• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    — Ты чаго? — разявіў рот Васілеўскі.
    — Круціся як хочаш, але нам кроў з носа трэба перамагчы.
    — Вось гэта імпэт! Вось гэта запал! Нарэшце пазнаю Сініцу!
    — А яшчэ сёння, заўтра і ў пятніцу мы бегаем па пяць кіламетраў! Зразумела? Дзе Дубовік?!!
    Барацьба за права жыць у «лялечным доме» пачалася.
    ххх
    Соня — дура. Яна пагадзілася з’ехаць з нашага дому, калі Максім адужае яе ў эстафеце. Максім спрытны і здорава бегае. Так што хутка Соні тут не будзе. Што б такоеўчыніць на развітанне? Тыдзень таму ў мяне было многа ідэй, але Максім сказаў: «Такія людзі не вартыя, каб на іх марнаваць энергію, лепш іх ігнараваць». Цяпер я ўсе ідэі забыў. Што б такое прыдумаць?
    ххх
    Трэці дзень Соня носіцца па лесе, як дурная, са сваімі дурнымі аднакласнікамі. Учора ішоў моцны дождж, і яна ўся прамачылася. Але нікому не сказала, а толькі адціскала шгпаны ў купальні. Але нічога не дапаможа. Максімусё адно будзе лепшы. Заўтра мы ідзём глядзець на гэтую весялуху.
    ххх
    Золкі, вогкі туман падымаўся над казачным лесам, прабіраючы да касцей. Соня ішла па сцежцы, захутаная ў цёплы шэры палітончык, які нарэшце выцягнула з шафы. 3-пад яго вытыркалі ногі ў красоўках і спартыўных штонцах. Няяркае сонца разагнала імглу на адкрытых абшарах, але тут, у сасонніку, пакуль не давала рады. Зрэшты, яно ўжо ўвогуле не давала рады з восенню, што наступала па ўсіх франтах.
    Інтэрнэт папярэдзіў беларусаў, што з панядзелка на іх радзіму канчаткова насунуцца халады. Нон-стоп пойдуць дажджы, і паверне на зіму. Невыносна балела горла. Соня пракашлялася, з трывогай прыслухоўваючыся да самаадчування. He, тэмпература пакуль не паднялася. Учора дзяўчына
    непрыкметна прабралася ў татаў пакой, каб адшукаць аптэчку — хоць у нечым Сінічкі захавалі пакуль аўтаномію ад мамы Юлі. Намерала трыццаць восем ды пяць і жахнулася. Але ці то ад ударных доз аспірыну і стараннага пацення ў ложку, ці то ад самаўнушэння ў суботу зранку градуснік паказаў трыццаць шэсць і шэсць. He арганізм, а малайчынка. Толькі вось горла па-здрадніцку дзерла.
    Пра хваробу Соня, ясна, нікому не сказала. Яна памрэ, але 11 «Д» эстафету выйграе. Цяпер гэта ўжо прынцып.
    Дзяўчына ішла па сцежцы, якая вяла крыху ўбок ад школы. У чацвер падчас прабежкі яна прыкмеціла тут закінуты турнік. Каля яго можна было размяцца перад забегам. Вельмі не хацелася рабіць гэтага на стадыёне, на вачах ува ўсёй школы. Да пачатку заставалася паўгадзіны, але дырэктар яшчэ будзе казаць сваё бла-бла-бла... Трэба проста вось тут абаперціся на ржавую жалязяку, але не вельмі напружвацца, каб зноў не было запамарокі.
    Соня зняла паліто і ўскрыкнула, нібы сунулася ў халодную ваду. I раз, і два...
    Два тыдні таму яна сама вельмі хацела зноў жыць удваіх з татам. Але цяпер, раз такія справы, трасцы яна з’едзе з Верасовай вуліцы. I не спадзявайся, Статкевіч.
    Як любіў жартаваць у такіх сітуацыях Вася, Сінічка села на каня.
    Дарэчы, пра Васю. Па-першае, за тры дні ён ні разу не закурыў.
    Па-другое, ён з патройнай энергіяй упрогся ў падрыхтоўку. У аўторак Ала Юр’еўна запусціла ўсіх удзельнікаў эстафеты бегчы чатыры колы па стадыёне, а сама стала на фінішы з секундамерам, запісаўшы час кожнага бегуна пасля кожнага кола. Потым, крыху памедытаваўшы над табліцай, сказала, каму за кім бегчы на эстафеце. Дырэктар загадаў расставіць вучняў на этапы, чаргуючы: дзяўчынка-хлопчык-дзяўчынка-хлопчык. Відаць, дбаў пра шоу, а не пра спорт.
