Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
БЕЛАРУС 2011
135
СКІБА Міхась
прытрымлівалася прымаўкі: мая хата з краю - нічога ня знаю. Гэты ж чала-век пільна глядзеў на сьледчага, а сустрэўшыся зь ім вачыма, лёгка кіўнуў галавой. Сьледчы затрымаўся, разважаючы, як пагаварыць ці хаця б запі-саць прозьвішча гэтага челавека, не прыцягнуўшы ўвагі прысутных.
Сьледчы разумеў, што нялёгка мясцовым жыхарам, што перажылі за кароткі час столькі гвалту і турмаў, расстрэлаў і перасяленьняў без суду і сьледзтва, стаць грамадзянамі з актыўнай пазыцыяй і высокай сьвядомась-цю. Толькі партыйныя пісьменьнікі маглі спаборнічаць між сабою ў слова-блудзтве, расьпісваючы прыгажосьцьсавецкага ладу жыцьця, ягоную пера-вагу перад заходнім, капіталістычным, малюючы літаратурныя вобразы но-вага, «крыштальна чыстага» савецкага чалавека - чалавека камуністыч-най будучыні.
Гэтыя партыйныя пісакі зусім ня ведалі таго чалавека, аб якім пісалі. A калі і ведалі, то праўду не маглі напісаць, баючыся за сваю літаратурную кар’еру. Пісалі так, каб быць надрукаванымі, каб добра заплацілі. Ім пла-цілі, узнагароджвалі ордэнамі, давалі зоркі Герояў Сацыялістычнай Працы, рабілі акадэмікамі, нягледзячы на тое, што гэтыя акадэмікі падчас ня мелі вышэйшай адукацыі.
Сьледчы сам быў з народу, жыў і працаваў сярод гэтага народу. Трохі яго ведаў. Вучыўся ў юрыдычным інстытуце ў Менску ўжо пасьля разьвян-чаньня культу асобы Сталіна, у часы, калі выкладчыкі ў інстытуце на занят-ках дазвалялі сабе вальнадумства, калі дух свабоды вітаў у аўдыторыях.
Сёньняшняя справа была зьвязана, як ужо цяпер было відавочна, зь неасьцярожным забойствам у выніку наезду машыны на пацярпелага. Ус-кладнялася справа тым, што шафёр уцёк зь месца здарэньня. Хто ведае, застаўся б ён на месцы, даў бы свае тлумачэньні, можа, і справы крыміналь-най тут не было б. Два факты аб’ектыўна сьведчаць на карысьць шафёра-ўцекача. Гэта тое, што сутыкненьне машыны з чалавекам адбылося на пра-езнай частцы дарогі, і тое, што пацярпелы ішоў зь вясельля сваёй пля-меньніцы і быў, безумоўна, выпіўшы. Колькі ён выпіў - высьветліцца ў ход-зе сьледзтва і пакажа экспэртыза.
Тут сьледчы дадумаўся, як пагаварыць з чалавекам, які так пільна на яго глядзеў. Ён паклікаў да сябе ўчастковага і прапанаваў перапісаць прозьвішчы і адрасы прысутных на ўсялякі выпадак. Участковы накіра-ваўся да кучкі людзей, а сьледчы таксама падыйшоў да кагосьці, запісваю-чы кароткія зьвесткі. Зірнуўшы ў бок пажылога чалавека, сьледчы зноў спаткаўся зь ім вачыма і зразумеў, што паміж імі ўжо ёсьць узаемаразу-меньне.
Сьледчы накіраваўся да гэтага чалавека. Езуб назваў сваё прозьвішча і адрас, сказаў пра месца працы і паказаў у бок моста. Што чалавек гэты нешта ведае, сьледчы ўжо не сумняваўся, як толькі пачуў пра месца працы. He разумеў толькі, чаму такая сакрэтнасьць. Тым часам Езуб сказаў, што хоча гаварыць адзін на адзін і не для пратаколу, што гэта можна зрабіць і пазьней. Сказаў, калі сьледчага ягоныя ўмовы не задавальняюць, дык ён афіцыйна, для пратаколу, дасьць паказаньні, што нічога ня ведае.
Сьледчы быў трохі зьдзіўлены, што гэты, амаль стары ўжо чалавек, га-ворыць зь ім, выстаўляючы свае ўмовы. Сьледчы згадзіўся, бо адчуў у гэ-тым чалавеку нейкую спакойную ўнутраную цьвёрдасьць, такі ня стаў бы
ІЗБ
БЕЛАРУС 2011
СКІБА Міхась
без патрэбы набівацца на размову. Нешта ведае. Няхай будзе, як ён хоча. Пагавару зь ім пазьней, вырашыў сьледчы.
