Танцавалі таксама розныя танцы. Гэта былі полька, кракавяк, вальсы, беларуская лявоніха і танга. Танга выконвалася чамусьці ня ў хуткім тэм-пе, а павольна. Танга не любілі. Больш і часьцей даводзілася музыкам вы-конваць замовы на польку ці іншыя хуткія мэлёдыі. Быў на вясельлі і брат Веры, што таксама служыў у войску на звыш-тэрміновай службе, меў званьне старшыны і быў загадчыкам нейкага важ-нага і сакрэтнага склада. Так ён казаў. Васіль ставіўся да швагра добра і ніколі ўслых не выказваў свае сумнівы, што ня можа чалавек зь няпоўнаю сярэдняю адукацыяй займаць такі важны пост. Няхай пахваліцца, думаў Васіль. Адно было, без усякага сумненьня, праўдай - швагер служыў у ракет-ным палку, які дыслякаваўся ў лесе пад назваю “Воўчыя Норы”, недалёка ад вёскі Акунінава Слонімскага раёну. Вось і сёньня Аляксей, так звалі Анінага дзядзьку па маці, папярэдзіў: заўтра пад ранак пайду на станцыю Зэльва, каб цягніком даехаць да Слоніма. Яму трэба заўтра быць на службе. Прыехаў на вясельле Аляксей адзін, бяз жонкі, што вось-вось чакала трэцяе дзіця. Прывёз маладым падарунак і адразу ўручыў, тлумачачы, што заўтра яго ўжо ня будзе. Службу сваю Аляксей цаніў і трымаўся яе. Са сваімі абавязкамі ён спраўляўся добра. У мінулым годзе ў вячэрняй школе ён даволі пасьпяхова БЕЛАРУС 2011 129 СКІБА Міхась вытрымаў іспыты за сярэднюю адукацыю, аб чым не казаў ні сястры, ні швагру, саромеючыся прызнацца, што быў вымушаны на чацьвёртым дзя-сятку жыцьця ўзяцца за падручнікі і сесьці за школьную парту. Вось калі ён скончыць Жыровіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум і атрымае дыплём мэха-ніка, тады іншая справа. Ён абавязкова прымацуе да мундуру значок аб на-быцьці ім сярэдняй спэцыяльнай тэхнічнай адукацыі. Вучыцца Аляксею заставалася яшчэ амаль паўтара года, а жыць - некалькі гадзін. Ён стараўся і служыць, і вучыцца, бо добра ведаў: грошы, паёк, адзень-не і абутак, кватэру ў Слоніме мае толькі дзякуючы службе. Нават заяву аб уступленьні ў КПСС напісаў, кіруючыся не сваімі ідэйнымі поглядамі, а та-му, што пабаяўся адмовіць сакратару парткаму палка на прапанову стаць камуністам. Ён ужо ня раз лавіў сябе на думцы, што ад партыі людзям, гра-мадзтву наогул няма ніякай карысьці, калі не наадварот. Аб гэтых думках ня ведаў ніхто, нават ягоная жонка Зіна. Толькі аднойчы, седзячы з Васілём за бутэлькаю гарэлкі на нейкае сьвята і разважаючы аб пераменах у СССР пасьля сьмерці Сталіна, ён даверліва сказаў, што Хрушчоў ніякіх бачных рэформаў у гаспадарцы не зрабіў, што дыктат партыі да дабра не давядзе, што селянін павінен мець права ўласнасьці на зямлю, а калгас павінен быць для кожнага справаю добраахвотнаю. Гэтыя думкі былі не ягоныя. Раней пра гэта ён ня думаў, а выпадкова пачуў нядаўна з размовы двух сваіх спадарожнікаў у цягніку. Мужчыны былі даволі адукаванымі людзьмі. Гэтыя словы яму спадабаліся, і ён іх за-помніў. Але Аляксей добра ўмеў хаваць свае думкі. У яго было два “я” - ад-но службова-афіцыйнае, другое - ягонае роднае. Ён здагадваўся, што гэтак жывуць амаль усе ягоныя знаёмыя, што займаюць якія-небудзь пасады і ма-юць трохі вышэйшае становішча. За ўсё трэба плаціць. Ніякая балбатня па радыё ці на палітычных занятках аб свабодзе слова ў СССР, свабодзе асо-бы і правах чалавека не ўспрымаліся Аляксеем усур’ёз. Але ён аб гэтым маўчаў, думаў пра сябе: якая свабода, калі чалавек ня можа паехаць нават у Польшчу да сваякоў. Проста ўзяць купіць квіток і