• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    — Я бліжэй за ўсіх стаяў, — паціснуў плячыма маладзён. — А яна ляцела галавой на кафлю, — Ці лепей было дапусціць, каб у нас у гасцёўні з’явіўся труп?
    — Рэакцыя тэнісіста, — з гонарам прамовіў тата Віця.
    — Ды лепш памерці, чым трываць такое! — з усяе моцы закрычала Соня, амаль плачучы. — Ненавіджу цябе! Ненавіджу!!!
    Уваходныя дзверы нечакана расчыніліся.
    — Сініца, я тут, Сініца! Я іду на дапамогу!!!
    У гасцёўню Статкевічаў уварваўся Вася. За ім, спрабуючы спыніць шаленца, забеглі Галя і Снежка. Пабачыўшы
    таварыства за сталом, усе трое замёрлі на парозе. Вася апамятаўся першым.
    — Добры дзень. Дазвольце назвацца. Я — Аляксей, аднакласнік і вельмі блізкі сябар Соні. Я пачуў, што Соня крычыць, і падумаў, што гэты баклажан, — тут ён сувора зіркнуў на Максіма, — чыніць ёй крыўду. Мая місія — абараняць ад такіх, як ён, Сініцу.
    — Соня, гэта што, яшчэ адзін твой кавалер? Які прыгожы хлопец! — чамусьці ўзрадавалася мама Юля. — А ты, я бачу, папулярная... А гэта твае сяброўкі?
    — Э-э-э, добры дзень. Галіна.
    — Сняжана.
    — Што значыць кавалер? Я — жаніх, — з гонарам прамовіў Вася. — Скажыце, спадар Пётр? Так што ты, — тут ён, як быў у ботах, пасунуўся ў бок Максіма, — не распускай рукі. Можа, ты жывеш з ёй у адным доме, але замуж яна за мяне выйдзе!
    — Гэта мы яшчэ паглядзім, — спакойна прамовіў Статкевіч.
    Што ён сказаў???
    — Што ты сказаў, баклажан? — сціснуў кулакі Вася. — Ты ж яе ненавідзіш!
    — Сёння ненавіджу — заўтра кахаю. Пачуцці і ўсялякая такая чухня — непрадказальная рэч. I ўвогуле, за каго яна сама хацела б замуж? Ты як думаеш?
    — Гэта што за заявачкі такія? — зніякавеў Вася.
    — Ануча пад сходамі. Вытры. Усю падлогу стаптаў. Мама, тата, я на шпацыр, — сказаў Максім і, мінуўшы аслупянелых дзяўчат, выйшаў у вітальню. Бразнулі дзверы.
    — Цуд які! Мой сын змагаецца за дзяўчыну! Хлопча, я не ведаю, хто ты і адкуль прыйшоў, але дзякуй табе за гэтую сцэну ў маёй гасцёўні! — звярнулася мама Юля да Васі, склаўшы рукі замочкам. — Каму дэсерт?
    — Пятруха, я не зразумеў... Нашы дзеці што, пажэняцца?
    Соня адчула, што яшчэ крыху — і яна непрыгожа разрыдаецца. Яна з усіх ног кінулася на сходы і знікла ў сваім пакоі.
    ххх
    — Хлюп, хлюп...
    Соня ляжала на ложку ў абдымку з плюшавым мядзведзікам. Яна ўжо не плакала, а толькі ўсхліпвала. Мозг хаатычна працаваў асэнсоўваючы тое, што адбылося.
    Адзін прыём ежы — а столькі новай інфармацыі.
    Па-першае, Максім трымаў яе на руках, а яна была ў адключцы і ўсё прапусціла.
    Але не гэта было самым галоўным з пачутага сёння. Галоўным было тое, што Максім не лічыць Соню тупою. Гэта было нават важней за тыя загадкавыя словы пра замуж, якія ён кінуў Васю. Дарэчы, што ён увогуле меў на ўвазе? «Сёння ненавіджу — заўтра кахаю». Няўжо гэтак ён дае Соні шанц? Спатрэбіцца толькі час, каб...
    Але тут сэрца балюча кальнула. Часу, лічы, не будзе, бо Статкевічы пасылаюць сына вучыцца за мяжу. Пасля выпускнога ў чэрвені ён з’едзе ў Лондан, і іх з Соняй кантакгы перапыняцца... I навошта такая надзея, калі ад яе на душы зусім пагана?
    Але галоўнае — ён болыл не лічыць яе тупою.
    У дзверы асцярожна пастукалі. Увайшоў Сонін тата.
    — Ну, як ты, золатка?
    Маўчанне. Сінічка прысеў на край ложка.
    — Я ж казаў, ад хлопцаў у такім веку можна чакаць усяго. Ну, што ты плачаш?
    Маўчанне.
