• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гаспода  Леанід Дранько-Майсюк

    Гаспода

    Леанід Дранько-Майсюк

    Выдавец: Мастацкая літаратура, Зміцер Колас
    Памер: 382с.
    Мінск 1998
    39.24 МБ
    Я ведаю, як расказаць пра нашае маўчанне, з чым параўнаць яго нерухомае лісце, праз якое ўвачавідкі праступаюць лёгкія для чытання табулатурныя знакі яшчэ неспазнанай мелодыі.
    Зрэшты, мы не маўчым — перамаўляемся, забыўшыся на стомленыя словы, таму нашае маўчанне гучыць як канцэрт-імправізацыя. Мы перамаўляемся на мове смычкова-духавога эфіру, што заўсёды ўзнікае паміж намі, калі нашыя словы пачынаюць стамляцца. Гэтак скрыпка, альт і віяланчэль перадаюць свой струнны страх флейце, габою і фаготу.
    Давай разам паслухаем нашае маўчанне, знойдзем у ім вайсковую флейту, убачым, як парадна яна саступае павстраную сцежку гучання матыльковай флейце-пікала і, жадаючы адпачыць, прыгожа сыходзіць у светлы куток дывановага ўтулля, імя якому — спакой.
    Матыльковая флейта — яна ж высокагалосая сцябліна, тая самая сцябліна, з якое краўцы выскуб-
    1 Радок Поля Верлена.
    ваюць шмат вясёлых нітак, а паэты здабываюць толькі адну, шэрую, і дзеляць яе з працавітымі Мойрамі. Яна вырастае і па-агароднаму згінаецца над куртуазным з прыспанымі вейкамі клавесінам, і разгублены клавесін выбачаецца перад ёю за свой прыдзверна-швейцарны выгляд і спрабуе прыстасаваць яе высокі голас у яшчэ адну сваю падоўжную струну.
    Скрыпка, альт і віяланчэль пачынаюць апавядаць пра новы струнны страх, мусіць, зусім не зразумелы, бо матыльковая флейта цішэе, уражаная пачутым, паслухмяна складвае крылцы і хаваецца ў пастаральнай крапіве фагота, з якое, марудна падымаючыся, узыходзіць чорная лілея габоя.
    Ручаінкавыя смыкі, захоўваючы празрыстасць тонкіх пальцаў страдыварнага апостала Франсуа Турта, пакідаюць свае струны, узносяцца над скрыпкаю, альтом і віяланчэллю, як над трыма, абжытымі толькі пацалункамі, астраўкамі, з якіх і ўтвараецца аскетычны архіпелаг нашага маўчання.
    3 ручаінкавых смыкоў, не засмучаных струнамі, складаецца ў паветры лёгкі трохкутнік, умацаваны калафонскай смалою, — утвараецца франтон блакіту з чорнай лілеяй пасярэдзіне.
    Нарэшце і для цярплівай гітары вызваляецца прастора. Гітара доўга чакала гэтую прастору, сіроча студзіла струны на каніфольным чужым скразняку. Гітара гучыць хрызантэмна, як ручны, нахілены долу клавесін, які шчодра ахвяраваў свае маленькія клавішы на каралі Еўтэрпе.
    Чорная лілея габоя кладзецца на гітару, а ручаінкавыя смыкі вяртаюцца да сваіх струн, — і самы час прыгадаць, як ты палохаешся майго раптоўнага смутку, майго доўгага маўчання, самы час цябе супакоіць, разгарнуўшы санатную прозу Блока: «Со мной бывает вот что, я — весь страсть, обожанне, самое полное н самое чнстое, вдруг все проходнт — является скука, апатня (мне незачем рнсоваться), а нногда отчаянная беспредметная тоска».
    Бачыш, так ужо было, так будзе й пасля нас, таму паслухай і супакойся, як супакоілася чорная лілея, сагнуўшыся над пастаральнай крапівой; як супакоіліся клавесін, скрыпка, альт і віяланчэль, атрасаючы з паперы нотную расу; як супакоілася (я адчу-
    ваю гэта!) нашая першая будучая страта — страта яшчэ не ведаю чаго, але ведаю, што яна пакуль далёка, хоць вайсковая флейта, перапыніўшы фагот, і ахоўвае нашую надзею пільным эпітэтам — падманная...
    Так, нашая першая страта яшчэ далёка. Але няхай гэта будзе страта маладосці, радасці нават паэзіі — толькі не страта спакою, бо той, хто страціць спакой, страчвае і чыстае каханне.
