Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
У “першага”, як некаторыя звалі Бардакова, у той вечар сапсаваўся настрой. Для гэтага была прычына. Настаўніца вясковай школы Чэся, зь якою ён пазнаёміўся, падвёзшы на сваёй машыне, сёньня сказала яму, што цяжарная. Нічога страшнага, супакоіў яе “першы”, партыі падпарадкуецца і мэдыцына. Але ягоныя словы нічога ня значылі для Чэсі. Яна хацела мець дзіця. Чэся не патрабавала разьвесьціся з жонкаю і ажаніцца зь ёй, не ра-зыгрывала ніякіх сцэнаў з гістэрыкай. Наогул, нічога ад яго не хацела, a проста хацела стаць маці. Гэта яна сказала “першаму”, калі яны засталіся ўдвух. Але “першы” хваляваўся, лічачы, што яе сяброўкі таксама ўсё веда-юць. Значыць, кола асобаў, каму стане вядомая гэтая таямніца зь ягонага жыцьця, будзе пашырана. Гэта ж жанчыны, яны хутка ўсё разьнясуць. A можа, ужо разьнесьлі. Цяпер яму здавалася падазроным тое, як зь ім паві-таўся нядаўна ў Горадні, у абкаме партыі, начальнік міжраённага аддзя-леньня КГБ. Аддзяленьне знаходзіцца тут, у Ваўкавыску. Магчыма, да пад-палкоўніка Данілава ўжо дайшлі якія размовы, мала што пры спатканьні вітаецца, раскланьваецца, так думаў “першы”. Ен жа мне нічога ня скажа, а суне “компру” наверх, свайму кіраўніцтву, а гэта значыць, што будзе ве-даць абкам партыі. Гэта не сьмяротна, але і не патрэбна, каб хто ведаў.
Хрушчоў забараніў органам дзяржаўнай бясьпекі праводзіць апэра-тыўную дзейнасьць сярод партыйных работнікаў. Гэта “першы” добра ве-даў. Але можна сабраць інфармацыю і не праводзячы афіцыйна ніякай дзей-насьці. Гэтая кантора зьбіраць яе ўмее. У яе сьценах часта гавораць: “хто валодае інфармацыяй - той валодае сьветам”. У КГБ засталося шмат лю-дзей, якія лічаць партыю вінаватай ва ўсіх цяжкіх грахах. Яны, маўляў, толькі выконвалі волю партыі, праводзілі яе ўнутраную палітыку ў жыцьцё. Адкрыта, зразумела, гэтага ніхто ня скажа, але партыя мае свае вушы і во-чы ўсюды і ведае, што такі настрой існуе. “Першы” меў грахі... не мараль-нага пляну, а крымінальнага. Ён за сваю раённую міліцыю і пракуратуру быў спакойны. Нават каб выкрылася што-небудзь у калгасе ці райсаюзе, то ён ведае, што тут жа і закрыецца. А вось з КГБ складаней. Тут яго ўлада канчалася.
“Першы” добра разумеў, адкуль бяруцца грошы на ўсе магчымыя су-стрэчы і провады кіраўніцтва, падарункі, рэстараны і іншыя гулянкі. 3 касы дзяржаўнай арганізацыі грошы ўзяць было немагчыма, а вось калгасы і райспажыўсаюз былі сапраўды бяздонныя. Ён рабіў выгляд, што нічога ня бачыць, ня ведае, але вакол былі людзі, якія ўсё бачылі і маглі загаварыць. Больш за усіх ён асьцерагаўся Данілава. Hi ён, ні ягоныя супрацоўнікі не карысталіся паслугамі калгасаў і спажыўсаюзу. “Першы” нават зьдзіўляў-ся, няўжо жывуць на адную толькі зарплату. Во дурні!
Да ўсяго не хапала яшчэ, каб Чэся нарадзіла ад яго пазашлюбнае дзіця. Сёньня яна нічога ня хоча, але хто ведае, што ўзбрыдзе ей у галаву заўтра або калі народзіцца дзіця. Самае малое, запатрабуе грошай. I нікуды
БЕЛАРУС 2011
139
СКІБА Міхась
ня дзенесься, ня скажаш, што гэта правакацыя, паклёп на партыю. Ня той час, на этап ня пусьціш.
“Першы” быў недалёка ад праўды. Ветліва-ласкавы Данілаў усё аб ім ведаў. Ня ведаў толькі аб тым, што Чэся цяжарная. Наогул, сардэчныя справы “першага” і ягоных сяброў менш за ўсё Данілава цікавілі б, каб на гэтых гулянках не марнавалі грошы, проста кажучы, украдзеныя ў калга-сах. Данілава і гэта непасрэдна ня тычылася. Ёсьць на тое фінансавыя ор-ганы, міліцыя і пракурор. Але гэтая інфармацыя зьявілася, і Данілаў пачаў яе зьбіраць так, на ўсялякі выпадак. Такая ягоная служба - ведаць усё і пра ўсіх. Ён нават завёў картку, куды запісваў вядомыя яму зьвесткі аб чаць-вёрцы мужчын, умоўна назваўшы іх “квартэтам”.
Асабістая справа на сакрэтнага агента КГБ, тады яшчэ МГБ, Івана, ця-перашняга шафёра Бардакова, была перасланая з асобага аддзела арміі з далёкага Паўднёва-Сахалінску. Там, праходзячы тэрміновую вайсковую службу, ён падпісаў дамову супрацоўнічаць з органамі дзяржаўнай бясь-пекі. У той жа час завербаваць салдата асабісту вайсковай часьці было ляг-чэй лёгкага. Хто скажа, што ня будзе дапамагаць органам выкрываць вора-гаў народа? Іншая справа, што ня кожны чалавек, нават даўшы падпіску, будзе па-сапраўднаму супрацоўнічаць. Іван жа як агент быў сапраўднай знаходкай. Ён, маючы праставаты выгляд, манэры вясковага хлопца, быў надзвычай назіральным і ўмеў выдзеліць тое, што ўяўляла апэратыўную цікавасьць. Ён не інфармаваў аб тым, што гавораць салдаты ў казарме, хто зьбіраецца пайсьці ў самаволку, ці якім чынам трапляе на тэрыторыю часьці сьпірт. Ён толькі раз патурбаваў асабіста сваім паведамленьнем, што яму давялося ў ліку іншых грузіць у вайсковы самалёт скрынкі, якія не на-лежаць да вайсковай маёмасьці. Ніхто і ніколі не зьвяртаў на гэта ўвагі, a восьІван зьвярнуў.
Самалёт вылецеў на мацярык, як там казалі. За ім назіралі ва ўсіх пунктах прызямленьня, хоць і не былі ўпэўненыя, што гэта што-небудзь дасьць. Дало! Аж у самой Маскве. Выявілася, ужо даўно перапраўлялася такім чынам вялікімі партыямі чырвоная ікра для продажу празь сетку сталічных рэстаранаў. Была выкрытая цэлая арганізацыя.
Тут Івана сталі арыентаваць на што-небудзь ці на каго-небудзь. Чаго не прыкмячалі іншыя, не магло схавацца ад увагі Івана. Яму нават прапанавалі апэратыўную працу, пасьля спэцыяльнай падрыхтоўкі, зразумела. Іван ад-мовіўся, сказаўшы, што хоча працаваць шафёрам.
У Зэльве, на радзіме, яго прыстроілі некага вазіць. А праз два гады ён ужо вазіў першага сакратара райкаму партыі.
Летам пяцьдзясят трэцяга, калі ўзялі Берыю і сталі правяраць органы дзяржаўнай бясьпекі, Данілаў, тады яшчэ капітан, ліквідаваў усе сьляды супрацоўніцтва Івана, стараючыся зьберагчы яго як агента.
Іван стаў чыстым, як нованароджаны. Ён мог болей не супрацоўнічаць, і яго да гэтага ніхто ня стаў бы прымушаць, бо апэратыўная дзейнасьць ор-ганаў дзяржаўнай бясьпекі ўжо забаранялася ў асяродзьдзі партыйцаў. Але Іван прынцыпова, па сваёй волі, “стукаў” на сваіх таварышаў па пар-тыі, калі тыя парушалі маральны кодэкс будаўніка камунізму. А тыя пару-шалі. Напэўна, Іван, як і дзед Ёзуб, лічыў: што дазволена простаму чалаве-ку, не дазволена начальству.
140
БЕЛАРУС 2011
СКІБА Міхась
“Першы” ў той жа вечар напіўся, быў па-сапраўднаму п’яны. Іван вы-спаўся ў машыне і мог ехаць, куды трэба і колькі трэба. Ён па прыезьдзе да месца гулянкі, як заўсёды, аднёс некалькі пакункаў зь пітвом і закускаю ў хату, дзе іх ужо чакалі і сёе-тое ўжо стаяла на стале для першага разу. Вяр-нуўшыся ў машыну, чытаў і слухаў радыё. Потым гаспадыня хаты прынес-ла яму вячэру.
“Першы” даволі часта ў стане падпіцьця загадваў Івану аддаць яму руль. Спачатку Іван спрабаваў адгаварыць шэфа, потым, бачачы, што той добра вядзе машыну, супакоіўся. На гэты раз было відаць, што да ранку “першы” трохі праспаўся, ачуняў, але знаходзіўся ў нейкім агрэсіўна-нэр-вовым настроі. He падабаўся Івану такі стан шэфа, што ўжо сядзеў за ру-лём. Нічога ня зробіш. Ён усяго толькі шафёр, гэта значыць, слуга.
Яшчэ на выезьдзе з гораду машына, паварочваючы ўлева на высокай хуткасьці, ледзь не зьляцела ў канаву. Пранесла. Пасажыры, што сядзелі ззаду, усё гэта бачылі, але прамаўчалі, ведаючы, што “першы” ўсё роўна іх не паслухае, не аддасьць руль Івану. Неўзабаве, хвілін праз 12-15 апы-нуліся перад даволі складаным кавалкам дарогі, што называўся сярод ша-фёраў чортавай гарой, цешчыным языком і яшчэ неяк. Дзякаваць Богу, мі-нулі, праехалі. Празь які кілямэтар будзе кавалак зусім дрэннай дарогі пры аб’езьдзе будоўлі маста. Там трэба збавіць хуткасьць, папярэдзіў Іван. Але “першы”, нібы ня чуючы яго, збавіў хуткасьць недастаткова, машыну стра-сянула, закінула. Калі за мастом выехалі на шашу, Іван папярэдзіў шэфа, што наперадзе галасуе чалавек. Шэф маўчаў. Ён глядзеў перад сабою, моц-на трымаючы руль.
Ад маста дарога забірала на градусаў 15 улева. Іван потым усё стараў-ся разабрацца ў прычыне наезду на чалавека і ня мог прыйсьці ні да якой высновы. Ён нават дапускаў, што “першы” мог заснуць на імгненьне з ад-крытымі вачыма. Такое бывае. Але чаму машына рэзка ўзяла управа? Каб ня гэты манэўр, то сутыкненьня не адбылося б.
Сутыкненьне адбылося. Праехаўшы, машына спынілася. “Першы” ве-даў, што пад сядзеньнем Іван заўсёды вазіў заводную ручку, ці, як кажуць шафёры, “крывы стартэр”. Ён імгненна выхапіў яе адтуль і накіраваўся на-зад, да зьбітага чалавека. Усе кінуліся за “першым”. Ніхто ня ведаў яго на-меру, інакш, напэўна, гэтага не дапусьцілі б. Падыйшоўшы да ляжачага ча-лавека, “першы” адразу з усяго маху стукнуў яго жалезінай па галаве раз, другі, трэці. Нічога не сказаўшы, пайшоў да машыны. Усе іншыя пайшлі за ім. Ужо сядаючы на сваё пасажырскае месца, сказаў: “Гэта была правака-цыя”. Ніхто яму не адказаў. “Першы” загадаў свайму шафёру сесьці за РУль.
Раней, калі вярталіся з гульбішча, Іван адразу вёз дамоў свайго шэфа, а потым развозіў іншых. Сёньня каля катэджу “першага” выйшлі ўсе чаць-вёра, а Іван пагнаў машыну ў райкамаўскі гараж.
У гаражы, пры добрым сьвятле, Іван агледзеў машыну. Пашкоджань-ня значнага не было. Была разьбітая правая фара, трохі зьмятае правае крыло, і ледзь бачна “згорбіўся” капот. Ён змог бы сам усё гэта да ранку выправіць, ліквідаваць, але не хацеў гэтага рабіць. Дзікасьць учынку ягона-га былога шэфа, так былога, бо ён ужо вырашыў заўтра падаць заяву аб звальненьні, моцна ўразіла яго. Ён ведаў, што міліцыя ня знойдзе вінавата-
БЕЛАРУС 2011
141
СКІБА Міхась
га, а чалавека ўжо няма. Як проста! Быў і няма. I ад чыёй рукі? Страшна па-думаць! Няхай езьдзяць на свае гульбішчы, няхай п’юць-гуляюць, няхай гвалцяць маладых дзяўчат, няхай робяць, што хочуць, а я ім больш не слу-га. Так думаў Іван і вельмі памыляўся.
Дамоў Іван не пайшоў. He хацелася яму тэлефанаваць з дому. Ноччу сувязістка абавязкова яго размову будзе слухаць. Пазваніць ён можа, толькі замовіўшы ёй тэлефонную размову. Іван пайшоў у бок аўтобуснай станцыі. Там ёсьць тэлефонны аўтамат. Тэлефон у будцы на зьдзіўленьне працаваў, але зь яго немагчыма было званіць у Ваўкавыск. Гэта быў іншы раён. Іван ведаў, як пазваніць у Ваўкавыск з гэтага тэлефона. Ён набраў ка-роткі нумар дзяжурнай тэлефоннай станцыі і, калі пачуў заспаны голас тэ-лефаністкі, назваў умоўнае слова і тры лічбы. Гэта быў ягоны сакрэтны код, з дапамогаю якога Іван могзваніцьу выпадку крайняй неабходнасьці. Гэты код заўсёды знаходзіўся на стале дзяжурнай АТС, якая павінна была злу-чыць зь любым нумарам, таго, хто яго назаве.