Гарэзлівы пацалунак
Кніга першая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 448с.
Мінск 2020
— 3 табой? Сустракацца? Во камедыя... Сінічка, ты Mane ўмарыла... Значыць, усё-ткі кахаеш мяне? — спытаўся ён, карцінна выціраючы вільгаць з куткоў вачэй.
Замест адказу Соня куляй вылецела з пакоя.
ххх
Соня ціха ўсхліпвала, зарыўшыся носам у падушку. Праз некаторы час дзверы яе спальні адчыніліся.
— Сінічка, вазьмі, калі хочаш. Ты ж па гэта прыходзіла...
Соня прыўзняла галаву. У руках Максім трымаў сваю тэчку.
— Бяры, я сур’ёзна... Толькі ўсё адно там няма «прафэшну». Ніяк не магу напісаць. Я яго ўжо месяц настаўніцы вішу... Соня, хопіць раўці... Ну хочаш, вазьмі іншую тэму. Вазьмі «інвайранмэнт». У мяне вельмі добры «інвайранмэнт». А ён жа мутарны, яго ніхто не любіць...
Ёй падалося, ці ён толькі што ўпершыню назваў яе па імені?
— Ну, як хочаш. Я прапанаваў, — сказаў Максім і зачыніў за сабой дзверы.
Соня Сінічка ляжала на ложку і ўдыхала водар ядлоўцу. «Я кахаю цябе», — толькі што яна ўпершыню ў жыцці сказала гэта ўголас.
XXX
Суботнім ранкам мама Юля адчыніла дзверы свайго дому і з парога пабегла на другі паверх. Асцярожна зазірнула
ў адну дзіцячую спальню, потым у другую. Максім і Соня спалі. Кожны ў сваім ложку. Кабета з палёгкай уздыхнула. Дзеці растуць. Па сутнасці — не па законе — яны ўжо дарослыя людзі. Ці можа яна павесіць на яго маячок і пільнаваць кожны крок? А на яе? Пагатоў не можа. Віця кажа, прафілактыка тут адна: выхаванне.
Яны з Пецем добра выхавалі дзяцей. Трэба спадзявацца.
3 іншага боку, як усё-ткі было б здорава... Вядома, не цяпер. Крыху пазней. Алена... Я памятаю, Алена.
Пад дзверы Сонінага пакоя быў ахайна падторкнуты стосік паперы. Мама Юля падняла яго з падлогі. «Environment & Ecology. Vocabulary» — было напісана на самым верхнім аркушы почыркам сына. «Pollution — забруджванне. Nuclear energy — атамная энергія. Chimney: 1) кратар вулкана; 2) комін, труба».
— Сапраўды труба, — ціха сказала сабе пад нос мама Юля.
Раздзел V
ВАСЮ ВЫКЛЮЧАЮЦЬ
— I ўсё-ткі гэта несправядліва!
У панядзелак перад матэматыкай «Д» клас абмяркоўваў навіну тыдня — школьны банкет для абраных. На папярэднім уроку — астраноміі — ім лішняга разу развярэдзілі рану. Грацыёзная настаўніца танцаў, запрошаная дырэктарам, зазірнула на ўрок, каб забраць двух вучняў на рэпетыцыю вальса, якім мусіў адкрывацца вечар. «Дэшкі» даволі бесцырымонна патлумачылі спадарыні, што тая памылілася кабінетам.
— Нейкі брытанскі бізнесовец прыедзе, каб даць дзірыку шмат бабла.
— Ага, у тым і рэч, што дзірыку, а не школе.
— Ну не скажы. Стадыён вунь спонсары збудавалі...
— А цяпер што, басейн? He смяшы мае майткі!
Соні, аднак, было катэгарычна не да свецкай хронікі. Яна месца сабе не знаходзіла. Нарэшце перад матэматыкай яна не вытрымала і прашаптала Галі і Снежцы:
— Выйдзем на калідор. Мне вам нешта расказаць трэба...
ххх
— Каленку?!!
— Паміж ног?! Вычварэнец!
Пераказаўшы падзеі пятнічнай ночы ўва ўсіх падрабязнасцях, Соня спыталася ў сябровак, што яны пра ўсё гэта думаюць.
— А што тут думаць, — азвалася першай Галюня. — Запаў ён на цябе, Сініца. I, як гаворыцца, не змог кантраляваць пачуцці...
— He слухай яе, Сонь, — з выглядам эксперта перапыніла сяброўку Снежка. — Па-мойму, відавочна, што ён з цябе здзекуецца. Гуляецца як кот з мышкай. Яму на цябе пляваць. I гэта сапраўды магло фігова скончыцца. Так што цябе, лічы, пранесла. Трымайся падалей ад гэтага казла. Наколькі гэта магчыма ў тваёй сітуацыі.