    — Ты што, праўда кахаеш Максіма?
    Маўчанне. Ківок.
    — I даўно?
    — 3 дзявятага класа.
    Сінічка прысвіснуў. Потым прамовіў, памаўчаўшы:
    — Нават не ведаю, што на гэта сказаць... Была б жывая мама... Што хлопец ён годны, яно бясспрэчна. Куды да яго гэтаму твайму Васю. Толькі я прашу, ты менш Юлю слухай. Наконт таго, што вы пара. He варта ўпадаць у беспадстаўныя ілюзіі. Будзе цяжэй з імі развітвацца.
    — Ты таксама ў мяне не верыш?
    — Ну чаму? Веру. Толькі яшчэ больш я цябе люблю. I не хачу, каб ты пакутавала. Таму кажу як ёсць.
    Маўчанне.
    — Дарэчы, пра Васю. Патлумач яму прынагодна, што сённяшняя сцэна — гэта было непрыстойна. У чужы дом, без запрашэння... Добра, што Юлька — сама дабрыня. Дагэтуль тваіх сябровак частуе гарбатай з торцікам. Так што годзе хлюпаць носам, вымый тварык і спускайся да іх. Дамовіліся?
    Маўчанне.
    — Ну, Соня?
    Маўчанне. Ківок.
    — Ну, вось і слаўна... Мне, на жаль, трэба ехаць. У нас на сёмую спецабслугоўванне, пяцьдзясят чалавек. Кухарка адна не дае рады. Трымайся тут. Галоўнае, не сядзі адна ў пакоі.
    — Тата!
    — Што, золатка?
    — Паабяцай, што мы з’едзем адсюль, як толькі будзе можна.
    — Ну, пакуль гэта немагчыма. Нічога не ясна з домам, з судом...
    — Але тата, ты ж бачыш, што іхні сын мяне са свету зжыць хоча!
    — Затое Юля на цябе нарадавацца не можа. Толькі ўчора дзякавала мне менавіта за цябе. За тое, што ты тут пасялілася. Дый мне спакайней, калі яна за табой прыглядае.
    — Тата, ты абяцаеш, што мы адсюль з’едзем?
    — Добра. Паглядзім.
    Хлюп. Хлюп. Так плакала Соня Сінічка, у якую пакуль яшчэ не верылі, але якую ўжо не лічылі тупою.
    Раздзед VIII
    ТАЯМНІЦА ДЗЯВЯТАЙ ПЛАНЕТЫ
    — Соня, не спі — замерзнеш!
    Быў панядзелак, канец другога ўрока, час пераходзіць з хіміі на астраномію. Але нават залівісты званок не вывеў Сінічку з самнамбулічнага стану. Гэты Сонін стан быў добра знаёмы сяброўкам і звычайна сігналізаваў пра тое, што безнадзейнае каханне да Статкевіча абвастрылася.
    I як яму не абвастрыцца — пасля ўчорашняга. Дзяўчаты з разуменнем уздыхнулі.
    — Соня, дом у Статкевічаў проста ўлётны, — пераміргнуўшыся з Галяй, пачала Снежка.
    — Шкада толькі, твайго пакоя мы так і не пабачылі. Чаму ты не спусцілася? Мы цябе на гарбату чакалі, чакалі, — падхапіла Галя.
    — Нічога, затое Вайтовіч торціка за траіх намяла, — хмыкнула Снежка.
    — He перабольшвай!
    — Праўда-праўда. За сябе, цябе і Васілеўскага.
    — Вася адразу пасля цябе выпарыўся. Статкевіча дагнаць вырашыў. Думалі, знойдзе — зарэжа, такі ён быў раз’юшаны. Але, здаецца, абышлося.
    — Дарэчы, а дзе ён падзеўся? — спыталася Снежка. — Зноў сачкуе?
    — Адпрасіўся ў сталоўцы дапамагчы. У яго мама прыхварэла, — далажыла Галя. — Так што сённяшні абед не рэкамендую. Перасоліць са злосці. Ці спаліць.
    — Глядзіце, вунь Соня Сінічка з «Д» класа.
    — Яна жыве разам з...
    — А ну, завалілі зяпы, балаболкі!!!
    — Слухай, Соня, якая ў Статкевіча крутая мама! Такая маладая і прыгожая. I простая — не мама зусім, а сяброўка! — працягнула Снежка, як толькі яны з Галяй адбілі атаку калідорных пляткарак.
    — I так добра да цябе ставіцца!
    — I ведаеш, яна нам... Ай!
    — Ціха ты, — пхнула Снежку ў бок Галя.
    — Я проста хацела сказаць, што па ходу, Сініца, мы цяпер таксама ў тваёй камандзе.
