Час прызнацца: ня памятаю, чаму яна сыйшла. Яна штосьці спрабава-ла тлумачыць. Я ня слухаў яе, таму нічога не зразумеў зь ейных словаў. Яна казала штосьці накшталт таго, што ў яе больш няма сілаў са мною жыць, падтрымліваць мяне маральна й матэрыяльна. Ну, маральна яна мяне ніколі асабліва не падтрымлівала. А вось матэрыяльна - гэта праўда. Ужо колькі тыдняў ніхто не прыносіць мне ежы. Гэта азначае, што ў хаце яе па-вінна застацца зусім няшмат, хоць апошнім часам я амаль ня ем. Зрэшты, я не галодны. У мяне няма ніякай ахвоты есьці. Дзякуючы назапашваньням тлушчу я змагу яшчэ працягнуць нейкі час бязь ежы. За час жыцьця з жон-каю я аброс тлушчам і барадой, як сапраўдны служыцель культу, натураль-на - уласнай асобы. 3 задавальненьнем зноўку пачаў бы курыць, аднак пры адсутнасьці грошай гэта было б роўнае самагубству. 3 другога боку, ку-рэньне магло б быць вельмі добрым стымулам для пошукаў працы. Я заўва-жыў, што людзі, якія паляць, дасягаюць у жыцьці большага посьпеху. Як усе наркаманы, яны больш хіжыя за тых, хто вядзе здаровы лад жыцьця: за-лежнасьць прымушае іх варушыцца. 3 другога боку, яны раней паміраюць. Такім ёсьць кошт дасягненьня згаданага жыцьцёвага посьпеху. Доўгі час я падманваў жонку, быццам я геній. Яна зразумела, што гэ-та ня так, нашмат раней за мяне, аднак доўгі час прыкідвалася, быццам нічога не заўважае. Я, у сваю чаргу, заўважыў, што яна прыкідваецца, і гэ-та мяне ў ёй усё больш і больш раздражняла. Зразумела, што мяне раз-дражнялі ў ёй і іншыя рэчы, пералічваць якія тут было б залішне доўга, але перадусім - гэта. 3 другога боку, калі мы жылі разам, дык у ранішнім уста-ваньні была прынамсі нейкая прывабнасьць, таму што пры жонцы я штодня сьнедаў кавай і шакалядам (замест колішняй цыгарэты). Я ніколі не пы- 216 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс таўся, адкуль мая жонка бярэ грошы на каву й шакаляд - мяне гэта не цікавіла. Толькі пасьля таго, як кава і шакаляд скончыліся, я пачаў хваля-вацца, чаму гэта жонка ўсё яшчэ не вярнулася. Што рабіць? Патэлефана-ваць у паліцыю? Магчыма, зь ёю штосьці здарылася? He, не хацелася да-пускаць такой думкі. Да таго ж давялося б усюды бегаць, сьведчыць. Калі б што здарылася, ужо затэлефанавалі б ейныя сваякі. Здаецца, у яе ёсьць нейкія сваякі - прынамсі, яна штосьці аб іх казала. Але ж як яна магла гэ-так са мной абыйсьціся! I дзеля яе я зьдзейсьніў такія подзьвігі! Якія? На-прыклад, кінуў курыць... Неўзабаве пасьля нашага расстаньня на ейнае імя пачалі прыходзіць лісты. Спачатку - звычайныя, потым - у асабістыя рукі. Я некалькі разоў хадзіў па іх на пошту, але мне іх не далі. Сказалі, патрэбная даверанасьць. Тады я прымусіў сябе напісаць ёй мэйл, і праз тыдзень-два яна адказала: маўляў, усё ў парадку, забудзься. Я забыўся. Толькі з наступнага ліста, ад экзэкутарскай фірмы, я даведаўся, што маёмасьць маёй жонкі, большую частку якой яна літасьціва пакінула мне, падлягае канфіскацыі. Маўляў, паколькі яна не зьявілася ў суд, нягледзячы на мноства дасланых ёй по-зваў, ёй даецца тыдзень на пагашэньне доўгу перад нейкаю страхавою кам-паніяй. Уявіўшы сабе пэрспэктыву застацца аднаму ў пустой хаце, я быў амаль гатовы заплаціць тую запазычанасьць за яе, але, даведаўшыся велі-чыню сумы, засьмяяўся - такіх грошай у мяне ніколі не было й ня будзе. Усе гэтыя радасныя навіны мне ўдалося паведаміць ёй толькі пазаўчо-ра, па тэлефоне. Упершыню за колькі месяцаў я пачуў ейны калісьці дарагі голас. Яна адрэагавала абурана, як быццам гэта я патрабаваў ад яе гэтых грошай. Маўляў, яна нічога ня ведае, стасункаў зь ніякай страхавою кам-паніяй ня мае ўжо