Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
Холад - адмена вечнасьці, Дарма шукаць крыніцы. Полымя чалавечнасьці Хіба што ля байніцы.
Добры час для дэпрэсіі, Каб апраўдаць сказанае, Супраць сябе агрэсія Стрымам незакілзаная.
Вольніца, здольніца — Чыстай душы спатольніца, Пішацца, творыцца
Сьцюжай абшар надворыцца.
7~20 верасьня 2009 году. Бэрнардаў гасьцінец.
Сівізна
Спадарам Антону Шукелойцу, Барысу Данілюку й іхным паплечнікам-аднагодк.ам
Да сівізны павага ёсьць,
Калі заснула ў сэрцы злосьць, Калі ж прачнулася яна -He у павазе сівізна.
I хто найбольш актыўны ў тым?
Хто нам пускае ў вочы дым?
Хто заклікае да вайны
Супроць шаноўнай сівізны?
А я скажу: актыўны той
Хто сам таксама зь сівізной,
Хто хоць пашанаў мо й дастаў,
Але ад лепшых ён адстаў,
Бо ў Беларускай барацьбе Ён думаў толькі пра сябе, Самаахвярных джаліць ён, Як скарабей, як скарпіён...
Самаахвярныя ж, яны
Такой цураюцца вайны, Калі нібыта ўсе свае А зайздрасьць пыжыцца і б’е.
178
БЕЛАРУС 2011
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
I кулюарны шапаток, Прыкрыўшы ручкаю раток, Шпурляе позірк злосны свой Табе сівы праўдзівы вой.
Трымай удар, тваіх няма, Тваіх забралі Калыма, Картуз-Бяроза, Трасьцянец, Але змаганьню не канец,
На два франты вядзем вайну: За родны край і сівізну, I чую я, стаіўшы дых, Сумленны подых маладых...
9 ліпеня 2009 году. Бэрнардаў гасьцінец.
^^•^^
БЕЛАРУС 2011
179
ТАРАНОВІЧ Алесь
ТАРАНОВІЧ Алесь друкуецца пад псэўданімам Алесь Эроціч. Нарадзіўся ў Менску. Там жа скончыў акадэмію мас-тацтваў. Да перабудовы быў мастаком-нонканфармістам, арганізатарам ква-тэрных выставаў. Працаваў мастацтва-знаўцам, старэйшым экспэртам БФК. Арганізатар шматлікіх выставаў маста-коў у Беларусі і за яе межамі, стварыў мастацкую суполку “Галіна”, галерэю “6-я лінія”, тэатар “Steel orgasm”, зь якім гастраляваў па Беларусі і за мяжой.
3 1998 году — сябра БАЖ, як жур-наліст і мастацтвазнаўца друкаваўся амаль ва ўсіх менскіх газэтах і часапісах, найбольш у “Мастацтве”. Як пісьменьнік — у газэце “Двое” (эротыка), ARCHe, “Всеммрная лмтература”.
У 1998 годзе пераехаў у Бэрлін. Працуе як мастак. Сябра трох бэр-лінскіх літаратурных клюбаў. Друкуецца ў розных бэрлінскіх часапісах і альманахах.
Арганізаваў у 2001 годзе ў Бэрліне выставу “ДахГ’, у якой узяў удзел 31 беларускі мастак з розных краінаў Эўропы. У 2005 годзе надрукаваў кнігу “Песня Эмігранта”.
Тэмы: Нямеччына, Бэрлін, немцы, эмігранты, вайна.
Стыль: мэтафарычны рэалізм, наўмыснае выкарыстаньне вялікай колькасьці мэтафар і мэтабал, якія ствараюць своеасаблівую рамантыч-ную аўру апавяданьня.
Песьня эмігранта, або Аіст да самога сябе
/ ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо ранейімыя неба і зямля мінулі.
Апостал Іаан “Адкрыцьцё”
На маім пісьмовым стале стаіць памаранчавы Ванька-ўстанька, маленькі лагодны таўсьцячок. Ніхто і нішто ня можа паваліць яго. Ванька-ўстанька - гэта талісман эмігранта.
Уставай заўсёды. Хто б або што б ні зьбіла цябе з ног.
