Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Бессэнсоўны, таму што сэнсу ў расейскай рэвалюцыі ня больш, чым у фразе, што вызначае бізнэс па-расейску: “Выкрасьці скрыню гарэлкі, пра-даць, а грошы прапіць”, або “Рабуй нарабаванае!”. Апамятайцеся! Па-дзяліцеся! Аддайце частку накрадзенага, і, можа, тады пранясе. Будзеце спаць спакойна, бяз снайпэра на страсе і вашай удавы ў чорнай хустцы! Бо дзяліўся ж Ракфэлер, аддаў жа Біл Гейтс 23 млрд даляраў на дабрачын-насьць. Падзеляцца? He, не падзеляцца, як не зрабілі гэта іх дзеды і прадзе-ды і атрымалі 1917 год...
БЕЛАРУС 2011
183
ТАРАНОВІЧ Алесь
Сёньня ў іх мода на куплю замежных футбольных камандаў... Няма сэнсу згадваць усіх “аматараў футболу”, што купляюць каманды Нямеччы-ны, Бразыліі, Гішпаніі, Ізраіля, Баўгарыі, Шатляндыі. Важна іншае. Грошы гэтыя сыходзяць “міма кас”, за межы краіны. Міма народу, што пакалень-не за пакаленьнем ня ведаў дастатку ні пры якіх золатавалютных і нафта-даляравых запасах. Чыё ветхае жыльлё патанула ў пражэрлівай сыстэме ЖБК, а сталыя, з году ў год, усплёскі коштаў імгненна зьлізваюць усе над-баўкі да заробку...
* * *
Эміграцыя - гэта праблема не знадворку.
Эміграцыя - гэта праблема ўнутры цябе.
Калі ты шукаеш гадамі магчымасьць зьехаць - знайдзі яе.
Калі тваё жыцьцё падобнае на цягнік, у якога заела стоп-кран, -Эмігруй.
Калі ня ведаеш, хто ты ёсьць, -
Эмігруй.
Калі разьдзіраесься, ехаць - ня ехаць -Ня едзь.
* * *
Эміграцыя эміграцыі ня роўня.
Мы ня “белая” эміграцыя першай хвалі, якую лёс выдраў з засьнежа-ных лясоў з катаньнем на тройках з бразготкамі, адарвала ад “масьленіц” са званамі і сьпевам “Боже царя хранн”, з “растегаямн с нкрой, да под во-дочку” і шпурнула на распаленыя анаталійскія камяні і пясок.
* * *
“Дым Бацькаўшчыны нам салодкі і прыемны...” Салодкі або горкі - гэ-та кожны вызначае сам. Большасьць зьехаўшых нікуды не прыехала, і зь незачыненых дзьвярэй цягнула сырасьцю. Эміграцыя - гэта дваістасьць, раздваеньне асобы, паглыбленьне ў сон на яве. Ты вырашыў згуляць у лёс на “біс”. I вось ты стаўчасткаю вялізнага мэханізму з фіксаванаю ступень-ню волі. Думкі твае расслойваюцца, цякуць двума струмянямі, і сэнс быць-ця вымяраецца адлегласьцю паміж імі. У роспачы хапаемся за амэрыкан-скую тэхналёгію, францускую кухню, ангельскія манэры, нямецкую дэма-кратыю.
* * *
Тая краіна рассыпалася, зьнікла, але дала ўсходы па ўсіх кантынэнтах.
Эмігрант - чалавек, які абраў волю. Мэта эміграцыі - выратаваць ча-лавека ў сабе. 3 кожным годам мы ўсё далей рухаемся ў лябірынце нашага новага жыцьця. Спрабуем жыць па-новаму, па цьвёрдых стандартах воль-нага грамадзтва, што стварае адчуваньне незнаёмага сьвету зусім побач з намі...
184
БЕЛАРУС 2011
ТАРАНОВІЧ Алесь
* * *
Часам прыходзіць адчуваньне, што ты расьліна, якую перасадзілі ў но-вы вазон, але забыліся паліць. Спачатку эміграцыя - гэта шырокі вір, у які ўцягваецца ўсё вакол, потым ён звужаецца, застаецца найважнейшае, по-тым самае патрэбнае, потым - адзінае. Эмігранту галоўнае вызначыць, дзе ён захраснуў: паміж раем і пеклам? Або паміж пеклам і пеклам? А можа быць, паміж раем і раем? Каб стаць часткаю краіны, трэба навучыцца вы-трымліваць мэнтальны канфлікт, самастойна спраўляцца са штодзённымі праблемамі.
