“Вы не разумееце, - лагодна, як зь дзіцём, загаварыў райкамаўскі ча-лавек. - Сюды нельга прыходзіць і патрабаваць. Тут толькі можна прасіць, а вы, малады чалавек, настойваеце на аглядзе машыны першага сакратара. Вы што, не давяраеце партыі? Назавіце яшчэ раз вашае прозьвішча, нумар вашай вайсковай часьці і прозьвішча вашага каманзіра. Мы будзем інфар-маваць яго і палітычны аддзел аб вашых паводзінах, вы недастаткова па-літычна адукаваны”. Калі райкамавец пачуў, што перад.ім вайсковы контрвыведчык, то трошкі сумеўся, але толькі на імгненьне. Ён зноў загаварыў, што партыя ня можа быць пад падазрэньнем, а дзеяньні лейтэнанта кампрамэтуюць пар-тыю перад народам, што да партыі трэба ставіцца з павагаю. Але лейтэнант стаяў на сваім. Ен павінен агледзець машыну, і ён гэта зробіць. Выходзячы з кабінэту, так нічога і не дабіўшыся ад гэтага цьверда-лоба-фанабэрыстага партыйнага функцыянэра, Ігар сказаў, што будзе ча-каць ключы ад гаража ня больш за тры хвіліны, а потым аддасьць загад сваім салдатам зламаць дзьверы. Прайшло тры хвіліны. Ніхто не сьпяшаўся несьці ключы. Лейтэнант пачакаў яшчэ некалькі хвілін і загадаў шафёру ўзламаць замок на дзьвярох. Той чакаць сябе не прымусіў, і манціроўка зрабіла сваю справу. Лейтэнанту хапіла аднаго толькі позірку, каб зразумець, што перад ім машына, якая нядаўна атрымала пашкоджаньні ў тых месцах, аб якіх гава-рылі Шчаглоў і Бірукоў, арыентуючы апэратыўнікаў. Была разьбітая пра-вая фара, трохі ўздыблены капот, зьмятае правае пярэдняе крыло. Тут жа, на скрынцы, ляжала новая фара, бляшанка шпаклёўкі і бляшанка фарбы. На душы ў лейтэнанта палягчэла. Ён ведаў, што яму было б, каб яго-ны напад на райкамаўскі гараж аказаўся неабгрунтаваным. Ён выйшаў з гаража, прыкрыў дзьверы, паклікаў салдата і загадаў та-му стаць са зброяй каля дзьвярэй, нікога не падпускаць нават блізка. Сам зьняў трубку радыётэлефона і далажыў падпалкоўніку Шчаглову, што ўсё ў парадку, машына з пашкоджаньнямі знойдзеная, ён знаходзіцца каля га-ража райкаму партыі ў Зэльве. Тым часам з райкаму партыі патэлефанавалі ў пракуратуру і міліцыю, скардзячыся на самаўпраўныя дзеяньні нейкага “смаркача ў форме лейтэ-нанта”. Тут жа зьявіліся пракурор і начальнік міліцыі зь некалькімі міліцы-янтамі. Пасьля таго, як лейтэнант паказаў ім пашкоджаньні на машыне, ра-шучасьць іхняя зьнікла і абодва папляліся ў райкам партыі клясьціся і ба-жыцца, што яны тут ні пры чым, што нічога зрабіць гэтаму лейтэнанту ня могуць. Праз гадзіну-паўтары прыехалі Шчаглоў зь Біруковым, тут жа зьявіў-ся сьледчы пракуратуры, што на хаду кінуў лейтэнанту: “Віншую”, - і сам прыступіў да агл.яду машыны і складаньня пратаколу. Быў дастаўлены сю-ды Іван, шафёр. Ён усё сказаў так, як ад яго патрабаваў “першы”. Іван ужо расказаў усё жонцы, і яны прыйшлі да адзінай думкі, што віну Івану трэба браць на сябе, казаць так сьледчаму і ў судзе, як вучыў яго 152 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась “першы” паводле другога варыянту. Яны баяліся за сваю будучыню, за лёс дзяцей, таму канфліктаваць зь “першым” не рашыліся. “Першы” зьвязаўся з пракурорам і сказаў таму, што жадае, каб Іван ня быў арыштаваны. Іван застаўся на волі да суду. Данілаў у той жа дзень далажыў свайму начальніку ва ўпраўленьне дзяржаўнай бясьпекі ўсё, як расказаў яму Іван. Начальнік упраўленьня па-раіў Данілаву быць ад гэтай справы як мага далей, нічым не праяўляць сва-ёй абазнанасьці, спаслаўшыся на тое, што яшчэ невядома, у якім кірунку пойдзе сьледзтва, і якую пазыцыю зойме абкам партыі. Далажыць асабіста першаму сакратару абкаму партыі паабяцаў