Вельмі хацелася верыць Галі, але рацыю найхутчэй мела Снежка. Слёзы з Соніных вачэй выбеглі на добра ходжаныя салёныя дарожкі.
— Сініца, што здарылася? — нанікацінены Вася, які матэрыялізаваўся каля дзяўчат, клапатліва крануў Соню за плячо.
— Што-што... А тое, што Статкевіч яе лапаў! — сярдзіта адрапартавала Сняжана.
—Што-о-о?!! — завыў Вася, як сірэна перад бамбёжкай.
— Што чуў. Заваліў, калі нікога не было дома. Васілеўскі, там былі такія позы!
Соня перапужана затуліла Снежцы рот далонню. 3-пад рукава вылузнула падсохлая драпіна ад нажа, залітая зялёнкаю.
— Гэта што? — спужаўся Васілеўскі. Ён схапіў Соню за запясце, нібы збіраўся варажыць на руцэ. — Сініца, ты што, жылы рэзала?!! Заб’ю, — глуха сказаў ён і паляцеў па калідоры.
— Кавалёва, ты зусім? — схапілася за галаву Сінічка.
— Хутчэй за ім! — пацягнула Галя сябровак за рукавы пінжачкоў. — Сапраўды ж заб’е!
...Крыкі даносіліся ад раскладу заняткаў на трэцім паверсе. Але калі дзяўчаты падляцелі туды, усё было скончана. Мак-
сім сядзеў на падлозе, трымаючыся за твар, а Васю прыціскалі да дзвярэй кабінета завуча хлопцы з дзяжурнага класа.
— 3 глузду з’ехаў?
— За што ты яго?
— Ён ведае, за што, — вымавіў Васілеўскі скрыўленымі ад агіды вуснамі.
— Што тут здарылася? — завуч агаломшана спынілася перад уласным кабінетам.
— Вось, Валянціна Іванаўна, напаў на Статкевіча.
— Васілеўскі, зноў ты? Хадзем, — завуч схапіла Васю за плячо і павяла да сходаў. У бок кабінета дырэктара.
— Цяпер дакладна выключаць, — са скрухай прамовіла Галя.
Соня адчула на сабе позірк. Усё яшчэ седзячы пад раскладам, на яе пераможна, наколькі гэта было магчыма з падбітым вокам, якое пачало ўжо заплываць, пазіраў Максім. Яна падціснула вусны і адвярнулася.
ххх
Дырэктара на месцы не было, і Валянціна Іванаўна доўга вызвоньвала яго праз мабільнік. Нарэшце Лабановіч увайшоў у прыёмны пакой. Аднак не адзін, а на пару з біёлагам Іванавічам.
— Што тут зноў? — хмурна спытаўся ён.
— Вось, Андрэй Васілевіч, — Васілеўскі з 11 «Д». Толькі што збіў Статкевіча на горкі яблык. Калі вы хочаце майго меркавання, пара з гэтым скончыць раз і назаўсёды.
— Хай пачакае, я пакуль заняты, — кіўнуў Лабановіч і ўвайшоў да сябе разам са спадарожнікам.
— Сядзі тут, — паказала завуч Васілеўскаму на крэсла каля дзвярэй кабінета і выйшла.
XXX
Mary запэўніць вас, дарагія мае чытачы, што Аляксей Васілеўскі — самы незласлівы з людзей, якія сустракаліся вам у жыцці або ў кнігах. He было на свеце чалавека, пра якога можна было б сказаць, што Вася яго ненавідзіць. Штосьці падобнае да нянавісці, а дакладней кажучы, вострую нелюбоў ён адчуваў толькі да аднаго суб’екта. Што, уласна, і прывяло яго на крэсла каля кабінета дырэктара.
Але быў на свеце адзін чалавек, які выклікаў у яго вельмі няпростыя пачуцці. I гэтым чалавекам быў гаспадар кабінета — дырэктар Лабановіч.
Калі пашукаць правільнае слова, каб апісаць усю гаму Васевых пачуццяў да Лабановіча, то гэтым словам будзе, бадай, крыўда. Моцная і глыбокая крыўда на несправядлівасць свету, якая ўвасобілася ў гэтым вечна бледным чалавеку з Taro часу, як ён з’явіўся ў 234-й школе.
3 самага дзіцячага садка Вася меў простую і зразумелую мэту ў жыцці. Ён хацеў, каб яго паважалі. А ў тым асяроддзі, дзе яму давялося сталець і кшталтавацца, спрадвек паважалі дзве рэчы: грошы і сілу. Для школьніка гэта значыла мець багатых бацькоў або вялікія кулакі.
