Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
БЕЛАРУС
КОНАш
й® ЧАСАПІС
4УЖЫХ 5АГОУ
ВЫД.»БАЦЬКАУШЧЫН МЮНХЭН-1955
NEW YORK
ПОЛЙЦДК
ISSN 1945-8665
Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа
Выдавецтва “БЕЛАРУС"
Нью-Ёрк 2011
ISSN 1945-8665
Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа выдаецца са жніўня 2007 году
Literary almanac of Belarusan writers abroad published since August 2007
Заснавальнік i выдавец: Марат Клакоцкі.
Адрас для допісаў:	BIELARUS
Р. О. Box 3225 Farmingdale, NY 11735 USA
E-mail: hazetabielarus@att.net, zamova@e-krama.com
Падрыхтоўка тэкстаў да друку і макет - Марат Клакоцкі. Карэктар - Алена Высоцкая.
© BIELARUS, 2011
Copyright for the Polish edition of "Arol ci reska" and "Pahonia na GrunWILD" © by Contur.
Texts for "Arol ci reska" and "Pahonia na GrunWILD" © Vital Voranau.
Illustrations for "Arol ci reska" © Tomasz Piarunawski.
Illustrations for "Pahonia na GrunWILD" © Uladzimir Bludnik.
2
eejwpw son
3 ЬМЕСТ
Падзякі....................................................4
БАРАВЫ Лявон. Вершы........................................7
ВАРАБЕЙ Ірына. Пераклады..................................12
ВОРАНАЎ Віталь. Апавяданьні...............................36
Коміксы.....................................42
ДАВЫДЗЕНКА Зьміцер. Вершы.................................50
ЖВАЛІКОЎСКІ Юры. Вершы і песьні...........................54
ЗАЙКА Віталь. Лысы........................................58
КАВАЛЕЎСКІ Віктар. Залатыя пялёсткі аднаго з двух дажджоў.67
Пераклад....................................70
КУЗЬМІЧ Аліна. Калі вецер.................................82
ЛАПАТКАЯкуб. Пераклады....................................88
Гіём АПАЛІНЗР. Тры аповесьці пра Божыя кары.89
Мануэль дэль КАБРАЛЬ. Вершы.................95
Фэдэрыка Гарсія ЛОРКА. Вершы................96
ЛІАКУМОВІЧ Цімох. Споведзь................................99
МАЎЧУН Анатоль. Мы і прырода.............................109
РЫЖЫ Эмігідыюш. Шосты запавет............................113
СКІБА Міхась. Квартэт....................................122
СНАРСКАЯ Іна. Два небы...................................158
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук. Граблі..............................167
ТАРАНОВІЧ Аляксандар. Песьня эмігранта, або Ліст да самога сябе.... 180
ШАМЕЦЬКА Юрась. Вершы....................................196
ШЧУР Макс. Урывак з элегіі...............................201
Экзэкуцыя..................................215
вяртаньне волі.............................224
ЯКІМОВІЧ Валянціна. Дзяцінства майго бацькі..............231
Пляны на будучыню........................................238
SUMMARY..................................................239
БЕЛАРУС 2011
3
ПААЗЯКІ
Шчыры дзякуй усім, хто сваім удзелам ці дапамогаю спрычыніўся да выхаду ў сьветлітаратурнага альманаху "БЕЛАРУС" за 2011 год.
Асаблівая падзяка асобам, што зрабілі грашовыя ахвяраваньні адмыслова для друку гэтага нумару, а менавіта:
Л. Шурак	250
Т. Бэрд	200
В. Кіпель	175
А. Гардзіенка	120
К. і Я. Вініцкія	100
Л. Касоўская	100
Ул. Юры	62
А. Курушка	60
М. Дэмковіч	50
Я. Завісговіч	50
Я. Запруднік	50
А. Сецька	50
М. Скіба	50
Я. Барысевіч	35
А. Гоуша	30
Ю. Лісоўская	30
М. Швэдзюк	30
М. Баяроўскі	25
A. і В. Дубяга	25
А. Копат	25
А. і П. Рыжыя	25
М. Сьнежка	25
О. Яскевіч	25
Л. Бакуновіч	20
С. Будкевіч	20
К. Ворт	20
М. Данілюк	20
A. і В. Кабяка	20
Ю. Лапіцкі	20
Ц. Ліякумовіч	20
М. Прускі	20
У. Ракуць	20
А. Сёмуха	20
М. Тарашкевіч	20
М. Касьцюк	15
Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку.
4
БЕЛАРУС 2011
Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўле-намі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўле-насьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўленасыді, якую меў гэты нумар "Беларуса", ёсьць надзея на тое, што ў наступным годзе альманах выйдзе ня меншым накладам, чым сёлета.
