Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
-	Вып’ем кавы ды перакусім крыху.
Дастаў з кошыка бутэрброды, працягнуў нам. Джон раскрыў тэрмас з кавай. Альбэрт адкрыў бакавое вакно, і толькі ён зрабіў пару зацяжак цы-гарэтай, як раптам, адкуль узялася, села на бакавое люстэрка птушка, якую клічуць тут чубатай сойкай (яшчэ яе называюць дваровай падбіралай, бо яна любіць сноўдацца вакол рыбацкіх ды паляўнічых намётаў, выпрош-ваючы ды цягаючы драбкі ежы). У той жа момант гэная сойка выдала такі пранізьлівы крык, нібыта нейкая іржавая помпа, за якім пацягнуўся і сьмешны, даволі паскудны канцэрт зь енкаў, ляманту, ікалак, ёкалак, шчо-калак ды іншых дзіўных гукаў, падобных да ляскату зубцаў шчаўкунка. От, нахабная шкодзіна!
-	He давай ёй ні скарынкі! - папярэдзіў Альбэрт, і яны разам з Джо-нам зарагаталі. - Бо тады гэтая чубатая будзе цягацца за намі цэлы дзень!
Альбэрт націснуў гудок пікапа, і сойка адскочыла, але адно дзеля таго, каб адразу ўладкавацца на капоце. Альбэрт пацягнуў глыток кавы ды па-волі сказаў:
-	Чубатая Сойка ўвесь час скардзілася - от, скардлівая птушка!
Тады адразу выдаў гісторыю, у якой Мудрагель намагаўся навучыць упартую Чубатую Сойку, як ёй зрабіцца лепшай у гэтым сьвеце. Гісторыя цягнулася хвілін дзесяць. Аднак, дзякуючы свайму праставатаму гумару ды дыялёгам жывёлін (пры гэтым Альбэрт шыкоўна падрабляў голас Чуба-тай Сойкі), гісторыя гэтая спарадзіла адчуваньне бясконцасьці. I хаця гэта было маё першае знаёмства з Мудрагелем ды Чубатай Сойкай, але адчу-ваньне было, нібыта я сустрэўся са старымі сябрамі. Мне не хацелася па-кідаць іхны сьвет. Але, на жаль, Альбэрт скончыў яе, сказаўшы:
-	Ну, вось гэтак яно было.
Джон проста кіўнуў галавой і скончыў свой бутэрброд. Альбэрт урэш-це завёў матор, чубатая сойка зьляцела зь пікапа, і мы накіраваліся далей па дарозе.
Наступным днём я наважыўся спытацца Альбэрта, ці не расказаў бы ён мне гэтае байкі яшчэ раз.
-	Ну, чаму б не, - адказаў Альбэрт. - Але я магу ўзгадаць нешта яш-чэ, што там было, і дабавіць у аповед.
I вось кожны з наступных дзесяці дзён мы з Альбэртам правялі седзя-чы разам ці ў намёце, ці побач зь ім. Я раскрыў мой сшытак, Альбэрт высы-паў коўш цукру ў сваю чорную каву.
-	Дык вось, гэта пра Чубатую Сойку,.. - пачынаў ён.
Або:
-	Гуляў неяк Вісчагік па лесе...
Або:
-	Чубатая Сойка надта скардзілася на сваё пер’е...
...і мы працягвалі справу.
Па праўдзе сказаць, тэмп нашае працы выглядаў звонку нібы ў запаво-леным руху. Альбэрт вырашыў, што, пакуль мы тут сядзім разам, ён можа
БЕЛАРУС 2011
13
ВАРАБЕЙ Ірына
даць мне заадно пару лекцыяў па мове і выявіўся невымерна цярплівым да маіх ашаламляльна ўбогіх ведаў слоўніка кры. Спачатку ён расказваў гісто-рыю на сваёй роднай мове, тады патрабаваў, каб я паўтарыў некаторыя фразы, пры гэтым увесь час падтруньваючы над маім каравым вымаўлень-нем, і толькі тады казаў:
-	Ну, цяпер запісвай як мага лепей, - і расказваў мне тую ж байку па-ангельску, ужываючы некаторыя словы з кры ды з францускай. 3 самага па-чатку ён бачыў, што мае здольнасьці да мовы кры былі сьмехатворныя. I тым ня менш, мы ўпарта прытрымліваліся ўсталяванай Альбэртам праграмы. Мы паўтаралі гісторыю зноў і зноў, роўна як выхавацелька дзіцячага садка навучала пяцігадовых дзетак чытаць: “Вось ідзе Джэйн. Вось ідзе Том”.
Урэшце рэшт, я запісаў пяць вэрсіяў байкі пра тое, як Мудрагель ка-заў Чубатай Сойцы праўду.
