• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    — Ды ладна, — абурылася Снежка, — некаторыя хлопцы былі нават сімпатычныя.
    — Ды дзе там! Прышчавыя, у акулярах і худыя, як чарвякі! — у Галі яўна загаварыла сястра Войта. — I дзяўчаты ў іх шэранькія нейкія. Паселі па коле на кілім, не п’юць, не танцуюць... А на тэмы такія размаўляюць, што нам са Снежай і два словы ў размову не ўставіць. Так мы на кухні паўвечара і прасядзелі. А яны скончылі балбатаць — і давай гуляць у свае гулькі. Нібы не нагуляліся яшчэ. Секта дый годзе!
    — Ды што ты пра фігню, ты пра галоўнае раскажы! — перапыніла яе Снежка.
    — Зараз... Дык вось, на «дээн» прыйшоў трэнер той другой каманды. Дарослы нейкі хлопец. I прынёс Машы букет з сямнаццаці чырвоных руж. Столькі руж, колькі ёй гадоў.
    — Мы, калі ўсе пазвальвалі, засталіся посуд мыць і населі на дзеўку, маўляў, што і як.
    — I яна сказала, што сапраўды: гэты хлопец да яе падкочваецца, але яна яго пракіне, бо ёй больш падабаюцца аднагодкі. Во як.
    Гэта была вельмі трывожная навіна.
    — А ў Ротмістравай у гасцях нікога больш не было? Напрыклад, з класа? — асцярожна спыталася Соня.
    — Не-а. 3 усёй школы толькі мы, — надзьмула шчочкі Галя.
    — А можа, ёй званілі? Віншавалі? Нейкія яшчэ... хлопцы?
    — Ды што ты ўсё коламі ходзіш? Кажы наўпрост, у чым справа! — не вытрымала Снежка.
    Соня набрала паветра ў грудзі і трагічным голасам выдала сяброўкам сваю жахлівую здагадку:
    — Я думаю, што ваша Маша і... і Максім... Яны...
    — Яны што?
    — Яны разам!!!
    Над столікамі запанавала ціша. Галя і Снежка завіслі, як даўно не чышчаныя камп’ютары ў інтэрнэт-клубе.
    — Ды ну нафіг.
    — He можа быць.
    — Мы б заўважылі.
    — Сініца, у цябе паранойя.
    — Але паслухайце!..
    I, глытаючы слёзы, Сінічка нарэшце пераказала дзяўчатам тое, што была падслухала ў шатні, а таксама нядаўнюю размову на «біржы».
    — I гэта ўсё? — засмяялася Галя, калі Соня скончыла.
    — А гэтага што, мала?
    — I што такога страшнага ты пачула? Ну так, Машка з Максімам сябруюць, але мы ж табе расказвалі, што яна ўвогуле з хлопцамі лепш ладзіць, чым з дзяўчатамі. Гэта зусім не значыць, што яна закаханая.
    Снежка, аднак, не падзяляла Гальчынага аптымізму. Падпёршы галаву адной рукою, яна рытмічна барабаніла па стале доўгімі рознакаляровымі пазногцямі другой.
    — Тут як паглядзець, — неўзабаве прамовіла яна. — MamKa ў Статкевіча, можа быць, і не закаханая. А вось Статкевіч
    у Машку... А такія кадры, спадарыні, на дарозе не валяюцца. I хто ведае, як Машка зрэагуе... Тое, што яны не разам, — гэта факт. Але магчыма, гэта ўсяго справа часу.
    — Псс, Снеж, — зрабіўшы страшныя вочы, Галя скасавурылася на Соню, якая ажно спалатнела ад пачутага.
    — А што я такога сказала? Гэта жыццё. Ты, Соня, ужо не маленькая. Час сталець і глядзець праўдзе ў яе бязлітасныя вочы.
    — Але з чаго ты ўзяла, што Статкевіч закахаўся? — гнула сваю лінію Галя.
    — А я не сказала, што ён закахаўся... Пачнём з таго, што мужчыны падзяляюцца на два тыпы. Адзін тып шукае ў жанчыне свой дакладны адбітак. Другі — сваю поўную супрацьлегласць. А вы ж не будзеце спрачацца, што Ротмістрава — гэта Статкевіч у спадніцы?
    — I да якога ж тыпу належыць Максім? — саркастычна пацікавілася Галя, склаўшы на грудзях пульхныя ручкі.
    — А гэтага так з ходу не скажаш. Прынамсі, у мяне недастаткова матэрыялу, каб рабіць нейкія высновы.
    — От жа ж, псіхалагіня... Што ж у цябе нікога дагэтуль няма, разумніца ты наша?