Марат КЛАКОЦКІ
БЕЛАРУС 2011
5
Набыць сёлетні выпуск альманаху "БЕЛАРУС", а таксама нумары за папярэднія гады (2007-2010), можна наведаўшы старонку ў
Інтэрнэце: www.e-krama.com
Аплата можна зрабіць крэдытнымі карткамі.
Дасылка па ўсім сьвеце.
Свае пытаньні, заўвагі ці прапановы адносна выданьня альманаху БЕЛАРУС ці яго распаўсюду дасылайце на наступны электронны адрас: zamova@e-krama.com
Допісы таксама можна слаць на паштовы адрас: BIELARUS
Р. О. Box 3225 Farmingdale, NY 11735 USA
БАРАВЫ Лявон
БАРАВЫ Лявон — нарадзіўся ў 1928 годзе ў Беларусі. У Амэрыцы жыве з 1950 году.
ВЕРШЫ
Сустрэча
Ты прыйшла у мой сьвет нечакана, Распаліла у сэрцы пажар, Абудзіла сьветлыя мары
I ачысьціла неба ад хмар.
Голас твой нібы рэха
Чую я уначы і удзень.
Ты ласкала душу маю сьмехам, Ты заўсёды са мной, нібы цень.
На пагляд вачэй тваіх мілых Я здаюся бясьсільна ў палон.
Сэрца б’ецца ў грудзях з усёй сілы, Я даю табе нізкі паклон.
Вобраз той і той вечар Буду ў сэрцы я вечна насіць.
Нашай хуткай сустрэчы Буду ў малітвах прасіць.
БЕЛАРУС 2011
7
БАРАВЫ Лявон
Ты прыйшла у мой сьвет нечакана, Распаліла у сэрцы пажар, Абудзіла сьветлыя мары
I ачысьціла неба ад хмар.
09. 05. 10
Летні вечар
Ціхі летні вечар На зямлю зыйшоў, Я ў начной сінечы Супакой знайшоў.
Думак цэлы шэраг, Нібы тыя караблі Плывуць ў далёкі бераг Беларускае зямлі.
Там, дзе сіні Нёман, Пушча Белавеж, Дзе вясковы гоман Дамоў мяне заве.
У полі жыта сьпее, Васількі цьвітуць, Чуцен голас жнеяў, Песеньку пяюць.
Ціхі летні вечар На зямлю зыйшоў, Я ў начной сінечы Супакой знайшоў.
07. 11. 10
Гарачы дзень
Гарачы летні дзень.
Зямля пражыцца на сонцы, Жывое цягнецца к вадзе, А сонца пячэ бясконца.
Вянуць кветкі і кусты, Прырода прахалоды просіць.
3 дрэваў падаюць лісты, Нібы гэта ўжо восень.
8
БЕЛАРУС 2011
БАРАВЫ Лявон
Кажуць, клімат зьмяняецца, На поўначы лёд растае.
Вада ў акіянах цяплее, Віной гэтаму ёсьць чалавек.
08. 30. 10
* * *
He люблю я разьвітаньняў, Гарачых сьлёз і плачу.
He люблю я хмарных раньняў, Ветру бураў, дзён гарачых.
* * *
Няхай жывуць нядоўга Ўспаміны прошлыхдзён.
Жыцьцё - цікавая дарога, Мы ўсе рознымі ідзём.
Ў дарогах шмат ёсьць паваротаў, Крывых і роўных сьцежак.
Жыцьцё - гэта радасьць і турботы, Як мы жывём - ад нас залежа.
* * *
Сеў я за сталом Верш кароткі напісаць. Думкі напралом 3 галавы пачалі ўцякаць. Як я ні стараўся Рытмы падбіраць, Верш мой не вязаўся, I стаў я музу праклінаць.
Восень
Апошнія дні лета... Птушыны сьпеў заціх. Летняя песьня сьпета, Цёплы край кліча іх.
БЕЛАРУС 2011
9
БАРАВЫ Лявон
Дрэвы скідаюць летні ўбор Пад музыку ветраў асеньніх.
Холадам дыхае сонны прастор, Доўгімі робяцца цені.
Заціхла страказа-сакатуха, Схавалася дзесьці ў куток. Хутка зіма - завіруха Засьпявае песьню на іншы тон.
09.12.10.
Каханьне
Ты ня ў сілах пазьбегчы каханьня, Пакуль месяц глядзіць на зямлю. Ты ня вернеш ўчарашняга раньня. Каханьне зловіць цябе ў пятлю. Каханьне - гэта моцная сіла -Забярэ тваё сэрца ў палон. Вызваліць можа толькі магіла. Гэта ведаюць яна і ён.
