• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга першая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга першая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 448с.
    Мінск 2020
    97.62 МБ
    — Вельмі люблю гэты фільм, — засмяяўся сівы спадар, што сядзеў праваруч ад брытанца. Ён надзвычай добра і амаль без акцэнту гаварыў па-руску. — Дык, Максім, калі не сакрэт, які прыбытак за мінулы год мела «Стар сістэмз»?..
    Максім спрабаваў прамовіць слова, але закашляўся і пацягнуўся па шклянку.
    Так табе і трэба, нягоднік.
    -— Яшчэ колы? — падскочыла паслужлівая Галюня з бутэлькай.
    Пасля такой рашучай помсты ў Соні выраслі крылы. Яна лётала чорна-белай феечкай па зале і ззяла ўсмешкай, падаючы наступную закуску: фаршыраванага карпа, згатаванага цёткай Тоняй у перапынку паміж школьнымі баршчом і грэчкаю. У спрытным танцы расстаўляла перад едакамі жульены з шампіньёнаў. На Максіма дзяўчына нават не глядзела.
    — Давай памяняемся месцамі, — папрасіла яна Снежку. — A то я яго апалонікам па галаве дзеўбану. Або задушу сурвэткай.
    Нядоўга, аднак, доўжыўся Сонін палёт. Да моманту, калі Вася падаў сігнал з кухні, што можна падаваць гарачае. Тут, як і было запланавана, урубіліся сафіты, і да трохкутнай сцэны ў дальнім куце сталоўкі, дзе ўжо ўладкаваліся музыкі, падышоў акулярысты бландзінчык з 11 «А». Ягор Залескі, аднакласнік і таварыш Статкевіча.
    — Добры вечар, шаноўныя госці! Вітаем вас у 234-й школе — самай крэатыўнай школе горада Мінска! Мы, аднак, не будзем дэманстраваць вам усіх нашых талентаў, паверце — для гэтага недастаткова і тыдня. Наш вечар упрыгожыць
    * Ясна (англ.).
    усяго адзін талент — затое які! Сёння для нас спявае вучаніца 10 «А» — Кацярына Арыстава. Яна ж — непаўторная Arizona!
    Перачакаўшы выгукі і воплескі, Ягор працягнуў:
    — Аднак пакуль Каця рыхтуецца, мы пазнаёмім замежных гасцей з адной нашай традыцыяй. Сёння ў нас штосьці накшталт школьнага балю, а школьны баль адкрывае, вядома ж, вальс!
    I тут з калонак пачуўся вальс. Зарыпелі крэслы, і, як было запланавана, вучні высыпалі на танцпол. Завучаныя матэматыкі з 11 «В», якіх Соня памятала яшчэ з экскурсіі ў Кіеў запрасілі на танец Сонь, якім ледзьве даставалі да плячэй. Каланіцкі падаў руку Каньковай... Максім...
    Максім абняў Машу за талію — і, гледзячы адно аднаму ў вочы, пара закружляла перад сцэнай пад шпаркае «раз-тватры, раз-два-тры» вядомай вальсавай мелодыі.
    Клац! Клац! — хлопец-фатограф спрытна фіксаваў на камеру самы чорны момант у біяграфіі Соні Сінічкі.
    За тры хвіліны танца Соня пражыла доўгае жыццё, поўнае злосці на ўласную нікчэмнасць. Ногі зрабіліся ватнымі. Яна абаперлася на сценку.
    — А цяпер сустракайце! Арызона! — абвясціў Залескі. Статкевіч клапатліва, злёгку прытрымліваючы ззаду за локці, падвёў Ротмістраву да стала. Зрабілася душна. У Соні закруцілася галава.
    Хто натхніць мяне на смерць?
    Я такой не маю волі.
    Маю толькі болі.
    Болі — каб пасціцца і гавець.
    Арыстава з’явілася на сцэне нечакана і пачала свой трывожны джаз з першым акордам мінусоўкі. Яна мела моцны аксамітны голас, тэмбры якога праточваліся ў самую fly-
    шу слухача. На ёй была вузкая доўгая чырвоная сукенка. Рукі яе былі зацягнутыя ў чорныя пальчаткі да локця.
    Смерць! Як гэта было сугучна Соніным думкам... Болып за ўсё яна цяпер хацела памерці.
    3 гор сыдзі, як з купалоў,
    Духу вобразе старога, праз пакуты дай мне Бога, дай мне Богавую кроў.
    Музыка грымела так, што размаўляць было немагчыма. Максім схіліўся да Машы і штосьці гучна казаў ёй на вуха. Тая ківала і ўсміхалася. Потым ужо Максім падстаўляў вуха суседцы — і казала штосьці яна.
