• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    — Мы... Э-э-э...
    Але Ніначка ўжо не слухала. Яна як ашалела.
    — Ты што сабе дазваляеш?! Ты не на вечарынку прыйшла, а ў школу! Храм навукі! Табе гэтыя словы кажуць што-небудзь ці не?
    — Я не разумею, што не так з маёй спадніцай, — спакойна працягнула Ротмістрава.
    Ніначка асеклася. I сапраўды. Збоку цяжка было зразумець, чаго яна раптам уз’елася на Машу.
    — Гэта... Гэта... Гэта выглядае непрыстойна, — нарэшце знайшлася настаўніца.
    — Непрыстойна? — ускінуўшы бровы, Ротмістрава выразна агледзела Ніначку. На той быў смелы бардовы гарнітурчык у абліпку, са спадніцай-алоўкам, якая даволі звабліва адкрывала каленкі. Ніначка сумелася.
    — Ніна Віталеўна, сапраўды, ёсць адна прычына, па якой гэтая спадніца не зусім дарэчы ў школе. I калі вы мне яе назавяце, я пайду дадому і пераапрануся.
    I Ротмістрава ў чаканні ўперыла вочы ў Ніначку. Тая, аднак, стаяла і моўчкі хапала ротам паветра.
    Раптам Соня пачула знаёмы смех. Максім, аказваецца, стаяў у вестыбюлі і ўсё бачыў. На ім было яго восеньскае
    шэрае паліто, у якім ён выглядаў яшчэ салідней і яшчэ болей ёй падабаўся. Хлопец наблізіўся да Машы і...
    Соні падалося, ці ён на долю секунды абняў аднакласніцу за талію?
    — Хадзем, Марыя. Хвіліна прайшла, каманда знатакоў не дала адказу.
    He разумеючы, што робіць, Соня кінулася за імі, у бок шатні 11 «А». Падбегла і застыла перад пластыкавай пераборкай, за якой знікла парачка.
    — I падабаецца ж табе здзекавацца з убогіх... Кінь дурное, — пачула Соня жартаўлівы Максімаў голас.
    — Ты ж ведаеш, я ўвогуле белая і пухнатая. Але з Ніначкай — тут асабістае.
    — Марыя, ты ж разумная дзяўчына. Навошта марнаваць інтэлект на пасткі для кабеціны, якой, апроч гэтай школы, нічога ў жыцці не свеціць? Будзь вышэй.
    — Ого, ад каго чую... Ты ж і сам такі!
    — Ты пра што?
    — А пра тое. Любіш пацвяліць, як ты там сказаў, убогіх... Што, таксама асабістае? — гулліва спыталася Ротмістрава і захіхікала.
    — Спадніца, дарэчы, фантастычная. I табе вельмі пасуе, — памяняў Максім тэму. Яны з Машай акурат выходзілі з шатні, мінаючы пабялелую Соню.
    — Значыць, гэта праўда, бо не ў тваіх правілах рабіць дзяўчатам кампліменты...
    Далей Соня не пачула, але і пачутага было дастаткова, каб загнацца.
    Ротмістрава і Статкевіч, аказваецца, няблага ладзяць і вельмі добра адчуваюць адно аднаго.
    Ці не таму Ротмістрава не прымае Соні, што...
    — Спадніцу Машка мне замаўляла ў багемным стылі. А ў школе трэба трымацца дзелавога. Ніначка гэта нутром адчула, але словамі перадаць не змагла, — тарахцела, сеўшы
    на свайго канька, па дарозе на першы ўрок Галя. Але Соня не слухала. Яна больш не магла спакойна ўспрымаць гісторыі пра бліскучую Машу Ротмістраву.
    ххх
    Ротмістрава сядзела на банкетцы і чытала. Яе кратчастая спадніца прыгожа драпіравала чырвоную сядушку. 3-пад сіняга пінжачка вытыркала бялюткае жабо блузкі. Брытанская гімназістка перад Першай сусветнай дый годзе. Ад частага прасавання тонкае сукно пачало ўжо дзе-нідзе ільсніцца. Соня гэта, вядома, адразу прыкмеціла, але сіл пазласловіць на гэты конт не адшукала.
    Чым мілейшай здавалася Маша, тым болып гэта дэмаралізавала Соню. Душэўныя мукі былі невыносныя, але трэба было наважвацца. Цяпер або ніколі. Пакуль яна адна, пакуль побач няма ўсіх гэтых ганарлівых «ашак».
    Бо шляхам пакутлівых роздумаў Соня прыйшла да высновы, што Ротмістрава — адзіная, хто здольны ёй дапамагчы.
    — Прывітанне, Маша, — сказала Соня і тут жа замоўкла.