у панядзелак. Дакладаючы аб забойстве першаму сакратару абкаму партыі, началь-нік УКГБ спаслаўся на агентурныя зьвесткі, пакуль што не правераныя. «Першы» адразу за гэта ўхапіўся. He правераныя, кажаш, дык правер, а по-тым нясі іх мне. Цяпер ня тое, што раней было, трэба ўсё правяраць. Пар-тыя ў гады культу асобы Сталіна панесла цяжкія страты. Тое ўжо ў міну-лым. Цяпер трэба ўсё правяраць, а потым ужо абвінавачваць. Магчымы паклёп і шальмаваньне, аб гэтым таксама памятайце. Начальнік УКГБ зразумеў, што сакратар абкаму партыі ўжо заняў па-зыцыю на баку сакратара Зэльвенскага райкаму партыі. Ён нават ня стаў цікавіцца падрабязнасьцямі. Але іх, гэтых падрабязнасьцяў, ня меў нават Данілаў. Пакуль што ня меў. Цяпер Данілава больш за ўсё цікавіла тое, як будзе сябе паводзіць зэльвенскі “першы”, ён спадзяваўся, што Бардакоў застанецца чалавекам і сам пойдзе і здасца з павіннаю. Але ён памыляўся, бо ня ведаў аб размове паміж “першым” і Іванам, якая адбылася ўжо пасьля іхняга спатканьня ў лесе. Цяпер Данілаў чакаў. Ен ведаў, што судова-мэдыцынскі экспэрт пае-хаў у Зэльву праводзіць экспэртызу па вядомай справе. Галоўнае цяпер тое, што скажа экспэртыза, а іншыя доказы знойдуцца. Яны, лічы, ужо ёсьць. Бардакоў быў не адзін, акрамя яго чатыры чалавекі. Шыла ў мяшку не схаваеш. Так разважаў сам з сабою Данілаў і зноў памыляўся. Каля палудня Данілаў атрымаў зьвестку, што экспэрт з Зэльвы вяр-нуўся. Ён мог па тэлефоне спытаць у экспэрта аб выніках экспэртызы. Але Данілаў быў чалавекам інтэлігентным і ніколі не падкрэсьліваў свайго вы-сокага становішча. Ён да экспэрта паехаў сам. Той ніколькі не зьдзівіўся гэ-таму візыту і паведаміў Данілаву тое самае, што ўжо паведамляў гадзіны паўтары назад сьледчаму Зэльвенскай пракуратуры і асабісту. Значыць, Іван ня хлусіць, кажа праўду. Mae месца наўмыснае забой-ства. Толькі матыў забойства незразумелы. Больш падобна на хуліганства. Данілаў папрасіў адзін асобнік акту для сябе, калі той будзе гатовы і, падзякаваўшы, разьвітаўся. Данілаў быў вельмі непрыемна зьдзіўлены тым, як аднёсься першы сакратар абкаму партыі да паведамленьня ягонага начальніка. Будуць вам доказы, будуць, трохі пачакайце! Ён сам не хацеў апярэджваць афіцыйнае сьледзтва, але ведаў, што ў любы час зможа “раскалоць” двух старшыняў калгасаў і кіраўніка дзяржінспэкцыі хлебанарыхтовак. Яны не былі пар-тыйнымі работнікамі, а гаспадарчымі, і яму не забаранялася мець на іх кампрамэтуючы матэрыял. Данілаў яго меў. БЕЛАРУС 2011 15B СКІБА Міхась “Грахоў” у кожнага старшыні калгаса было нямала. Данілаў іх добра ведаў. He бязь ведама кіраўніка дзяржінспэкцыі хлебанарыхтовак пада-валіся статыстычныя зьвесткі аб ходзе ўборкі ўраджаю ў раёне. Часам збожжа яшчэ было ў каласах, а на паперы ўжо значылася здадзеным. Данілаў быў упэўнены, што яны, гэтыя трое, здадуць Бардакова, калі тыцнуць іх насамі ў іх жа ўласныя дзеяньні, што могуць пацягнуць не на адзін год папраўча-працоўнай калёніі. Але ён памыляўся. Так атрымалася, што сьледчы не спаткаўся зь Езубам. Магчыма, яго стрымала размова з участковым упаўнаважаным міліцыі, які яго папярэ-дзіў, што дзед Езік - чалавек няпросты, а магчыма, і тое, што вартаўнік ад-мовіўся размаўляць “пад пратакол”, афіцыйна даць паказаньні. А калі ўжо была знойдзеная машына, што зьбіла старшыну звыштэрміновай службы, дапытаны яе шафёр, было ўжо не да таямніц старога вартаўніка. Справа аб дарожна-транспартным здарэньні са сьмяротным вынікам пакуль што для сьледчага была ўраўненьнем з мноствам невядомых. Экс-пэрт сьцьвярджае, што мае месца забойства. Шафёр жа стаіць на сваім, што