Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
“Першы” любіў быць за сваім службовым шырачэзным сталом. Там ён адчуваў сябе лепш. Паміж ім і чалавекам павінен быць ягоны стол. Гэта падкрэсьлівала рознасьць іхных узроўняў, дысцыплінавала.
Іван быў яшчэ больш зьдзіўлены, калі “першы” дастаў з сэйфу бутэльку каньяку, дзьве крышталёвыя шклянкі, схадзіў у невялічкі пакойчык, дзьве-ры ў які вялі проста з кабінэту, прынёс яшчэ і закуску. He падабалася ўсё гэта Івану. Яшчэ чаго добрага, атруціць, падумаў ён. Ад гэтага чалавека ця-пер усяго можна чакаць, але тут жа пастараўся адагнаць гэтую думку.
“Што, Іван, зьдзіўлены? - запытаў шэф. - He зьдзіўляйся. Ты мяне ве-даеш, я чалавек просты і цябе паважаю ня толькі як свайго шафёра, але і як таварыша па партыі. Цяпер мы абодва трапілі ў непрыемную гісторыю. Ты разумееш, пра што я кажу, але ты ня бойся, ня падай духам. Са мною разам ты не прападзеш”.
“Чаму я магу прапасьці?” - падумаў Іван, - яшчэ ня ведаючы, куды хіліць шэф. Гэта яму трэба турбавацца за сябе, ён забіўчалавека. “Першы” перпыніў ягоныя намаганьні штосьці зразумець, працягваў. “Партыя як нас вучыць? - спытаў Івана “першы”, і сам тут жа адказаў на сваё пытаньне: -Партыя нас вучыць, што няма такога становішча, зь якога не было б вый-
БЕЛАРУС 2011
145
СКІБА Міхась
сьця. Наш правадыр Ленін што казаў? - зноў задаў рытарычнае пытаньне Іванаў шэф. Зноў сам адказаў: - Ленін вучыў і вучыць, што ня трэба стаяць на адным месцы, а заўсёды рухацца наперад. Так і мы, Іван, з табою павінны рухацца, думаць. Я ўжо добра падумаў і вырашыў, што трэба рабіць. Перш за ўсё ты, Іван, захварэй і не хадзі на працу. Гэта мне дапаможа езьдзіць на іншай машыне, сваю не чапаць, тлумачачы тваёй хваробай. А сам ты ў шап-ку ня сьпі, а шукай фару, шпаклёўку і фарбу. Шукаць лепш за ўсё далей ад Зэльвы. Едзь куды хочаш, але ўсё купі. Купляць будзеш за наяўныя гро-шы”. - 3 гэтымі словамі “першы” адчыніў сэйф, узяў пачак грошай і падаў Івану.
“Бяры-бяры, - сказаў ён разгубленаму Івану. - А мала будзе - атры-маеш столькі, колькі спатрэбіцца”, - і ўсунуў грошы Івану ў руку. Іван стаў казаць, што гэтых грошай зашмат, але “першы” спыніў яго рашучым жэс-там. Нічога не заставалася, як пакласьці гэтую тысячу ў новых грошах у кішэню.
“Першы” працягваў павучаць Івана далей. “У Менску, у таксістаў, можна купіць усё, толькі не прагаварыся, хто ты і адкуль. Вернесься - бя-рыся за справу. Працаваць будзеш ноччу. Каля гаража ў той час нікога ня-ма, але ты дзьверы добра зачыні зь сярэдзіны і чым-небудзь завесь. Менш цябе будзе чуваць, і сьвятло ня будзе.відаць.
Гэта, так казаць, адзін варыянт. Есьць другі варыянт, запасны, так ска-жам, на ўсялякі выпадак, калі, што амаль немагчыма, выйдуць органы на цябе”. Учуўшы гэта, Іван аж задрыжэў і перапытаў: “На мяне?”
“Першы” пільна паглядзеў яму ў вочы і паўтарыў: “На цябе, Ваня, на цябе”. Трохі памаўчаўшы, спытаў: “Хіба ты забыўся, што працуеш шафё-рам ты, а ня я?”
Цяпер маўчалі абодва. Іван думаў, і “першы” не перашкаджаў яму ў гэ-тым. Івану стала ўсё зразумелым. Паводле другога варыянту, ён, ні ў чым не вінаваты, павінен будзе ўзяць віну ў сьмерці чалавека на сябе, выга-радзіць шэфа, уратаваць ягоную кар’еру, а самому ісьці за краты. Вось яно што!
Услых Іван нічога не сказаў, але рашуча падумаў: нічога ў цябе ня выйдзе, Данілаў усё ўжо ведае, і заўтра будуць ведаць у Горадні тыя, каму ён дакладзе. Дарэмна пляцеш павуціну, сваё ты ўжо адсакратарыў, верны ленінец.
