Жанчына ніяк не магла прачнуцца, таму нічога не разумела. Нават за-дала недарэчнае ў такім выпадку пытаньне: “А хто гэта гаворыць?” Толькі пасьля таго, як да яе канчаткова дайшло, што трэба зьверыць код з тым, які пачула, яна адразу прачнулася, папрасіла прабачэньня і запытала нумар тэлефона, зь якім належыць зьвязаць. Іван назваў хатні тэлефон Данілава, якому сказаў, што на пачатку чацьвёртай гадзіны “квартэт” вяртаўся з га-строляў, кіравала першая скрыпка, недалёка ад вёскі Хоўстава быў зьбіты чалавек, рэшту скажа толькі асабіста пры сустрэчы. У адказ учуў, што трэ-ба быць дома, яму пазвоняць і вызначаць час і месца спатканьня. Тым часам вёска ўжо абудзілася. Хоць было сьвята, усё роўна вяс-коўцы падымаліся рана. Зьвестка пра гібель Аляксея дасягнула вушэй кож-нага, хто толькі выйшаў з хаты. Аляксея добра ведалі, паважалі і цяпер шкадавалі яго. Спачувалі Веры, Васілю, а найбольш Ані. Трэба ж такому здарыцца з родным дзядзькам у час вясельля. Старыя жанчыны, хрысьцячыся, казалі, што ня будзе добрага жыцьця Ані ў замужжы. Іншыя з гэтым не згаджаліся і казалі, што некалі лічылася, як пад час вясельля ў вёсцы нябожчык, то сям’я будзе моцнай і шчасьлівай. Трэція - што адно другога не датычыць. Але ўсе былі ўстрывожаныя гэтым няшчасьцем. Асабліва людзі абураліся тым, што шафёр уцёк зь месца зда-рэньня, не дапамог зьбітаму ім чалавеку. Мужчыны зьбіраліся кучкамі каля чыіх-небудзь варот і выказвалі свае меркаваньні: чыя і адкуль магла быць гэтая машына, што шафёр быў п’яны, таму і ўцёк. Усе сыходзіліся на тым, што як адразу міліцыя ня знойдзе гэ-тую машыну, то потым ужо знайсьці яе будзе немагчыма. Узьнікла пытаньне: што рабіць зь вясельлем. Так усё добра ішло, і вось такое здарылася. Пэўна, што ні пра танцы, ні пра песьні ня можа быць на-ват думкі, але ж вясельле трэба неяк завяршыць тут, у вёсцы. Пра тое, што трэба прадоўжыць вечарам у Слоніме, ніхто цяпер ужо ня думаў. Бяда бядою, а жыцьцё патрабуе свайго. Гасьцей трэба было накарміць. У прызначаны час пасадзілі іх за стол. Усе яны таксама перажывалі і спа-чувалі гаспадарам і маладым. Вясельле ператварылася ў памінкі. Музыкі згарнулі свае інструмэнты, атрымалі плату і пайшлі на дарогу, каб дабрац-ца дамоў. 142 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась Сват са свахаю ціхенька арганізавалі ўручэньне маладым падарункаў. Васіль і Вера ўсё зьвярталіся да гасьцей, запрашаючы тых выпіваць і закус-ваць, казалі, што нічога ўжо ня зробіш, не падымеш Аляксея, нават прасілі прабачыць іх, што гэтак атрымалася, нібы яны былі ў чым-небудзь вінава-тыя. Людзям ужо не пілося і ня елася. На гэтым вясельле скончылася, і госьці адбылі ў Слонім тым жа аўтобусам, што і прыехалі. Выйшаўшы з машыны, “першы” запрасіў усіх зайсьці да яго. Жонка ўжо прывыкла, што мужыка часта ноччу не бывае дома, ужо не пыталася, дзе і што ён робіць. Але такое было ўпершыню, каб ён раніцою вярнуўся да-моў у суправаджэньні цэлай кампаніі. Яна ўстала, запытала, ці трэба што паставіць на стол. Мужык адмахнуўся ад яе і адправіў спаць далей, а сам павёў гасьцей у свой пакой, ці, як ён называў, кабінэт. Жонка спачувала мужу. Цяжка быць першаю асобаю ў раёне. Нават цяпер, раніцай, ня могуць разыйсьціся. Усё абмяркоўваюць свае партый-ныя і гаспадарчыя справы. А як жа па-іншаму? За ўсё галава баліць, да ўся-го ёсьць справа. Зусім пра сябе, пра сваё здароўе ня дбае, усяго сябе аддае працы, усё для людзей стараецца. Вось ён, сапраўдны камуніст-ленінец! Трэба пагаварыць, няхай беражэ сябе. 3 гэтаю думкаю і заснула. “Першы” дастаў з шафы бутэльку каньяку і бутэльку гарэлкі. 