Калі сьледчы падыйшоў да машыны, участковы працягнуў яму аркуш з прозьвішчамі людзей і сказаў, што вартаўнік з будоўлі маста - ня просты дзед. Знаходзіцца на волі толькі дзякуючы сьмерці Сталіна. У 52-м годзе атрымаў 25 гадоў, але лічыць сябе ні ў чым не вінаватым. Пасьля датэрміно-вага вызваленьня гадоў пяць пісаў усюды скаргі, дабіваючыся рэабілітацыі. Лішняга ня скажа, але ўсё вакол сябе бачыць. Упарты страшэнна. Ня п’е, не крадзе. Адкрыта насьміхаецца над уладаю, прадракаючы яе немінучы і недалёкі канец. На ягоным лексыконе “ўкрасьці” - гэта “скамунізьдзіць” і гэтак далей.
“Пакажа час, што гэта за дзед такі, сьпяшацца ня будзем рабіць высно-вы з чужых словаў”, - падумаў сьледчы. Услых жа сказаў, што папярэ-джаньне аб крымінальнай кары за адмову ад дачы паказаньняў і за дачу за-ведама ілжывых паказаньняў зьмякчаць нораў старога антысаветчыка. Міліцыянт, здаецца, застаўся задаволены сабою.
Гэты ўчастковы ня быў беларусам, а тым больш заходнім. Ён служыў у адным зь лягераў у Мардоўскай АССР. Пасьля 56-га году шмат каму, і ў тым ліку яму пагражала беспрацоўе, але сыстэма “сваіх” людзей у крыўду не давала. Для яго знайшлося месца ў Зэльвенскім аддзеле міліцыі. Ен ве-даў, што шмат такіх, як ён, былі тады накіраваныя ў Беларусь для ўмаца-ваньня кадрамі мясцовых органаў міліцыі. Гэтыя прышэльцы былі людзьмі вышэйшай кваліфікацыі ў сваёй справе, але часы былі ўжо іншымі, і тут быў ня лягер. Даводзілася цярпець і мірыцца з тым, што іх выкарыстоўва-юць не зусім па іхняму профілю.
Была субота. У кабінэце першага сакратара Зэльвенскага райкаму партыі Бардакова прысутнічалі яшчэ трое чалавек: два старшыні калгасаў і начальнік дзяржаўнай інспэкцыі хлебанарыхтовак. Гэта была сталая кам-панія людзей, якія разам праводзілі адпачынак. Усе яны былі прыблізна ад-наго ўзросту - каля сарака гадоў. Цэлы дзень яны працавалі ад цямна да цямна. Стараліся. Іхні самы галоўны, самы найпершы сакратар Хрушчоў паабяцаў, што цяперашняе пакаленьне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізьме. Удакладніў, што камунізм будзе канчаткова пабудаваны ў СССР за дваццаць гадоў, значыць, да пачатку васьмідзясятых. Трэба было старацца. Вось яны і стараліся кожны на сваім месцы. Цэнтральны камітэт партыі цяжкім прэсам ціснуў ніжэйстаячых, рэспубліканскія ЦК партыі ціснулі вобласьці, а вобласьці, у сваю чаргу, ціснулі раёны і гарады. Райка-мы партыі ціснулі на непасрэдных кіраўнікоў гаспадарак, а тыя на калгась-нікаў і рабочых, самых перадавых і сьвядомых у цэлым сьвеце. У гэтым за-ключаўся прынцып дэмакратычнага цэнтралізму.
3	рабочаю клясаю было цяжэй, бо той ужо даўно не было чаго губляць, акрамя сваіх ланцугоў. Даводзілася будаваць для яе жыльлё, даваць рэгу-лярна заработную плату, выплочваць пэнсіі па старасьці. Карацей кажучы, трэба было маніпуляваць ейным дабрабытам: каб ня даць многа і не да-весьці да адчаю, да сацыяльнага выбуху. Рабочая кляса ўяўляла сабою сілу.
3	калгасным сялянствам было значна лягчэй упраўляцца. У калгась-ніка было яшчэ што губляць. Гэта ягоная хатняя гаспадарка. Тут можна бы-ло б сьмела душыць, не баючыся за той крытычны момант, за якім будзе вы-
БЕЛАРУС 2011
137
СКІБА Міхась
бух. Адабраўшы ў селяніна ўсё падчыстую, сагнаўшы ў калгасы, партыя, што абвясьціла сябе гонарам, сумленьнем і розумам эпохі, не паклапаціла-ся нават аб тым, каб калгасьнік меў кавалак хлеба ў старасьці. Да канца пяцідзясятых гадоў калгасьнікі ня мелі права атрымліваць пэнсію. Зямлю забралі, пэнсію старым не плацілі. Як жыць старому і зьнямогламу чалаве-ку? Сёньня пра гэта ўжо далёка ня кожны ведае. Але гэта было так! Есьць заканадаўчыя акты аб пэнсіях, што маюць даты і гавораць самыя за сябе.