    He жыву — хаджу, што сцень, брыдкі і чужы паветру, хоць і выйшаў колісь з ветру, выйшаў і азмрочыў дзень.
    — Гарачае пара забіраць! Сініца! — нпурханула яе Снежка. Соня пахіснулася.
    — Хай мяне Галя падменіць... Мне няхораша!.. — задыхана прамовіла Соня і, трымаючыся за сценку, выпаўзла са сталоўкі.
    Ты натхніій мяне на смерць, чалавек, цяжарны Богам, праз цябе мая дарога, моцы дай яе здалець...
    Моцы дай яе здалець...
    Моцы дай яе...
    На калідоры, дзе было прахалодна, гаротніцу крыху адпусціла. Але ўвушшу яшчэ звінела. Трэба было асвяжыцца. Плакаць не варта — на вейках пазычаная ў Снежкі туш, Соня не спыталася, ці водатрывалая. Яна пасунулася ў прыбіральню, каб праветрыцца і заадно паглядзецца ў люстэрка.
    У прыбіральні, паклаўшы на падаконне наварочаную камеру, мыў рукі хлопец-фатограф.
    — Гэта жаночая! — сярдзіта буркнула Соня, падыходзячы да суседняга ўмывальніка.
    — Я ведаю! — адказаў знаёмы голас.
    ххх
    Нейкі малады фатограф спытаўся на форуме, дзе месціцца 234-я школа. Слова за слова, выявілася, што сёння ўвечары яму цікавей пафоткаць канцэрт вядомага гурта, а не «прышчавых гімназістаў». Такім чынам маме Юлі перапала ейная першая замова: фотарэпартаж пра дабрачынную акцыю замежнага канцэрна.
    Ейны маскарад таксама знайшоў тлумачэнне. «Ну, ты ж ведаеш... Максік не любіць, калі я яго здымаю»... Авантурнасці мамы Юлінай маскіроўцы дадавала сынава адзежа, для яе скарыстаная.
    Кабета стаяла, разняволена прытуліўшыся плячыма да ружовай кафлі і скрыжаваўшы ногі ў рваных джынсах, як сапраўдны хлапчук. Яна свяцілася ад задавальнення — сабою, сітуацыяй і працай, якую рабіла. Яна спрытна прагортвала здымкі на камеры, раз-пораз захоплена выгукаючы.
    — Ай я малойца! Ты толькі зірні, Соня! Ані следу фінгала! Нават рэтушаваць не трэба!
    Яна сунула пад нос дзяўчыне экранчык, на якім буйным планам былі знятыя Максім з Машай падчас вальса. Здымак паказваў анфас вельмі падобныя, адухоўленыя твары. Нібы падсветленыя фотавыбліскам. Сапраўды, майстэрства.
    Сонін жа твар перасмыкнула. Яна часта-часта зашмыгала носам. Гэта была апошняя кропля.
    — Сонейка, што з табой? — не адразу зразумела мама Юля. — Ты што, раўнуеш? — рассмяялася яна. — Кінь дурное. Знайшла да каго!
    — Але гэтая Маша, яна... Яна...
    — Яна абсалютна не ягоны тып, — адрэзала кабета.
    — Але яны так міла дачыняюцца! I ён не крычыць на яе і не буркае, і ўвогуле, размаўляе з ёй, як з нармальным чалавекам!
    — Соня-Соня... Якія ж вы, дзяўчаты, дурнічкі... Ну хто гэта бачыў, каб хлопец прыязна паводзіўся з той, што яму падабаецца? А пагатоў Максік. Ён жа дзяўчат баіцца як чорт ладану. А да гэтай Машы ён ставіцца хутчэй як да хлопца. Або не... Улічваючы яе гульку, — з’едліва захіхікала мама Юля, — як да бабы Веры з Рыгі. Гэта сястра нашай полацкай бабулі Зоі, — патлумачыла яна. — У іх нешта накшталт сацспаборніцтва па ўнуках. I Максік, калі сям’я збіраецца разам на Вялікдзень ці Тройцу, сваёй абыходлівасцю са старэйшымі прыносіць бабулі Зоі шмат балаў. Павер мне як старонняму назіральніку: табой ягоная галава занятая значна болей, чым нейкай там Машай.
    — А вось і не! — усё-ткі разрыдалася Соня. — Ён ігнаруе мяне. He размаўляе. I нават не глядзіць у мой бок. А калі размаўляе, то каб абразіць або неяк зачапіць.
    — Але і ты не адстаеш! — зноў захіхікала кабета. — Здорава ты яму сёння перцу ўсыпала. Калі заляцацца, дык з аганьком!