3 кухні, зь лядоўкі, якіх там было дзьве, прынёс розную халодную закуску, лімоны і бутэльку шампанскага. Ен меў звычай завяршаць вьшіўку шампанскім. На ягоным лексыконе гэта называлася “зашліфаваць”. Ён і сёньня ня здра-дзіў сваёй прывычцы. Гледзячы на гэта, трое пераглянуліся: “Во дзе сіла ду-ху, во дзе жалезны характар, можна толькі пазайздросьціць”. “Першы” разьліў каньяк, сабе наліў гарэлкі. Усе чацьвёра моўчкі выпілі, узялі па дольцы лімона. “Першы” паклаў сабе асятрыны і стаў есьці. Ніхто з траіх ня ведаў, што будзе далей, але ня вельмі гэтым перай-маліся. “Першы” паклікаў, дык няхай і кажа, што ад іх патрабуецца. На тое ён і ёсьць “першы”. Для іх нічога не зьмянілася, ён заставаўся іхнім пар-тыйным сакратаром, і партыйная дысцыпліна была вышэй за ўсё. “Першы”, скончыўшы есьці, загаварыў: ’’Чорт яго вынес на дарогу, пад машыну. Што я павінен быў рабіць? Пакінуць яго жывым, каб ён, крый бо-жа, потым апазнаў машыну, даў паказаньні?” Бога ён згадаў выпадкова, і ад гэтага стала ўсім неяк няёмка. “Першы” працягваў гаварыць, і голас ягоны станавіўся такім, нібы ён выступае ў райкаме на якім-небудзь паседжаньні. Гэта быў прамоўца, лідэр, салдат партыі, як ён любіў сябе называць, чалавек, упэўнены ў сабе, бо за ім стаяла партыя. Значыць так, няма чалавека - няма і праблемы, нечакана падвёў вынік “першы”. Вы там не былі і нічога ня ведаеце, і наогул, забудзьце пра гэта. Так будзе лепш. Усе трое дружна заківалі галовамі на знак згоды. Іх вельмі абрадаваў гэтакі канец. Нічога ня ведаем, і на гэтым усё для іх канчалася, нават не па-чаўшыся. “Першы” ведае, што кажа. Ці мала людзей гіне на дарогах? Ад-ным болей, адным меней. Усім траім неяк адразу палягчэла, хацелася штосьці добрае сказаць “першаму”, запэўніць яго ў сваёй шчырасьці і адданасьці, сказаць, што яны на ягоным баку і пойдуць зь ім да канца, што ня можна дазволіць, каб з-за БЕЛАРУС 2011 143 СКІБА Міхась нейкага там вайсковага старшыны ўпала цень на партыю. Партыя павінна быць чыстаю! Выпілі па другой, а потым і па трэцяй. “Зашліфавалі” шампанскім і, як ні ў чым не бывала, разыйшліся. Задачы ясныя, мэты ўстаноўленыя - за справу, таварышы, як часта казала першая асоба ўсяго сацыялістычнага лягеру таго часу. “Першы” прачнуўся апаўдні. Прыняўшы ванну, папалуднаваўшы, пайшоў у райкам. Ён заўсёды ў нядзелю хадзіў у райкам. Любіў прайсьціся па вуліцах Зэльвы, калі на гэтых вуліцах было людна. Людзі яму саступалі дарогу, ветліва віталіся зь ім. Як жа магло быть інакш - ішоў “першы”. Адзіны ўладар усяго раёну. Безь ягонага адабрэньня нічога ў раёне не ра-шалася і не адбывалася. Ён мог любога чалавека ўзьняць і апусьціць. Пар-тыя вырашала галоўнае пытаньне - кадравае. Вось дзе яе сіла! У кадрах! Кадры рашаюць усё! “Першы” ўзяў ключ ад гаража і зайшоў. Агледзеўшы машыну, прый-шоў да высновы, што Іван сам зможа выправіць пашкоджаньні. Сьледу ня будзе. Няхай пройдзе трохі часу, няхай пастаіць, каб не прыцягваць увагу. Трэба зь ім пагаварыць. Можа, нават цяпер. На званок ніхто ў Іванавай хаце не адазваўся. Усё ж нядзеля, падумаў “першы”, недзе пайшоў. У Івану ён быў упэўнены. Іван умеў маўчаць. У гэты час Іван на сваім матацыкле заехаў у лес, што за вёскаю Пасу-тычы, куды хвілінаю раней прыехаў Данілаў. Паведаміўшы апошняму ўсё па парадку, папярэдзіў таго, што ў панядзелак ён падасьць заяву аб зваль-неньні з працы. Данілаў параіў яму гэтага не рабіць. Яму Іван быў патрэб-ны ў той якасьці, у якой знаходзіўся. Данілаў угаварыў Івана не звальняц-ца і паводзіць сябе, нібы нічога ня здарылася. Няхай “першы” сам дакладае аб сваім учынку. На гэтым і парашылі. Пры разьвітаньні Данілаў сказаў, што “першы” хутка стане апошнім. Прыйдзе другі чалавек на ягонае месца, а партыі ён ужо будзе непатрэбны пасьля таго, што сатварыў. Будзе сьледзтва і суд. Данілаў верыў у партыю, як у самаго сябе, а магчыма, нават і болей. Лічыў, што партыя пасьля асуджэньня культу асобы Сталіна ачысьцілася. Выключэньні бываюць, яны непазьбежныя. Вось гэтакім выключэньнем ён лічыў Бардакова. Зарваўся чалавек, вельмі многа на сябе ўзяў. Партыя па-збавіцца ад яго, і далейшы ягоны лёс нікога ўжо ня будзе цікавіць. Атрымае тое, што заслужыў. Пойдзе на “зону”. Калі Іван вярнуўся дамоў, то на стале на кухні ўбачыў аркуш паперы, дзе жончынаю рукою было напісана, што телефанаваў “першы” і чакае яго. Іван пайшоў у райкам. Ён разумеў, што сёньня ўжо нікуды не паедзе. Будзе размова з “першым”. Чаго той хоча? Каб я маўчаў? Дык я і так буду маўчаць. Іван ужо астыў, прайшла ягоная рашучасьць звальняцца, а на яе месцы зьявілася нейкая трывога, нават страх ад невядомасьці. Хто ведае, што яны там вырашылі гэтыя чацьвёра ў “першага” раніцою. Можа, ужо згаварыліся, як спрытней мяне зрабіць вінаватым, думаў ён, ідучы. Сваіх зьядаюць, нібы тыя людаеды. Варта іхняму ж таварышу па партыі выказаць сваю думку, якая адрозьніваецца ад іхняй, і яму канец. А хто ёсьць для іх я? Слуга ды толькі, хоць таксама з партыйным білетам. Прападзі ўсё пропа-дам. Потым усё роўна звольнюся, працягваў разважаць сам з сабою Іван. 144 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась “Першы” быў у сваім кабінэце. Івану ня раз даводзілася бываць тут ра-ней. “Першы” даваў яму розныя заданьні непасрэдна сам. Галоўным чынам гэтыя заданьні датычыліся куды-небудзь паехаць, што-небудзь забраць і ад-везьці “першаму” дамоў. Напрыклад, са складу райспажыўсаюзу. У калга-сы ён ня езьдзіў. Старшыні везьлі яму ўсё самыя і лічылі гэ'та вялікім гона-рам. Іван ведаў, што дзьве лядоўкі на кухні ў катэджы шэфа ніколі пустымі не бываюць. А вось з райспажыўсаюзу ўсё дастаўлялася празь яго. Ды ў якіх колькасьцях, у якім асартымэнце! Іван толькі дзіву даваўся. Ен далёка не заўсёды ведаў, як гэтыя далікатэсы называюцца, і як і з чым іх трэба есьці. А якія каньякі, віны і гарэлкі! Івану вельмі падабаліся некаторыя бу-тэлькі. Надта ж ужо прыгожыя і фігурыстыя. Часам шэф Івану казаў: “Ты і сябе ня крыўдзі, бяры, што табе прыглянецца”. Іван любіў селядцы, вэн-джанае сала, а прысмакі - гэта не для яго. Некалькі разоў і для Івана па-клалі асобна селядцоў, сала венгерскага і цукерак дзецям і жонцы. На-пэўна, так загадаў шэф. Яму аднойчы давялося, самому ня хочучы, пачуць размову паміж стар-шынём райспажыўсаюзу і загадчыцаю складам. Ён прыехаў на склад і ціха ўвайшоў. Загадчыца са сваёй канторкі па тэлефоне размаўляла, як ён зра-зумеў, з старшынём. Яна скардзілася, што вымушаная дарма даваць на вялікія сумы грошай розныя тавары, робячы ў сябе на складзе недастачу, плакала. “Першы” падаў Івану руку і сказаў: “Сядай”, - паказаўшы на мяккае крэсла каля століка для часапісаў у куце кабінэту. Іван ведаў, што далёка ня кожнага гаспадар запрашае сесьці там. У такім разе яму самому да-водзілася сядаць за той жа часапісны столік. Гэта нібы ўраўноўвала яго з тым, хто сядзеў насупраць. Гэты маленькі столік не аддзяляў яго ад госьця, а наадварот, збліжаў, настройваў размову на даверлівы, не службовы тон. Гэта быў адзін зь ягоных псыхалягічных спосабаў узьдзеяньня на чалавека - паказаць сябе такім простым, выклікаць прыхільнасьць да сябе. Гэта ўсё ведаў Іван.