    12.	Светлы бібліятэчны падвал
    Французская фраза гэтак жа ёміста-сэнсавая, як маленькія парыжскія завулкі — архітэктурнаполіфанічныя. Зрэшты, даўно заўважана: еўрапейскі сінтаксіс адпавядае рацыянальна-лапідарнай будове еўрапейскіх гарадоў і, наогул, сугучны ўтульным маштабам еўрапейскай геаграфіі.
    А што сказаць пра нашую руска-беларускую камароўшчыну?
    Варта паглядзець на любы мінскі мікрараён, дзе паміж бетоннымі баракамі буцвее ці не трэцяя частка Іль-дэ-Франсу — і адказ гатовы...
    Дождж перапыніў мае філалагічна-урбаністычныя фантазіі.
    Букіністычная Сена апусцела. Толькі адзін пастух кніг застаўся на набярэжнай Малакэ. Акрыўшыся цыратовай стрэшкаю, немалады рамантык з александрыйскім воблікам Анатоля Франса мужна чакаў пакупнікоў. Пад яго статуарным позіркам на прыжыццёвым выданні «Алкаголяў», закрытым ад грубых рук і непагоды далікатным цэлафанам, мармуровым оніксам яснелі буйныя дажджавыя кроплі. У прыглушаным фарфоравым святле неба назусім патанулі цёплыя колеры, але холаду не чулася.
    Надзіва лёгка старгаваўшыся, за цікетку аквілегіі я купіў «Алкаголі».
    Я купіў ці, усё ж дакладней, — выменяў «Алкаголі» не таму, што гэта прыжыццёвае выданне Апалінэра, і не таму, што я вялікі прыхільнік рарытэтаў. I нават дыдактыка Малармэ (кніга — з’ява
    касмічная, у ёй увасоблены самы высокі сэнс чалавечай дзейнасці) на мяне не паўплывала.
    Прычына простая: мне спадабаліся дажджавыя кроплі на далікатным цэлафане, праз які, як Пон дэ Ар праз вокны Луўра, загадкава праступала арабская назва кнігі. Дажджавыя ж кроплі на іншых кнігах паказаліся мне менш прывабнымі.
    Мне яшчэ давядзецца спазнаць трагічную мудрасць — кніга перамагае самоту, — засведчаную ў апошнім вершы Багдановіча. I тактоўны мсье Малармэ яшчэ паспее канчаткова пераканаць мяне ў касмічнай існасці кнігі. Але пад зімовым дажджом, што атуліў набярэжную Малакэ, я быў далекі ад паэта-рацыянальных высноў. Я жыў паэта-імгненнем...
    Некалі ў бібліятэчным падвале Дома Герцэна я чуў крытычнае арыёза аднаго маладога галамана пра шматтэмнасць «Алкаголяў». Перад выпадковай аўдыторыяй — дзве бібліятэкаркі і некалькі студэнтаў — малады галаман на памяць чытаў «Зону». Праз ягоны не па гадах басавіты голас французская мова набыла ёй не ўласцівыя ноты асуджанасці. Ці не пасля кожнага радка паэмы, як мне помніцца, малады галаман рабіў доўгую, умацаваную адпаведным узмахам рукі, паўзу, тлумачачы: кожны радок у «Зоне» — асобная тэма.
    I мне, таксама ж выпадковаму сведку таго маруднага чытання, ужо тады падумалася, што лепшую паэму Апалінэра можна чытаць і без доўгіх перамежкаў і што зусім неабавязкова газетны прынцып шматтэмнасці рабіць яе галоўнай якасцю.
    Апалінэр — не збіральнік тэм, ен — ахоўнік стылю і вынаходнік шматслойнага «лесіровачнага» пісьма. А ягоная шматтэмнасць, пра якую надакучліва пішуць у кожным падручніку, толькі адзін з мастацкіх вынікаў гэтага заўсёды новага пісьма.
    Таленавіты галаман жыве цяпер на камяністым хутары пад Стакгольмам. Чамусьці ён выбраў для сталага жыцця халодны скандынаўскі хутар, а не цёплую даліну Луары. Зрэшты, ен, здаецца, ніколі туды й не імкнуўся, яго цікавіла толькі метафізічная Францыя. Метафізічную ж Францыю з рэальнай Швецыяй прымірыць у заспакоеным сэрцы няцяжка.
    Пры нагодзе я пашлю яму свой эцюд пра
    шчаслівае набыццй «Алкаголяў» — пашлю не па пошце, а па ланцужку маскоўскіх успамінаў, самае каштоўнае звяно ў якім — светлы бібліятэчны падвал.
    13.	Юны славянскі век
    «У стомленасці йсць тваС імя...»
