- Усё, засоўкі няма, - кажа Гусак. - Я буду ахоўваць хатку сам. - Пэўна што качкі будуць пачувацца ў бясьпецы, ведаючы гэта, -сказаў Мудрагель. I качкі прайшлі за Мудрагелем ды Лісам у хатку. Гусак зачыніў дзьверы за імі. I стаў на каравул. А ў хатцы Мудрагель разьмеркаваў качак па крузе: - Пачынаем “танец заплюшчаных вачэй”. - Гэта што яшчэ такое? - кажа адна качка. — Што яшчэ за “танец заплюшчаных вачэй”? - Проста заплюшчыце вочы, - кажа Мудрагель. -ды скачыце вакол. Я адкрыю сваю торбу, Нашыя лепшыя, самыя моцныя песьні вылецяць, і вы можаце танцаваць пад іх. - Гатовы? - кажа Ліс. - Гатовы! - закрычалі качкі разам. - Заплюшчвайце вочы, - сказаў Мудрагель, і ўсе качкі зрабілі так. - Якое цудоўнае відовішча! - кажа Мудрагель. - Дзьве рэчы мне падабаюцца асабліва, - кажа Ліс, -гэта як калышацца балотны трысьнёг па ветры, і чарада качак, што танцуе з заплюшчанымі вачыма. 30 БЕЛАРУС 2011 ВАРАБЕЙ Ірына - Ну, цяпер засьпявай, і паграмчэй, - кажа Мудрагель. I Ліс засьпяваў. I тады качкі пачулі: скккуууўакккхххккк! - Нейкі прыдушаны гук. Дзіўны, жахлівы задушлівы гук, здаецца, упіваецца ў самае сэрца! - Гэта што, гэта вашая песьня з такімі гукамі? -закрычала адна качка. - Так, так, гэта нашая песьня, - кажа Мудрагель. - А на якой мове Ліс сьпявае? - пытаецца другая качка. -Мы такой ня чулі. Зразумела, што Мудрагель толькі што задушыў качку, але ён адказаў: - Гэтая мова з далёкае даўніны, яшчэ калі вас, качак, не было на зямлі, яшчэ да таго, як я, ваш Вялікі Брат, вынайшаў вас, качак. Я ведаю, яна гучыць для вас неяк прыдушана, але такая яна, старадаўняя песьня, дый годзе. He пераймайцеся. Танцуйце сабе далей з заплюшчанымі вачыма. Тады Мудрагель узяў, закапаў задушаную качку ў зямлю, Але лапамі ўверх над зямлёй. А Ліс усё гучна сьпяваў. Танцоры з заплюшчанымі вачыма ўсё скакалі ды кружылі -некаторым нават закружыла ў галаве, і яны пачалі бухацца ідзін у аднаго, але тут жа сьмяяліся, забаўляліся -і вельмі ганарыліся сабой, што ўправіліся з новым танцам так добра. А тады - скккуууўакккхххккк! Потым - кккчччууўіііўкхкхкх! I Мудрагель закапаў яшчэ дзьве сьляпыя качкі, адно лапы ад іх засталіся над зямлёй. А звонку - Гусак прыставіў вуха да хаткі: - Нешта ў вас там пацішэла. Я чую! Чаму так мала качак танцуе? Гусак расчыніў дзьверы ды бачыць -Мудрагель душыць качку! Як падляціць да яго са сваёй парэзанай дзюбай, як дзёўбне яму ў самы лоб! БЕЛАРУС 2011 31 ВАРАБЕЙ Ірына Мудрагель аж адляцеў, зьбіты з ног, і качка выскачыла зь ягоных рук. - Качкі, качкі, расплюшчыце вы свае вочы! - зароў Гусак. -Вялікі Брат зь Лісам ужо гатуюць з вас сабе вячэру! I астатнія сьляпыя танцоркі парасплюшчвалі вочы. - Бяжыце! Уцякайце! Ляціце адсюль! - раве Гусак. I качкі павыляталі з хаткі прэч. Калі ж сам Гусак