    — Здароў, — адказала тая і запытальна паглядзела на Сінічку, адарваўшыся ад кнігі.
    Соня апусціла вочы і, каб нечым заняць сябе, стала разбіраць радкі на старонках, у спадзеве зразумець, што за твор. Дурная забаўка для грамадскага транспарту. Ротмістрава прасачыла ейны позірк і з паблажлівай усмешкай прыўзняла вокладку.
    — Замяцін, «Мы»... Перачытваю, — дадала яна пасля паўзы такім тонам, нібы чытаць такую кнігу ўпершыню ў адзінаццатым класе — ганьба для асобы з пачуццём годнасці.
    — Я спытацца хацела, — Соня прымружылася, як перад скокам у халодную рэчку.
    — Давай, толькі хутчэй, a то званок...
    — Ты ж з Максімам Статкевічам на інглішы ў адной групе?
    — Ну дапусцім.
    — Мне вельмі трэба ведаць адну рэч. Вы... Ну... Вы ж праходзілі ўжо «Му Future Profession»?
    — Праходзілі. I што?
    — Разумееш, мне важна дазнацца, кім хоча стаць Максім.
    — А мне адкуль ведаць?
    — Ну, ён жа расказваў тэму настаўніцы на ўроку?
    — Сінічка, мы «А» клас, — засмяялася Ротмістрава. — Мы не «расказваем тэмы».
    Соня ўздыхнула.
    — Мы іх запісваем у форме эсэ, па тэме на сшытак, — засунуўшы руку ў заплечнік, Маша выцягнула даволі аб’ёмную тэчку, паказаўшы Соні набор рознакаляровых сшыткаў. — Іх заўсёды трэба насіць з сабой. Дапаўняць. I абараняць індывідуальна, у прызначаны час... Але, вядома, мы размаўляем на моўнай практыцы, адказваем на пытанні, — дадала яна, пабачыўшы ўмольныя Соніны вочы.
    — I што казаў Максім?
    Маша наморшчыла лоб:
    — Па шчырасці, нічога не прыгадваю. Наўрад ці было нешта канкрэтнае пра «джоб». Так, агульныя фразы. Помню, ён быў сказаў: «Вялікае шчасце — дакладна ведаць, для чаго жывеш на Зямлі». Я гэта запомніла, бо і сама так думаю, — прамовіўшы гэта, Маша сумна ўсміхнулася. — А калі не сакрэт, навошта табе? — тут жа пацікавілася яна, дапытліва зірнуўшы на Сінічку.
    — Разумееш, мне здаецца, я дакладна ведаю, для чаго жыву, — сказала Соня, стараючыся гучаць самаіранічна. — Бяда толькі ў тым, што гэта наўпрост звязана з Максімам... Алё, гэта ж я, Соня Сінічка, 11 «Д», — памахала яна рукою і змушана рассмяялася.
    — Ну, тут я нічым не дапамагу, соры. Трэба ўсё-ткі глядзець, што ён напісаў, — сказала Маша абыякавым гола-
    Раздзел II
    сам. Але ў вачах яе Соня прачытала нешта іншае. Нешта накшталт... разумення і спагады?
    — Ясна. У любым выпадку вялікі дзякуй, — сказала Соня і развярнулася, каб ісці. Яе аднак дагнаў Машын голас.
    — А ты мяне здзівіла, — іранічна сказала яна. — Я думала, ты пра крыху іншую тэму спытаешся.
    Соня спынілася.
    — «Му Future Spouse».
    — Га?
    — Вой, вы ж такіх славей не праходзіце. Я мела на ўвазе — «Му Future Husband»... Ну, у выпадку Статкевіча wife, — удакладніла Ротмістрава, задаволеная рэакцыяй суразмоўніцы.
    Соня стаяла, раскрыўшы рот.
    — I... што з гэтай тэмай? — насцярожана перапыталася яна.
    — О, тут Статкевіч шпарыць як па напісанаму. Mary пераказаць, калі цікава... Пагаджайся... Free of charge*. Нашыя класныя фіфы даслоўна пазанатоўвалі. Вывучылі, як «Ойча наш».
    — Ну, давай, — пагадзілася Соня і тут жа пашкадавала.
    — «Мая будучая жонка — высокая станістая дзяўчына з доўгімі валасамі. Хутчэй цёмнымі, чым светлымі. Mae добрыя манеры, з густам апранаецца і не злоўжывае касметыкай. Размаўляе на некалькіх замежных мовах, цікавіцца гісторыяй і мастацтвам, любіць вандраваць. Яна разумная і шмат чытае...»
    Соні зрабілася пагана-пагана. Ротмістрава, па ходу, малявала аўтапартрэт.
