Найбольшасьць палякаў, што пераехалі ў гэтую мясцовасьць, былі бы-лымі польскімі вайскоўцамі. Яны атрымалі зямлю ад польскага ўраду. Мой жа бацька, зарабіўшы грошы ў Амэрыцы, купіў свой кавалак зямлі за свае. Ён хацеў застацца жыць у Амэрыцы, але маці была супраць. На хутары мы жылі з гэтай зямлі і куплялі ў краме толькі запалкі, цу-кар, соль і дрожджы. Зімою, калі працы было менш, у бацькоўскай хаце зьбіралася шмат польскіх мужчынаў, многія зь іх некалі працавалі ў Амэ-рыцы, Канадзе, Мэксіцы і Францыі. Жыцьцё дзяцей у гэты час было напоўнена працаю, вучобаю і рэлігійнымі сьвятамі. У лютым мы ядналіся з прадстаўнікамі грэка-каталіц-кай царквы ў сьвяткаваньні хрышчэньня Ісуса ў Іарданскай рэчцы. Наш касьцёл быў у пяці кілямэтрах ад вёскі, таму ў траўні мясцовая школа пе-ратваралася ў храм. Таксама ў траўні шмат людзей зьбіралася на сьвятка-ваньне нацыянальнага дня, прыходзілі да нас і жыды з украінцамі. Граў ар-кестар, людзі махалі польскімі сьцяжкамі. Я вельмі любіла гэтыя падзеі. 28-га чэрвеня сьвяткавалі дзень Сьвятых Пятра і Паўла. У царкву, што стаяла даволі далёка, прыяжджалі прадстаўнікі розных вераваньняў: пра-тэстанты, грэка-каталікі, нават рыма-каталікі. Толькі не прыходзілі жыды. Шмат хто з хрысьціянаў дабіраўся за сотні кілямэтраў. Яны начавалі на траве нашага хутара і ўвечары сьпявалі рэлігійныя песьні. Я любіла іх слу-хаць. Вядома, сьвяткавалі і іншыя сьвяты: 25-га кастрычніка, сьвята ў ліста-падзе, калі ішлі на могілкі, 6-га сьнежня дзецям давалі падарункі. Ну і Ка-ляды. У гэты дзень маці рабіла сьвяточнае сьнеданьне і пірог. Бацька даваў нам трохі грошай, на якія мы куплялі кавалачкі шакаляды. У 1938-м пачаліся праблемы. Чакалі на вайну з Чэхаславаччынай, ча-го ніхто не хацеў. Паміж Польшчай і Нямеччынай таксама былі праблемы. Усходняя Прусія існавала на краі Балтыйскага мора, і Польшча мела до-ступ да гэтага мора праз так званы “польскі калідор”. Усё пачалося ў пачатку верасьня 1939-га. На Варшаву пасыпаліся бом-бы. Загінула шмат людзей. Але немцы прыйшлі пазьней. Калі яны дайшлі, то мноства палякаў ужо там не было, бо іх пасьпелі вывезьці. Да прыходу немцаў, аднак, спакойнага жыцьця не было, зьявіліся ўкраінскія банды, бо не было паліцыі і войска. Украінцы патрабавалі ад па-лякаў назад свае землі. Пачалі гарэць хаты і гінуць людзі. Мы спалі ў полі, бо ня ведалі, калі да нас прыйдуць. I яны прыйшлі. Мой брат казаў ім: “Чаму вы ўсё забіраеце? Калі гэтыя землі належалі Польшчы, мы да вас па начах не хадзілі і не рабавалі”. Яны пачалі страляць, але ён уцёк. Але яго дагналі і білі. I прыйшлі праз два дні і зноў забралі Юзіка. Калі ён прыйшоў дадому, то быў чорны ад пабояў. А потым яны пры-ходзілі вольна кожную ноч і нешта забіралі. БЕЛАРУС 2011 71 КАВАЛЕЎСКІ Віктар У гэты час у нашай мясцовасьці пачалі зьбірацца палякі з таго боку. У каго хата згарэла, хто ўсё кінуў і ўцёк ад вайны. Мы давалі ім хлеба, але людзі ішлі больш і больш, і хутка даваць ужо не было чаго. У мястэчку была адзіная крама. Яна належала жыдам. Яны прадавалі хлеб, каву, гарбату, соль і іншае. Па вайне ўсё зьнікла, таму што яны паха-валі многае, ды й не маглі рабіць замовы на тавар і давозіць яго. Раптоўна прыйшла навіна - расейцы перайшлі мяжу. Украінцы ўпры-гожылі свае вёскі. Сустракалі расейцаў словамі - дарагія браты, мы чакалі на вас дваццаць гадоў, каб вы нас вызвалілі ад польскага ўраду. Адзін з па-жылых расейскіх вайскоўцаў адказаў украінцу - ты