    Гэтую самую табліцу Вася ў сераду выпрасіў у фізручкі і занёс у кабінет псіхолага на ксеракс. Рэшту ўрокаў Сінічка і Васілеўскі праседзелі над ксеракопіяй, нібы японскія шпіёны над шыфрамі савецкай выведкі.
    Афіцыйна Васілеўскі і Сінічка з дзявятага класа сядзелі разам, за пятай партай па цэнтры. Але на справе Соня далучалася да таварыша толькі на ўроках Ніначкі, калі ў той быў кепскі настрой і яна дачэплівалася да рассадкі. Апошняя парта каля акна была заўсёды вольнай, Соня любіла сядзець тут адна. Бо Вася, калі быў пад бокам, неадменна яе даставаў, а тут, за высокай Снежкай Кавалёвай, можна было спакойна перачакаць нудны ўрок, летуценіць пра Статкевіча і не баяцца, што настаўнік выкліча да дошкі толькі таму, што ты трапілася яму на вочы.
    Але з нагоды эстафеты Васілеўскі быў рэабілітаваны. Сам не свой ад шчасця, хлопец дзелавіта шушукаўся з Соняй, седзячы з ёй плячом да пляча. Час ад часу да «дэшак» даносіліся загадкавыя фразы кшталту «пачатак калідора перадавання» ці «выбегчы з пятнаццаці хвілін».
    У самы ніз сваёй табліцы настаўніца ўпісала нарматывы Максіма Статкевіча за дзясяты клас. Відаць, адшукала ў сваіх нататніках. Гэта была неацэнная інфармацыя для стратэгаў эстафеты.
    Спачатку Соня і Вася доўга складалі і адымалі вынікі спробнага забегу для ўсіх класаў з улікам часу, патрэбнага для перадавання палачкі. Па-майстэрску аперуючы няхітрай формулай S = vt, разумення якой ад іх не змагла дамагчыся цэлая плеяда фізічак і матэматычак, яны вызначылі, хто з бегуноў спрынтар, а хто — стаер, расставілі школьнікаў па этапах і прыйшлі да аптымістычнай высновы, што ў 11 «Д» вялікая фора. Аднак калі Статкевічавы нарматывы правільныя, 11 «А» — іх адзіны сур’ёзны канкурэнт.
    I Вася, і Соня, і Аліна на арганізаванай фізручкай «кваліфікацыі» прыбеглі першымі. Крыху падвёў Дубовік — але
    і ён быў не ў апошнім эшалоне, хоць не мог цягацца з валейбалістам Бергерам, з якім мусіў бегчы другі этап. Да таго ж Віка Крылова выявілася не такой ужо й адстойнай бягунняй і мусіла скласці канкурэнцыю Сінічцы на трэцім этапе. Калі Бергер абгоніць Дубовіка, Соні давядзецца пастарацца, каб нагнаць і перагнаць Крылову.
    Адзіным слабым звяном «ашак» была Паўзункова. Яна, відаць, пачне забег — і застанецца ззаду, а вось Аліна ў гэтым этапе адназначна пераможа... Але толку? На самым пачатку гэта нічога не вызначае.
    Карацей, расслабляцца не выпадала.
    Соня, вядома ж, не прызналася нікому, а пагатоў Васю, чаму ёй раптам заманулася быць першай. Хлопец тлумачыў ейны імпэт на сваю карысць:
    — Нарэшце, Сініца, ты зразумела, што ты мой чалавечак!.. Разам мы ўвалім батанікам!
    Соні было крыху няёмка чуць гэта. Калі б не «кантракт з д’яблам», яна нізашто не надрывалася б так цэлы тыдзень. Васілеўскаму для граматы «за актыўны ўдзел» дастаткова было проста з’явіцца на дарожцы. А цяпер выходзіла, што яна выкарыстоўвала Васю ў сваіх мэтах. Бо калі б ён даведаўся, што ад ягонай перамогі залежыць, ці застанецца Соня ў адным доме з Максімам...
    Такая вось выйшла «санта-барбара». На роўным, лічы, месцы.
    I раз, і два...
    — Фізкульт-прывет! — пракрычаў падцягнуты дзядок у шортах, футболцы і паласатай вязанай шапачцы, вынырнуўшы з туману за тры метры ад Соні.
    Блін, так і да інфаркту давесці можна.
    — Разумнічка! Спорт — гэта жыццё! A то што за моладзь у наш час... У камп’ютары ўсе ўткнуліся або п’юць пад плотам...
    Ну і туман. Далей за ўласны нос не бачна. He дай бог яшчэ на Статкевіча тут напароцца, як пазаўчора... Але ж як дзярэ горла...
