Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
* * *
Эміграцыя - гэта праверка самога сябе па вышэйшым рахунку, на крохкай грані зьнешняга і ўнутранага сьвету.
Важна ня толькі пазнаць, які гэты сьвет, але і як ён перапаўняецца ў табе. Кім ёсьць ты ў ім. Як высока ты зможаш падняць сваю плянку. У Левітанскага знайшоў: «Кожны выбірае сабе сам: жанчыну, рэлігію, даро-гу, д’яблу служыць або прароку».
* * *
Пераход у іншую прастору патрабуе прывыканьня да энэргетычных перагрузак.
Калі слова “замежжа” ператвараецца з мэтафізычнага ў бытавое, за гэта трэба заплаціць. Страхамі і стрэсамі.
Кожны эмігрант змушаны супрацівіцца гэтаму соцыўму, па-свойму ствараючы свой мікрасьвет, малюючы сваю штодзённую мапу індывідуаль-
188
БЕЛАРУС 2011
ТАРАНОВІЧ Алесь
насьці. Тут ледзь ці ня кожная рыса новага побыту валодае холадам разры-ву з сабою ранейшым. Для тых, хто на радзіме быў эмігрантам, не існуе ні радзімы, ні эміграцыі...
* * *
Эміграцыя — гэта фільм аб чалавеку, на якога вайной ідзе вялізны сьвет. I што ён упадабае - бой або хованку...
Адзін мой калега-літаратар сказаў: “Эміграваць у чужую краіну - усё роўна, што ажаніцца з жанчынай, якую раней ня бачыў”.
Вось яшчэ адно азначэньне эміграцыі: сатрэш сябе гумкай пад нуль і пачынаеш маляваць зноўку.
* * *
Часам падаецца, што калі-небудь я вярнуся, вось толькі ня ведаю, ку-ды...
* * *
Эміграцыя - гэта добраахвотны прыезд у месцы аддаленыя.
Дзе б’юць.
Хто і завошта б’е - няважна.
Важна, што б’юць.
I часам зьбіваюць з ног.
I тут, як у вулічнай бойцы,
Галоўнае - хутка ўстаць на ногі.
Інакш — канец....
* * *
Бацька меў галівудзкую зьнешнасьць. Займаўся штангай, як зараз га-вораць “культурызмам”. Любіў жанчын і быў любімы імі. Валодаў незвы-чайнымі арганізацыйнымі здольнасьцямі. Я не сустракаў больш такіх лю-дзей у жыцьці. Двойчы яму прапаноўвалі эміграваць. Падлеткам - у Амэ-рыку, сталым - у Нямеччыну. Ён не адважыўся. Замест гэтага ён патрапіў спачатку ў фашысцкі канцлягер, а потым - у “Гулаг”. Жыцьцё зьбіла яго з ног, і ён ня змог устаць...
* * *
Свой галоўны ўрок на тэму “Радзіма - эміграцыя” я атрымаў яшчэ ў Менску ў пачатку перабудовы, падчас усеагульнага ўздыму і натхненьня. Калі мае калегі па “Талацэ”, закінуўшы плякаты з надпісам “Жыве Бела-русь!”, зьбеглі, хто ў Летуву, хто ў Польшчу, а хто ў Амэрыку... Хоць ніко-му зь іх у папрок гэта ня стаўлю.
* * *
Дагэтуль не магу паверыць, што “перабудова” правалілася. Што гэты дух перамен, духоўнага ўздыму, філянтрапіі і навізны сыйшоў, выпарыў-
189
ТАРАНОВІЧ Алесь
ся... А ці была яна? Ці не загіпнатызаваў нас тады той, хто стаяў за Кашпіроўскім?
Раптам вылезьлі зь нейкага пекла рвачы, камэдыянты, лізаблюды, што зьлілі сумленьне ў каналізацыю, браткі зь іх жахлівай фразай “кантрольны стрэл у галаву”, “нуварышы” - прытворцы і скамарохі.
Прарабы новай маралі і вялікага хапка, сьпевакі, што зблыталі карчму і сцэну, клоўны, што скачуць пад “фанэру”.
Нормаю стала адсутнасьць нормы. Культ мамоны. Усе акцэнты зьмеш-чаныя ўбок.
Кожны стаў займацца толькі сваім лёсам, і ня стала ня толькі гра-мадзкіх ідэалаў, але і ідэалаў наогул.
Здавалася, што краіна ў роспачы канчала з сабою...
* * *
Зараз на адлегласьці стала ясна, хто мы цяпер.
Мы - пакаленьне, згубленае паміж перабудоваю і капіталізмам.
“Забудзь сваё імя і стань ракой”. (БГ).
Першае, з чым ты сутыкаесься ў эміграцыі - мільянер, бізнэсмэн, мас-так, артыст, пісьменьнік, палітык - кім бы ты ня быў на радзіме, тут ты ста-новісься нікім. Краіна цябе ня ведае.