Памятаю, Альбэрт расказваў мне:
-	Калі я быў малым, я звычайна чуў гісторыі пра Вісчагіка ўзімку. Пасьля вячэры, бач? Ішоў па крузе барабан... а тады - байкі. I Вісчагік зьяўляўся ў хаце. Проста прыходзіў да нас.
У той ці іншай форме вобраз Мудрагеля разьвіўся ў кожным рэгіёне, дзе жывуць першасныя плямёны, няхай гэта сярод абарыгенаў Аўстраліі ці ў нетрах сыбірскае тундры, або сярод індзейцаў ракі Арынока ў Вэнэсуэле. Па ўсёй Паўночнай Амэрыцы найбольш папулярнымі Мудрагелямі высту-паюць Крумкач ды Каёт, але ім могуць быць яшчэ і норка, павук, блакітныя сойкі ды шырокае кола іншых жывёл-мудрагеляў. Вісчагік - найбольш ача-лавечаная катэгорыя, але ў алгонкінскай вуснай народнай творчасьці вы ня знойдзеце дакладнага апісаньня ягонай зьнешнасьці. Што вы знойдзеце, дык гэта абсалютова дакладнае апісаньне таго, кім ён можа перарабляцца, няхай чалавекам, няхай жывёлай. Але зьмены формаў - гэта, баюся, адзі-нае, чым Мудрагель нас забаўляе. Як пісалі Рычард Эрдас ды Альфонса Ор-тызусваёй выдатнай кнізе “Байкі амэрыкана-індзейскага Мудрагеля”: ‘Тэ-та Мудрагель запальвае першую іскру ў ланцугу падзей - вечна прагны да дабаўкі ды выгнаны з чужой кухні, вечна гатовы зацягнуць чужую жонку ў ложак, вечна ласы атрымаць нешта надурніцу, але, злоўлены на месцы, ніколі не раскайваецца”.
Ва ўсіх і кожнай байцы Мудрагель выяўляецца першым штукаром на ўсякія пракуды, карыстаючыся ўсімі спадручнымі сродкамі - цікаўнасьцю ці хітрасьцю, сьмеласьцю ці баязьлівасьцю, сквапнасьцю ці юрлівасьцю, досьціпам ці пыхай - усё, каб перавярнуць сьвет дагары нагамі, потырч га-лавою. I чалавеку, і жывёлам даводзіцца прыцягнуць на паверку кожную унцыю свайго ўмельства, задзейнічаць кожную цалю сваёй кемлівасьці ды мудрасьці, каб супрацьстаяць яму.
Гэткім быў старажытны шлях абмену байкамі пра Мудрагеля. Але і ў нашыя часы яны ніколі не бываюць нуднымі. У іх можа быць шмат спрэчак, выхваленьняў ды абразаў. Можа нехта памерці, а нехта - ажаніцца. Уся-кае можа здарыцца, насамрэч. Але адное будзе пастаянным: калі Мудра-гель недзе побач, заўсёды застаецца небясьпека, што ўсё пойдзе шыварат-навыварат. Мудрагель можа задаць цэлую жменю праблем або ўперці адну вялікую калатню ў вёску. I гэтак жа, як раптоўны парыў навальнічных хма-раў або таўкатня камарынага воблака ля вашага вуха, альбо якая іншая за-
14
БЕЛАРУС 2011
ВАРАБЕЙ Ірына
сада Прыроды, Мудрагель патарабуе вашае неадкладнае ўвагі - ён любіць быць у гушчы падзей. Кловун, злодзей, чарадзей, палюбоўнік, лекар, хлус, баюн - у Мудрагеля даволі шмат мітычных пакліканьняў. To абаяльны, то страшэнна эгаістычны, Мудрагель быў - і заўсёды будзе - поўным супя-рэчнасьцяў.
Час ад часу Мудрагель можа паспрабаваць жыцьцё альбо чалавека, альбо крумкача, альбо мядзьведзя, ён можа нават гадаваць дзяцей, але ўрэшце рэшт абернецца назад Мудрагелем. Бы чароўны пустэльнік, ён прызначаны жыць па-за цывілізацыяй, бо канчатковы ягоны лёс - гэта быць адвечным вандроўнікам. Адвечным свавольнікам. Гэтак адбываецца ўжо сотні гадоў, і гэтаму ня бачна канца! Мы мусім быць удзячнымі гэтаму, бо пакуль Мудрагель блукае па Поўначы, за ім сьледам ходзяць і байкі. “Мы расказваем пра Мудрагеля, - заўважыў аднойчы Альбэрт, - таму, што ён увесь час недзе побач”.
Я працаваў яшчэ з чатырма індзейцамі Кры, чые байкі меў ласку ўлу-чыць у гэтую кнігу, даволі на той жа спосаб, як і з Альбэртам...