ужо выбягаў зь дзьвярэй, Мудрагель выцяў яму па нагах -вось чаму, кажуць, ад таго часу ва ўсіх гусей такая пляскатая лапа. А Ліс лупянуў Гусаку ў зад - ггахх! -і таму, кажуць, цяпер у гусей такое ўскудлачанае пер’е на хвасьце. Ускудлачаны, з болем у лапах, Гусак хутка паляцеў на другі бераг балота да астатніх качак. Усю ноч яны плакалі, плакалі, аплаквалі сваіх таварак, загубленых Мудрагелем. - Гэта мая правіна, - казаў Гусак. -Я ня мусіў вам дазваляць танцаваць зь ім. - О, не, не, гэта нашая правіна, - казалі качкі, -Што мы паверылі гэтаму Вялікаму Брату зь Лісам. - Такія вясёлыя былі танцы... Пакуль не пачалося тое мардаваньне, -сказала адна маладая качка. - Мушу прызнацца, гэта праўда, - кажа другая качка. -Але будзе нам навука: будзем цяпер танцаваць адно нашыя танцы, схаваўшыся ў трысьнягу ці далёка ў балоце, і галоўнае - з расплюшчанымі вачыма! - А я лічу за лепшае танцаваць пасярод возера, - сказаў Гусак. -Уначы. Ці часам можна на сьвітанку ці ў сутоньні. А ў хатцы ўсё яшчэ кружыліся качыныя пёркі ды слаліся долу. - Ну, што ж, - кажа Ліс, - прынамсі ў нас ёсьць тры качкі на вячэру. Тры пары качыных лапак тырчэлі зь зямлі. - Давай засмажым іх ды паямо, ды ўтрэм качыны тлушч сабе ў поўсьць на памяць аб ягоным смаку на доўгі час. 32 БЕЛАРУС 2011 ВАРАБЕЙ Ірынз - Чакай, - кажа Мудрагель, - нельга ж іх зьесьці проста так. - Гэй,гэй, - запратэставаў Ліс, - Калі ты танцуеш “танец-заплюшчаных-вачэй” з качкамі -ты хочаш іх зьесьці! Давай, выцягвай гэтых качак за лапы ды будзем банкетаваць! - Што ты так сьпяшаесься? - кажа Мудрагель. - Спачатку нам патрэбна смачная з-другога-краю-балота траўка, каб пасыпаць на мяса пад час гатаваньня. Ліс, схадзі набяры той смачнай з-другога-краю-балота траўкі. - Дзе ж яе шукаць? - пытаецца Ліс. Мудрагель кажа: - Яна ж завецца - “смачная з-другога-краю-балота траўка”. - А, усё... зразумеў, - кажа Ліс. - Ну, дык ідзі ды нарві крыху. I калі ты вернесься, я нарэжу яе як сьлед ды пасыплю на мяса. А я тым часам абскубу качак для смажаньня. I Ліс пайшоў уздоўж трысьнягу на пошукі смачнай з-другога-краю-балота траўкі. Зараз хуценька-хуценька Мудрагель распаліў агонь, павыцягваў за лапы качак, пасмажыў іх ды добра пад’еў. Тады патушыў агонь. Павыкідаў галавешкі ў кусты ды раскідаў попел. Утыркнуў качыныя лапкі назад у зямлю так, каб выглядала, што качкі ўсё яшчэ закапаныя. Прылёг, прысунуўшыся да сьцяны хаткі, ды давай храпці ды храпці, нібыта ён сьпіць. Калі Ліс дабраўся да другога краю балота, пачаў спрабаваць на смак кожную травіну. - He, гэтая нясмачная. Гэтая крыху лепей. Гэтая паскудная. Пакуль што нічога смачнага. Гэтая добрая, каб сьвісьцець у яе, але нясмачная. БЕЛАРУС 2011 33 ВАРАБЕЙ Ірына Ліс накаштаваўся сьцяблін, лістоў, струкоў. I нічога