чуў нейкі нязначны стук аб машыну, але нават не спыняўся, паехаў да-лей. Правая фара сьвяціць не перастала. Як цяпер ужо вядома, было разь-біта шкло фары, а лямпачка засталася цэлаю і гарэла. Гэта супадае з пака-заньнямі шафёра. Хто ж тады тры разы цьвёрдым і цяжкім прадметам стук-нуў пацярпелага па галаве, забіў яго? Якая машына спынілася на абочыне праз сорак мэтраў? Шафёр кажа, што ягоны шэф сядзеў збоку, спаў і нічо-га ня ведае, а болей у машыне нікога не было. Выходзіць, знайшлі машыну, што зьбіла пацярпелага, але ён памёр не ад гэтага. Цёмны лес, а ня справа, думаў сьледчы. Пракурор забараніў дапытваць “першага”, маўляў, спаў чалавек, што тут яшчэ не зразумела. Сьледчы разважаў: калі б “зачыніць” шафёра, гэта значыць, арыштаваць, той бы, магчыма, загаварыў бы больш шчыра, але пракурор таксама на гэта не згадзіўся. Вось і рабі што хочаш. Трэба чакаць, калі прыйдзе акт судова-мэдыцынскай экспэртызы, тады ён зможа прад’явіць шафёру абвінавачаньне ня толькі ў наезьдзе на чалавека. Пача-каем, а там будзе бачна. Першы сакратар абкаму партыі не чакаў. Ен выклікаў да сябе Барда-кова. Якая паміж імі адбылася размова - засталося таямніцай. Але пасьля гэтага былі выкліканыя паасобку абласны пракурор і начальнік УКГБ. Пра-курору было загадана забясьпечыць правядзеньне сьледзтва такім чынам, каб цень на партыю ня ўпаў, сьледзтва ўзяць пад асабісты кантроль. На-чальнік УКГБ атрымаў параду ня “лезьці” ў гэтую справу і не зьбіраць не-правераных апэратыўных зьвестак. Такую ж параду-загад у сваю чаргу зьверху атрымаў і Данілаў. Нічога ня зробіш, загад ёсьць загад. Данілаў дастаў з сэйфу аркуш паперы, на якім зьверху было напісана “Квартэт” і разарваў яго на дробныя кавалачкі. У вызначаны тэрмін сьледчы атрымаў акт судова-мэдыцынскай экс-пэртызы, паводле якога пацярпелы загінуў ад траўм левага сьцягна і гала-вы, характэрных для дарожна-транспартных здарэньняў. Стары Ёзуб днём быў врльны ад свайго вартаўніцтва. Дома па гаспа-дарцы спраў у яго не было. Ен паехаў у Ваўкавыск у раённую бібліятэку, куды наведваўся даўно і даволі часта. 154 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась Спачатку яго не хацелі прымаць у лік чытачоў па дзьвюх прычынах: ён ня меў ніякага пасьведчаньня і таксама таму, што ён жыве ў другім раёне. Давялося браць даведку ў сельскім савеце аб сваёй асобе, і дзе ён жыве. Тое, чаму ён хоча браць кніжкі тут, а ня ў Зэльве, растлумачыў Ёзуб прос-та. Там яго прымаюць за амаль непісьменнага, дык навошта людзей зьдзіў-ляць. Хоча дзед у гэтай бібліятэцы браць кніжкі, дык няхай сабе бярэ, вы-рашыла загадчыца. Неўзабаве бібліятэчныя жанчыны былі зьдзіўленыя ведамі Ёзубам гісторыі Беларусі і Расеі, асабліва савецкага пэрыяду. Ведаў ён і літарату-ру. Тых ведаў, якімі валодаў гэты чалавек, немагчыма было атрымаць з пад-ручнікаў па гісторыі і літаратуры. Ён на ўсё глядзеў па-свойму. Напрыклад, лічыў, што Беларуская Народная Рэспубліка цалкам адпавядала інтарэсам беларусаў, а савецкая ўлада сюды прынесена штучна, на штыках чырвона-армейцаў. Ен не прызнаваў вызваленьнем, а наадварот, лічыў захопам ве-расьнёвы прыход Чырвонай Арміі ў трыццаць дзявятым годзе. Ён казаў, што ў Другой сусьветнай вайне інтарэсы Беларусі і СССР былі рознымі, але з інтарэсамі Беларусі ніхто не лічыўся. Беларусам не патрэбны былі ні немцы, ні бальшавікі, і яны з надзеяй паглядалі ў бок Англіі і Амэрыкі, спа-дзеючыся, што гэтыя дзьве магутныя дзяржавы пасьля вайны змогуць дапа-магчы беларусам стаць незалежнымі, але аб гэтым ніхто і нідзе ня піша і, зразумела, не напіша. Было не да маленькай Беларусі.