Я меў гонар быць сьведкам незьлічонай колькасьці расповедаў пра Мудрагеля па ўсёй Поўначы. Mae сшыткі поўныя фрагмэнтаў, як і цэльных гісторыяў. Я захапляюся і шмат чаму навучаюся з выдатных дасьледавань-няў вуснай творчасьці Алгонкінг. У Канадыйскім музэі цывілізацыі вам пра-пануюць, напрыклад, цэлую калекцыю перакладных баек аб Мудрагелі ды шмат этнаграфічных, лінгвістычных, гістарычных матэрыялаў па вуснай народнай творчасьці народаў Кры.
Вядома, існуе шмат спрэчак па пытаньнях перакладу з адной мовы на іншую, не гаворачы ўжо пра пераклад з вуснай мовы на пісьмовую. На-колькі аўтэнтычным ён можа быць? Наколькі дакладна могуць быць “пера-несеныя” арыгінальнасьць паглядаў, гукаў, смаку ды водару жывой мовы старадаўніх народных казаньняў? Адказу на гэтыя істотныя пытаньні ў мя-не няма. Што тычыцца майго сьціплага ўдзелу ў прэзэнтацыі кнігі “Мудра-гель і непрытомныя птушкі” дзеля англамоўнай аўдыторыі, я намагаўся па-будаваць мову аповеду так, каб яна паклікала і вуснае, і пісьмовае слова. Гэтая мая мадэль арыентавалася не на лінгвістычную ці этнаграфічную тэ-орыю, але на аддрукаваную на ксераксе калекцыю “Псторыяў, расказаных дзядулямі”, якую мне падарыў падлетак адной індзейскай суполкі з Саска-чэвану. Для мяне гэты самавыданы буклет, сшыты стужачкамі, з усімі яго-нымі артаграфічнымі памылкамі ды іншай неафіцыяльшчынай, - сапраўд-ны прыклад духу трываласьці літаратуры Кры. Кожная кароткая байка (а некаторыя зь іх былі анэкдотамі толькі з двух сказаў) літаральна выскоква-ла са старонак! Запісы (пэўна, гэта былі пераклады; там не было пазнача-на) былі самаадвольныя, але прытым дасканалыя, і менавіта таму буклет зрабіўся крыніцай майго натхненьня пад час працы над кнігай “Мудрагель і непрытомныя птушкі”.
Цешу найбольшую надзею, што вы знойдзеце ў Мудрагелі добрага спадарожніка ў вашых вандроўках, што ягоныя дзівацкія выхадкі будуць падсілкоўваць вашую фантазію й прымушаць вас рагатаць ад душы. Яшчэ спадзяюся, што гэты зборнік зробіцца вашай спадручнай валізкай, зьмесь-ціва каторай будзе для вас нечаканым штораз, як вы яе адчыніце. Чаму? Та-му што Мудрагель - гэта сьвята жыцьця.
БЕЛАРУС 2011
15
ВАРАБЕЙ Ірына
Адылі, памятайце, што Мудрагель захоўваўся самотным празь вельмі, вельмі, вельмі доўгі час. Так што па прыкладу герояў гэтага зборніка - калі Мудрагель раўкне вам: “Шкыньдзёхай адсюль!”, то ... запрасіце яго да ся-бе ў госьці.
Мудрагель ды рукавы в бразготкамі
Камусьці шчасьціць на рыбу, камусьці - не.
А вёска з назвай Выдрына Возера мела шчасьце надзвычайнае.
Рыбы было процьма: рыба была ў супе, рыба вісела сушаная на кратках, рыба смажылася на агні.
Прыемны пах вэнджанай рыбы расплываўся за вёскай па лесе, дзе яго й злавіў Мудрагель ды раптам адчуў, які ён галодны.
“Я адно завітаю ў вёску ды пад’ем крыху”, -падумаў сабе Мудрагель і пайшоў да вёскі.
- Ці ня знойдзецца ў вас і для мяне крыху рыбы? -запытаўся ён там.
I тут жа найстарэйшая кабета ў вёсцы прынесла Мудрагелю вялізную фарэліну. Мудрагель пад’еў.
- Ты можаш заставацца тут да ночы, -сказала кабета. - А тады - сыходзь.
Калі сьцямнела, Мудрагель выправіўся зь вёскі, але не пайшоў, а схаваўся ў лесе.
Дачакаўшыся, пакуль усе заснуць, ён пракраўся назад
і паеў усю, якая ёсьць, рыбу.
Ен пазрываў яе з кратак для вэнджаньня.
Ён падняў гаршчок з супам, перакуліў яго ў рот, і выхлябтаў да самага дна.
Ен зьеў усю да апошняй рыбу.