10.10.10.
Міхасю Кавылю на 95-ы год
“Міжагнёўе”1 - шлях паэта, Яго жыцьцё і яго творы.
Ён прайшоў амаль паўсьвета Ды пазнаў людзкое гора.
Сягоньня першы дзень сьнежня, Марозам закута зямля.
Усё пакрыта сьнегам сьвежым -Сягоньня народзіны Міхася Кавыля.
Давайце ўздымем чаркі высока, Прасьпяваем гучна яму “многа год”!
Няхай пачуе Пакрашаў2 ў Беларусі далёкай Ды ўвесь беларускі народ.
12.01.10
1	“Міжагнёўе” — назва зборніка твораў паэта.
2	Пакрашаў — назва вёскі на Случчыне, дзе нарадзіўся паэт.
10
БЕЛАРУС 2011
БАРАВЫ Лявон
Вецер
Вецер танцуе ў чупрынах дрэваў, Сьвішча свой дзікі напеў, Гне дрэвы ўправа і ўлева, Стогне і цяжка сапе.
Лісьце зрывае зь зялёных чупрынаў Ды злосна кідае на дол.
Заціхні! Прашу, каб ты згінуў!
Усё трашчыць і гудзе навакол.
^^#^?^о
БЕЛАРУС 2011
11
ВАРАБЕЙ Ірына
ВАРАБЕЙ Ірына — празаік, жур-налістка, майстрыха-дызайнер, фато-граф. Сябра Саюзу беларускіх пісь-меньнікаў з 2008 году. Сябра Канадый-скай Асацыяцыі Вышывальніц з 2005 г.
Нарадзілася ў 1959 годзе ў Менску. Ад 1999 году жыве ў Таронце (Канада).
Піша па-беларуску й па-ангельску, перакладае. Публікуецца ў “Дзеясло-ве”, “Нашай Ніве”, “Беларускім слове” (Канада), “Беларусе” (ЗША).
У 2005 годзе ў сэрыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена ейная кніга “Там, дзе сэрца маё”. У 2008 — у ейным перакладзе з ангельскай — раман К. Акулы “Заўтра ёсьць учора”.
У 2008 годзе заснавала мастацка-дызайнэрскі брэнд “Spirit of Belarus”.
3 2009-га — у якасьці майстрыхі-дызайнэра супрацоўнічае пад пэрса-нальным брэндам “Spirit of Belarus” з часапісам “A Needle Pulling Thread” (Канада).
У 2011 годзе з брэндам “SoB” прынятая ў Гільдыю Канадыйскіх Ды-зайнэраў Вышыўкі.
У 2008 і 2009 гадах была пераможцай штогадовых фотаконкурсаў нацыянальнага часапіса “Canadian Geographic” (Канада).
Пэрсанальная старонка ў інтэрнэце: www.iv.belaruscanada.com
ПЕРАКЛАДЫ
Говард Норман
Адвечны вандроўнік, адвечны свавольнік
Першую гісторыю пра яго - “Мудрагель кажа праўду Чубатай Сойцы” -я пачуў позьняй вясной 1974 году ад індзейца народу Кры, якога звалі Аль-бэрт Сэндзі. Было гэта ля возера Фэмілі ў паўночнай Манітобе (Канада), у краі белых бяроз, ялін і сосен сярод азёраў і шматлікіх рэк. Альбэрту было, я думаю, гадоў пяцьдзясят пяць. Ягонай роднай была мова Кры, што нале-жыць да групы моў Алгонкінг, на якіх гавораць скрозь ад прэрый правінцыі Альбэрта да берагоў Лабрадору. Байкі пра Мудрагеля расказваюць сярод народаў Алгонкінг стагодзьдзямі. Альберт называў яго Вісчагік, але ў іншых плямёнах Кры мне даводзілася чуць і Вісацэчак, і Вічыкапачы ды іншыя варыяцыі ў залежнасьці ад вымаўленьня. У сваёй кнізе я называю яго проста Мудрагель, бо гэтак найлепш яго ведаюць па-ангельску.
12
БЕЛАРУС 2011
ВАРАБЕЙ Ірына
У тую вясну, калі я пазнаёміўся з Альбэртам, ён запрасіў мяне па-гасьціць пару тыдняў да сябе і да ягонага кузэна Джона Рэйна.
Адной халоднай, імжэлай раніцай, калі мы вярталіся з рыбалкі, Аль-бэрт спыніў свой пікап на нейкай закінутай прасёлкавай дарозе, сказаўшы: