У другой палове сямідзясятых гадоў была закончаная пашпартызацыя насельніцтва Беларусі. Але і пасьля гэтага, каб пакінуць калгас, патрэбна была даведка, што чалавеку даюць “вольную”, што ён адпушчаны і ня ёсьць калгасьнікам. Калі чалавек, што меў пашпарт, уладкоўваўся дзе-небудзь на працу не паведаміўшы, што раней працаваў у калгасе, то па пратэсту пра-куратуры яго звальнялі з працы ў абавязковым парадку, з адпаведным запісам у працоўнай кніжцы. Колькі лёсаў, колькі жыцьцяў склаліся ня так, як маглі б! Дык вось, увайшоўшы ў хату, маці Жэні нічога лепшага не прыдумала, як прасіць Аню ў другі прыезд дамоў прывезьці ёй лекаў “ад галавы”. На-звы лекаў яна ня ведала. Гаворачы пра іх, сама яна лыпала вачыма з адна-го мужчыны на другога, ловячы кожнае слова. Тут умяшалася Вера, сказа-ла, што Аня сёньня ня едзе ў горад і можна будзе аб леках паразмаўляць іншым разам. Да стала суседку, як гэта прынята, гаспадары не запрасілі, хоць стол ужо быў накрыты. Так нічога канкрэтна не даведаўшыся, пайшла яна з хаты. Тут жа да яе далучыліся некалькі суседзкіх жанчын, распытва-ючы, што там дзеецца. А тая з таямнічым выглядам апавядала, больш вы-думляючы. Тым часам госьці ўжо сядзелі за сталом, і цякла размова. Дамовіліся, што маладыя замальдуюць шлюб у ЗАГСе ў Слоніме, а вясельле будуць гу-ляць тут, у бацькоўскай хаце. Вера, вінавата паглядаючы то на дачку, то на будучага зяця, то на Тамару, нібы шукаючы ў той падтрымкі, пачала гавор-ку, што добра было б адначасова з ЗАГСам узяць шлюб у царкве. Яна разу-мела, што з царкоўным шлюбам будуць праблемы, таму тут жа паправіла-ся, што можна прывезьці бацюшку дамоў, і ён іх хуценька павянчае. Казала так Вера, а ў самой было крыўдна на душы, сорамна за тое, што яе дачка ня мае права, як усялякі вольны чалавек, узяць шлюб адкрыта, не баючыся нікога, у царкве перад алтаром. Васіль хацеў нешта сказаць, але тут пачаў гаварыць Пятро. Сказаў, што яны з Тамараю таксама павянчаліся, уступіўшы ўгаворам яе старых 126 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась бацькоў, што дзяцей таксама хрысьцілі, але гэта рабілася вельмі патаемна, у іншай мясцовасьці, і што не да ўсякага бацюшкі можна зьвярнуцца з та-кою просьбаю. Пройдзе некаторы час, Мікалай пойдзе ў адпачынак, і тады гэта можна будзе ажыцьцявіць, што ён ведае такога бацюшку. На гэта Ве-ра пачала прычытаць, як гэта можна бяз шлюбу, бяз Божага дабраславень-ня, легчы з мужчынам у пасьцель, што можа зачацца дзіця ня ў шлюбе, а гэ-та вялікі грэх. Гаварылася гэта для парадку. Усе разумелі, што шлюб у царкве браць нельга. Тут Васіль спыніў сваю жонку, кажучы, што Пятро Іванавіч правільна мяркуе. Сьпяшацца са шлюбам ня трэба, калі гэта можа адмоўна адбіцца на далейшай службе Мікалая і працы іхняй Ані. Вера адразу згадзілася. На тым і парашылі. Размова пайшла ўжо аб іншым. Канчаткова быў прызначаны тэрмін вясельля на Сёмуху, удакладнялася, колькі будзе гасьцей з боку жаніха і іншыя пытаньні. Цяпер можна сказаць суседзям, запрасіць Аніных сябро-вак на вясельле на ролю дружак. 3 гэтым праблемаў не было. Кожная вяс-ковая дзяўчына жадала пагуляць на вясельлі, бачачы ў гэтым для сябе маг-чымасьць пазнаёміцца з хлопцам ды выйсьці замуж. Васіль, ужо трохі падпіўшы, падаўся ў каморку за бутэлькаю сама-гонкі. Яму вельмі хацелася пачуць добры водгук аб ягоным прадукце. Ён прапанаваў адведаць сваёй, хатняга вырабу, хлебнай ды яшчэ падвойнага перагону. Гарэлка сапраўды была чыстая, не сівуха, і шмат мацнейшая за гарэлку з крамы. Мужчыны прадукт адобрылі, і Васіль гэта ўспрыняў як згоду на тое, каб на вясельлі была самагонка. Гэта вырашала ягоную гра-шовую праблему. Выгнаць гарэлку цяжкасьцяў не было. Жытнюю муку ён меў, дрожджы ў горадзе дабудзе Аня. У вясковую краму дрожджы не за-возілі. Мабыць, каб вяскоўцы ня гналі самагонкі. У той час некаторыя людзі, што мелі магчымасьць купіць дрожджы, насілі іх па вёсках і ўпотай прадавалі, вядома, у шмат разоў даражэй, або мянялі іх на яйкі, сала, мас-ла і гэтак далей. Да Сёмухі час прабег хутка. Здаецца, усё зрабілі як у людзей. Ня буд-зе Ані сорамна за сваіх бацькоў - падводзілі такі вынік Васіль і Вера. Заўтра ўжо трэба зраньня быць у Слоніме, накрыць стол перад ад’ездам у ЗАГС. Так павінна быць. Усе так робяць. Іхняя Аня ня горшая за іншых. Трэба, каб усё было як у людзей, нібы запаведзь, паўтаралі Васіль і Вера. Усё імі рабілася шчыра, ад усяго сэрца. Яны ня мелі шмат чаго, што ім было патрэбна, але яны былі людзьмі працы, гонару і стараліся, як толькі маглі. Ад прапанаваных Мікалаем грошай адмовіліся, гаворачы, што паса-гу за дачкою яны даць ня могуць, а вось вясельле зробяць самі. Заключэньне шлюбу ў ЗАГСе шмат часу не заняло. Пасьля афіцыйнай часткі працэдуры загучэў марш Мэндэльсона, пачулася хлопаньне коркаў шампанскага і уручана пасьведчаньне аб заключэньні шлюбу. На гэтым усё сканчалася. Веры зрабілася прыкра на душьі, што усё гэтак хутка скончы-лася, і яе Аня ўжо не яе, а мужняя жонка. Ей хацелася, каб рытуал шлюбу быў даўжэйшым, больш урачыстым. Ей падабаўся царкоўны шлюб-вян-чаньне. Там гучалі сур’ёзныя, якздавалася Веры, словы аб вернасьці мужа і жонкі, аб змацаваньні шлюбнага саюзу царквою. Але нічога ня зробіш, су-пакойвала сябе Вера, трэба мірыцца з тым, што ёсьць. Трэба! Але ўсё роўна БЕЛАРУС 2011 127 СКІБА Міхась Вера не разумела, каму трэба адрываць людзей ад шматвяковай традыцыі. Партыі, дзяржаве? Навошта? Вера гэтага проста не разумела, як не разу-мела большасьць беларусаў. Яна ад некага чула, што ў суседняй Польшчы камуністы ходзяць у касьцёл, і гэта нікога не зьдзіўляе. Гэта Вера лічыла правільным. Няўжо камуністы ў СССР так моцна раўнуюць людзей да Бога? Тады атрымоўваецца, што не па-боску яны сябе поводзяць, адбіваючы людзей ад царквы, разважала Вера. I ад гэтых разважаньняў у душу закрадаўся нейкі неспакой. Сват з боку маладога заклікаў усіх, хто едзе ў вёску, сядаць у аўтобус. Тым, хто застаецца на месцы, у Слоніме, сват параіў добра спаткаць мала-дых у нядзелю пад вечар каля афіцэрскага кафэ “Агеньчык”, дзе будзе вя-сельле працягвацца. Усё ішло добра, але ў душу Веры закрадалася трыво-га, і яна нічога з гэтым не магла зрабіць. Смутнае прадчуваньне нечага ня-добрага не давала ёй спакою. У думках Вера прасіла Бога заступіцца за Аню і яе Мікалая, адвесьці ад іх усякае ліха. У вёску вясельле прыехала а чацьвёртай гадзіне папалудні. Пакінутыя ў хаце сваякі ўсё зрабілі дарэчы. і гасьцей адразу запрасілі да сталоў. Цяпер было ўжо сапраўднае вясельле: дзяўчаты імгненна пазнаёміліся з хлоп-цамі, прычапілі да іхніх пінжакоў штучныя кветкі, як сымбаль прыналеж-насьці да вясельля ў ролі дружбантаў і згоды быць на вясельлі толькі зь імі, дружкамі. Такім чынам моладзь разабралася па парах. Музыкі добра ведалі сваю справу. Адзін іграў на нямецкім акардэоне, другі - на скрыпцы, трэці адбіваў такт на бубне і медных талерках. А яшчэ, паклаўшы ў рот нейкае прыстасаваньне, ён выводзіў такія салаўіныя руля-ды, што нават старыя дзяды адабральна ківалі галовамі і казалі: “Во дае!” і гэта азначала зь іхняга боку вышэйшую пахвалу. Па традыцыі Мікалай павінен быў даваць выкуп за Аню вясковым хлопцам. Гэты выкуп належала пытаць перад тым, як жаніх забіраў нявес-ту ад бацькоў, каб ехаць зь ёю да шлюбу. Тут жа склалася сытуацыя такая, што ў ЗАГС маладыя выбіраліся не з бацькоўскае хаты, а сюды зьявіліся ўжо мужам і жонкаю. Патрабаваць выкуп было ўжо позна. 3 гэтым вяско-выя хлопцы згадзіцца не маглі і прыслалі да жаніха парлямэнцёра. Мікалай гатовы быў даць у якасьці выкупу рублёў сто ў новых грошах, але яго тактыч-на спыніў Васіль, паклікаўшы ў каморку, дзе была ўжо прыгатаваная гарэлка і закуска для гэтае мэты. Перадаўшы хлопцам літраў пяць ці болей гарэлкі і добрую торбу з закускаю, Мікалай канчаткова атрымаў правы на Аню. Вясельле адбывалася ў хаце. Але на надворку, каля плоту, было пастаў-лена некалькі сталоў з гарэлкаю, закускаю і посудам. Усё гэта было накры-та марляю ад мухаў. Кожны чалавек, які ня быў афіцыйна запрошаны на вя-сельле, могзайсьці ўдвор, узяць чарку, пакласьці сабе закусіць. Штолюдзі і рабілі. Выпівалі за здароўе і шчасьце маладых, за Васіля зь Вераю. Якое вясельле бяз танцаў? А ніякага! Таму Васілю давялося вырашыць і гэтую праблему. Ен даўно зьбіраўся заліць бэтонам надворак, але ўсё ня мог на гэта выкраіць грошай. Цяпер ён гэта зрабіў. Для танцаў было месца дастаткова. Было прадугледжана і начное асьвятленьне. Сёмуха будзе заўтра, у нядзелю, а вясельле пачалося ў суботу. Разьлік быў на два дні гуляньня. А ў нядзелю пад вечар маладыя з слонімскімі гась- 128 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась цямі, Васіль зь Вераю, сёй-той з радні і Аніныя сяброўкі, паедуць у Слонім. Сёньня будзе гулянка, віншаваньне маладых. Заўтра госьці зранку яшчэ будуць моцна спаць, а Васіль зь Вераю і сваякамі ўсё ў хаце прыбяруць, вы-мыюць, зьменяць настольніцы, посуд, усё прыгатуюць і гадзіне аб адзінац-цатай зноў пасадзяць гасьцей за сталы. Сват са свахаю мяркуюць заўтра папалудні пачаць урачысты рытуал паднясеньня падарункаў для маладых іх блізкімі і сябрамі, а пасьля гэтага пасьпяваць і паскакаць пад добрую музыку, потым зноў запрасіць гасьцей за сталы, каб выпіць на дарожку, ці, як той казаў, аглаблёвую. А потым му-зыкі сыграюць марш. Так плянавалася ўсё вясельле. Чалавек плянуе, а Бог гэтых плянаў ня чуе. А сёньня сядзіба Аніных бацькоў нагадвала вулей. Усе былі падпітымі, але не было п’яных. Гаспадар з гаспадыняю ўжо некалькі разоў падлівалі і падкладвалі на сталы на надворку. Няхай людзі вып’юць і зьядуць на зда-роўе. Усе свае, аднавяскоўцы - паміж сабою размаўлялі яны. У хаце вясельлем кіравалі сват і сваха. Там ужо некалькі разоў крычалі “Горка!”. Гэта значыла, што госьці адмаўляюцца выпіваць, пакуль жаніх з маладою не асалодзяць гарэлку пацалункам. Ужо быў прасьпяваны не адзін дзясятак песень, некалькі разоў госьці пакідалі свае месцы за сталамі і дружна кідаліся ў скокі на надворку. Сьпявалі розныя песьні: пра Галю, якую казакі забралі з сабою; пра ка-закоў, што ідуць долам-далінаю ды іншыя. Тут гучэлі песьні з рэпэртуару Русланавай і Зыкінай. Былі беларускія, польскія і ўкраінскія песьні. He абыйшлося і без “Кацюшы”. А нехта зацягнуў, а музыканты тут жа пады-гралі, песьню пра Сямёнаўну - бабу хітрую, што любіла Сталіна, а потым Гітлера. Пасьля заканчэньня гэтай песьні сват сказаў, што болей ня трэба ўспамінаць гэтых людзей у сьвяточны для ўсіх дзень, яны ўжо ў мінулым, магчыма, разам, у адным лягеры ў пекле, чым выклікаў дружны рогат.