дурны, мы чакалі на вызваленьне ад расейскай рэвалюцыі. Прайшло дваццаць гадоў, і мы ўсё ня вольныя... Вядома, Гітлер зрабіў дамову са Сталіным на падзел Польшчы. Што магла зрабіць Польшча? Расейцы прынесьлі свой парадак. Рабілі ўсё па свайму разуменьню. Усё было перайначана на расейскі капыл. Але яны і ня ведалі іншага жыцьця, бо толькі і жылі, што пад Леніным і Сталіным. Разам з расейцамі прыйшлі сходы. Яны ўвесь час зьбіралі людзей на сходы. Аднойчы, калі мы ішлі з такога сходу дадому, то ўкраінцы пачалі страляць па нас з-за кустоў. Расейцы падзялілі нашую вёску на тры часткі. Мы трапілі ў частку, што складалася з васьмі хатаў і належала да аднаго мястэчка. Іншыя ж ха-ты належалі да другога. He было ніякага сэнсу ў гэтым рашэньні. Рабілася нейкая дурніца. У пачатку лістапада ўкраінцы зрабілі мітынг бязь ведама расейцаў і за-гадалі нам пакінуць нашыя хаты. Калі не пакінеш, то ноччу заб’юць. Па шчасьцю, мы мелі добрых знаёмых у мястэчку. Гэта былі беларусы, ці ста-рыя рускія, якія прынялі нас на час. Хутка паклікалі ўсіх на мітынг, на якім нам казалі адну хлусьню, але ўсё ж дазволілі вярнуцца дахаты. Адтуль усё вычысьцілі. Пабілі ўсе шыбы, разьбілі бочкі з прыпасеным на зіму, шмат што параскідалі па зямлі. Што папалілі. Студню закідалі гноем. Гэты дзень стаў чорным у нашым жыцьці. Было 12 лістапада 1939 году. Бацька, аднак, загадзя зрабіў двайную столь і змог схаваць нешта зь ежы. Ён выратаваў нас ад галоднай сьмерці. Хутка расейцы ўвялі свае грошы. На абмен далі толькі адзін дзень. Тыя, хто жыў у мястэчку, дазналіся раней, а жыхары вёсак - са спазь-неньнем. Але і гэты прызначаны дзень ператварыўся толькі ў паўдня, бо расейцы ня мелі дастаткова грошай. Праз адну ноч людзі згубілі свае аш-чаджэньні. Нас абрабавалі, таму мы ня мелі нічога, каб прадаць і здабыць грошай. Толькі і прадалі, што пару курэй. Купілі трохі цукру і солі. Пась-ля мы ня бачылі ні таго, ні другога доўгі час. Крамы пад расейцамі былі пустыя. Яны ўвялі купоны. Але ніхто ня ведаў, дзе гэтыя купоны можна ўзяць, бо не было ніякай сувязі, ніякага радыё. Зьявіліся чэргі. Было і такое, што мы стаялі ў чарзе, нават ня ведаючы, што там даюць. Калі ж чарга пады-ходзіла, то нам казалі, што ўвесь тавар выйшаў і больш нічога няма. Зноў клікалі на мітынгі. Пачалі рэгістраваць людзей, пісалі, зь якога хто году, колькі маюць зямлі. Мой бацька купіў зямлю за грошы, але расей- 72 БЕЛАРУС 2011 КАВАЛЕЎСКІ Віктар цаў гэта не цікавіла, і яны забралі ў нас зямлю, якую перадалі ўкраінцам. Мы засталіся з хатай і ежай, толькі каб перажыць зіму. Недалёка ад нас існавала нямецкая калёнія. Немцы нікому ніколі не рабілі шкоды, нават пасьля пачатку вайны. Але 6-га студзеня ўсім немцам было загадана ехаць у Нямеччыну. Яны пазьбіралі, што змаглі і, пакінуўшы нажытае, праз пару дзён прайшлі вёскаю, дзе мы жылі. Коні цягнулі вазы. Скрыпеў сьнег. Гэтыя людзі нікому не рабілі шкоды. Да нашай хаты расейцы прыйшлі 10 лютага 1940 году. Было вельмі ціха і сьцюдзёна. Было шэсьць расейскіх вайскоўцаў і дзесяць украінцаў. Ды конь з возам. Далі нам дваццаць хвілінаў на зборы. Мяне ахапіла паніка. Я ня ведала, што мне трэба ўзяць. Ці яны вязуць нас на расстрэл? Я ўзяла туфлі, коўдру і што з адзежы. Захапіла і некалькі сямейных фота. Дазволілі нам узяць мукі. Адзін з вайскоўцаў знайшоў збожжа. Я думала, што ён за-бярэ ўсё, але ён загадаў бацьку ўзяць з сабою. Сказаў, што спатрэбіцца. Бацька ў той час ужо хварэў. Яму