А ці многія сёньня ведаюць, што такое дзяржаўная пазыка? Гэта адзін з спосабаў адабраць грошы ў чалавека, пры тым абставіўшы гэтае рабаў-ніцтва так, нібыта чалавек сам, добраахвотна пазычае грошы дзяржаве. Праводзілася дзяржаўная кампанія па зборы подпісаў аб пазыцы дзяр-жаве.
Дык вось гэтая чацьвёрка мужчын была з той сыстэмы, якая ўсе гран-дыёзныя пляны партыі ажыцьцяўляла адным спосабам - ціснула на ніжэйстаячых ці нават на ўкленчыўшых. Пасьля цяжкага працоўнага тыд-ня яны сабраліся адпачыць. 3 гэтаю мэтаю яны ўжо ня раз і ня два езьдзілі ў суседні Ваўкавыск, дзе іх чакала жаночая кампанія і багата накрыты стол. Пасьля застольля было дзе адпачыць, расслабіцца каля жаночага бо-ку. Вось і ў гэты суботні вечар чацьвёрка адправілася на службовай “Вол-зе” першага сакратара ў Ваўкавыск. Павёз іх асабісты шафёр “першага”.
Старому Езубу, што вартаваў матэрыяльныя каштоўнасьці на будоўлі маста, былі бачныя ўсе перамяшчэньні на шашы. Тым болей, каля маста трэба было збавіць хуткасьць, а гэта дазваляла старому разгледзець, хто сядзіць у машыне. Прыкладна ў адзін і той жа час чацьвёрка мужчын су-ботнімі вечарамі ехала з дому, а ў нядзелю пад раніцу вярталася. Езубу бы-ло няцяжка здагадацца, чаго яны едуць далей ад дому, бо часам пры вяр-таньні з машыны неслася дружная песьня. Ен мог толькі назіраць і здагад-вацца, куды ўцякаюць грошы калгасьнікаў. Цяжка было глядзець на усё гэ-та, але вышэй самога сябе ня скокнеш. А яны, сытыя і чыстыя на фоне вяс-ковай галечы і безнадзейнасьці, ехалі шукаць уцехаў далей ад дому, дзе можна не баяцца, што іх ведаюць і будуць потым пра іх Гаварыць.
Езуб не хацеў, каб яго афіцыйна дапытваў сьледчы, а потым суд, калі да гэтага дойдзе. Але ён ня мог дазволіць сабе маўчаць, калі здарылася та-кое. Ён разважаў, што ў жыцьці ўсялякае можа быць, але чалавек павінен застацца чалавекам заўсёды. Ен ня так быў уражаны гібельлю Аляксея, як абураны тым, што гэтыя людзі, як апошнія злодзеі, уцяклі, затаіліся. Вось уся іхняя мараль. Гавораць адно, а жывуць па сваіх воўчых законах. Не-людзі! Хто намі кіруе, куды нас вядуць гэтыя і падобныя ім бездухоўныя людзі? Яны адракліся ад хрысьціянскай маралі, а што далі людзям замест яе, што ўзялі ад сваіх барадатых заснавальнікаў? А вось гэта і ўзялі! Ня без удзелу першага сакратара райкаму было вырашана выкарыстаць Зэльвен-скі касьцёл пад склад хімічных угнаеньняў. Езубу давялося самому быць там і бачыць, што алтар і лаўкі былі зламаныя, выбітыя вокны. У храм за-яжджалі коньмі і трактарамі, туды забягалі сабакі. Ён гэта бачыў сваімі ва-чыма, бо быў накіраваны туды гэтыя угнаеньні насыпаць у скрыні, запрэжа-ныя коньмі. Угнаеньні развозілі на полі. I гэта было ўжо пры Хрушчове. Вя-дома, Хрушчоў не даваў загад на гэты акт вандалізму, але, учыняючы яго, ніхто не баяўся быць пакараным уладаю, а тым больш партыяй.
138
БЕЛАРУС 2011
СКІБА Міхась
Нават Батый і Чынгізхан, як сьведчыць гісторыя, забаранялі сваім воінам нішчыць цэрквы на Русі і забіваць сьвятароў. А тут што робіцца! He, ня будуць гэтыя нелюдзі доўга правіць. Прыйшлі яны да ўлады па-бандыц-ку, сыграўшы на нізкіх пачуцьцях нікчэмных людзей. Згінуць, пойдуць, як чорная хмара, але бяды ўжо нарабілі болей, чым хто іншы. Так разважаў сам з сабою стары Ёзуб.