У лепшым выпадку ты можаш патрапіць на старонкі крымінальнай хронікі.
Вудзі Ален неяк сказаў, што пасьпяховая эміграцыя - гэта “мэнталь-ная мутацыя”. Можа быць. А як быць з тымі, каму ня трэба зьмяняць мэн-тальнасьць? Хто быў інфіцыраваны хваробаю эміграцыі зь дзяцінства?
* * *
Усе эмігранты - выхадцы з Саюзу за “бугром” - расейцы.
Паволскія немцы, якія нават дома размаўлялі па-нямецку, у Нямеччы-не - усё роўна расейцы.
Габрэі ў Ізраілі, хоць там, як вядома, на чвэрць былы “наш народ”, (а Шчаранскі - нават міністар) - усё роўна расейцы.
Тое ж самае адбываецца ў Амэрыцы, Польшчы, Грэцыі і інш.
Эмігранты ня маюць нацыянальнасьці.
Толькі краіну.
Раней я думаў, што эміграцыя - гэта барацьба са зьнешнім сьветам, a аказваецца, гэта ў першую чаргу барацьба з самім сабою. Эміграцыя не зьмяняе людзей. Яна паскарае працэсы ў іх....
* * *
“Часам трэба вельмі хутка бегчы, каб хоць застацца на месцы” (“Аліса ў краіне цудаў”).
Мне падаецца, што выслоўе гэтае можа быць лёзунгам эмігранта.
Але я б яшчэ дадаў: “I каб цябе ня сьцерла ў парашок, як шасьцярон-ку, якая стала круціцца ня ў той бок”.
190
ТАРАНОВІЧ Алесь
* * *
Усё жыцьцё ў Саюзе нас суправаджала дармаўшчына.
На дармаўшчыну вучыліся, на дармаўшчыну працавалі, на дармаў-шчыну атрымоўвалі зарплату.
На дармаўшчыну сілкаваліся і апраналіся.
На дармаўшчыну жылі...
Але дармаўшчына павінна была калісьці скончыцца.
I для некаторых яна скончылася эміграцыяй...
* * *
Эмігрант - гэта пасажыр з “Тытаніка”, якому пашчасьціла адхапіць выратавальную камізэльку і пазьбегнуць пагібельнага віру.
Першая думка - выратаваўся!
Другая - але ж вакол бяскрайні акіян, а вада ледзяная...
* * *
Часам ловіш сябе на думцы, што пачынаеш не любіць паштовую скры-ню. 3 кожным годам цёплых лістоў становіцца ўсё менш, а кожны ліст зь нямецкім зваротным адрасам пагражае абярнуцца экзыстэнцыяльнай бя-дой...
* * *
У мяне няма тэлевізара.
Мне не патрэбны мутны паток інфармацыі са “скрыні”. Яго задача -загружаць маю галаву правільнасьцямі зь няправільнага сьвету.
Маё ТБ — гэта жыцьцё.
Кожны дзень ў мяне на вачох здымаецца новая сэрыя. I кожны вечар ідзе прагляд кадраў зь мінулага жыцьця.
Куды б ты ні зьехаў, успаміны едуць разам з табою...
* * *
Любімы мой занятак тут - рэзаць шыкоўныя часапісы тыпу “Vogue” або “Stern” і выкідваць іх у сьметнік. У адплату за беднае юнацтва.
* * *
У эмігранта ўнутраны канфлікт параджае зьнешні. Калі ня выкінеш са свайго лексыкону словы: страх, лянота, стомленасьць, недавер, незадаво-ленасьць, то яны аб’яднаюцца і раздушаць цябе. Цяжэй за ўсё знайсьці гар-монію паміж сваімі пачуцьцямі, жаданьнямі і рэальнасьцю.
У прыстасаваньні да тутэйшага жыцьця ўваходзяць незаўвага свайго болю і спачуваньне болю чужому.
- Wie geht’s? Geht Gut! Kein Problem! Вечнае пытаньне, якое не пры-знае адмоўнага адказу.
БЕЛАРУС 2011
191
ТАРАНОВІЧ Алесь
* * *
Паняцьце “сэнс жыцьця” і “кожны пражыты дзень” тут перастаюць быць толькі паняцьцямі, яны становяцца сіламі, што бязьлітасна кіруюць чалавекам. Наступае “момант ісьціны”, калі ўсталёўваецца іх сапраўдная каштоўнасьць і значнасьць. Тут чужое, новае жыцьцё паказвае чалавеку сябе ва ўсёй паўнаце і чакае ад яго таго ж. I гора таму, хто гэтага не разу-мее і не прымае. Гэта, як на вайне, дзе чалавечае быцьцё даведзена да краю, да памежнай сытуацыі. Галоўнае - знайсьці праўдзівы духоўны стрыжань, які насычае спаўна.
I стрыжань гэты - Бог.
