• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    цыі і, прапанаваўшы крэсла дырэктара аварыйнай школы, далі карт-бланш на любыя ініцыятывы, той зразумеў, што пакліканне заўсёды было побач.
    Упершыню ён пабачыў гэтую школу зімою, амаль тры гады таму. He вытрываў: знайшоў яе ў той жа дзень, калі пагадзіўся на пасаду. Толькі прайшоў першы сур’ёзны снегапад, і на аблупленым школьным ганку высілася снежная фартэцыя. Атрад расхрыстаных пацанятаў стаяў за ёю, закідваючы белымі снарадамі ўсё, што рухалася. Зіхоткі снег пад вокнамі быў спрэс у шэрых праталінках ад недапалкаў. Раптам Лабановіч аслеп на адно вока. Проста ў акуляры яму ўляпілі сняжок.
    Гэта было балюча, але Лабановіч зняў акуляры і, мружачыся, усміхнуўся. Лепш быць першым у вёсцы, чым другім у імперыі, казаў Юлій Цэзар. Нарэшце Лабановіч трапіў па адрасе.
    Цяпер, пагодным днём у пачатку лістапада, ён стаяў ва ўласным кабінеце каля наварочанай эспрэса-машыны і напаўняў філіжанкі духмянай кавай. Былі восеньскія вакацыі — той час, калі настаўнікам усё адно трэба хадзіць у школу, але можна крышачку перадыхнуць ад вучняў, сшыткаў і план-канспектаў. У «чыл-аўце», як празвалі кабінет вучні, — прасторным пакоі, абстаўленым канапамі і фатэлямі, — некалькі падначаленых засяроджана сачылі за дырэктарскімі рухамі. На журнальным століку высіліся вазы з цукеркамі і пячэнькамі.
    — А вам, Ніна Віталеўна, з малаком ці без?..
    Настрой у дырэктара 234-й школы быў самы пазітыўны. А гэта ніколі не звеставала нічога добрага. Пагатоў на каву было запрошанае сапраўды выбранае таварыства — усе пяцёра класных кіраўнікоў адзінаццатых класаў. Некаторыя адмыслова дзеля гэтай кавы прыехалі ў школу.
    У гэткай нязмушанай, нефармальнай атмасферы Андрэй Васілевіч звычайна праводзіў свае таталітарныя планёркі.
    — Я сабраў вас, — урачыста пачаў ён, далучыўшыся з філіжанкай да калег, — каб выказаць некаторую занепакоенасць справамі адзінаццатай паралелі...
    Пяць пар вачэй са здзіўленнем уперыліся ў дырэктара.
    — О, не хвалюйцеся, я не пра адзнакі, — сказаў той і з асалодай адсёрбнуў з філіжанкі. — 3 імі ўсё выдатна. Ну, амаль выдатна, — скасавурыўся ён на Ніначку, — але гаворка сапраўды не пра гэта. Мы складалі справаздачы ў райана па выніках першай чвэрці, і я заўважыў адну прыкрую рэч. Адзінаццатыя класы фактычна не бралі ўдзелу ў пазашкольных мерапрыемствах.
    Пасля некаторага маўчання настаўнікі пачалі наперабой апраўдвацца:
    — Андрэй Васілевіч, гэта ж выпускнікі!
    — Вялікая нагрузка: мы і вучыць іх не паспяваем, куды яшчэ капуснікі!
    — Праграма як у ліцэях, а гадзін...
    — А гэтыя савецкія перажыткі? У мінулым месяцы прыходжу — а мой «Б» клас знялі з фізікі, і яны лісце ў двары грабуць, як «Зелянбуд» нейкі! А іхні настаўнік, між іншага, кандыдат навук! Заняты чалавек! Ён у нас паводле дамоўленасці выкладае!
    — А яшчэ дзяжурства гэтае!
    — Стоп, стоп, стоп. Я ўсё разумею. Але ёсць нормы, ведамасці, і ў іх трэба нешта пісаць. Напрыклад, канцэрт на Дзень настаўніка. Ніводнага нумара ад адзінаццатых класаў! А мы не можам займацца прыпіскамі! А раптам праверка? Нагадваю, што мы падаём на статус гімназіі. Усё мусіць быць узорна-паказальна!
    — Мой 11 «Д» рассоўваў крэслы перад дыскатэкай!
    — Ніна Віталеўна, мы, вядома, дадамо такую яскравую дэталь у справаздачу, але гэтага недастаткова... Ваша паралель і ў мінулыя гады не вылучалася актыўнасцю. Мікалай Іванавіч, асабліва «А» клас.
