Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Нейкі фацэт, што сядзеў непадалёк, стаў галёкаць і скакаць - перама-гала ягоная каманда. “Усім па крузе, грошы на мне”, - гукнуў да бармэнкі. Лысы даў шклянку даліць дармовага бурбону і адыйшоўся да більярду.
“Згуляем?” Ззаду падыйшоў гэны Крыкун, стаў церці крэйдай дзюбку кія. Невысокі й пульхны, намазаныя брыялінам кучаравыя валасы, італья-нскага выгляду. Ядвабная цыганская кашуля, строй з бліскучай воўны. Во-чы ўважлівыя і нейкія калючыя.
“Окэй.” Лысы стаў складаць пасярод зялёнага стала піраміду. “I дзя-куй за трунак”. - “Калі ласка... А ведаеш, хто першы сам складае піраміду? Хто слабейшы характарам! Прабач, жартую”. - “Нехта ж мусіць. Ну па-бачым. Разьбівай”. Крыкун нахіліўся з кіем надсталом: “Аб што закладаем-ся?” - “Аб пяцёрку”.
“Добра, пакоцім”. Крыкун разьбіў піраміду і паклаў шара ў лузу, але потым згубіў чаргу, і Лысаму надзіва лёгка ўдалося яго абставіць.
“Шэнціць табе”. Крыкун выцягнуў вялікі скрутак банкнотаў, перацяг-нуты гумкай, як у гандляроў наркатой. Ён падаў купюру Лысаму і злавіў позірк на скрутку. “He пераймайся! Грошы чыстыя. Хадзем, кульнем яшчэ па адной і тады працягнем”.
Ля стойкі Крыкун гукнуў да бармэнкі: “Яшчэ круг!” Тая з паўусьмеш-кай наліла Лысаму таго ж бурбону. “Безь нічога! Ну, як мая памяць? -гульліва калыхнула клубамі, цягнучы словы. Нахіліўшыся бліжэй, шэптам сказала: - Будзь зь ім асьцярожны”.
“Асьцярожны?! Што за мутацень. Асьцярожны ў більярдах?”
Лысы глынуў трунку і падыйшоў да дзеўкі ці жанчыны год 25, тут жа пры стойцы. Спытаў, ці вольна сесьці побач. Тая пераклала на другое крэс-ла сваю торбіцу. “Калі ласка”. Лысы ўпадабаў такі кшталт жанчынаў -нешта ад Джэніфар Лав-Гьюіт, нешта ад Аўдры Гэпбэрн. “Некага чакае-це?” Заўсёная барная гавэнда. - “А вы?”
“Я... Ну - хіба чакаю! Прухі. Каб посьпех. У справах”. - “Вось і я так-сама. Посьпеху. У справах”. - “Якое супадзеньне. Нешта замовіце? Апла-та на мне”. - “Зрабіце ласку: пэпсі”. - “А мацней?” - “Тады мацней ча-каньні”. - “Ого! Нічога, дамо рады!” - “Хопіць пэпсі”.
Потым Лысы зноў гуляў у більярд з Крыкуном, танчыў зь дзеўкай. Гу-тарка зь ёю круцілася вакол трункаў, бараў і клюбаў. Пра хто яна і што, у
62
БЕЛАРУС 2011
ЗАІ/ІКА Віталь
памяці амаль нічога не засталося. Крыкун таксама зь ёю танчыў і, здаецца, яна ўжо была знаёмая зь ім. Сядзелі ўтрох, і Лысы адчуваў, што час ужо спыніцца. Але Крыкун распавядаў пра свае колішнія спартовыя дасяг-неньні, пра гульні й братэрства між гульцамі.
“Аддаць усё за сяброў і каманду. Можа, нават жыцьцё”. Крыкун узіраўся ў Лысага сваімі пранізьлівымі вачыма, раз-пораз замаўляў яшчэ выпіць. Вочы былі нейкага незразумелага, ваўчынага колеру. Як у Дзягі. Дзяга! Лысы раптам пачуўся няўтульна. Трэба ісьці. Але дзеўка прыязна глядзела на Лысага, а Крыкун прапаноўваў выпіць за братэрства... Замест таго каб сыходзіць, Лысы па п’яным ужо розуме стаў распавядаць пра сябе і свае праблемы.
“Сябрам не дапамагаць - найбольшы грэх”. Крыкун нахіліўся бліжэй да Лысага: “Давай выйдзем на цыгарэту”. На вуліцы прыемная цішыня і прахалода. Цёмна, ліхтары. Лысы ўжо даўно не паліў, але выцягнуў цыга-рэту з прапанаванага Крыкуном пачку.
“Семдзесят - вялікая сума. Такія грошы на дарозе ня знойдзеш. Але я магу дапамагчы. Калі ты мне дапаможаш”. Лысы хацеў быў спытацца, што за дапамога патрэбна, але Крыкун ужо ўсадзіў яму ў руку паперку з тэле-фонам: “Пазвані заўтра”.