    Соня, Аліна і Вася бегалі тры дні запар. Сустракаліся тут, у лесе. Толькі Дубовік сачкаваў. Соня вельмі баялася, што іх пабачыць Максім. Так, вядома ж, і адбылося. У чацвер, калі Аліна сышла дадому, Соня з Васем пастанавілі прабегчы да кальцавой і назад. У Соні ўвесь час развязваліся матузкі на красоўках, і яна часта спынялася.
    — Ну хто так завязвае! — не вытрымаў нарэшце Васілеўскі. — Дай навучу. Сядай тут. Трэба закручваць у іншы бок, тады вузел будзе трывалы...
    Соня, седзячы на валуне, дрыгала нагамі, так што Вася доўга не мог схапіцца за матузкі. Яны рагаталі да колікаў у жываце.
    Раптам Соня падняла вочы і пабачыла Максіма. Спыніўшыся на сцежцы, ён глядзеў на іх з прыцемак. Мусіць, вяртаўся праз лес з горада. Соня асеклася і паставіла ногі на зямлю.
    — Ну вось, разумнічка. A то вожкаюся з табой, як з дзіцём малым у ясельках.
    3 таго, як сутаргава, адным рэзкім рухам Вася зацягнуў матузкі, Соня зразумела, што ён таксама заўважыў Статкевіча.
    Калі Соня ўзняла вочы другі раз, Максіма на сцежцы ўжо не было.
    А потым сябры падбеглі да МКАДа, і пачалася залева. Яны не знайшлі схову і разбегліся ў розныя бакі: Вася — да сябе на раён, а Соня — у катэджны пасёлак.
    У пятніцу на фізкультуры каманда «Д» класа зрабіла спробны забег, паставіўшы Галю са Снежкай сачыць за секундамерам.
    — Вельмі нішто сабе, — паківала галавой фізручка, калі ёй сказалі вынік. — Каб жа ўсе класы так... A то вас адных гэтая эстафета зачапіла за жывое.
    А ўвечары ў Соні паднялася тэмпература.
    Накінуўшы паліто на плечы, каб не застудзіцца яшчэ болей, дзяўчына спынілася на ўзлеску. Школа і новы стадыён былі відаць адсюль ува ўсёй красе. Яна зірнула на іх, нібы ўпершыню. За апошні год 234-я радыкальна змянілася. Раней пасярод вялізнай пусткі тут стаялі дзве аднолькавыя скрынкі з брудна-жоўтай цэглы — карпусы пачатковых і старэйшых класаў. Новы дырэктар перафарбаваў будынкі. Цяпер яны былі бела-шэрыя са смарагдавымі і муштардавымі паскамі на фасадзе. На корпус для старэйшых маляры нанеслі болей зяленіва, на пачаткоўку — болей жоўці. Вялізны стадыён дапаўняў гэты сакавіты краявід, які цяпер заслугоўваў моднага эпітэта «ўрбаністычны».
    Туман пакрысе рассейваўся, і было відаць, што вакол стадыёна мітусяцца людзі. Трэба спяшацца. Хутка пачнуць.
    Пераадолеўшы раптоўную запамароку, Соня разагналася ўніз па схіле.
    ххх
    — Як па мне, то, калі ён зачэсваў грыўку на бок, яму больш пасавала.
    — Ну не. Вось так, як цяпер, з простаю — зусім пусечка.
    — Афігець! Дзе бяруць такія красачы?
    — Папусціся, братан. Каб ты змог такія набыць, твайму бацю трэба два тыдні стаяць на праспекце са знакам «сорак»!
    — Круглы выдатнік?.. Рэспубліканская алімпіяда? Што вы кажаце... He ведаеце, куды паступае?.. Ну, зразумела, у Англію!
    Розныя размовы даляталі да вушэй Соні Сінічкі з трыбун над ёю, але ўсе яны датычылі аднаго прадмета. «Прадмет» стаяў на дарожцы перад фінішнай рысай, з абыякавым выглядам ківаючы Але Юр’еўне, якая энергічна яму штосьці
    тлумачыла, перыядычна адводзячы назад левую руку з адтапыраным вялікім пальцам. Усё пераймаецца, каб ён правільна прыняў эстафету...
    — Шу-шу-шу... Шу-шу-шу...
    Знаёмае шушуканне. Пачуўшы яго за спінай, Соня абвяла поглядам трыбуны. Так і ёсць. Статкевічы і бацька ўжо былі тут. Тата Віця акурат замацоўваў над сядзеннямі расцяжку з надпісам: «Удачы, Максім і Соня!» А каб не паўстала сумневаў, пра каго менавіта гаворка, у ілюмінатарах літар «С» і «О» красавалі фотаздымкі. Мама Юля спецыяльна сфатаграфавала Соню для плаката, але яго змест быў для дзяўчыны сюрпрызам.