болей за два гады. Няўжо я званю ёй не для таго, каб па-каяцца й папрасіць прабачэньня, а адно каб абцяжарваць такімі дробязямі? Толькі тады я ўсьвядоміў, што павінна адбыцца ў бліжэйшыя дні. Цяпер я шкадую, што адразу ня выпісаў яе з свайго адрасу ці прынамсі не памяняў шыльдачак на дзьвярах і на паштовай скрынцы. Я наагул амаль не чапаў нічога, што засталося ад нашага колішняга супольнага жыцьця, -наўрад ці зь нейкай сэнтымэнтальнасьці, проста я не люблю зьменаў, пага-тоў не люблю сам іх ажыцьцяўляць. Нават ня памятаю, ці прыбіраў я за час ейнай адсутнасьці ўхаце. Рабіць гэта цяпер - няма сэнсу, экзэкутары дапа-могуць мне з гэтым лепш за любую ўкраінскую фірму. Вызваліцца шмат месца. Можна будзе вырошчваць марыхуану ў хатніх умовах. Ад экзэкуцыі мяне мог бы ўратаваць які-небудзь сур’ёзны дыягназ, толькі не лянота й ня зорная хвароба, а што-небудзь накшталт паралюшу ці эпілепсіі. Гэта значыць, што наведваць мясцовую лекарку няма сэнсу, яна пра такія хваробы нават ня чула. Яшчэ ўратаваць мяне маглі б наяўныя гро-шы. Іх мне маглі альбо пазычыць (маглі, але не пазычылі), альбо я сам мог бы распрадаць сёе-тое з маёмасьці, якая апынулася пад пагрозай экспра-прыяцыі. На другое, на жаль, засталося надзвычай мала часу, гэтаксама як і на тое, каб пасьпець аформіць крэдыт у банку, які б мне ўсё адно ніхто ня даў - цяпер у мяне няма сталага прыбытку. Дый навошта шукаць пакуп-нікоў, дамаўляцца, з намогай пазбаўляцца рэчаў з мэтай уплаты чужога доўгу, калі мая галоўная мэта - зусім ня ўплата доўгу, а захаваньне ў сваім карыстаньні гэтых самых рэчаў, якіх, я лічу, ніхто ня мае права ў мяне БЕЛАРУС 2011 217 ШЧУР Макс адбіраць. Адзінае, што яшчэ можна паспрабаваць зрабіць - гэта іх схаваць, як падказвае мне мой інстынкт, успадкаваны ад маіх продкаў, вечна кімсьці акупаваных сялянаў. Як вы ўжо маглі здагадацца паводле тону маіх нараканьняў, я эмі-грант. Але сувязяў з радзімай ня страціў. Напрыклад, нядаўна адзін сябар даслаў мне смс: “Ты жывы?” Маўляў, хтосьці распаўсюдзіў чуткі, што мя-не забілі, разрэзалі на кавалкі й раскідалі па горадзе. Дзіўна, што і празь дзесяць гадоў пасьля ад’езду я выклікаю ў сваіх знаёмых асацыяцыі зь нейкімі падобнымі прыгодамі: людзей усё яшчэ перасьледуе ўява таго, што са мною можа здарыцца нешта горшае за тое, што я застаюся ў жывых. Што я мог яму адпісаць? Толькі тое, што такую важную рэч, як пазбаўлень-не жыцьця, нельга даручаць іншым людзям, і што ў такім выпадку абавязу-юся своечасова паведаміць пра сваю сьмерць усім зацікаўленым. Тады мне здалося, што я ўдала пажартаваў. * * * Здаецца, што нядзеля і панядзелак памяняліся месцамі - учора на бу-доўлі пад вакном цэлы дзень грукаталі працоўныя прылады, затое сёньня ва ўсёй вёсцы пануе настолькі глыбокая цішыня, што мне нават пачало не ста-ваць тых ненавісных мне гукаў. У звычайныя дні маторы за вакном гудуць увесь час, як рэанімацыйныя прыстасаваньні: адчуваньне, што калі б яны адключыліся назаўжды, адключыліся б ад сваіх кіслародных падушак і ўсе насельнікі вёскі, як тыя зомбі ў якім галівудзкім фільме. Пад маім вакном ужо доўгі час будуецца нейкая віла, і калі меркаваць паводле прагрэсу й размаху працаў, то цалкам магчыма, што зь яе аднойчы вылупіцца новая Бабілёнская вежа. Прынамсі, за тры гады праз гэтую бу-доўлю прайшлі ці ня ўсе народы сьвету: славакі, цыгане, украінцы, манго-лы, віетнамцы, афрыканцы... Засталося яшчэ, каб да іхнага ліку далучыўся і я. Думаю, што неўзабаве так яно і будзе. Менавіта таму грукат працоўных прыладаў настолькі мяне раздражняе. Але сёньня за вакном цішыня, затое за дзьвярыма з самай раніцы шумна гаспадараць