Бацькі ў Васі не было, а мама працавала кухаркай. Што датычыць кулакоў, то і тут была няпруха: у дзяцінстве Вася часта хварэў і быў, што называецца, здыхлікам. Тонкай, кволай жардзінкай, якую можна было раструшчыць двума пальцамі. Што тут паважаць?
Так бы Вася і хадзіў па школе цыбатым ценем, калі б не ягоная прага выпендрыцца, любою цаною прыцягнуць увагу да ўласнай персоны. Сам таго не ўсведамляючы, малы ператварыўся ў школьнага клоўна. У канцы чацвёртага класа праславіўся тым, што жыўцом праглынуў хрушча, які заляцеў у кабінет на перапынку. У пятым класе залез у спартзале на канат, перакуліўся і, зачапіўшыся нагамі, вісеў уніз галавой
хвілін пятнаццаць. Проста так, без дай прычыны. А аднойчы скраў у аднакласніцы памаду і размаляваў сабе вусны.
За такія дзівацтвы Васю дражнілі і часам білі. Але нямоцна і незласліва. Што ўзяць з клоўна?
Усё змянілася, калі аднойчы да іх завітаў матчын брат, дзядзька Арсень. I забраў Васю дапамагаць на рынку — не хацеў плаціць даросламу памочніку, ашчаджаў. Вася акурат перайшоў у шосты клас.
Дзядзька Арсень прадаваў гіпсакардон і ламінат на «Экспабеле», а Вася, якому толькі споўнілася дванаццаць, за кішэнныя дапамагаў адгружаць тавар і пільнаваць шапік, калі дзядзьку Арсеню трэба было адысціся. Да абеду (бо вучыўся на другую змену) у школьныя дні, апроч панядзелка, і яшчэ па выхадных.
Рынак стаў для Васі другой школай. Ды што там — першай. Тут ён навучыўся ўсім важным рэчам, якія мусіць умець падлетак на раёне, а менавіта — курыць, біцца і прыгожа лаяцца матам. Часта, калі ў дзядзькі Арсеня не было працы, малы разгружаў фрукты ў каўказцаў — адзін з іх па вечарах за гандлёвымі латкамі і навучаў Васю самаабароне. Васю на рынку любілі і лічылі сынам палка. Таму, калі праз паўгода дзядзька Арсень прадаў месца і з’ехаў на заробкі ў Нарвегію, хлопчык лёгка знайшоў новыя падпрацоўкі.
Неяк неўпрыкмет з клоўна Вася ператварыўся ў саліднага пацыка з кулакамі, біцэпсамі, накачанымі ламінатам, і грашыма. Прычым уласнымі, а не «продкі далі». На вучобу, праўда, часу зусім не засталося. Але калі яго пакінулі на другі год у шостым класе, засмуцілася толькі мама.
У свой другі шосты клас Вася прыйшоў ужо каралём. У школу яго аддалі роўна ў сем гадоў, бо нарадзіўся першага верасня, так што хадзіў ён цяпер трынаццацігадовым кабаном сярод адзінаццацігадовых шпэндзікаў. Аўтарытэт замацаваў тым, што першага ж верасня, праз нейкую дробязь зачапіўшыся, біўся за школай з сямікласнікам Валодзем
Самсонавым. Самсона ён адужаў, пасля чаго хлопцы сталі найлепшымі сябрукамі. Так была запачаткаваная слаўная банда Самсона, якая ганяла па раёне ўсіх, хто ім не падабаецца. Пераважна рэпераў ды іншых графітчыкаў.
Пацаны Самсона не здрадзілі Самсону нават калі ў 234-й з’явіўся Сівы. Больш за тое, калі Вася быў у восьмым класе, Самсону ўдалося скансалідаваць частку школьнай ценевай эліты і вывесці на бой супраць Сівога. Гэта была самая маштабная бойка за ўсю найноўшую гісторыю школы. I апошняя, бо скончылася ў кабінеце новага дырэктара.
У дырэктарскі кабінет Вася трапляў неаднойчы. Але страшна было толькі першы раз. Потым Самсон яму патлумачыў, што «выключым са школы», «перавядзём у інтэрнат» — пустыя пагрозы. Бо Вася прапісаны ў доме, які суседзіць са школай, і выгнаць яго паводле закона не могуць. Таму галоўным было адключыць слых і думаць пра нешта сваё, пакуль старая дырэктарка Зінаіда Эдуардаўна нема крычыць на цябе, трасучы кудзерамі хімзавіўкі.