* * *
Воля - нялёгкі цяжар, крыж, зьвязаны з рызыкай і асабістай адказ-насьцю. Таму быць вольным значна цяжэй, чым рабом. Людзі лёгка ад-маўляюцца ад волі ў імя спакою і дабрабыту, яны гатовыя перакласьці ця-жар на нечыя плечы. Менавіта гэтая сытуацыя склалася сёньня на маёй радзіме.
* * *
На мой погляд, барацьба ў эміграцыі падзяляецца на дзьве фазы: ба-рацьба са зьнешнім сьветам, на гэта ідзе ад аднаго да трох гадоў, затым па-чынаецца барацьба з сур’ёзьнейшым супернікам, чым з Auslanderbehorde (Ведамства па справах іншаземцаў), з самым сабою.
Далей вытрымаць барацьбу з самым сабой па сілах ня многім.
Пераважная большасьць тых, зь белай эміграцыі, гэтую барацьбу прайгралі. Н. Бярдзяеў напрыклад. У эміграцыі ён не бедаваў, шмат друка-ваўся, падарожнічаў, быў прызнаным аўтарытэтам.
“Я не на радзіме свайго духу, а ў чужым мне сьвеце. Усё мне падаецца чужым. Я смуткую ад адзіноты, смуткую па зносінах не з аб'ектам, баюся сустрэчы зь іншым, тым, які можа аказацца чужым мне”.
* * *
Беларусь заўсёды была картаю розыгрышу. Палякі звалі яе “Kresy wschodne” - “усходняя ўскраіна”, а беларусаў - “крэсавякамі”. Расейцы пры цары - “Паўночна-заходні край”.
Хто назаве сёньня колькасьць абруселых палякаў і апалячаных бела-русаўу Беларусі.
Кім стаць?
Можа, стаць немцам?!
* * *
Нядаўна прачытаў аб тым, як адзін сталы прафэсар разам са сваёю сяброўкаю (абодвум шмат месяцаў не выдавалі заробак), хадзілі ў краму красьці прадукты пад носам у ахоўніка. У Менску мой знаёмы прафэсар філязофіі ўвесь час хадзіў у акулярах з дужкамі, прыкручанымі меднымі дроцікамі. Мне гэтага хапіла. Чакаць, калі стану яго аднагодкам, я ня стаў.
БЕЛАРУС 2011
185
ТАРАНОВІЧ Алесь
He хацелася вырошчваць каноплю на градах, каб выжыць, як робяць гэта шматлікія пэнсіянэры ў былым СССР.
* * *
Тут усё знаходзіць праўдзівую каштоўнасьць. Грузіны тут ня носяцца са сваёй кухняй, армяне - са сваім каньяком, малдаване - са сваім віном. Разумеюць, што на фоне францускай і італьянскай кухні, якой немцы вало-даюць у дасканаласьці, ім ня “сьвеціць”. Прыбалты паціху сядзяць са сваім мастацтвам і ня рыпаюцца. Разумеюць, куды патрапілі...
* * *
Эміграцыя - гэта адказ, рэакцыя на непрымальную хаду жыцьця на радзіме, форма самазахаваньня чалавека, які адчуў сябе актыўным суб’ек-там культуры, які не захацеў быць безаблічнай пясчынкай паміж няўмоль-нымі жорнамі жыцьця.
* * *
Душа чалавека - мігрантка і вандроўніца.
Куды прыехалі мы, адпусьціўшы тармазы жыцьця?
Да таямніцы... У прыдуманае шчасьце...
Гэта спроба знайсьці сабе месца ў сьвеце, які ссунуўся са звыклых апо-раў, сярод тэктанічных плітаў цывілізацыі, што ўздыбіліся на стыку двух тысячагодзьдзяў...
* * *
Па нейкіх незразумелых законах тады, у дзевяностых, мы пера-мясьціліся з краіны хуткіх грошай і хуткіх стрэлаў у іншы сьвет. Увесь час думаю: а ці я гэта? Можа быць, хтосьці замест мяне ў маёй абалонцы і па-мяці? У Нямеччыне дзясяткі новых сяброў і знаёмых, у Беларусі старых ужо няма. Размаўляю на розных мовах, маю зносіны з прадстаўнікамі ва-сямнаццаці народаў. Для чаго, навошта, чаму? Пляны на чыё жыцьцё пра-жываю?
Хто адкажа...
* * *
Першае ўражаньне ад эміграцыі - цябе прапусьцілі скрозь гібрыд мя-сарубкі, сокавыціскалкі і аўтамата для рэзаньня гародніны. Мясцовыя но-равы, лад жыцьця, СМІ здаваліся ўвасабленьнем абсурду, чыстым Кафкам. Потым была незваротная страта і бясконцы пошук самога сябе. Палюбіў мову, але перастаў разумець людзей... Паступова прыйшло разуменьне постмадэрнісцкага сьветаадчуваньня.