паехаць. He, так не бы-ло. Даводзілася людзям да году чакаць дазволу і не заўсёды можна было яго атрымаць. Аляксей зрабіў для сябе выснову: пакуль галоўнаю мэтаю будзе пабудова камунізму ва ўсім сьвеце, датуль і будзе супрацьстаяньне двух частак чалавецтва, будзе усё ў краіне ісьці на ўзбраеньне за кошт дабрабы-ту людзей. Гэта дзяржаўная палітыка, а супраць яе нічога ня можна ска-заць. Думай, разважай, але маўчы. Аляксей добра разумеў і другое. Беларусь знаходзіцца ў страшэнным становішчы з той прычыны, што яе тэрыторыя проста нашпігаваная вой-скамі: ракетамі, авіяцыяй, танкамі і сродкамі сувязі. Ня дай Бог чаго, пер-шы ўдар будзе нанесены па іх. Ад Беларусі нічога не застанецца. Зноў за-крыюцца маскоўскія заправілы Беларусьсю, як гэта было ў мінулай вайне. Ён добра памятаў пачатак вайны і ведаў, што ніхто зь мясцовых людзей не зьбіраўся ісьці падрываць нямецкія цягнікі ці страляць у нямецкіх салдат. Людзі прыглядаліся да немцаў і параўноўвалі іх зь першымі Саветамі, ча-калі, што будзе далей. Многія дапамагалі выратавацца габэям, хавалі іх. Дапамагалі і чырвонаармейцам, што трапілі ў акружэньне. I гэта рабілася зусім не таму, што беларусы, асабліва заходнія, былі прыхільнікамі савец-кае ўлады, а па сваёй хрысьціянскай дабрыні, чалавекалюбству. Гэта ўжо 130 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась пасьля вайны пісалі, што беларусы, усе як адзін, усталі на барацьбу з вора-гам. Хлусьня! Аляксей у такія размовы ня ўмешваўся, пазьбягаў іх. Яму часам рабілася страшна, бо ён добра ведаў зьнішчальную сілу су-часнай зброі. А тут яшчэ абвастраецца карыбскі крызыс. Аляксею хацела-ся забраць усіх родных і блізкіх яму людзей і куды-небудзь уцячы, схавац-ца. Але аб гэтым ён мог размаўляць толькі са сваім шваграм Васілём. Пасьля трэцяй гадзіны ночы Аляксей сабраўся ісьці на станцыю. Ся-стра паклала яму ў торбу гасьцінцы для дзяцей і Зіны. Вера не хвалявалася за брата, бо ведала, што ён чалавек сур’ёзны, тым болей, амаль не выпіваў. Да станцыі праз Барадзічы было ня болей за чатыры кілямэтры. Гэта гадзіна нясьпешнай хады. Аляксей у дарогу заўсёды апранаў вайсковую вопратку. Так лягчэй было сесьці на папутку. Сёньня ён таксама быў у вайсковай форме. Форму насіць ён любіў. Яму нават падабалася насіць боты, чаго некаторыя вай-скоўцы не цярпелі, асабліва ўлетку. Вясельле сьціхала, каб, набраўшыся за астатак ночы і раніцу сілы, зноў адрадзіцца заўтра, а правільней кажучы, ужо сёньня. Мясцовыя госьці бралі прыежджых да сябе начаваць. Дружкі павінны былі ўладкаваць на начлег сваіх дружбантаў у сваіх хатах. Аляксей дайшоў да шашы Ваўкавыск-Слонім хвілін за дзесяць. Ен ужо выйшаў на яе, каб рушыць далей у бок Барадзічаў. Ранак яшчэ не надый-шоў, але Аляксей ведаў, што пакуль ён зойдзе на станцыю, ужо амаль разьвіднее. А пакуль была ноч. Ен убачыў, што з боку Ваўкавыска палас-нулі неба праменьні сьвятла. Гэта была аўтамашына. Вось тут Аляксей спыніўся, падумаў, што добра было б сесьці на гэты самаход і празь якую гадзіну быць ужо ў Слоніме. Там ён выйдзе перад мастамі праз Шчару і за пяць хвілін будзе дома. 3 гэтымі думкамі ён вярнуўся на край асфальту і стаў чакаць. Чакаць доўга не давялося. Машына ўжо наблізілася да таго месца, дзе праз рэчку Кіпятку будаваўся новы мост. Там быў аб’езд. Аляк-сей зьвярнуў яшчэ ўвагу на тое, што аб’яжджала машына будоўлю маста на даволі вялікай хуткасьці. Ці ня п’яны? Але вельмі хацелася сесьці ў гэ-тую машыну і за гадзіну быць