Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Цемра гусьцела. Калі выйшаў на лясную сьцежку, угледзеў між кус-тоўя дзьве пары воўчых вачэй, раздалося прызыўнае жахлівае выцьцё, і
234
БЕЛАРУС 2011
ЯКІМОВІЧ Валянніна
ззаду ад сябе падлетак заўважыў палаючыя вочы трэцяга ваўка. На шчась-це, побач стаяла высокая старая бяроза, у імгненьне вока ён узабраўся на яе. А ваўкі й не зьбіраліся сыходзіць. Цяпер яны палявалі на Зьмітрака, ча-каючы, пакуль той засьне і зваліцца долу на іхныя іклы. Ад начнога марозу мокрую сьпіну скавала ільдом, рукі ня слухаліся, празь нейкі час ён пера-стаў адчуваць холад і здагадаўся, што засынае, пачаў сьпяваць і насьвіст-ваць, каб ня даць самому сабе заснуць. На досьвітку ваўкі сыйшлі. Зьмітрок зьлез з дрэва, пагядзеў, адкуль узыходзіць сонца, пайшоў у патрэбным на-прамку і пад адным з дрэваў наткнуўся на параненую ім учора ўжо акале-лую ваўчыцу. Ён засьпяшаўся да роднае вёскі, дзе, гледзячы на белае бязь-люднае поле праз замарожанае дзіўным узорам вакно, не змыкаючы вачэй, яго чакала маці.
Сіямскае кацяня
У пятнаццаць год Дзьмітры вучыўся ўжо ў сёмай клясе, што для таго часу лічылася вельмі прыстойнай адукацыяй. У час зімовых вакацыяў, у ноч перад Калядамі выпаў такі сьнег, што сумёты даставалі да страхі. Раніцой людзі змушаныя былі адкопваць свае дзьверы і, каб неяк рабіць праходы, даводзілася рыць ў сьнезе ледзь не траншэі ў чалавечы рост. А по-тым ўзьнялося сонца і пачало так прыграваць, што сьнег увачавідкі пачаў зьнікаць, нібы выпарвацца ў паветра. Па абедзе пані-барыня надумалася ехаць на імяніны да сваёй пляменьніцы ў вёску, якая была на адлегласьці дванаццаці кілямэтраў. На сані паклалі вялікую ношку сена, паверх — ды-ванок, а зьверху ўсяе гэтае канструкцыі ўссадзілі самую пані, апранутую ў футра. Яна пасадзіла ў сваю муфтачку маленькае сіямскае кацяня, якое ха-цела падараваць пляменьніцы. За фурмана пані ўзяла сабе Зьмітрака. Пась-ля такога вялікага сьнегу, а потым нечаканай адлігі сані па няроўнай даро-зе зьлёгку кідала з боку ў бок, і пані бясконца незадаволена бурчэла і сва-рылася на свайго фурмана. А Зьміцер, усхваляваны паездкай і тым невядо-мым, што чакала яго недзе наперадзе, з асалодаю ўдыхаў марознае паветра і зь любоўю ўглядаўся ў бясконцую абмерлую прастору роднага поля, па-крытага, куды ні глянь, белым сьнежным покрывам, што выклікала ў яго-най душы не журбу, а сьвяточны настрой. У бязьмежжы асьнежанага поля паказаўся лазьняк і масток празь невялікую рачулку, на другім беразе якой стаяла самотная бяроза. Калі зраўняліся зь ёю, сані наскочылі на невялічкі пянёк, іх зьлёгку страсянула. Зьмітрок, паганяючы каня, падумаў, што нешта пані замоўкла і больш не сварыцца. 3 гэтаю думкай ён азірнуўся і... О, жах ! Пані ў санях не было.