“Першы” лічыў сябе добрым псыхолягам. Ён разумеў, у якім стане знаходзіцца Іван, ведаў, што трэба таго маральна зламаць. Іван не супра-ціўляўся, не пратэставаў, і гэта давала надзею на поўную перамогу.
Галоўнае, каб Іван на першым допыце ня стаў гаварыць, як усё было насамрэч. Няхай потым ужо мяняе свае паказаньні, грош ім будзе цана, разважаў Бардакоў.
Ен так разважаў, а сам амаль ня верыў, што да гэтага сапраўды дойдзе. Яго толькі трохі непакоіла тое, што ягонаю ахвяраю стаў вайсковец. Вышук можа выйсьці з-пад кантролю начальніка міліцыі і пракурора. У вайскоўцаў свае парадкі, але партыя і ў іх тая ж самая, камуністычная, супакойваў ся-бе партыйны сакратар цэлага раёну. “Першы” зноў загаварыў, зьвяртаю-чыся да Івана. “Бачу, ты ўсё правільна зразумеў. Але, паўтараю, гэта на крайні выпадак, якога, я ўпэўнены, ня будзе. Тым ня менш, трэба і яго пра-
146
БЕЛАРУС 2011
СКІБА Міхась
дугледзець. Падумай, і ты зразумееш, што мяне абвінаваціць у наезьдзе на таго небараку, што вылез на дарогу, немагчыма. Я спаў у час руху на сваім месцы, нікога больш у машыне не было, а перад дарогаю я добра выпіў. Што адбылося на дарозе, я ня ведаю. Ведай, Ваня, павераць мне і іншым, а не Ta-66”.
Іван прыйшоў да высновы, што сакратар вядзе зь ім адкрытую размо-ву, ставячы яго, Івана, на тое месца, на якім ён можа аказацца, калі насам-рэч міліцыя ці хто там яшчэ выйдуць на райкамаўскую машыну. “Зваліць” на яго ўсё, што адбылося, лягчэй лёгкага. Ен адзін, а іх чацьвёра, сыграны “квартэт”. Што скажуць - тое і будзе. Данілаў мне тут не дапаможа, ён там ня быў, а я - асоба зацікаўленая, і мне веры ня будзе нідзе.
Іван ужо каяўся ў тым, што ўсё расказаў Данілаву. Ен разумеў, што без паказаньняў на карысьць Івана двух старшыняў калгасаў і загадчыка дзяржінспэкцыі нарыхтовак ні Данілаў, ні высокае кіраўніцтва ў Горадні і Менску яму не дапамогуць. Ды яшчэ пытаньне, ці наогул захочуць яны гэ-та рабіць. Выходзіць, шэф на самай справе можа лёгка ад маіх паказаньняў абараніцца. Атрымліваецца, што кругом вінаваты адзін я.
Ад гэтага выніку ягонай аналітычнай дзейнасьці Івану зрабілася млос-на, сэрца забілася мацней і часьцей, кроў стукнула ў галаву.
Бардакоў назіраў за Іванам і бачыў зьмену, якая з тым адбывалася. Ен, як кажуць, каваў пакуль гарачае, а прасьцей кажучы, дабіваў таго мараль-на.
“Калі ты будзеш абвінавачваць мяне, зь цябе толькі пасьмяюцца, як з дурня. Дзе ж гэта бачна, каб першы сакратар райкаму партыі вазіў свайго шафёра, а не наадварот, - зноў загаварыў “першы”. - Ты толькі ўскладніш сваё становішча, ты ня будзеш мець ад мяне падтрымкі, і што будзе далей, ты ўжо, напэўна, здагадаўся. Я ня вораг табе, мы не адзін год працуем ра-зам, ты павінен мне верыць, я твой таварыш па партыі, я твой камандзір, калі глядзець па-вайсковаму. А што кажа салдацкая прымаўка? - зноў за-пытаў “першы” і тут жа сам адказаў: - Яна гаворыць: сам загінь, а ка-мандзіра выратуй. Вось як, Ваня!” - павучальным тонам падкрэсьліў “пер-шы”.