дапамаглі апрануцца і вывелі на вуліцу. Я аглянулася на нашую хату: мой дом, мая вуліца. Маё туташняе жыцьцё зьнікала за дрэвамі. Мне было толькі васямнаццаць гадоў. Шэсьць кілямэтраў ішлі пехам. Памятаю, што было вельмі холадна, і я адчувала вялікі страх за невядомую будучыню. На чыгуначнай станцыі ўжо стаяла многа палякаў. Мы пачалі чакаць. Чакалі ўвесь дзень на марозе. Калі сьцямнела, падыйшоў цягнік з вагонамі для быдла. У вагон нас так напакавалі, што, каб павярнуцца, трэба было гэ-та ўсім рабіць адначасова. Нашую вёску раней падзялілі на тры часткі. Зараз вяскоўцаў заганялі ў розныя вагоны. Падзялілі і нашую сям’ю. Мая сястра Галіна, мой брат Юзік з жонкаю і дзецьмі трапілі ў іншы вагон. Потым вагоны пазамыкалі, і ніхто ня ведаў, што будзе далей. Людзі плакалі. Ці маліліся. Нехта сьпяваў рэлігійныя песьні. Але паступова ўсе заціхлі. Апоўначы цягнік крануўся, але хутка зноў спыніўся, і мы чулі, як у вагоны пакуюць больш людзей. На станцыі былі і расейцы, і ўкраінцы, і бе-ларусы. Хацелі дазнацца, куды нас гоняць. Яны давалі нам праз шчыліны хлеб, але вайскоўцы іх адганялі. Хлеба мы трохі мелі, але ня мелі вады. Мне вельмі хацелася піць. Нарэшце, расейцы адчынілі дзьверы і дазволілі жан-чынам ісьці па ваду. Ніякай прыбіральні ў вагоне не было. Адзін паляк, які меў сякеру, прарубаў дзірку ў падлозе, што і стала прыбіральняй. У сярэ-дзіне вагону стаяла печачка, але дроў мы ня мелі. Цягнік соваўся ўзад-уперад, зьбіраючы людзей, нарэшце, нас павезьлі да расейскай мяжы. Гэта было ў суботу вечарам. Пачалі там пераганяць з польскага цягніка ў расейскі. Нехта падлічыў, што каля васьмі тысяч паля-каў сабралі. Расейскія вагоны былі шырэйшымі, мелі насьцілы і невялікія вакенцы ўверсе. А трэцяй раніцы цягнік крануўся зь месца. Мы ўжо ведалі, што нас не расстраляюць, бо калі б хацелі, то расстралялі б у Польшчы. Таксама мы ве-далі, што ніхто з нас больш ня ўбачыць сваёй краіны. Шлях быў у Сыбір, ту-ды, куды расейцы і раней гналі людзей. Я не хацела думаць, не дазваляла сабе думаць пра будучыню, не хацела нават ведаць, ці я выжыву там. За-сталіся ззаду Менск і Кузьнецк. Пераехалі Волгу, Уральскія горы, Омск, Новасыбірск. БЕЛАРУС 2011 73 КАВАЛЕЎСКІ Віктар Сесьці можна было толькі ў сярэдзіне вагону. Ля насьцілаў месца не было. Людзі мяняліся, каб мець магчымасьць пасядзець. На працягу трох з паловаю тыдняў нам выпадкова давалі 400 грамаў хлеба на чалавека і трохі супу. Калі давалі, а калі не. Кіпень мы звалі расейскай гарбатай, бо пілі яго без настою. Па ваду пускалі толькі жанчын. Пад час гэтага пераезду зь пяці дзетак майго брата Юзіка засталося толькі чатыры. У Томску нас трымалі дзень на станцыі. Нам загадалі памыцца. Загналі нас усіх разам з мужчынамі ў адзін вялікі пакой і загадалі стаць у розныя бакі. Ніякай загарадкі. Ніякай сьцяны. Расеец сказаў, што калі мы нарадзі-ліся голымі, то можам і жыць голымі. Стаім мы голыя, а вады няма. Забегаў тут маленькі мэханік, нешта там правіў. Вось так. Апрануліся ў Польшчы, а распрануліся ў Сыбіры. Здалі адзежу ў парылку ў клумках, а атрымалі ўсё мешанае. Ходзяць голыя людзі і шукаюць сваё. Але пасьля мыцьця мне трохі палегчала. Нам сказалі, што накіроўваюць нас у працоўны лягер. Яны раскіданыя былі адзін ад другога на сотні кілямэтраў. Старых пасадзілі на машыны, a нам загадалі ісьці пешшу. Мы тры з паловаю тыдні ляжалі ў цягніку і тут раптоўна ісьці сотні кілямэтраў. Так цёпла прыняла нас Сыбір.