дома. Пару гадзін яшчэ паспаў бы перад службаю. Машына мінула мост, выехала на шашу і стала набіраць хуткасьць. Аляксей занепакоіўся. Праедзе, не заўважыць чаго добрага. Ён, узьняўшы ўгору правую руку, стаў падавацца ўперад, на праезную частку дарогі. Ма-шына набліжалася, Аляксей ужо разумеў, што нічога не атрымаецца з гэ-тай машынай, што яна праедзе ня стаўшы. Але раптам машына ўзяла ўпра-ва, туды дзе стаяў Аляксей. Ен не пасьпеў нават на гэта адрэагаваць, як правая пярэдняя частка машыны стукнула яго у левы бок. Аляксея рас-круціла ад удару і кінула на абочыну, на пясок. Пяску там было шмат, бо за дваццаць мэтраў быў выезд зь пясчанага кар’еру. Самазвалы гублялі пясок. Паступова яго назьбіралася на абочынах шашы ў абодвух напрамках ад вы-езду. Машына, праехаўшы, спынілася. Зь яе выйшаў чалавек і накіраваўся да ляжачага Аляксея, якому моцна балела левая нага і сьцягно. Устаць ён ня мог і нават не спрабаваў. Але ён быў жывы і ў прытомнасьці. Аляксей ба-чыў чалавека, што набліжаўся, бо недалёка, каля аўтобуснага прыпынку, БЕЛАРУС 2011 131 СКІБА Міхась на слупе была электрычная лямпачка. Чалавек падыйшоў, і ў той жа мо-мант нешта цяжкае і цьвёрдае апусьцілася зь сілаю на галаву Аляксея. Гэ-так паўтарылася яшчэ два разы, але Аляксей гэтага ўжо не адчуваў. Пер-шы ўдар імгненна пазбавіў яго жыцьця. Вартаўнік драмаў у будцы каля будоўлі маста, чуў, як праехала машы-на. Па гуку матора ён зразумеў, што гэта легкавік, хутчэй за ўсё, “Волга”. Потым ён чуў нейкі глухі ўдар на скрыжаваньні дарог, чуў, што машына спынілася, але хутка паехала зноў. Невялікая адлегласьць, начная цішыня далі магчымасьць яму усё гэта добра пачуць. Ён чуў, але ня бачыў, і таму ня ведаў, што там здарылася. Вартаўнік быў біты жыцьцём чалавек, вопытны. Ён мог з упэўненась-цю сказаць, хто праехаў на “Волзе”. Сну ўжо не было. Стала сьвятлець не-ба над узгоркам, за якім хавалася вёска Коньня. Пачуўся стук колаў цяг-ніка, што з боку Ваўкавыска падыходзіў да прыпынка Лябяды. Шаша пус-тавала, бо была нядзеля ды яшчэ і Сёмуха. I тут ён зьвярнуў увагу на тое, што на белым пяску на абочыне шашы за скрыжаваньнем нешта цямнее. Ён пайшоў туды. Па меры набліжэньня ён ішоў усё хутчэй, бо перад ім вы-рысоўвалася постаць ляжачага чалавека. Гэтага чалавека ён пазнаў, бо бачыў яго ўчора пад вечар на вясельлі. Сам на вясельле не хадзіў, але, праходзячы па вуліцы, заўважыў на Васілё-вым надворку ягонага швагра, які выдзяляўся сярод іншых, бо быў апрану-ты па-вайсковаму. Агледзеўшы месца вакол ляжачага Аляксея, вартаўнік прыкмеціў ка-валкі шкла на краі шашы і абочыне. Шкла было няшмат. Ён падумаў, што шкло з выбітае правае фары. Вартаўніка клікалі дзедам Езікам, а ягоныя аднагодкі ці блізкія да яго ўзросту людзі часам называлі Ёзубам. Ён ня меў у вёсцы мянушкі, як іншыя, таму што Ёзуб у вёсцы быў толькі адзін ён. Быў Ёзуб, мяркуючы па сёньняшнім часе, чалавекам яшчэ не старым. Сапраўдныя месяц і дзень на-раджэньня ён ня ведаў. Маці казала, што нарадзіўся ён у пачатку зімы. Бы-ло холадна і ўжо ляжаў сьнег. Запісалі потым, што нарадзіўся першага студзеня. А вось з годам нараджэньня было гэтак. Маці добра ведала, што Ёзіку ўжо споўнілася шэсьць гадоў, калі пачалася Першая сусьветная вай-на. Такім чынам, годам. ягонага нараджэньня быў 1908 год. Пачатак той першай, вялікай вайны Ёзік і сам добра памятаў. Было доўгае падарожжа ў бежанства па чыгунцы ў Самарскую губэрню, аж за вялікую расейскую ра-ку Волгу.