На поўнай хадзе маладзенькі фурман разьвярнуў каня і паімчаўся на пошукі згубленай пані. Праз кілямэтра паўтара ён убачыў яе на дарозе. Калі сані падкінула, з-за таго што на іх паклалі зашмат сена, разам зь сенам і дываном пані ссунулася ў сьнег. Цяпер пані, падобная на гогалеўскую Ка-робачку, ляжала на сьпіне і бездапаможна торгала нагамі і рукамі, спрабу-ючы перавярнуцца на жывот, як велічэзны жук, перакулены на сьпіну. Хлапчына кінуўся падымаць яе, што было ня так проста з-за немалой панінай вагі. Абтросшы зь яе сьнег, ён пасадзіў пані на воз і прасіў літасьці
БЕЛАРУС 2011
235
ЯКІМОВІЧ Валянйіна
і прабачэньня за недагляд. А тая, абзываючы яго разбойнікам і забойцам, загадала злавіць сіямскае кацяня, якое выскачыла з муфты і залезла на са-СНУ-
Вечаровае зімняе сонца больш ня грэла. Засьнежаныя ствалы дрэваў за дзень адтаялі, а падвячоркам падмарозіла, і яны пакрыліся ільдом. Па аб-ледзянелай кары сасны Зьміцер палез уверх па кацяня. Толькі працягнуў да яго руку - тое забралася яшчэ вышэй. Хлапчына не ўтрымаўся і, абдзіраю-чы рукі і жывот, сасьлізнуў уніз. Палез другі і трэці раз, зноў сарваўся, а ка-цяня забралася на самую верхавіну, куды чалавеку дабрацца было немаг-чыма. Барыня, седзячы сьпіной да свайго фурмана, сварылася і кляла яго: “Ах жа ты, бандзюга, каб жа праз твае рэбры каза траву шчыпала, як ты ў дарозе згубіў мяне і маё кацяня!”
Мароз крапчэў, сонца села за лес, цямнела. Зьміцер запусьціў у ка-цяня палкай, тое звалілася на сьнег, хлапчына упаў на яго зьверху, спрыт-на схапіў і, нарэшце, вярнуў кацяня барыні. Паехалі далей. Цяпер ужо рот пані не закрываўся, а хлопча падумаў, што пэўна ў тых гасьцёх яго за-сякуць розгамі.
На ганку сядзібы сваячкі барыня адразу ж пачала распавядаць пра свае прыгоды. Зьміцер, каб не трапляцца ёй на вочы, далей ад бяды, павёў каня ў стайню і вырашыў там заначаваць. Каля карыта, у якім кармілі ко-ней, пад адну палу худой сьвіткі падаслаў сабе саломы, а другой накрыўся з галавою, памалу сагрэўся і заснуў.
Пасьля сьвяточнай вячэры пані спахапілася: “Дзе ж мой фурман?” Вы-рашылі, што той ад страху зьбег у лес, ды яшчэ, чаго добрага, замерзьне там. Кінуліся шукаць, пабраўшы паходні, але нідзе не знайшлі. Здагадлівы конюх знайшоў Міцю ў стайні. Заплаканая пані, якая насамрэч была не та-кая ўжо і зласьлівая, з радасьці, што хлапец знайшоўся, пачала абдымаць і цалаваць яго. А тады загадала, каб яго добра пакармілі й паклалі спаць на печы гаспадароў.
Юная дзяўчына ў прыгожай сукенцы, з-пад якой выглядалі калашыны штаноў з карункамі, што хлопца вельмі ўразіла, бо такога адзеньня ў вяс-ковых дзяўчат ён ніколі ня бачыў, прынесла яму на падносе ўсялякіх пры-смакаў з панскага стала. Хлопецтак наеўся, што, як той казаў, думаў, што ў яго зараз разьвяжацца пуп. А дзяўчына на дэсэрт прапанавала яшчэ й вялікі кавалак пірага з духмянай гарбатай. Зьмітрок пакутліва ўздыхнуў, пачаў было адмаўляцца: “Паненачка, дзякуй вялікі і даруй, але ж жывот не гумовы, больш не магу есьці”. Тая адказала, што яна такая ж панна, як і ён пан - простая кухарка, апранутая так дзеля сьвята, і што гэты смачны пірог пякла сама, таму ён ня можа ад яго адмовіцца. На такія довады ў Зьмітра не знайшлося адказу. Сапраўды, такога салодкага пірага яму не даводзілася есьці ніколі. 3-за стала ён ледзьве ўзьняўся. Залез на чужую печ і шчасьлівы заснуў.