Назаўтра, лежачы ў сваім ложку, Лысы перабіраў дэталі размовы ў ба-ры. “Нахалеру я ляпнуў тое? Забыцца на гэнага чортавага Дзягу”. У памяці праплыло: “Сябрам не дапамагаць - найбольшы грэх”. Сябрам. Дзяга - ся-бар?
Але потым успомніліся словы Дзягі падчас сутрэчы. Лысы паспрабаваў уявіць сабе, як гэта каўтаецца асадка і йдзе ўніз, у вантробы. Цьху, халера.
Успомнілася чытанае недзе пра хітрыкі савецкіх зэкаў, як нехта каўта-нуў на мэдаглядзе градусьнік, каб застацца ў шпіталі. Крый Божа.
Перад вачыма паўстала школа, вуліцы дзяцінства. Чамусьці пры-помнілася Дзягава маці - відная, нафарбаваная кабета, з закручанымі ва-ласамі, ногі ў празрыстых панчохах з швамі ззаду, на “лодачках”. Успомніў і сваіх маці з бацькам.
Няшмат пра каго хочацца ўспамінаць, няшмат на каго можна аба-перціся, чакаць дапамогі.
Лысы падняўся, адшукаў паперчыну з нумарам Крыкуна. Стаяла імя: Rick і нумар цэлюлярнага тэлефону.
“О, Алекс! Як маесься? Трэба пагутарыць. Прыяжджай на ўчорашняе месца, а другой гадзіне”.
Лысы глянуў на гадзіньнік: дванаццаць. Зусім мала часу.
I вось зноў той самы бар і тыя самыя вочы. Ваўчыныя вочы Крыкуна. “Выпіць?”
“Я сам. Джын-тонік, калі ласка”. За стойкай - новы бармэн, малады хлопец з вузенькай бародкай-шнуром, зь пірсінгам у губе і брывах.
Адыйшлі з напоямі ў кут, у самае сутоньне. Крыкун выплюнуў пад стол жуйку. “Помніш усё, што казаў учора?” - “Думаю што... так”. - “Я ня буду размазваць. Маю грошы, калі зробіш мне паслугу.” - “Слухаю”. -“Трэба прывезьці нешта з Карыбаў. Ты разумееш?” - “He зусім”. - “Ты едзеш на тыдзень за мой кошт, адпачываеш, папраўляеш здароўе. I пры-возіш мне назад... сёе-тое. Табе ня трэба ведаць што. Але мусіш падумаць,
БЕЛАРУС 2011
63
ЗАЙКА Віталь
перадтым якадказаць”. - “Колькі можна думаць?” - “Дазаўтра. Пазвоніш мне, і проста адно слова - так ці не”.
Далей адбылося тое, што нібы як адмыслова робіцца больш драматыч-ным і кінагенічным у жыцьці, чымся ў фільмовай віртуальнасьці. Вось так на памяці Лысага абсоўваліся долу вежы Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру, гарэла крама цацак “Той Зараз” праз вуліцу, глядела чорнай дзюркай прос-та ў вока руля пісталета рабаўніка, калі Лысы спыніўся на сьветлафоры ў Браўнзвілі, вяртаючыся ноччу з працы.
Запалілася сьвятло, паўцёмны перад тым бар стаў асьветленай сцэнай. I нібы на сцэне пасьля спэктаклю, вакол іх з Крыкуном сталі паўколам моц-ныя хлопцы і дзядзькі ў цывільным.
“Паліцыя! Ня рухацца! Паказаць рукі! Рукі!”
Лысы ўсьлед за Крыкуном выцягнуў рукі перад сабой, далонямі ўверх. Нехта збоку па-майстэрску, з прафэсійнай, амаль што пяшчотнай, спрактыка-ванасьцю зашчапіў на запясьцях кайданкі. Клац-клац. “Вы пад арыштам!”
Аднекуль ззаду ж амаль у самае вуха нябачны паліцай прамармытаў Мірандавыя правілы, што можна нічога не адказваць, усё будзе скарыста-на ў судзе.
На стале засталіся два келіхі. Непрыгублены джын-тонік. Шкада...
Недарэчныя думкі.
Едучы ў машыне паміж двух паліцаяў, Лысы ўзіраўся ў кайданкі, аб-водзіў вачыма падрэпаныя канты й кароткі ланцужок. Аб што яны так аб-шорганыя? Колькі людзей да яго пачулі гэткае ж іх клацаньне?
У пастарунку ўзялі адбіткі пальцаў і пасадзілі фатаграфавацца. Лысы ўсьміхнуўся ў камэру - такая іронія. Ратуючы, не ўратаваўся. Нейкі сон. Ён жа нічога не зрабіў. Нічога ня вырашыў. Але ці ўдасца даказаць?
Раптам зрабілася горача, прабіла потам. Саколка стала мокрай.