смачнага. Ніводная зь іх не была смачнай з-другога-краю-балота траўкай. I тут побач, з пырскамі, прывадняецца Гусак. - Дурань ты, Ліс, дурань! Ты столькі напрацаваўся, каб злавіць на вячэру качак, але ты ўсё яшчэ галодны, хіба не? А здагадайся,што? Ажно наш Вялікі Брат ужо сыты па самае горла! Ліс як скокне на Гусака, але той лёгка адляцеў прэч, гігікаючы ды гагочучы ад сьмеху. Ліс выбраўся на сухое ды пабег назад да хаткі. Калі Ліс уварваўся ў дзьверы, убачыў, качыныя лапкі тырчаць зь зямлі. - Дружа, Вялікі Брат, прачніся! Мудрагель прыкінуўся, што прачынаецца. - А дзе ж смачная траўка? - Нічога я не знайшоў. Давай так паямо, безь ніякіх смачных травак! Я ня супраць. Я такі галодны! - Я тут падумаў, - кажа Мудрагель, -ты так добра дапамагаў у паляваньні на качак... Я бадай пакіну іх усіх табе. - Што ты кажаш! Дзякуй табе, Вялікі Брат. - Але не пачынай іх есьці, пакуль я ня зьнікну з вачэй, - кажа Мудрагель. -Бо, ведаеш, я таксама галодны, і калі пабачу, як ты ясі гэных качак, пачую, як яны пахнуць, смажаныя, - магу перадумаць! - Так, гэта слушна. Я пачакаю, - кажа Ліс. -Добрай табе дарогі, Вялікі Брат. I Мудрагель пайшоў. He адыйшоўшы далёка, так, каб Ліс мог яго яшчэ бачыць, ён завярнуўся паглядзець назад. Праз адчыненыя дзьверы трысьнёгавай хаткі ён убачыў Ліса. Ліс сядзеў побач з трыма парамі качыных лапак, утыркнутых у зямлю. 34 БЕЛАРУС 2011 ВАРАБЕЙ Ірына - Бедны Ліс, - ціха сказаў Мудрагель. - Калі так доўга сядзець з качынымі лапкамі -вельмі хочацца іх зьесьці. Мудрагель пасьпяшаўся -яму не хацелася быць недзе побач, калі Ліс выявіць, што качак няма. Пасьля таго весткі пра здраду Мудрагеля разьнесьліся сяродлісаў. 3 тае пары лісы ніколі больш не вандруюць разам з Мудрагелем. Гэтак кажуць. БЕЛАРУС 2011 35 ВОРАНАЎ Віталь Фота © Ксенія Яновіч. ВОРАНАЎ Віталь -нарадзіўся 18 сакавіка 1983 году ў Менску. Літа-ратар, перакладнік і вы-давец. АПАВЯДАНЬНІ Экспэрымэнт На ўскраіне Эўропы аднойчы пастаноўлена правесьці ці не самы дзёрзкі ў навуковай практыцы экспэрымэнт, які заключаўся ў тым, каб у межах адной прасторы сабраць самыя непатрэбныя ў сьвеце стварэньні і надзяліць іх супольнай, натуральна, самай непатрэбнай у сьвеце мовай. Мэтаю экспэрымэнту было давесьці магчымасьць захаваньня любой, нават самай непатрэбнай мовы, пры ўмове наяўнасьці як мінімум трох самых бес-карысных карыстальнікаў. Для экспэрымэнту выкарыстаны наступныя са-мыя непатрэбныя стварэньні ў сьвеце: баршчавік (Heracleum), калярадзкі жук (Leptinotarsa decemlineata), муха цэцэ (Glossina). Мовай экспэрымэн-ту была абраная, зразумела, самая непатрэбная мова ў сьвеце - беларус-кая, сапраўдных носьбітаў якой да часу правядзеньня экспэрымэнту ў пры-родзе не ўстаноўлена. Цягам экспэрымэнту выяўлена, што баршчавік, ка-лярадзкі