Прачнуўся Зьмітрок па малой патрэбе. У цемры, спрасоньня забыўся, што ён не ў сваёй хаце, скокнуў уніз... I апынуўся ў палоне нейкай вузкай і высокай чатырохсьценнай скрыні, куды зьверху засыпалі торф ці каменны вугаль, а зьнізу, для распальваньня печы, выграбалі праз адкрыты праём. He было за што й ухапіцца, каб адтуль выбрацца. He сядзець жа тут да рань-ня! Да таго ж, дае аб сабе знаць гарбата, якой так прыемна было запіваць
23Б
БЕЛАРУС 2011
ЯКІМОВІЧ Валяншна
пірог. Хоць плач. Пасьля безвыніковых спробаў выбрацца на волю, хлопец паціху пачаў зваць паненку-кухарку. Яна прыйшла на ягоны голас. Уба-чыўшы, у чым справа, закінула яму таўстую вяроўку, трымаючы другі Ka-Heu яе, і вызваліла Зьмітра. Вывела на двор, каб справіў сваю патрэбу, а са-ма стала побач, бо сабакі маглі накінуцца і парваць чужака. Хоць дзяўчыне было сямнаццаць год, а хлапчыне толькі йшоў шаснаццаты, ён быў на гала-ву вышэйшы і адчуваў сябе нармальным дзецюком, каб дазволіць сабе апа-ражніцца пры ёй. Яна ж сярдзіта прысьпешвала яго, як малога, бо стаяць на марозе было сьцюдзёна. Зьміцер рашуча загадаў дзяўчыне зайсьці ў сені.
Назаўтра яны разьвіталіся, ня гледзячы адзін аднаму ў вочы. За адно імгненьне Зьмітро адчуў, што дзяцінства незваротна мінула, што цяпер ён дзяцюк, які мусіць прымаць на сябе адказнасьць за кожны ўчынак.
* * *
Анастасія - маці Зьмітрака - пасьля сьмерці ягонага бацькі Аляксея ў хуткім часе выйшла замуж у другі раз, наразіла сыноў Сямёна, потым Нікадзіма і зноў аўдавела. Пасьля заканчэньня школы, па восені, Дзьмітры паехаў у Маскву і паступіў на Рабфак, дзе вучыўся на адным курсе разам з Андрэем Грэчкам і Лявонам Брэжневым. Невядома, як склаўся б ягоны лёс, але праз год навучаньня Зьміцер атрымаў ад маці ліст, дзе яна пісала, што жыве ў вялікай бядоце, і прасіла старэйшага сына вярнуцца ў Акшын-ку, каб дапамагчы ёй падняць меншых ягоных братоў. Адмовіць маці ў да-памозе ён ня мог. Давялося вярнуцца на Радзіму ў Беларусь. Прыйшла са-вецкая ўлада, і пачалося зусім іншае жыцьцё. Але аб гэтым, можа, напішу ў іншы раз.
БЕЛАРУС 2011
237
ПЛЯНЫ НА БУДУЧЫНЮ
ПЛЯНЫ НА БУАУЧЫНЮ
3 выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрых-тоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на жнівень-верасень 2012 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім -1 чэрвеня 2012 году Дасылаць матэрыялы для наступнага нумару найлепш на адрас электроннай пошты hazetabielarus@att.net.
Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштаю на адрас:
BIELA RUS
Р. О. Box 3225 Farmingdale, NY 11735 USA
Калі ў некага з аўтараў творы існуюць толькі ў рукапісе, і ён ня мае доступуда кампутара, тодаслаць іх можна на гэты ж адрас.
У альманаху "Беларус" могуць быць надрукаванымі літаратурныя творы самага рознага кшталту: лаэзія, проза, падарожныя зацемкі, ус-паміны, але аўтары павінны жыць па-за межамі Беларусі.
Альманах друкуецца клясычным правапісам, таму ўсе тэксты бу-дуць адаптаваныя да яго. Пасьля выхаду новага нумару кожны з аўта-раў атрымае асобнік бясплатна і будзе мець магчымасьць набыць яш-чэ некалькі па зьніжаным кошце. На жаль, выдавецтва ня мае магчы-масьці выплочваць ганарары, бо не займаецца камэрцыйнай дзей-насьцю.
Замовіць наступны нумар альманаху ці мінулыя можна, напісаўшы на вышэйпададзены адрас. Жадаючыя могуць зрабіць замовы ў Інтэр-нэце, наведаўшы старонку: www.e-krama.com Робячы замову ў Інтэр-нэце, аплату можна зрабіць крэдытнымі карткамі ці праз рахунак РаураІ.
Будзем вельмі ўдзячныя ўсім ахвярным людзям, хто зможа падтры-маць выданьне фінансава. Вашыя імёны будуць абавязкова пададзе-ныя ва ўступным артыкуле, і вы першымі атрымаеце новае выданьне пасьля выхаду з друку.
Марат КЛАКОЦКІ
238
БЕДАРУС 2011
SUMMARY
SUMMARY
Almanac BIELARUS 2011
The fifth issue of the Almanac BIELARUS 201 1 was published in New York and is devoted to the works of authors who write in the Belarusan language and live outside Belarus. It begins with the poetry of Lavon BARAVY, which is full of nostalgic memories and images of the old country.