    — Э-э-э, м-м-м, прашу мець на ўвазе наш статус. У дзяцей вучоба, рэпетытары. У мяне дваццаць чалавек з трыццаці прэтэндуюць на медалі. Пагатоў у другой чвэрці раённыя алімпіяды. Самі ведаеце. Дарэчы, у нас ужо ёсць адзін пазашкольны вынік — перамога ў турніры «Што? Дзе? Калі?» у Мазыры.
    — У інтэлектуальныя гульні ў вас гуляе толькі Марыя Ротмістрава. Прычым у гарадскім клубе. Яшчэ раз паўтараю: займацца прыпіскамі нам не да твару. Мы паставілі планку і мусім яе трымаць. Такім чынам, наша задача — паўнавартаснае супольнае мерапрыемства, якое з’яднала б вучняў адзінаццатых класаў і станоўча ўразіла райана.
    — Я баюся, Андрэй Васілевіч, — запярэчыў Іванавіч, — што гэта невыканальна. He ўсе адзінаццатыя класы здатныя на інтэлектуальную кааперацыю. Некаторыя вучні ў нас вельмі нізкага ўзроўню.
    — Гэта вы пра каго?!!
    — Ніна Віталеўна, я не хацеў вас абразіць, але давайце зірнём праўдзе ў вочы. Што супольнага можа быць у 11 «Д» і 11 «А»?
    — Думаю, я ведаю адказ, — асляпляльна ўсміхнуўся Лабановіч. Ён падышоў да акна прыёмнай і эфектным рухам раскрыў жалюзі.
    Рабочыя замацоўвалі даражэзныя з выгляду футбольныя брамы на бяскрайнім полі, дзе ўжо зелянеў гумавы траўнік. Вакол гэтай смарагдавай красы закальцоўваліся цагельныя авалы дарожак. Давяршалі ікебану жоўтыя і белыя крэслы на трыбуне, якую іншыя рабочыя ўсталёўвалі на дальнім ад школы ўскрайку стадыёна. За праваю брамай ужо высіліся баскетбольныя стойкі з колцамі і слупы для валейбольнай сеткі.
    — «Холдынг-Молдынг» падтрымаў фінансамі! — пахваліўся дырэктар. — Паставілі ўсё ў самыя сціслыя тэрміны. Нам дзіка пашанцавала, што адзін з топ-менеджараў не про-
    ста даверыў нам усіх траіх дзяцей, але і любіць спорт гэтак жа, як яго люблю я... Паводле дакументаў, «дарослы» стадыён тут планавалі яшчэ ў час СССР. Але, відаць, не дайшлі рукі. А цяпер гэта не проста звышсучасны спартыўны аб’ект для школьнікаў, гэта наш козыр! Адзіны стадыён такога ўзроўню не толькі ў нашым раёне, але і ва ўсім Мінску. Я ўжо запланаваў урачыстае адкрыццё ў наступную суботу. I ў гэтым мне дапамогуць вашы вучні.
    — Але Андрэй Васілевіч!..
    — He хвалюйцеся, я ўсё прадумаў, — дырэктар падляцеў да белай дошкі ў куце прыёмнай і зняў каўпачок з маркера: — Мы правядзём спаборніцтва па лёгкай атлетыцы. Мой любімы від — мідлі, або шведская эстафета. Паўтара кіламетра. Два забегі. Ад кожнага класа пабягуць чатыры юнакі і чатыры дзяўчыны...
    — Восем чалавек ад класа?!! Андрэй Васілевіч, гэта нерэальна!!!
    — Згода. Тады — гендарна карэктны варыянт. Змяшаны забег: два юнакі, дзве дзяўчыны ад класа, але ў гэтым выпадку — чатыры кіламетры! Першы ўдзельнік бяжыць 400 метраў, другі 800, трэці 1200 і нарэшце — 1600 метраў! Надзвычай відовішчна. Мы запросім у судзейства прадстаўнікоў райана, заангажуем танцавальны калектыў, я арганізую прэсу, а потым у сталоўцы зладзім уручэнне прызоў і гарбату з пірожнымі для бегуноў ды іх заўзятараў за кошт «Холдынг-Молдынгу»... Ну што? Пытанні, дапаўненні, прапановы?
    — Ды мы і па чатыры чалавекі не збяром!
    — А за дзясяткі па фізкультуры?
    — Ды што вы!.. Іх так танна не купіш!
    — Ну, добра. Школе падарылі плазму. Мы павесім яе ў кабінет таго класа, які выйграе эстафету... Далей. Важна данеспі да грамадскасці: у нашай без пяці хвілін гімназіі ў здаровым целе — здаровы дух. Эстафета — гэта не проста від
    спорту. Гэта сімвал роўных магчымасцей для ўсіх, метафара працы ў камандзе... Спадзяюся, Мікалай Іванавіч, ад англійскага класа абавязкова пабяжыць Максім Статкевіч. I яшчэ Марк Бергер. Нашы выдатнікі вучобы і спартсмены.