Трохі памаўчаўшы, сакратар пранікнёна стаў гаварыць зноў. “Калі ты, Ваня, будзеш разумна сябе паводзіць, мая дапамога табе гарантаваная. Ты мяне ведаеш - я ўсё магу. I я зраблю для цябе ўмоўнае пакараньне, нават правоў цябе не пазбавяць. Будзеш працаваць, як і працаваў. Гэта зноў жа, на крайні выпадак. А можа абыйсьціся зусім добра, толькі казаць сьледча-му трэба разумна. Ня бойся, ніхто цябе пальцам не кране. Скажаш, ехаў, нешта стукнула ў правы бок машыны, думаў, што гэта сабака ці якая нач-ная птушка. He спыніўся, а толькі прытармазіў, узяўшы ўправа, паехаўда-лей. Пра здарэньне на дарозе ня ведаў, бо захварэў і ляжаў у хаце. Га-лоўнае, стой на сваім, ня вер, калі будзе хто табе казаць, што чыстасардэч-нае прызнаньне табе дапаможа. Гэта ня той выпадак. Вось так, Ваня! Вучы-ся, пакуль я не адракаюся ад цябе. Ня бойся, не адракуся, толькі сам сабе не нашкодзь. Вышэй галаву, няма становішча бяз выйсьця, а цяпер давай вып’ем за посьпех тваёй справы».
Івану палягчэла. У яго нават зьявілася пачуцьцё ўдзячнасьці да “пер-шага” і сораму за сябе, што хутчэй пабег званіць і дакладаць Данілаву аб
БЕЛАРУС 2011
147
СКІБА Міхась
тым, што бачыў. Ён ужо зноў быў паслухмяным і адданым, нібы той пёс, свайму гаспадару. Нічога, усё добра, разважаў Іван, а машыну ўсё роўна трэба будзе яму рамантаваць. Вось ён заўтра і паедзе шукаць усё для гэта-га неабходнае.
“Першы”, сочачы за Іванам, зразумеў, што сваю справу ён ужо выйг-раў яшчэ да сьледзтва і суду, а гэты чарвяк яе прайграў, прайграў канчат-кова. Але пакідаць Івана нельга, трэба яму дапамагаць, калі што, падумаў “першы”, бяручыся за бутэльку.
Аб тым, што загінуў зьбіты машынаю іхні старшына звыштэрміновай службы, у ракетным палку стала вядома яшчэ ў нядзелю ранкам. Афіцэру асобага аддзелу, які прадстаўляў службу вайсковай контрвыведкі, паве-дамілі аб здарэньні адразу.
Яго вельмі занепакоіла тое, што міліцыяй не была выяўленая машына, што зьбіла Аляксея. Гэтая акалічнасьць уздымала пытаньні і вэрсіі, якія трэба было правяраць. Хоць загінулы ня быў носьбітам вялікіх сакрэтаў, не валодаў той інфармацыяй, якой валодала некалькі афіцэраў у палку, але ён служыў у сакрэтнай часьці, а гэта ўжо само па сабе патрабавала правесьці дасканалую праверку. Таму маёр дзяржаўнай бясьпекі Бірукоў у панядзе-лак да пачатку працы быў ужо ў сьледчага Зэльвенскай пракуратуры.
Яшчэ ўчора маёр праверыў усё, што было зьвязана з сакрэтнасьцю на службе Аляксея. Там быў поўны парадак: як у матэрыяльнай частцы, так і ў дакумэнтах. Але гэта яшчэ ні пра што не гаварыла. Паводле галоўнай вэрсіі, магчыма, быў зьдзейсьнены захоп Аляксея з мэтаю атрыманьня сак-рэтнай інфармацыі, а потым ён быў забіты. У гэтую вэрсію Бірукоў ня ве-рыў. Яна нарадзілася ў галаве ягонага кіраўніка, што сядзеў аж у Смален-ску. Правяраць даводзілася Бірукову, таму ён і зьявіўся да сьледчага, каб даведацца пра тое, што ўжо вядома па гэтай справе.
Сьледчы і маёр зайшлі да пракурора раёну, і той, выслухаўшы іх, рас-парадзіўся прадаставіць усе паперы, якія меліся ў сьледчага адносна гэтай справы, асабісту. Папераў, як вядома, было няшмат. Міліцыя яшчэ не знайшла машыну і пакуль ніякай надзеі на гэта ня мела.
Сьледчы ўжо напісаў пастанаўленьне аб правядзеньні судова-мэдыцы-нскай экспэртызы. У Зэльве свайго судмэдэкспэрта не было. Калі такая патрэба ўзьнікала, экспэртызу праводзіў экспэрт з Ваўкавыску, што праца-ваў на некалькі раёнаў. Сёньня таксама сьледчы патэлефанаваў да яго і папрасіў прыехаць як мага хутчэй, саслаўшыся, што вынікам цікавяцца вайсковыя інстанцыі. Экспэрт паабяцаў праз гадзіну быць. Ён меў службо-вую машыну.
Каля дзясятай гадзіны пад’ехаў экспэрт. Сьледчы з маёрам ужо чакалі яго каля моргу раённага шпіталю.