    — Нешта забылася, — працягнула між тым Маша, голас якой на хвілю заглушыў школьны званок. — А, ну вядома: «Яна проста выдатна гатуе».
    Дабіць вырашыла.
    * Бясплатна (англ.).
    — She’s just an awesome cooker, — паўтарыла дзяўчына па-англійску, асабліва прасмакаваўшы «оўсам». — Што з табой, Сінічка?
    Соня ледзьве стрымлівалася, каб не заплакаць.
    — А ты ўмееш гатаваць? — раптам вырвалася ў яе.
    — He ведаю, не спрабавала, — млява адказала Ротмістрава. — Але думаю, што так. Я ўвогуле таленавітая.
    Сказаўшы гэта, яна рассеяна кіўнула Соні і, увапхнуўшы ў заплечнік Замяціна, падарвалася з банкеткі і пабегла па калідоры.
    ...Завіткі і кветачкі займалі ўжо траціну аркуша. Гэтак для тэксту месца не застанецца. «Заўсёды кажы праўду, — вучыла Соню бабуля, — тады нічога не трэба запамінаць».
    Праўду дык праўду. Выцершы насовачкай мокрыя ад раптоўных слёз вочы, Соня з уздыхам прынялася спярэшчваць паперку немудрагелістымі англійскімі словамі.
    ххх
    Максім падняўся на другі паверх роднага дому і ў раздражненні спыніўся. Яна зноў задрыхла на калідоры.
    Тут, адразу перад сходамі, адкрываўся невялічкі хол, з якога можна было выйсці на гаўбец. Гэты закутак стаяў абсалютна пусты з таго часу, як Статкевічы пабудаваліся. Абжыць яго мама Юля ўсё не мела часу. У гэтай неабжытасці было сваё хараство: узімку ён размінаўся тут з гантэлямі, а Вадзік гуляўся ў футбік або ладзіў забегі робатаў на доўгія дыстанцыі. Ідылія працягвалася да таго чорнага дня, калі дзяўчо займела новы ноўт. Вярнуўшыся з Полацка, дзе сям’я Статкевічаў сустракала Новы год і Каляды, хлопцы знайшлі свой любімы куток занятым.
    У былым Вадзікавым пакоі кепска працаваў вай-фай: малога ўсё адно ў інтэрнэт не асабліва пускалі. Мадэм стаяў у супрацьлеглым канцы паверха, у ягоным пакоі пад сталом —
    так, каб нармальны сігнал быў на ягоных дэвайсах і каб дабівала да бацькоўскай спальні. To бок звычайныя сайты пры такім сігнале ў «ружовым пекле» мусілі адкрывацца. Але ж гэтая назола ўзяла моду глядзець анлайн розныя тупыя серыялы! Ёсць жа людзі, якім не культуру — жуйку падавай. А як жа якасць карцінкі, гуку? I вось яна выцягне з пакоя падушкі — такія ж ружовыя, як сама, уваткнецца ў разетку для пыласоса, разляжацца на падлозе пад самай сценкай ягонага пакоя, проста ў сваёй ідыёцкай піжаме, — і давай відзікі запускаць. А ў яго там торэнты гальмуюць, скайп — і той завісае!
    Але фіг з тымі запампоўкамі. Каб жа яна вачэй не мазоліла. Ён раз сказаў: не сядзі тут. Другі раз сказаў. А яна: «Перастаў мадэм да дзвярэй». Яшчэ чаго. Гэта ягоны дом і ягоны мадэм! I ён будзе стаяць там, дзе зручна яму!
    Часаліся рукі пароль памяняць. Але гэтая, яшчэ чаго, здасць бацькам. I тады пачнецца: «Як-ты-абыходзішся-з-госцяй!» Ведаем, праходзілі.
    А тут раптам маці рэзка азадачылася дызайнам калідора. Купіла канапу, столікаў панаставіла. Hi праехаць ні прайсці. На падлогу лёг белы пухнаты дыван — знікла прыемнае рэха. Здарылася гэта, натуральна, толькі пасля таго як запаветную пляцоўку перад гаўбцом аблюбавала Сінічка. Ён з усіх сіл стараўся не звязваць гэтыя факты.
    Божухна, ніколі б не паверыў, што дзяўчынка можа так храпці, каб не пачуў на ўласныя вушы.
    Як бы яе раскатухаць, пакуль маці не пабачыла... У мінулы раз, калі ён прыйшоў ледзьве жывы з корта, яна заявіла, што няшчасная Сонечка так выматалася ў школе, што не мае сіл хадзіць, і яе неадкладна трэба перанесці ў ложак. Ён так узлаваў, што зноў павысіў на маці голас. Дык гэтая ад шуму сама прачухалася.