    Я чытаў страсбургскаму цягніку свой парыжскі верш і перад радком «У той лагодзе я знайшоў яе...»,— як знак эстэтычнага папярэджання, убачыў чатыры аслабленыя струны. Утварыўшы гукавы хаос, яны нібыта падказвалі, што верш няскончаны, што існуе яшчэ адна, перадапошняя страфа, якую неабходна адшукаць.
    Я спешна пакінуў Усходні вакзал, куды завйў мяне чарговы бесклапотны ранак, і прыйшоў у Апалінэраў скверык. Я выбраў найбольш верагоднае месца пошуку і не памыліўся. Перадапошняя страфа, падобная да цікеткі, на фоне мармуровага пастамента ўтварала каляровы святочны квадрат:
    Адпачывай, нядзельны мой Сенат, Курантамі нагадвай, што заўсёды Каханых прыме Люксембургскі сад I да скрыпічнай прывядзе лагоды.
    Я ўдзячна паглядзеў на паэта і адчуў жаданы холад пераўтварэння. Карыкатурная пачвара памякчэла, набыла тужліва зразумелыя рысы. Яна пачала мне падабацца, бо нешта жаночае, пакрыўджанае з’явілася ў яе вобліку, а таксама — сімвалічна-кантрастнае. У левай палавіне твару дыхала смерць, у правай, больш вытанчанай, жыла паэзія.
    Дзень быў скупы на сонца, але зрэдку, надзіва яркае, яно з’яўлялася, ператвараючы скверык у летнюю веранду. У нахіленай плоскасці святла знікаў уяўны змест навакольных аб’ймаў і глыбінь. Скрозь панавала плоскасць, яе першапачатковая іконная сутнасць.
    У мой разгорнуты блакнот упалі два ажурныя цені — у скверык прыляцеў луўрскі голуб з маленькай жэтэмнайі галубкай.
    1 Жэтэмнай (ад фр. Je t'aime) — я цябе кахаю.
    Я глядзеў на іх і шкадаваў, што ўслед за імі не ляцяць — ні ластаўкі, ні сокалы, ні совы, ні крумкачы, ні калібры, ні пяшчотныя пі-і, ні птушка-ліра, ні ўсходняя птушка Рох. Я шкадаваў, што ў паэтаў скверык не ляціць арол і не імкнецца паўлін, не плывуць напаўчалавечыя сірэны і юны Фенікс не атрасае з крылаў на журботную бронзу пераможны попел.
    3 усіх птушак, прыродных і міфалагічных, якіх Апалінэр згадаў у сваей паэзіі, толькі галубы засталіся верныя паэту.
    У Евангеллі часта ўпамінаюцца птушкі нябесныя. Трэба думаць — ластаўкі, лебедзі, сокалы. А з птушак «зямных», акрамя пеўня — сімвала адрачэння і духоўнай слабасці апостала Пятра, здаецца, не ўпамінаецца ніводная.
    У век адрачэння ад паэзіі варта намаляваць гэтага евангельскага пеўня на вялізных шчытах, накрыж перакрэсліць чырвонымі палосамі і выставіць на дарогах, што вядуць у Парыж, каб усе ведалі: тым, хто адрокся ад паэзіі, уезд у Парыж забаронены...
    Каля мармуровага пастамента сіратліва ляжала аранжавая бутэлька. Яе, напэўна ж, нядбайна кінуў сюды гаспадар апельсінавай сумкі. Цьмянае шкло было затуманена дотыкам чалавечай далоні і напалову закрывала імя Пікасо на тарцы пастамента. Які своечасовы мне напамін, што бутэлька — спадчынны вобраз французскага жывапісу, выяўленне часовай, але надзейнай трываласці.
    Некалі, апынуўшыся на раздарожжы, утвораным далёкім Домам Герцэна і вельмі блізкім заводам слясарна-мантажнага інструменту, я схаваў свой пасляшкольны неспакой і трывогу перад невядомасцю ў густыя галіны язміну і чытаў модны амерыканскі раман. Дайшоўшы да фразы: «...бутэлька віна ўжо сама па сабе — добрая кампанія», — з палёгкай уздыхнуў. Чаму б і мне, падумалася, не жыць з такім простым разуменнем усяго? Чаму б не радавацца звычайнаму, таму, што ёсць?
    Мне было семнаццаць год, і нада мною, як скінія, уздымаўся ласкавы язмін, па кветках якога вандравала стомленая пчала. Усё гэта, безумоўна ж, выглядала нават больш прывабна, чым згаданая бутэлька віна. I я тады ўпэўніў сябе, што ўбачанага і адчутага