• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    — Дзе мае рэчы? — прахрыпела яна, уклініўшыся ў паўзу паміж Ніначкінымі тырадамі.
    — Вось не ведаю. Ідзі шукай. Хтосьці ды забраў. Можа быць, — сярдзіта прамовіла Ніначка, упускаючы ў вагон яе ды Максіма.
    — Максім, ваў! Новая куртка! — прыязна махалі аднакласніку дзяўчаты-«ашкі».
    — Максім, прыходзь піць гарбату!
    — Максім, а хто быў твой класненькі сябар?
    — Вось, ехаць будзеце з намі. Тут два месцы засталося, — Ніначка паказала Максіму і Соні на плацкартнае купэ, дзе ўжо раскладала вагонную вячэру Віялета Максімаўна. — Як вы разумееце, на верхніх паліцах.
    Соня выправілася па заплечнік. На шчасце, знайшоўся ён хутка — у Лены ды Іры.
    Ідучы назад, яна думала толькі пра тое, каб хутчэй адкрылі прыбіральні. Тады яна пераапране майку. Тую, што на ёй, трэба было выціскаць ад поту.
    Але тут яе вочы слізганулі па адным з адсекаў. У ім Крылова, Віткевіч і Паўзункова, што ўбралася ўжо ў свой ружовы гарнітур, елі «Кіеўскі» торт, адкалупваючы шурпатыя кавалкі пластыкавымі лыжкамі і запіваючы яблычнай газіроўкай «Жмвчнк».
    Соня спынілася і люта паглядзела на Віку з Крысцінай.
    — Ну вы і сцервы, — сказала яна.
    Дзяўчаты намалявалі на тварах непадробнае здзіўленне.
    — Гэй, «дэшка», зусім абарзела — на роўным месцы людзей абражаць?!! — рыкнула Паўзункова.
    — На роўным месцы? Ды яны сустрэлі мяне на вуліцы і сказалі, што збор — на «Залатых варотах», а не на «Тэатральнай»! — выпаліла Сінічка.
    — He выдумляй, — з непадробным абурэннем сказала Bi­Ka. — Нават калі б мы цябе пабачылі, мы наўрад ці сталі б размаўляць з табою.
    — Але ж яна праўду кажа, — раптам пачула Соня голас Машы Ротмістравай.
    Маша стаяла ў праходзе з коўдрай у руках. «Ашкі», «бэшкі» ды «вэшкі» пачалі з цікаўнасцю вызіраць са сваіх паліц. Некаторыя падышлі бліжэй.
    — Ротмістрава, ты чаго?
    — Ты ж, Крылова, сама расказвала, як Паўзункова прыдумала падаслаць вас да Сінічкі і сказаць ёй, нібы месца сустрэчы перанеслі.
    Віка зрабіла шалёныя вочы і заміргала Ротмістравай: маўляў, ты што, здурэла?
    — Ты расказвала гэта на вакзале ўсім нашым дзяўчатам, — як нічога ніякага працягвала Маша.
    Тут ужо з суседняга купэ вытыркнулі насы русіца з матэматыцай.
    — Чаго ты нас паліш? — ледзь чутна прашыпела Паўзункова.
    — Ну, не ўсе чулі аповед Крыловай. Напрыклад, настаўнікі ў гэты час былі занятыя: наладжвалі дастаўку Сінічкі на вакзал. Так што нялішне яшчэ раз паўтарыць гісторыю, раз усе ў зборы.
    — Паўзункова, Крылова, гэта праўда? — падскочыла Ніначка.
    — Ніна Віталеўна, мы проста хацелі пажартаваць!
    — Мы не думалі, што яна паверыць...
    — He думалі?!! Ды я ледзь не пасівела праз вас! Ведаеце, колькі я грошай у роўмінгу прагаварыла?!! Напішы сваёй цётцы, ці хто яна табе, — павярнулася Ніначка да Соні, — яна мне тэлефон абрывае... Вы разумееце, што было б, калі б яна не паспела на цягнік?! Мне давялося б заставацца ў Кіеве! Хто б аплаціў мне дадатковы квіток? Добра, што са Статкевічам быў гэты хлопец! Калі б не ён... Мікалай Іванавіч!!!
    — Мікалай Іванавіч! — працягнула Ніначка, калі амёбападобны біёлаг адпачкаваўся ад сваёй сядушкі на ейны покліч. — Вы чулі, што выкінулі вашы дзявіцы?!!
    — Ніна Віталеўна, раз усё абышлося, няма сэнсу падымаць такі вэрхал. Прапаную спакойна, узважана абмеркаваць усё па вяртанні.
    — Па вяртанні?!! Мікола, ты што, замяць гэта хочаш?!!
    — Ніна, давайце выйдзем у тамбур. Непедагагічна высвятляць стасункі пры вучнях.
    Гатовая забіць маланкай любога, хто трапіцца ёй пад руку, Ніначка пасунулася ў канец вагона следам за калегам. За імі — мусіць, разнімаць у выпадку патрэбы — пайшла матэматыца.
    — Які сорам! А яшчэ стараста класа, — пакачала яна галавой, мінаючы Паўзункову.
    — Ротмістрава, ты нарвалася!!! — сказала Паўзункова страшным голасам.
    — I што ты мне зробіш? — мякка, як нянечка ў душэўнахворай, спыталася Маша. — Байкот мне зладзіш? Дык я толькі за. Раз гэта пазбавіць неабходнасці з табой дачыняцца.
    — Нахалеры ты здала нас вучылкам?!
    — Шасцёрка!
    — Ага. Напішы гэтае слова маркерам мне на парце.
    Паўзункова аж затрэслася:
    — Ты на што намякаеш?
    — Ды я так, вобразна.
    — Ты што, сур’ёзна абараняеш гэтую тупіцу? — паказала Паўзункова гелевым пазногцем на Соню, якая ўсё яшчэ стаяла ў праходзе.
    Ротмістрава зірнула на Сінічку, а потым зноў павярнулася да Паўзунковай.
    — Тупіцу? Наколькі мне вядома, Сінічка добра напісала выніковыя тэсты і трапіла на слуп. А вось ты, Лізавета, якое месца заняла?
    Паўзункова маўчала, ненавідна гледзячы на аднакласніцу.
    — Нешта я не помню, каб ты была ў спісах... Вой, а што ж ты тады робіш у гэтым вагоне? А-а-а, ну вядома! Чыйсьці TaTa кіруе Беларускай чыгункай...
    Хлопцы, якія сачылі за сваркай, расчаравана засвісталі, як заўзятары на стадыёне.
    Ротмістрава вытрымала паўзу, падчас якой з перабольшанай ахайнасцю распрастала коўдру па сваёй верхняй паліцы. Урэшце яна нахілілася да Паўзунковай і з ліслівасцю, за якой была кепска прыхаваная агіда, сказала, гледзячы ёй у вочы:
    — Ведаеш, дарагая стараста, часам ажно карціць зладзіць табе працэдуру імпічменту. Проста каб наш клас не асацыяваўся ў іншых з такою поганню, як ты. Але, па-першае, у нас усім усё фіялетава. Па-другое, няма дурных цягнуць на сабе ўсю гэтую абавязалаўку, якую ты так зычліва на сябе ўзваліла. Ну, і па-трэцяе, цябе так феерычна штырыць нават ад такой намінальнай і мінімальнай улады, якую ты сабе ўрвала, што неяк негуманна пазбаўляць цябе адзінай радасці ў тваім жыцці.
    Пасля гэтага Ротмістрава падцягнулася на руках і, матлянуўшы прыполам даўжэзнай спадніцы, уляглася на верхнюю паліцу, высунуўшы ў праход ногі ў аранжавых шкарпэтках.
    — Манашка сраная, — раз’юшана працадзіла Паўзункова.
    Але Ротмістрава наўрад ці гэта пачула, бо ўжо начапіла слухаўкі.
    — Як у вас, гуманітарыяў, усё складана, — кінуў хлопец-фізік, праходзячы побач з шклянкамі гарбаты, што пагойдваліся ў падставачках.
    — Дзякуй табе, Маша, вялікі, — прашаптала Соня, калі праз колькі хвілін падпільнавала Ротмістраву каля купэ правадніцы.
    — Я зрабіла гэта не дзеля цябе, а дзеля справядлівасці, — суха адказала тая.
    ххх
    — Адпусціў школьніка аднаго ў чужы горад... Прытым што ў дарожных дакументах распісвалася я. He параіўся нават. Нават не паведаміў... Цяпер па гэтым апошнім чэпэ нічога не хоча рабіць... Увогуле нічога... Хоча ўтаіць ад дырэк-
    тара. Ну, вы чулі... I, ведаеце, Віялета Максімаўна, усё яму будзе як з гусі вада...
    Цягнік «Кіеў — Мінск» мерна пагойдваўся на рэйках, закалыхваючы ўсіх сваіх пасажыраў. Усіх «ашак», «бэшак» і «вэшак» — не падзяляючы на класы і касты, незалежна ад вынікаў тэста і ўзроўню інтэлекту закалыхваў гэты цягнік. Калыхаў ён і Соню. Пад ёю на ніжняй паліцы гучным шэптам наракала на нялёгкае настаўніцкае жыццё русіца:
    — Пачнём з таго, што яму ўвогуле не мусілі даваць гэтае класнае кіраўніцтва... Гэта ж клас лінгвістычнага профілю!.. I што ў выніку?.. Селекцыянаваныя дзеткі прыносяць медалі за алімпіяды — а яму ўсе вяршкі... А потым прызначаць завучам або пусцяць па лініі райана... А ўсё таму, што ён — мужчына! Ну вядома. Hi жонкі, ні дзяцей — толькі кар’еру рабіць. А ты круціся як хочаш...