    За час размовы дзяўчаты перавялі Соню ў кабінет астраноміі, рухаючы яе па школе, нібы касманаўта ў стане бязважкасці. Сінічка ўсё цаляла ўпячатацца ў сценку на паваротах калідора і пару разоў упусціла заплечнік. Як толькі адбылася паспяховая стыкоўка Соні і парты, празвінеў званок, і ў кабінет уляцела Арына Андрэеўна.
    Астранаміцу ў «Д» класе вельмі любілі. Гэта была зусім маладзенькая настаўніца, якая трапіла ў школу па размеркаванні. Яна і апраналася як падлетак — усю першую чвэрць дзяжурныя класы, якія яшчэ не ведалі новую «вучылку» ў твар, прымалі яе за старшакласніцу і надзіліся развярнуць на фэйс-кантролі. Праз які, напрыклад, нельга было прайсці ў чырвоных калготках. Або ў байцы з выявай панк-гурта. Або з вялікімі алюмініевымі завушніцамі, якія няўлоўна нагадвалі лятальныя талеркі.
    Арына Андрэеўна купіла 11 «Д» на першым жа ўроку ў верасні, сказаўшы, што той, каму не патрэбная дзясятка па астраноміі, можа ейнага прадмета не вучыць. Бо нелыа прымусіць чалавека глядзець на зоры, калі ён сам таго не жадае.
    Для тых жа, каго астраномія цікавіць як навука, па суботах яна вядзе гурток у раённым доме творчасці. Яна прытарабаніла туды свой персанальны тэлескоп, а яшчэ, пакуль цёпла, будуць выезды на пленэр, і ўвогуле будзе вельмі крута. Дзіўна, але шэсць чалавек з «Д» класа — на чале з Настай Ракавец — адразу запісаліся. I тут жа ўтварылі фан-клуб Каметы (так у школе празвалі астранаміцу). Арына Андрэеўна нават жартам называла 11 «Д» сваім спецкласам па астраноміі. Так ці іначай, ступень даверу паміж ёй і «дэшкамі» аж зашкальвала.
    — Слава Юпітару, 11 «Д»! Ледзь вас дачакалася! — сказала яна, пляснуўшы па стале журналам. — Хоць маральна адпачну. 11 «А» мне сёння вынес мазгі на першым уроку. Дагэтуль не магу апамятацца. У мяне там пара фіфаў паўгадзіны гістэрылі. Вучыць яны не хочуць, бо ім «няма калі», і астраномія ім «не патрэбная»! Але дзясяткі ў чвэрці ім падавай! Бо яны, бачце, «на медаль ідуць». Ды ў мяне і так патрабаванні да вас, як да дзіцячага садка!
    Камета перавяла дух і хуценька пачала крэмзаць у класным журнале, пазначаючы адсутных.
    — Карацей, «Д» клас, слухайце сюды. Маю ўзаемавыгадную прапанову. Мне трэба па справах скочыць. Вось тут, — яна рэзка раскрыла палоўкі дошкі — пытанні для пятнаццаціхвіліннай выніковай працы. Лёгкая: калі ўсё напішаце, атрымаеце не менш за восем. Падручнікам можна карыстацца. Зрабілі — здалі працы Ракавец, сядзім ціха, займаемся сваімі справамі. Нехта зойдзе — я пайшла ў лабаранцкую па мапы. Журнал стараста занясе ў настаўніцкую. Адзнакі за чвэрць выстаўлю заўтра. Ясна?
    I, заручыўшыся ўхвальным гулам класа, Камета выцягнула з-пад свайго стала куртачку і расчыніла акно.
    Дваццаць першы кабінет на другім паверсе быў знакаміты тым, што праз перапады рэльефу яго скрайняе акно было нават бліжэй да зямлі, чым вокны першага паверха
    ў іншых крылах школы. Пад дваццаць першым размяшчаўся школьны цір, ён быў пад зямлёю. Са скрайняга акна было зручна ўцякаць з урокаў проста на вуліцу. 3 гэтага прагалу ў сістэме адукацыі і скарысталася астранаміца.
    — Зусім забылася! — Камета падцягнулася на руках, зазірнуўшы ў кабінет знадворку. Абвестка для маёй «зорнай брыгады»! Вечарам я кіну ў групу спасылку на зашыбенную дакументалку. Як я вам расказвала, не так даўно планету Плутон панізілі ў статусе ледзь не да астэроіда. У суботу на гуртку абмяркуем, як Плутон дайшоў да такога жыцця.
    I нарэшце знікла.
    — Сініца! Пад’ём! Давай, пішы!
    — Халява ж!
    — Гэй, Сініца! Ну, апошні рывок! Яшчэ пяць дзён — і вакацыі!
    — Гэта ўжо ў суботу, Соня! Ты едзеш у Кіеў!
    — Слухай, можа, ёй проста кавы прынесці?