў курсе. Яна ж мне ліст напісала.
    — Ліст?!! Соня, ты напісала яму ліст? Як рамантычна! Максім, і што было ў лісце?
    — Адкуль мне ведаць?
    — Ты што, не прачытаў?!!
    — He, вядома. Няма чаго рабіць.
    — Як ты мог, Максім?
    — He пераношу дзяўчат, у якіх у галаве адны дурніцы. Лепш бы сапраўды вучылася. Усё карысней.
    Гэта было занадта. Ці то віно сапраўды шыбанула ёй у галаву, але найхутчэй ад крыўды, што накапілася, Соня падскочыла на месцы і каршаком накінулася на Максіма.
    — Ты, самазадаволены крэтын! 3 чаго ты ўзяў, што я цябе яшчэ кахаю? Так, я была дурніца, бо спрабавала прызнацца табе! Але цяпер я ведаю тваё аблічча, двудушная ты сволач! Ты ж даводзіш мяне, калі ніхто не чуе! Здзекуешся! Абражаеш! Мама Юля, ён забараніў мне падыходзіць да яго ў школе, бо саромеецца мяне!
    — Максім, гэта праўда?.. Ну ці не дурань ты? Вы з Соняй створаныя адно для аднаго! Я гэта адразу зразумела, як Соня да нас прыехала. Выходжу на сходы — а мой сын трымае дзяўчыну на руках... Вы проста ідэальная пара. Глупства адмаўляць гэта.
    — Што? Што вы сказалі? — не паверыла вушам Соня.
    — Што вы ідэальная пара.
    — He, пра «на руках»?
    — А ты што, не помніш? —уставіў слова агаломшаны Сонін тата. — Ты страціла прытомнасць, і ён падхапіў цябе. Я табе, хлопча, дагэтуль ускрай удзячны, — павярнуўся ён да Максіма.