жук і муха цэцэ не карыстаюцца самай непатрэбнай на сьвеце мо-вай - беларускай. Таксама ўстаноўлена, што на тэрыторыі правядзеньня экспэрымэнту баршчавік авалодаў вялікімі абшарамі зямлі, выцесьніўшы многія мясцовыя віды расьлінаў, калярадзкі жук нанёс вялікія шкоды буль-боўніку, спрычыніўшыся да значнага паніжэньня ўраджайнасьці бульбы, a муха цэцэ сталася прычынаю пашырэньня шматлікіх вірусаў сярод людзей і быдла. Адна з заключных высноваў сьцьвярджала, што баршчавіку, каля-радзкаму жуку і мусе цэцэ проста няма аб чым паміж сабой размаўляць... 36 БЕЛАРУС 2011 ВОРАНАЎ Віталь He На парозе стаялі двое зь белымі надпісамі на чорных майках. Адзін зь іх зь ветлівай усьмешкай і поўным захапленьня голасам прамовіў: - Скажы - не сьмяротнаму пакараньню! Другі адной рукой працягнуў аркуш, на якім стаяла ўжо некалькі подпісаў, а другой - асадку, якая мела форму пісталета. Запала нязручная, доўгая цішыня. Першы, каб прагнаць канфузнае маўчаньне, адкірхнуў. Другі па-ранейшаму трымаў асадку і аркуш у выцягнутых руках. - He, - прагучала нечакана як асуджэньне. - He? - амаль машынальна, але з пэўным недаверам сказаў першы. - He! - паўтарыў адказьнік. - He? - здавалася, дзеля нейкай фармальнасьці перапытаў другі. - He, - прагучала ў адказ яшчэ раз. - He, дык не, - ужо пратакольна сказаў першы і кіўнуў другому. Другі ўрэшце апусьціў руку, у якой трымаў аркуш, а другой рукой на-цэліў асадку ў голаў нязгоднага, зграбна адбясьпечыў і спусьціў курок. NOTE6yi< і HATATnick У маім дзяцінстве, калі кампутар ня быў яшчэ неад’емным сямейнікам, я ведаў пра яго існаваньне толькі па кніжцы з прыгожай чырвонай воклад-кай. Тая кніжка ў даступнай форме апавядала пра часткі кампутара і пра іх паасобныя функцыі. У канцы кнігі быў малюнак для выцінаньня, зь якога можна было скласьці свой уласны, хаця і папяровы кампутар. 3 таго часу шмат зьмянілася. Кампутары значна паменшалі, а дзеці значна падрасьлі. Сёньня ледзь ня кожны жэўжык сябруе з кампутарам з маленства, але рэд-ка які зь іх здагадваецца, што кампутар гэта ня проста прылада для працы і забавы, але таксама складаны арганізм, з жывых частак. Гэтыя часткі ў не-чым вельмі падобныя да нас, людзей: яны разумныя і наіўныя, вясёлыя і па-нурыя, задзірлівыя і лагодныя. А некаторыя зь іх нават ведаюць, што такое сапраўднае каханьне і ня менш праўдзівае расчараваньне! Дзеля таго каб вам пра ўсё гэта апавесьці, я паспрабаваў прыгадаць і перадаць тых не-калькі гісторый, якія калісьці прачытаў у кніжцы з прыгожай чырвонай вок-ладкай. Прыгадаўшы, я ўжо на свой лад, з дапамогай поіебука, запісаў іх вось у гэты нататпіск, каб вы таксама маглі іх каму-небудзь перадаць. Бо хоць кампутары, як і ўсё ў сьвеце, няспынна мяняюцца, але іхная сутнасьць застаецца нязьменнай.