    — Ай, Ніна, што тут гаварыць... Я ўжо сорак гадоў у школе. Заўсёды так было і, паверце мне, будзе...
    Аднекуль з нетраў вагона даносіўся мяккі перабор струн. Хорам сёння не спявалі — так натаміла шкаляроў паездка. Цяпер Ваня Каланіцкі аднаасобна брынькаў ціхія песні «на дабранач». Соня пазнала перабор. Гэта была тая самая прыгожая песня, якую ён граў учора ў гатэлі. «Для мілых дзяўчат», — сказаў тады Каланіцкі, але каго ён падманваў: гэта была песня для Лены Каньковай.
    Гэта была песня пра тое, што адчувае закаханы ў імгненне перад пацалункам.
    Калі да вуснаў — паўпаловы подыху, Калі да вуснаў — паўпаловы кроку, Здзіўленне выбухаеў тваім позірку, У вачах тваіх азёрна і шырока.
    Максім ляжаў на паліцы насупраць і мерна дыхаў ува сне. Ягоныя вусны, здавалася, былі зусім блізка ад Соніных —
    але як жа яны адначасова былі далёка... Паміж імі ляжала не проста яміна плацкарты — паміж імі была непераадольная прорва.
    Штось шэпчаш ты, зачаравана, ціхая — Той шэпт мне рве душу азёрнай хваляй, I забываюся, што ўмею дыхаць я, I што хадзіць умею — забываю...
    — Цяпер ты разумееш, чаму не трэба размаўляць са мной у школе?
    Соня прахапілася. Максім глядзеў на яе.
    — Бачыш, як цябе ставяць на месца. Сама нарвалася.
    Соня моўчкі адвярнулася. Але доўга так ляжаць не змагла. Страшэнна хацелася есці. 3 абеду ў яе страўніку пабывала толькі марожка. Купіць харчоў у дарогу яна праз свае кіеўскія прыгоды не паспела. А галодная яна вельмі кепска засынае. Соня стала пыхцець і круціцца на паліцы. Пачала спаўзаць коўдра.
    — Ты можаш цішэй? Я спрабую спаць.
    У Соніным жываце забулькатала. Чорт.
    — Ты што, не ела сёння?.. — Максім выгнуўся і, намацаўшы на багажнай паліцы свой заплечнік, выцягнуў адтуль скрутак. — Вось, вазьмі.
    — Што гэта?
    — Галіцкія пампушкі. Там з курагой і макам. Смачныя, але я ўжо аб’еўся.
    А чорны птах павекаў уздымаецца, Руйнуючы рашучасць мімаволі.
    I паўпаловы кроку не ступаецца,
    I застрае паўподыху —у горле.
    Адвярнуўшыся ад Максіма, Соня пачала паволі жаваць пасыпаныя цукровай пудрай пончыкі. Сапраўды смачныя. Хатняя выпечка. Цікава, адкуль ён іх узяў?
    Статкевіч за спінай пырснуў смехам.
    — Што зноў? — прабуркатала Соня.
    — Ты не Сінічка. Ты хамяк. Дабранач.
    Здзіўленне выбухае ў тваім позірку,
    У вачах тваіх азёрна і шырока, Але да вуснаў — паўпаловы подыху, Але да вуснаў — паўпаловы кроку.*
    Дабранач, каханы.
    ххх
    Соня і Максім вярнуліся з Кіева, і мама моцна насварылася на Максіма. Праўда, няясна чаму. Якя і прадбачыў, у Соні былі непрыемнасці. Гэтую дуру захапіліў палон тэрарысты, а Максім і яго сябрукДэн яе цэлы дзень вызвалялі.
    Дарма. Лепш бы пакінулі яе ў палоне.
    Пераклад з украінскай мовы Паўла Свярдлова.
    Раздзед XI
    ХТО TAKI ДЭН
    — Табе абавязкова штодня за мной хадзіць?
    — Хачу і хаджу. Нам як бы ў адзін бок.
    — Я разумею, што многае табе даецца няпроста, але дарогу ў школу можна было за месяц вывучыць. Надалей будзь так ласкавая — пазбаў мяне свайго таварыства.
    — А як жа мама Юля? Яна кажа не хадзіць адной праз лес.
    — А ты, бачу, узяла за моду дакладаць ёй кожны свой крок? I мой заадно?