* * *
Ніяк ня мог зразумець, чаму, сьпісаўшы за 12 гадоў тоны паперы пра Нямеччыну, нічога не напісаў пра Беларусь. Пакуль не знайшоў у “Пуціне”
186
БЕЛАРУС 2011
ТАРАНОВІЧ Алесь
Барыса Пятровіча: “Цяжка пісаць пра тое, што добра ведаеш, і дёгка - пра тое, што ня ведаеш”.
* * *
Іншыя народы, іншую веру можна і трэба любіць. Датуль, пакуль за ад-ным сталом з табой ня сядуць людзі, што не ядуць сьвіныя бэкон і каўбасы. Габрэі, расеец, што хоча быць габрэем, турак, чачэн і немец, што таксама жадае быць габрэем. I ўсе пяцёра - твае былыя суайчыньнікі. Іх вера гэта забараняе, і павагі да цябе яны не адчуваюць...
* * *
У той краіне былі людзі, што любілі цябе толькі за тое, што ты ёсьць. Тут ёсьць людзі, якія ненавідзяць цябе па гэтых жа прычынах... У Нямеч-чыне, як і ў Расеі, замежніку даводзіцца мірыцца з тым, што ёсьць катэго-рыя людзей, якія лічаць, што “панаехалі тут усякія” і паступае з намі адпа-ведна.
* * *
Настальгіі няма.
Аб чым настальгаваць?
Сьвітанкі над беларускімі азёрамі
Зьмянілі сьвітанкі над нямецкімі.
Рублі зьмянілі маркі, а затым эўра.
Беларускія баравікі зьмянілі нямецкія.
Ляшчы і судакі тут такія ж.
I джынсы, і красоўкі, і курткі...
* * *
Перамагае тут той, хто здолее адмовіцца ад сталага погляду назад, у ранейшае жыцьцё, ранейшага сябе.
Паняцьце “далёка - блізка” сёньня адсутнічае.
Сеў на цягнік - і заўтра на радзіме. А самалётам і таго хутчэй.
Вось толькі дзе Радзіма? Тут або там? Адтуль адарваўся, а тут не пры-стаў...
Сёньня ў глябальных сетках “віртуальнай” інфраструктуры, што ахапілі ўвесь сьвет, сваё і чужое зьмяшалася і стала аднолькава чужым.
Адна з асноўных праблемаў для кожнага эмігранта - гэта прымаць або не прымаць сваю другасортнасьць. Для тых, хто на радзіме быў эмігрантам, не існуе ні радзімы, ні эміграцыі...
Манахі і пустэльнікі, якія жывуць у скітах, - гэта таксама эміграцыя. I мастак - гэта таксама эміграцыя.
* * *
Сапраўдная трагедыя прыходзіць тады, калі ты вывучыў мову, прыап-рануўся, перакаштаваў, паезьдзіў, папрацаваў. Адалей ісьці няма куды...
А ісьці трэба. Гэта закон разьвіцьця. Рух - жыцьцё.
БЕЛАРУС 2011
187
ТАРАНОВІЧ Алесь
* * *
Часам вар’яцтва маячыць побач, як паслужлівы афіцыянт у дарагой рэстарацыі. Жадаеш ведаць, хто твой галоўны вораг, - паглядзі ў люстэрка.
Галоўнае - ня даць у сабе разрастацца трэшчынам...
Як там у песьні: “Ёсьць толькі імгненьне паміж мінулым і будучым...”
Тут сучаснасьць становіцца лейкаю, у якую ўліваецца будучыня, ста-новячыся мінулым... Жыцьцё ператвараецца ў кавалак прасторы, дзе ёсьць Учора - гэта Радзіма, кавалачак Сёньня - жыцьцё ў іншай краіне, прыгар-шча Заўтра - невядомасьць...
* * *
Навучыўся шанаваць ня толькі кожны пражыты дзень, але і кожную пражытую гадзіну, ня толькі кожнага сябра, але і цень сябра...
* * *
Ты можаш зьмяніць краіну, прозьвішча, мову, ты можаш есьці піцу, су-шы, кебаб, мацарэлу, піе, гарнэлі, скампі, тапінамбур, лазаньню, маскарпо-нэ і гарганцолу, але ты нікуды ня дзенеш любоў да сала, бульбы і чорнага хлеба. Таму што за гэтым стаяць дзясяткі пакаленьняў тваіх продкаў...
Надзя Лежэ, народжаная Хадасевіч, на заходзе жыцьця, ледзь перае-хаўшы беларускую мяжу, кінулася з лазінай да статка сьвіньняў...
* * *
Шмат што зьмяняецца, шмат што вырашаецца, шмат што пераўтвара-ецца.
Нязьменным застаецца пытаньне:
-	Дзе будзеш паміраць?
-	Што будзе з магіламі продкаў?