    — Бо я ў актыўным пошуку. Які рэзон будаваць трывалыя стасункі з першым-лепшым?.. I ўвогуле, на сябе паглядзі! Сто кіляў пяшчоты, ёпта!
    — Я папрашу! Восемдзесят пяць!
    — Якая розніца? Усё адно есці менш трэба.
    — У мяне целасклад! I ўвогуле, што ты разумееш у жаноцкасці?.. Вешалка!
    — Бочка!
    — Швабра!
    — Камбінат па знішчэнні пірожак!..
    — Ды хопіць ужо! I без вас моташна!
    Невядомасць страшнейшая за самую страшную праўду. Гэта раптам зразумела Соня Сінічка. Цалкам магчыма,
    усе яе страхі абсалютна беспадстаўныя. Але калі б яна сама была Максімам Статкевічам, ці паглядзела б яна на Соню, калі побач — Маша?
    Пытанне было рытарычным.
    Раздзел IV
    НОЧ СВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА
    Дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура дура.
    Цяпер Соня псуе мне жыццё не толькі дома. У панядзелак яна забрала мяне з гімназіі.
    У апранальні я глядзеў на Ульянку. I дура вырашыла, што гэта таму, ійто Ульянка мне падабаецца. Як можна быць такой дурай ? Я глядзеў на Ульянку таму, што ў яе нос быў у зялёнцы. Як у клоўна.
    Дома Соня расказала свае выдумкі маме. Iўчора мама запрасіла Ульянку і маму Ульянкі ў госці.
    Ульянка ныла і не хацела гуляцца ў робатаў. I на камп ’ютары. I з Соняй. Добра, што хутка прыйшоў Максім. Яны малявалі.
    А потым была гарбата, і Ульянка сказала, што кахае Максіма. I калі яна вырасце, выйдзе за яго замуж.
    Усе засмяяліся, а ў Соні быў такі твар, нібы яна абкакалася.
    У гімназіі Ульянка расказала пра Максіма ўсім дзеўкам. I яны цяпер ходзяць за мной і просяцца ў госці.
    Чаму бабы такія дуры?
    XXX
    — Трымай, — Максім паставіў заплечнік на журнальны столік і стаў вывальваць чырвоныя і ружовыя паштоўкі проста на калені маці.
    Мама Юля сядзела на канапе ў сваёй любімай бэжавай сукенцы і ў беласнежных хатніх боціках з авечай воўны. Яна сама была як з паштоўкі: дамаляваць ёй крылы — атрымаўся б мілы валянцінкавы анёлак. 3 радасным воклічам кабета пачала парадкаваць прынесеныя сынам прастакутнічкі.
    Была пятніца чатырнаццатага лютага.
    — Трыццаць сем... трыццаць восем... трыццаць дзевяць, — расчаравана працягнула яна. — Гэта што, усё? У мінулым годзе было сорак дзве. Але! — тут яна схапіла купку кардонак, што ляжалі на століку. — Упершыню прызнанні на Дзень святога Валянціна атрымаў Вадзім! Так што ў камандным заліку братоў Статкевічаў абсалютны рэкорд за адзінаццаць гадоў — сорак пяць валянцінак!
    Ну вядома ж. Ён іх нават не чытае... Соня сядзела за сталом і без апетыту калупала абед.
    У Дзень святога Валянціна ў школе на першым паверсе ставілі паштовую скрынку. Ахвочыя маглі ўкінуць туды ананімныя і не вельмі пасланнейкі. Перад апошнім урокам дзяжурныя разносілі пошту па класах.
    Тое, што дзяўчаты закідваюць Статкевіча валянцінкамі, Соня здагадвалася. Больш за тое: раней актыўна ў гэтым удзельнічала. Але пра той момант, калі паштоўкі даходзяць да адрасата, яна ніколі не задумвалася. Вось як, значыць, гэта выглядае. Як здача макулатуры. Добра, што яна сёлета гэтую справу праігнаравала. Хопіць з яе прызнанняў Статкевічу.
    — Хм, дзіўна, — нахмурылася мама Юля, разбіраючы пошту. — Усе паштоўкі, якія прынёс Вадзік, усё адно падпісаныя Максіму. Як такое можа быць?
    Вадзік, які з паўгадзіны булькаў супам насупраць Соні, скрывіў рожу і паказаў ёй язык. Дастаў ужо. Соня пхнула яго нагой пад сталом.
    — Мама, яна б’ецца!
    — Значыць, заслужыў. Сядзі і еж... I вось што цікава: валянцінкі ўсе, як адна, друкаваныя, але на кожнай абавязкова нейкая прыпіска ад рукі.