* * *
У Маціса і Руо неяк спыталі, ці змаглі б яны жыць і працаваць на не-заселенай высьпе. Маціс адказаў, што не, там ня будзе гледачоў. Руо ад-казаў - так, вядома, там буду я і Бог. Гэта, як словы зь песьні: “Ня важ-на, дзе зараз жыву я, у краіне сваёй або чужой. Там неба - дзе Ісус са мной...”
* * *
Калі даведваліся, што я з Weissrussland, некаторыя немцы пыталі:
— А што, Rotrussland таксама ёсьць ? Але ніколі ніхто не спытаў пра Swarzrussland або Griinrussland... Стэрэатып.
* * *
Толькі тут пачынаеш выразна разумець сэнс выслоўя: “Што расейцу добра, тое немцу - сьмерць”. Толькі наадварот.
* * *
Захад - гэта не адно цэлае.
Амэрыка, Канада, Новая Зэляндыя, Аўстралія - гэта ня Англія, Фран-цыя, Італія, Нямеччына. У першых няма іншаземцаў, няма і абарыгенаў (індзейцы ў рэзэрвацыях ня ў лік). Тут веданьне мовы і плюс талент можа быць формулаю посьпеху для тых, хто зноў прыбыў.
У краінахстарога сьвету - не. “Будьты хотьсемн пядей во лбу”, атвая мова - perfekt, калі ты auslander - гэта прысуд. Адная з асноўных прабле-маў для кожнага эмігранта - гэта прымаць або не прымаць сваю другасорт-насьць. Калі ты становісься чалавекам другога сорту, то ўсе грахі, назапа-шаныя капіталістычным грамадзтвам, шчодра сыплюцца на тваю галаву. Наверх яшчэ ніхто не падняўся.
Выключэньне складаюць спартоўцы. Але жыцьцё ў спорце абмежава-нае некалькімі гадамі...
* * *
Там я быў паляўнічы і рыбалоў, ставіў мудрагелістыя снасьці.
192
БЕЛАРУС 2011
ТАРАНОВІЧ Алесь
Зараз я сам ахвяра і здабыча. Вакол раскіданыя прыгожыя і прываб-ныя прыманкі, якія ўтойваюць у сабе кручкі, петлі і пасткі...
* * *
Эміграцыя... Ці ня ёсьць яна спробаю падмануць самога сябе?
Мы пусьціліся ў гэты паток у надзеі на цуд, на тое, што калі-небудзь, дзе-небудзь вынесе на бераг. Жывучы на радзіме, зь яе дзіўным ужывань-нем піра жыцьця і яе поўнай гангрэны, усяго гэтага “параду-але” недарэч-ных катэджаў, “Мэрсэдэсаў”, кабакоў і пікнікоў, геніяў фізыкі і чорных геніяў “пірамід”, вёсак зь ціха дагніваючымі хатамі, дзе пануе непрабудная п’янка, хрушчовак, якія тырчаць, як зубы, шыкоўных надмагільляў на мо-гілках з надпісам “Вавану ад братвы” і былых інтэлігентаў, што капошацца ў сьмецьцевых баках - усяго гэтага раскручанага махавіка самаліквідацыі, ты верыў, што дзесьці ёсьць іншыя берагі, іншыя каштоўнасьці. I вось сло-ва “замежжа” пераўтварылася з абстрактнага ў рэальнае. Яго можна пама-цаць. Так, адна з галоўных заваёваў немцаў - выпрацоўка рацыянальнага паняцьця аб тым, што такое сацыяльная справядлівасьць. Гэта цывіліза-цыя, якую нельга зімітаваць.
Але ці годны ты яе? Гэта трэба даказаць...
* * *
Тут, за мяжой, я нарэшце атрымаў адказ, аб чым сьпяваецца ў песьні “Immigrant Song” (“Песьня эмігранта”) групы “Led Zeppelin”, што была вельмі папулярная ў часы майго юнацтва. Пра мяне...
* * *
Нямеччына - гэта грамадзтва. Гэта згуртаванасьць на нацыянальнай ідэі.
У Беларусі ніколі не было грамадзтва. Кожны сам за сябе. Чужаземец або свой - няма розьніцы...
* * *
Добра быць беларусам у Бэрліне. Немцы ня любяць расейскіх немцаў, лічаць іх расейцамі. Расейскія немцы ня любяць расейцаў, лічаць іх катамі і прыгнятальнікамі, расейцы ня любяць традыцыйна габрэяў, тыя трады-цыйна ня любяць і баяцца ўсіх. Мяне любяць усе і запрашаюць да сябе, бо немцы нічога ня ведаюць пра Беларусь, расейскія немцы лічаць нас малым народам, такім, як і яны, расейцы любяць беларусаў, як сваіх кроўных бра-тоў, а габрэі любяць за тое, што беларусы - адзіны народ у Эўропе, які не рабіў габрэйскіх пагромаў.