Эміграцыя - гэта апэрацыя без наркозу
Рывок праз адзін пралёт лесьвіцы жыцьця
Кувырок праз багну, дзе няма броду
Кідок пад танк з гранатаю - хто каго
180
БЕЛАРУС 2011
ТАРАНОВІЧ Алесь
Палёт у прастору, дзе ёсьць толькі ты і Бог Бег праз падваротні, у якіх нікога няма Гэта
Сны, якія не адрозьніваюцца ад успамінаў
Сіняя птушка ў клетцы,
Што наступіла на горла ўласнай песьні
Твой подых, злоўлены іншымі
Нарачоная, якую ты ўпершыню ўбачыў у дзень вясельля Запусканьне сваіх вірусаў у чужы кампутар Запусканьне свайго семя ў іншую форму жыцьця Гэта
Патрон “рускай рулеткі”
Сэрца, якое грукоча на верхняй губе
Экспэрымэнт са скальпелем над самім сабой
Розум, які дасягнуў парогу адчуваньня
Палёт на неба за зоркаю
Атмасфэра нецярплівых надзей і цярплівых жахаў Гэта
Немагчымасьць знайсьці нават цень сябра Здольнасьць быць “ванькам-устанькам” Твой вораг, якога ты бачыш штодня ў люстэрку Разуменьне таго, што ты паехаў не “туды”, а “адтуль” Жыцьцё, у якім трэба бегчы, каб застацца на месцы Адчуваньне пасажыра з “Тытаніка” ў бяскрайнім акіяне Гэта
Здольнасьць крышыць гранітныя слупы
Гадзінамі стаяць пад дажджом зь сернай кіслаты
Вечны бой
Экстрым у кубе
Стрэс у кубе
Дэпрэсія ў кубе
Гэта і ёсьць тое жыцьцё, пра якое ты так марыў...
Якія фактары асноўныя для абазначэньня паняцьця “Радзіма”?
Месца нараджэньня, краіна, дзяржава, палітычны лад, мова, культу-ра, грамадзянская адказнасьць, мэнталітэт, людзі... Але дзяржава - гэта часовая палітычная прылада на радзіме. Краіна - гэта вынік геапалітыч-нага дзяленьня сьвету. Хоць нам заўсёды паўтаралі, што радзіма і краіна - адно і тое ж. Мова? Многія ведаюць некалькі моў, некалькі культур, ва-лодаюць рознымі мэнталітэтамі. Грамадзянская адказнасьць, ідэя агуль-най выгоды, ідэя пакласьці сваю ахвярнасьць у імя росквіту краіны? Там гэтага не было і няма ні ў эліты, ні ў простага люду. Маральныя каш-тоўнасьці. выпакутаваныя пакаленьнямі - ад іх не засталося і сьледу. A ці былі яны?
Такім чынам, застаюцца людзі.
Але перш чым пагаварыць на гэтую актуальную тэму, трэба ад пы-таньня “3 чаго пачынаецца Радзіма?” перайсьці да пытаньня “Як і чым Радзіма заканчваецца?” Заканчваецца эміграцыяй.
БЕЛАРУС 2011
181
ТАРАНОВІЧ Алесь
Аказваецца, любоў да Радзімы была карысная грамадзянам СССР толькі ў гомеапатычных дозах. 20 млн. чалавек выехалі ў трэцюю хвалю эміграцыі. Насельніцтва вялікай краіны. Рэальным стаў анэкдот брэжнеў-скай пары:
- Што зрабіць, калі адкрыюцца межы? - Узьлезьці на дрэва, каб не за-тапталі!
I зноў працягваюць ад’яжджаць...
3 разуменьня таго, што замест геральдычнага гонару прыходзіць адчу-ваньне сіроцтва.
3 разуменьня таго, што няма больш кропкі апоры, няма ідэі, няма сяб-роў, няма чалавека... А ёсьць разуменьне таго, што тая краіна заўсёды ашуквала. Ашуквала школа, войска, інстытут. Прафэсія, перабудова, ула-да. Ашуквала мяне, ашуквала бацьку, ашуквала дзеда...
Хіба чалавек народжаны для падману?
Аднойчы прыходзіць разуменьне, што той краіне ты быў толькі абавя-заны, нічога не атрымоўваючы ўзамен. Павінен быў добра паводзіць сябе, добра вучыцца, выконваць абавязак абаронцы Радзімы, слухацца тых, хто наверсе. I ты раптам усьвядоміў, што ўся тая сыстэма працавала на сябе, a не на чалавека, як сьцьвярджала. Дакладней, на тое, каб утрымоўваць у не-дасягальнасьці ўладу дзесяці старых. А калі табе зь сям’ёю, што туліцца ў маленькім пакоі, што дастаўся ў спадчыну ад бацькі, што ўсё жыцьцё іша-чыў на сыстэму, захацелася пабудаваць кватэру паболей, высьветлілася, што гэта каштуе 500 тваіх штомесячных заробкаў. Але гэта яшчэ нічога. У вёсках людзі жывуць і ў напалову згнілых хатах зь земляною падлогаю. A тут раптам яшчэ навіна - Афрыцы, у якую ўбухвалі на працягу дзесяці-годзьдзяў, узялі і сьпісалі пазыкі на суму 74 млрд даляраў. Вось так узялі і сьпісалі, як у анэкдоце пра чукчу-хірурга: “Ай, нічога не атрымоўваецца...”
Як жыць, калі ўсе цябе кінулі? Кіраўнікі проста зьбеглі, прыхапіўшы грошы партыі. Міліцыя, тая проста няздольная цябе абараніць... вырата-ваньне тапельцаў - справа рук саміх тапельцаў! Тыя нешматлікія духоўныя лідэры... і тыя кінулі!