    — Я? Заляцацца? — шчыра не зразумела Сінічка. — Ды вы што! Пасля таго, што ён пра мяне кажа...
    — Соф’я, няважна, што кажа мужчына. Важна, што ён робіць! Ну вось з чаго ты ўзяла, што ён на цябе не глядзіць? Вельмі нават глядзіць! I ў мяне ёсць доказы! — мама
    Юля яшчэ спрытней зашчоўкала фотаапаратам і неўзабаве з трыумфам прадэманстравала экранчык дзяўчыне.
    Таленавіты фатограф робіць цуды. На чорна-белым фота Соня была выяўленая ў момант, калі яна ставіла талерку перад Ленай Каньковай. I яна — Соня — вельмі здорава ў гэты момант выглядала. Ёй нават пасавалі штодзённая школьная блузка і спаднічка, яе ўпрыгожвалі дзелавітасць і засяроджанасць, якую прамяніў тварык. Нават тое, што валасы былі прыбраныя заколкамі са скроняў, не псавала выгляду.
    А яшчэ, калі меркаваць з фота, сякія-такія грудзі ў яе былі.
    I акурат іх, рэзка павярнуўшы галаву ўбок, уважліва разглядаў Максім.
    Соня густа пачырванела.
    — Вам здалося. Гэта выпадкова.
    — Каб жа! У мяне тут цэлае дасье! — мама Юля пракруціла перад Соняй увесь рэпартаж. Памылкі быць не магло.
    — Ну, можа ён за перац злуецца, вось і зіркае, — Соня ліхаманкава шукала рацыянальнае тлумачэнне.
    — Анягож, за перац! — рассмяялася мама Юля. — Ты мне вось што лепей раскажы. Я ўжо гадзіну валэндаюся па вашай школе. Нават на другой змене калідоры гудзяць пра бойку... Правільна я зразумела? Hi на якія дзверцы Максім не натыкаўся?
    Соня скаўтнула сліну.
    — Гэта таму твайго аднакласніка хочуць выключыць са школы? Бо ён ударыў Максіма?
    Соня маўчала.
    — Калі так, то за што яны біліся? Я правільна зразумела, што гэта неяк звязана з табою? Га, Соня?
    Горкі досвед навучыў нашу гераіню: у яе з Максімам усё ляціць у тартарары акурат тады, калі ў справу ўкручваецца ягоная маці. Таму дзяўчына перасмыкнула плячыма і як мага пафігістычней адказала.
    — Я не ведаю.
    — Ну маніш жа, па твары бачу, — працягвала прагна дапытвацца мама Юля. — Я ж усё адно дакапаюся да праўды.
    — Дакапаецеся — раскажыце мне! — адбіла атаку Соня. — Дзякуй за цудоўныя фоткі. Мне пара!
    I вылецела з прыбіральні.
    ххх
    Усяго дзесяць хвілін адсутнічала Соня ў сталоўцы, але па вяртанні яе было не пазнаць. Яе сэрца шалёна калацілася: «Ён глядзіць на мяне! Глядзіць, калі я не бачу! Максім глядзіць на мяне!»
    Арызона між тым спявала нейкі драйвовы рок-н-рол з амерыканскіх шасцідзясятых. Такі, што ногі самі танцавалі. Госці, аднак, былі занятыя ежай — на многіх талерках паравалі ўжо ладныя кавалкі стэйка з разнастайным гарнірам.
    — Соня, ты дзе ходзіш? Прыбяры посуд са стала, a то яго Дубовік носіць. Ён наносіць!
    Прыбраць посуд? Лёгка! Пасля размовы з мамай Юляй у дзяўчыны адкрылася другое дыханне. Між тым Арызона скончыла першае аддзяленне, і вучняў спецкласаў папрасілі расказаць гасцям школы пра сваю вучобу. Калі ў Соні знайшлася хвілінка, каб пастаяць-адпачыць (сядаць афіцыянтам нельга, іначай будуць балець ногі — папярэдзіў Вася), акурат прамаўляў Ваня Каланіцкі. Нават на TaKi важны вечар ён прыйшоў у джынсах і сваім заўсёдным пінжачку з дызайнерскімі латкамі на локцях, накінутым проста на чорную майку. На майцы белым было выведзена Е=тс2.
    Лена Канькова, якая выглядала як лялька ў белай карункавай сукенцы, дапаўняла блытаны расповед прыспетага знянацку каханага. Зводзіўся ён пераважна да дыфірамбаў настаўнікам фізікі 11 «Б», якіх за сталом аказалася ажно двое. Настаўнікі, у сваю чаргу, праспявалі дыфірамбы вучням.