    — Гэта каб можна было па почырку здагадацца, хто аўтар, — хмыкнула Соня.
    — Якія жарсці... А табе, Соня, колькі валянцінак даслалі?
    Соні даслалі дзве загадкавыя валянцінкі — «Ад Г.» і «Ад С.». Васева валянцінка не ўлезла б ні ў якую пошту.
    Прызнавацца Соні ў каханні было буднямі Васілеўскага. Таму чатырнаццатага лютага, у гонар свята, хлопец разбаўляў руціну якім-небудзь спецэфектам. Сёлета ён зноў завабіў Соню ў сталоўку і на вачах у паловы школы, стаўшы на адно калена, уручыў даме сэрца дары «Экспабелу» — сінія хрызантэмы ў аранжавай абгортцы і вялізнае махровае сэрца-падушку. Букет Соня цішком збагрыла Снежцы, якая ехала да бабулі, падушку сяк-так запхнула ў заплечнік і кантрабандай пранесла ў свой пакойчык.
    — Тры. Але ўсе ад сяброў.
    — Чакай... А ты... — азірнуўшыся на сходы, дзе пару хвілін таму знік Максім, мама Юля падміргнула Соні. — Твая валянцінка таксама тут? Ты ж дасылала?
    — He, сёлета не, — сказала Соня і тут жа ляпнула сябе па вуснах.
    — Сёлета не? Значыць, летась?.. — мама Юля ўскочыла з канапы і, падышоўшы да стэлажа, падхапіла на рукі ўнушальных памераў скрынку.
    — У мяне тут калекцыя за ўсе гады, — дзелавіта патлумачыла яна. — Зараз паглядзім. «10 клас»...
    Плюхнуўшы скрынку проста на абедзенны стол, гаспадыня дому стала хуценька перабіраць паштоўкі і неўзабаве з радасным воклічам выцягнула крыху змяты квадрацік.
    — Гэтая твая?
    Соня панура кіўнула.
    На белую кардонку яна тады наклеіла ружовае сэрца. На яго кавалачкамі паперы наляпіла рознакаляровы дамок. Намалявала фламастарам вокны, дзверы і двух чалавечкаў — хлопчыка і дзяўчынку. Прыгожа напісала: «Welcome to my Heart». Дзіцячы садок, адным словам.
    — Гэта ж твой лялечны дамок! Як міла... хэнд-мэйд! Цяпер ужо амаль не сустрэнеш самаробных валянцінак. У малодшых класах было неяк болей. I такія трапляліся арыгінальныя! Відаць, таму, што ў крамах нічога не прадавалася. Але твая — проста цуд. Трэба абавязкова ўзяць у рамачку... Хочаш, пакажу іншыя цікавенькія валянцінкі? Гэтыя вось з Полацка. А гэта ўжо Лондан...
    — Я пад’еў! — Вадзік шпурнуў лыжку ў талерку.
    Паводле сцэнарыя мама Юля мусіла кінуць усё і пачаць трамбаваць малодшанькага катлетамі, але замест гэтага яна сказала:
    — Ну і слаўна! Ідзі ў пакой, пагуляй у прыстаўку.
    Калі малы ўскараскаўся на другі паверх, яна даверліва загаварыла:
    — Соня, золатка, вы жывяце тут даволі доўгі час...
    — Ой, вы толькі скажыце! Мы з татам адразу... — спужана замахала рукамі Соня.
    — Ты што! I гаворкі пра гэта быць не можа! — перапыніла яе мама Юля. — Я пра іншае. Ты тут даволі даўно, але я не заўважаю, каб ты хоць крыху зблізілася з Максімам.
    — Ну... Гэта ж не ад мяне залежыць, — паклаўшы рукі на калені, Соня ўважліва разглядала свае пазногці.
    — А ад каго ж яшчэ! Соф’я, чакаць, пакуль мужчына зробіць першы крок, у наш век не проста памылка, а вялікае
    глупства! А ты нават сёння, у такі дзень, не парупілася нагадаць яму пра свае пачуцці. А ён жа па-ранейшаму табе падабаецца... Ці я не маю рацыі?
    — Нешта не вельмі хочацца стаяць у чарзе, — кіўнула Соня на горку паштовак на стале. — Вы ж, мусіць, ведаеце, што ў ягоным класе вучыцца... столькі вартых дзяўчат... Прыгожых і разумных.
    — Але з усіх, каго мне даводзілася бачыць, створаная для яго толькі ты! Да таго ж у цябе безліч магчымасцей... — мама Юля са значэннем абвяла вачыма гасцёўню. Тут, аднак, са сходаў данесліся крокі.