    — Статкевіч наўрад ці пагодзіцца.
    — Трэба, каб пагадзіўся... На яго ўсе дзяўчаты зляцяцца. Хоць трыбуны запоўнім.
    — Выклікалі, шэф?
    — Ала Юр’еўна! Вы акурат учасна, — узрадаваўся Лабановіч. — Як вам ідэя... У першую суботу чвэрці — мідлі, чатыры кэмэ, змяшаны забег. Абновім стадыёнчык, пакуль снегам не замяло?
    — Гэта можна, — сказала Ала Юр’еўна і драпежна ўсміхнулася.
    ххх
    Прынята было лічыць, што ў Соні няма ніякіх талентаў. Але гэта была няпраўда. Прынамсі адну рэч Соня ўмела рабіць надзіва добра. Соня добра бегала на доўгія дыстанцыі.
    Стаметроўку яна прабягала сярэдненька — ледзьве ўкладалася ў нарматывы. А вось калі справа даходзіла да кросу, без цяжкасцей абганяла ўсіх аднагодак, нават самых фізічна развітых і спрытных.
    Гэтую Соніну асаблівасць яшчэ ў сёмым класе запрыкмеціла Ала Юр’еўна, якая адразу задалася мэтай зрабіць з Соні лёгкаатлетку. Соні, праўда, бегаць было нецікава, і хадзіць у секцыю яна адмовілася. Фізручка, аднак, усё адно запірала яе на розныя міжшкольныя спаборніцтвы — у дзявятым класе Соня нават прыбегла другой на раённым кросе на тры кіламетры, трапіўшы такім чынам на гарадскі этап. Гэтым, да расчаравання фізручкі, ейныя спартыўныя дасягненні абмежаваліся.
    — Крэпенькая юніёрская бронза, — уздыхаючы, казала настаўніца, гледзячы на секундамер, калі Соня чарговага
    разу добра фінішавала на фізры. — Разумееш, талент у цябе, Сінічка. Трывушчая ты. Умееш сілы размяркоўваць. I дыхаеш правільна. Іншыя гэтаму гадамі вучацца. I што табе замінае на спаборніцтвах выкладацца?
    Замінала Соні тое, што яна страшэнна не любіла спорту. He разумела, навошта гэта ўсё. Ну бяжыш. Ну прыбегла. Ты першая. I што далей?
    Так што, калі па школе пайшла пагалоска, маўляў, адзінаццатыя класы пабягуць эстафету на адкрыцці новага стадыёна, Сінічка, прадчуваючы чарговы спартыўны прыгон, вельмі неахвотна пераапраналася на фізкультуру.
    Да таго ж зранку ім усім настрой папсаваў Вася. Дакладней, не ён сам, а тое, што ў першы ж дзень заняткаў завуч залавіла яго каля школы з цыгарэтай. Парушальніка дысцыпліны тут жа даставілі ў дырэктарскі кабінет, дзе той атрымаў апошняе кітайскае папярэджанне. Такія вучні, як Вася ці ягоныя таварышы Лысы і Дубовік, былі ў дырэктара на алоўку: ён спаў і бачыў, як выкідвае іх са школы. Дырэктар верыў, што тым самым паляпшае мікраклімат у калектыве і статыстыку паспяховасці.
    — Спадзяюся, вы ўжо чулі пра эстафету, — сказала Ала Юр’еўна, калі «Д» клас пашыхтаваўся перад ёй на пятым уроку.
    — У-у-у.
    — Прапаноўваю хуценька вызначыць, якім складам вы пабяжыце.
    — Ы-ы-ы.
    — Ну, давайце, «Д» клас, вы маеце шанц паказаць, што хоць на нешта здольныя.
    — Э-э-э!
    — Прыз за першае месца — плазменны тэлевізар...
    — О-о-о!
    — ...у кабінет класа-пераможцы.
    — А-а-а...
    — Добра. Жаночую частку каманды я бачу так: Макей і Сінічка.
    — Е-е-е!
    — Хлопцы?..
    — А хто будзе ад іншых класаў?
    — Якая вам розніца?
    — Ну-у-у...
    — Пакуль цалкам заявілася толькі каманда 11 «А».
    — І-і-і?
    — Ну, раз вам так прынцыпова... Крылова, Паўзункова, Бергер, Статкевіч.
    — Гэты баклажан бяжыць?!! Тады і мяне запішыце!
    — Цудоўна. Васілеўскі! Хто яшчэ?
    — I Жэку Дубовіка са мной запішыце!
    — Дарэчы, а дзе сам Дубовік?
    — Ды пабяжыць ён! Куды ён падзенецца?