Грабеншчыкоў - “БГ”, кумір, які зьвярнуўся да цябе з заклікам “Прыйшла пара вярнуць гэтую зямлю сабе!”, зьбег... Сноўдаецца зараз па закутках то праваслаўя, то крышнаізму, то кабалы, прыпудрываючы імі ма-разм тэкстаў сваіх песень...
Вось слова “эміграцыя” і стала рэальнасьцю.
Але перад тым, як стаць у чаргу за іншым лёсам, прыйшло прасьвят-леньне: “Чыю мэнтальнасьць ты носіш?” “Саўка” або чалавека сьвету? Што ёсьць Радзіма, што ёсьць дом, куды прынята вяртацца?” I ты ўжо ве-даў, што па Гэмінгўэю “Радзіма - гэта там, дзе табе добра”. Радзіма - гэта дабрыня краіны, дабрыня людзей у адносінах да цябе. Такім чынам - твая дабрыня ў адносінах да іх. Такім чынам, дзе табе дрэнна - там ты чужы, эмігрант. Але эмігрантам можна быць, усё жыцьцё правёўшы на Радзіме і будучы мастаком, манахам-пустэльнікам...
Існуе яшчэ адно паняцьце - чалавек сьвету, касмапаліт. Чалавек, яко-му добра ўсюды. Дастаеўскаму належыць думка, што эмігрантамі не ста-
182
БЕЛАРУС 2011
ТАРАНОВІЧ Алесь
новяцца. Тыя, хто лёгка ўжываецца на чужыне, - імі нарадзіліся. Гэтыя людзі - касмапаліты. Ці ня ёсьць ты адным зь іх?
А зараз аб чалавеку.
Знаёмыя і былыя калегі адкрылі свой бізнэс. Ператварыліся ў “нувары-шаў”. Як і належыць, у “Іудушак Галаўлёвых”, у эксплюататараў, бязьлі-тасных да сябе і іншых, якія месяцамі ня плацяць заробак, затое мяняюць модныя курорты і мадэлі машын. Зь іх неарамантызмам, сувязямі з “брат-вой” і сьвядомай пагардай да простага чалавека.
Усё робіцца па расейскіх прыкладах. Нас праглынае ўсходні вялікі брат. Нясьпешна, год за годам, як удаў труса.
За некалькі гадоў, як грыбы пасьля дажджу, у той краіне вырасла больш за сто мільярдэраў. Паўстаў алігархічны канібалізм лацінаамэрыка-нскага тыпу. Са сваёй сталіцай, дзяржавай у дзяржаве, што ўваходзіць у тройку самых дарагіх гарадоў сьвету. Горадам, дзе ўсё існуе ў некалькіх плоскасьцях: выгада, амбіцыі, імідж, навар. Горад з драпежным сэрцам, паразіт на целе краіны, горад, разбэшчаны шматгадовым палітычным блюзьнерствам. Горад, дзе вельмі даспадобы лічба 1 млн даляраў. Адзін мільён даляраў каштуе 30 хвілін выступленьня эстраднай зоркі на дні на-раджэньня алігарха. Адзін мільён каштуе пародзісты арабскі скакун, трох-палубная яхта, яйка Фабэржэ, прыватны самалёт, сотавы тэлефон з дыя-мэнтамі, “Bugatti Veyron”, шрубалёт і шматлікае іншае, без чаго сучасна-му чалавеку не абыйсьціся на “Кірмашы мільянераў”, што праходзіць там.
Настаў час нястрымнай весялосьці, вакханаліі і тэатралізацыі. I ўсё гэ-та на фоне бяздомных і жабракоў, што замярзаюць, бандыцкіх “разборак”, бездаглядных дзяцей з каналізацыйных люкаў і падвалаў, такой іх коль-касьці не было нават у вайну. Будучых бандытаў і забойцаў, мсьціўцаў абы-каму за зьняважанае жыцьцё.
Дзясяткі мільёнаў суайчыньнікаў для “новых багацееў” - гэта проста дакучлівая маса, сьмецьце, пыл каля падножжа іхняй піраміды. Угнаеньне, на якім узрастае кровапралітнае, але ўзаемавыгаднае суперніцтва алігар-хаў і чыноўнікаў-вампіраў. Яны сьпяшаюцца пражыць свой кароткі тэрмін неанэпманаўскага жыцьця, як перад канцом сьвету. Але яны і не зьбіраюц-ца жыць там доўга. Іх базавыя каштоўнасьці далёка. Ужо скупленыя асаб-някі ў цэнтры Лёндана па 100 млн даляраў. Скупленыя таксама палацы і замкі Францыі, Нямеччыны, Гішпаніі, Бэльгіі, пабудаваныя “царскія сёлы” ў Каліфорніі. Яны ведаюць дакладна, што чарговы “бессэнсоўны і бязьлітасны” не за гарамі, ён побач. Ведаюць, што жывуць у краіне “пэрма-нэнтнай” рэвалюцыі, што яна была, ёсьць і будзе там заўсёды.