Райкерс-айлэнд!
Далі пазваніць былой жонцы - яна паабяцала адваката.
На Райкерсе шок зрабіўся мацнейшым. Лысы азіраўся наўкола нібыта з батыскафу, што спусьцілі глыбака ў падводнае царства.
Ен у боксе з кратамі замест адной сьцяны, са зробленымі зь нержа-вейкі ўмывальнікам і ўнітазам, з тоўстым блёкам паралёну замест ложка. Пах сцулёў, спартовай залі і казармы. Як у маладосьці. А таксама як у дзяцінстве - прыбіральні ў дзіцячым садку.
Доўгія гадзіны мэдытацыі, шэры бэтон падлогі. Кароткая сустрэча з ад-вакатам. Жвавы бухарац сярэдняга ўзросту, чарнявы, з густымі брывамі паўкругам. “Калі ўсё было, як ты пераказаў, - няма праблемы! Трэба адказ-ваць толькі кароткімі сказамі. “Так” або “не”. He называць новых абс-тавінаў або асобаў. Трымаць у памяці сказанае раней, зноў казаць даклад-на тое самае. Удачы!”
У камэру падсадзілі нейкага невялічкага філіпінца або малайца. Той, пэўна, ня ведаў мовы - не адзываўся на пытаньні, нерухома сядзеў на сваім месцы. Празь некалькі гадзін, нібы ідучы да ўмывальніка, кінуўся да Лыса-га, паваліў на сьпіну і стаў сьцягваць ягоныя чаравікі-макасіны.
“Так, першае знаёмства мусіць быць памятнае”. Лысы перакруціўся, з усяе сілы ўсадзіў філіпінцу пад дых. Зь нейкім зьвярыным гукам той адкінуўся ўбок.
54
БЕЛАРУС 2011
ЗАЙКА Віталь
Заскрыгаталі дзьверы-краты: “Хто Алекс? Рукі наперад! Выходзь на праверку”. Чорныя наглядчыкі ў шэра-блакітных уніформах.
Лысы бокам прасадзіў абедзьве рукі - зноў кайданкі. Прайшлі калідо-рамі, паўз камэры з постацямі розных колераў і позаў.
“Праверка” аказалася допытам. Двое сьледчых па чарзе распытвалі, хто і адкуль. Сям’я, праца. Ці кантактуе зь землякамі з Расеі. “Ты не з Ра-сеі? Добра, хай не з Расеі - былога Савецкага Саюзу”. Некалькі разоў пе-рапытвалі пра Крыкуна і пра дзеўку, зь якой яго бачыла бармэнка. Лысы некалькі разоў пераказаў тое ж, што распавёў адразу.
Калі вярнуўся ў камэру, філіпінца ўжо не было, замест яго сядзеў нейкі вусаты нацмэн у гадох, у белай кашулі і цёмным строі. Ці то араб, ці турак. Таксама не гаварыў па-ангельску, але ўсьміхнуўся, паказаў пальцам на сябе, назваўся нейкім Хамідам ці Вахідам.
“Алекс”. Ен быў насамрэч Алікам - так звалі яго бацькі й настаўнікі. Але ў школе імя замяніла мянушка - Лысы. Маці зь сястрой памылі яму не-як галаву пэрсідзкай хной - “ад перхаці". Валасы сталі ярка-рудыя, і Алік не наважыўся ісьці ў гэткім выглядзе ў школу, папрасіў у цырульні, каб пастрыглі пад нуль. 3 таго часу ён Лысы.
Хамід ці Вахід прапанаваў жуйку, Лысы падумаў і выцягнуў лустачку жуйкі з прапанаванага пачачка “спэармінту”, засунуў у кішэню абгортку.
Потым нацмэн маліўся, гледзячы на паднесеныя да твару рукі, ставаў на калені, датыкаўся ілбом падлогі. Жартам падумалася: “He баіцца гэтак адстаўляць зад у турме”.
Вячэра - канапкі з сочывам і арахісавым маслам, банан і плястыкавая бутэлька вады. Мэдытацыя - зноў шэры бэтон падлогі.
Прачнуцца ў турме - такой раніцы не пажадаеш і ворагу. Сьнеданьне - тое, што было на вячэру. Зноў допыт2 зноў амаль тыя самыя пытаньні. “Пра што дамаўляліся з Крыкуном?” - “Ен прапаноўваў працу, але так і не растлумачыў, што менавіта”. Добра, што нідзе ня ўсплыў Дзяга, гэтага толькі не хапала б. Лысы жыва ўявіў сабе, як ствараюцца зь нічога гэткім вось чынам крымінальныя справы, і праўда робіцца сваёй супрацьлеглась-цю.
Сустрэча з былой жонкай - у той самай залі, дзе Лысы гутарыў праз шкло зь Дзягам. Праўда што “ад сумы ды турмы не заракайся”.