суседзі. Прыходзіць страшная думка: няўжо яны ўжо жэняць сваіх дзяцей? Як я мог пражыць тут столькі гадоў і не заўважыць, што іхныя дзеці вырасьлі? Здаецца ж, яны толькі пасьпелі нарадзіцца... Хаця хто ведае, што ў маіх суседзяў за куль-турны бэкграўнд і ці ёсьць у іх нейкія ўзроставыя абмежаваньні на шлюбы. Такім чынам, неўзабаве ў доме дзяцей будзе ў некалькі разоў болей... Пад-става для чарговае эміграцыі. Суседзі ўспрымаюць мяне, як калісьці зусім іншыя суседзі ўспрымалі майго бацьку: падазроны тып. Чым меней яны мяне бачаць, тым больш, на-туральна, пра мяне ведаюць. Тым ня менш, час ад часу я ўсё-ткі пакідаю сваю кватэру для таго, каб праверыць пошту, ну і яшчэ - каб выканаць аба-вязак, зьвязаны для мяне з найвялікшым прыніжэньнем: прыбраць, у адпа-веднасьці з графікам і патрабаваньнямі добрасуседзтва, лесьвіцу. Заўсёды пасьля гэтай дзесяціхвіліннай грамадзка карыснай працы я адчуваю вос-трую неабходнасьць напіцца, каб пазбавіцца нэрвовага стрэсу. Апрача аль-каголю на мяне супакаяльна ўзьдзейнічае сузіраньне мапы Аргентыны -прынамсі цягам першых дзьвюх гадзінаў. Але рана ці позна я немінуча 218 БЕЛАРУС 2011 ШЧУР Макс ўсьведамляю, што адзіным уратаваньнем у маім стане могуць быць толькі ўцёкі зь вёскі ў горад. Канчаткова зразумець гэта мне звычайна дапамагае жудасная і неверагодна голасная музыка ў гукаўзмацняльніках, паразьве-шаных на кожным рагу, каб ніхто, крый бог, ня мог схавацца ад жыцьцёва важных паведамленьняў мясцовых уладаў. Гэтая папсьня, паводле мерка-ваньня апошніх, павінна прынаджваць да гукаўзмацняльнікаў усіх, як жа-лейка заклінальніка пацукоў. Які неасьвечаны дэспатызм! Мой інстынкт акупаванага селяніна, аднак, прымушае мяне прыслухоўвацца да гэтых аб-вестак: можа, урэшце прагучыць загад прымусова заступаць на будоўлю? Але якое там: самае сьмешнае, што абвесткі штогод тыя самыя - часам зда-ецца, што яны гучаць у запісе. Напрыклад, пра рой пчолаў, які ад кагосьці ўцёк. Цалкам верагодна, што гэта той самы рой пчолаў, што й летась. I гэ-та я яшчэ маўчу пра пэрыядычныя выпрабаваньні сырэнаў грамадзянскай абароны, безь якіх у наш век сталай тэрарыстычнай пагрозы ніяк нельга абыйсьціся! Устаць? Вычысьціць зубы? Апошнім часам мяне ад гэтага ванітуе, ха-ця сапраўднай прычынай можа быць мой выгляд у люстэрку, куды, як мне здаецца, хочуць уцячы - ці то ад мяне самога, як у дзіцячым вершыку, ці то ад экзэкуцыі, - нават нешматлікія прадметы асабістай гігіены на палічцы, што засталіся пасьля жонкі. Насамрэч, на вёсцы добра адно: адсутнасьць сораму за свой выгляд. Думаю, за апошнія месяцы я пачаў нагадваць маса-вага забойцу Радавана Караджыча ў момант ягонага арышту. Парадаксаль-на, што з барадой я больш падобны да жанчыны, чым безь яе. Можа быць, выраз майго твару выразна кантрастуе з такім мужчынскім атрыбутам, як барада, і ад гэтага робіцца больш відочнай якаясьці жаноцкая мяккасьць уваччу? Халера ведае; у кожным разе я ўсё больш нагадваю сабе сьвятую Вільгефорціс - чулі пра яе? Гэта такая партугальская сьвятая, якой бог да-памог за ноч адпусьціць бараду, каб усьцерагчы ад шлюбу з мусульманінам. Памятаю, яшчэ ва ўнівэрсытэце мае суседкі па інтэрнаце заўважылі гэтае падабенства і павесілі на мае дзьверы фотаздымак жанчыны з барадой. Тое, што ў іншага было б другаснай полавай прыкметай дарослага мужчыны, у мяне толькі падкрэсьлівае, што ў душы я яшчэ галамуз. Дык можа, пагаліц-ца? Расчасаць патлы? He сьмяшыце; хай падобных фармальнасьцяў прыт-рымліваюцца тыя, каму гэтае грамадзтва не адмовіла ў шанцы на прыстой-нае існаваньне. Да таго ж, жонка сыйшла, а бальшыню гэтых рытуалаў я выконваў дзеля яе.