Уцякалі ад немцаў, а да немцаў прыехалі, часта казаў бацька. Недалё-ка ад вёскі, дзе разьмясьцілі прыехаўшых беларусаў, была нямецкая сла-бодка. Так называлі нямецкую вёску ў Паволжы. Людзям было дзіўна, што тут, далёка ад Нямеччыны, жывуць немцы. Хадзілі спачатку паглядзець на немцаў, але нічога дзіўнага ў іхнім выглядзе не было. Людзі як людзі. А вось іхняя слабодка, вуліцы, двары, хаты - усё адрозьнівалася нейкім незвычай-ным парадкам, чысьцінёй. Іхнія палі давалі большы ўраджай, у агародах бы-ло поўна ўсялякай агародніны, каля хатаў былі сады і шмат кветак. На-дворкі былі чыстыя. Немцы мелі сельскагаспадарчыя машыны. У час уборкі ўраджаю, яны ахвотна бралі на працу беларусаў, прыкмеціўшы іх праца-вітасьць. Так патроху завязаліся сувязі. Бежанцам царскі ўрад выплочваў 1B2 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась грашовую дапамогу. Але амаль усе дзе-небудзь працавалі, стараючыся трошкі заашчадзіць грошай, каб было з чым вярнуцца дамоў пасьля закан-чэньня вайны. Так яно і было б. Але Расею перавярнула з ног на галаву рэ-валюцыя, а потым грамадзянская вайна, тыф і голад;>Людзі сталі імкнуцца дамоў, на Бацькаўшчыну. Там ужо была Польшча. Ёзік вярнуўся дамоў з двума братамі і сястрою. Бацькоў яны пахавалі па дарозе дамоў, недзе на Тамбоўшчыне. Тыф касіў людзей, асабліва бяздомных. За сваё жыцьцё Ёзік меў некалькі разоў патрэбу называць свой узрост. Гэта як выпраўляў сабе паперы пасьля вяртаньня дамоў зь бежанства, калі прызывалі на службу ў польскае войска, пры першых Саветах, за немцамі і ўжо пры.другіх Саветах - гэта значыць, пры цяперашняй уладзе. За сваё жыцьцё Ёзуб перажыў шэсьць пераменаў улады: рэвалюцыю буржуазную, як пішуць у падручніках гісторыі; рэвалюцыю бальшавіцкую; пры вяртань-ні дамоў ужо ў Польшчу ў 1922 годзе; у 1939, 1941 і 1944 гадох. Гэта ня лічачы, колькі разоў яму давялося быць сьведкам перамены ўлады там, у Паволжы, у часы грамадзянскай вайны. Цяпер гэта ўсё было ў мінулым. Але Ёзуб не стаміўся ад жыцьця, ён хацеў яшчэ пажыць, паглядзець, што адбудзецца на сьвеце. Ягоная жонка Тэафілія, у вёсцы проста Тахвіля або Ёзубіха, у апошнія гады, наслухаўшыся радыё пра магчымасьць і наступ-ствы будучай вайны, пра тое, як партыя і савецкі ўрад змагаюцца за мірг бе-рагуць яго, казала: “Ня дай Божа, дажыць, хопіць, нацярпеліся ўжо”. Ёзік зь ёю пагаджаўся. Пасьля ўсяго перажытага ім хацелася спакойна жыць і спакойна па-мерці ў свой час, нікому не дакучаючы. Ён і так быў удзячны Богу за сваё жыцьцё. У вёсцы яго аднагодкаў засталося няшмат. Хто проста не дажыў па прычыне хваробаў, няшчасных выпадкаў, а больш за ўсё забрала міну-лая вайна. У 44-м былі забраныя на вайну ўсе мужчыны ад 16 да 45 гадоў. I неўза-баве іхныя сем’і пачалі атрымоўваць весткі, што некаторыя ўжо загінулі. Калі ж пасьпелі іх абвучыць перад накіраваньнем на фронт? А можа, паг-налі неабвучаных, як на бойню? Так разважалі між сабою мужчыны, агля-даючыся, каб хто ня ўчуў чужы. Многія зь іх калісьці служылі ў царскім або польскім войску і добра ведалі, колькі часу трэба, каб навучыць навабран-цаў, зрабіць іх салдатамі. Некаторыя нават гаварылі, што ўлада ня мае права заходніх беларусаў браць на вайну таму, што яны не грамадзяне СССР, а толькі жыхары мяс-цовасьці, гвалтоўна далучанай да СССР у верасьні 1939 году. Дарэчы, кіруючыся гэтымі меркаваньнямі, заходніх беларусаў Захад адмовіўся выдаваць у СССР у прымусовым парадку пасьля вайны. Зна-чыць; разважаньні вясковых мужыкоў мелі падставу! Ёзуб не прайшоў мэдыцынскую камісію ў ваенкамаце. Быў камісава-ны, як казалі тады людзі. Яму дасталося ўжо пасьля вайны. Быў асуджаны па знакамітым 58-м артыкуле як вораг народу. За што? За тое, што не пабег хутчэй данесьці ў міліцыю, што бачыў бандыта Вайшэўскага? Дык гэта мя-не не датычыцца, не мая справа. А хто ж ён такі, гэты Вайшэўскі, як даўно ён зрабіўся бандытам? Ён жа ваш, савецкі чалавек. 3 партызанаў, каму-ніст, міліцыянер, падатковы інспэктар. Проста ён ня змог быць такім, як вы ў вашай воўчай зграі, ня змог апошняе адабраць у чалавека дзеля выка- БЕЛАРУС 2011 133 СКІБА Міхась наньня вашых плянаў калектывізацыі, добраахвотнай пазыкі грошай дзяр-жаве жабракамі-грамадзянамі. Таму і давялі яго да бандытызму. Можа, ён ніякі і не бандыт. Гэта зь якога боку паглядзець. Так разважаў Езуб, лічачы сябе незаконна асуджаным. Законна, незаконна, а адбыць у лягеры для палітзьняволеных давяло-ся з сакавіка 52-га па жнівень 56-га году. Потым Езуб называў гэты час “паскораны курс вышэйшай партыйнай школы”. Гэта сапраўды была шко-ла. Як палітычны, ён знаходзіўся сярод палітычных, а не сярод крыміналь-най шантрапы. Там былі людзі вельмі адукаваныя, сур’ёзныя. Будучы чала-векам разумным ад прыроды, думаючым, Ёзуб шмат што зразумеў. Ягоныя суседзі па бараку і працы, бачачы што гэты вясковы мужык ловіць усё, як той казаў, на ляту, дапамагалі яму раскрыць вочы на розныя гістарычныя факты. Вярнуўся дамоў Ёзуб зь цьвёрдай упэўненасьцю, што камуністы са-мыя сябе зжывуць са сьвету. Захоп імі ўлады ў былой царскай Расеі, ства-рэньне імі Савецкага Саюзу - ня што іншае, як супярэчнасьць гістарычна-му разьвіцьцю. Ён мог адстойваць у спрэчцы свой пункт гледжаньня. Калі яму не хацелася аб гэтым больш гаварыць, Ёзуб завяршаў размову словамі: “Разьвеюцца бальшавікі якдым, зьнікнуць. Я не дажывуда гэтага часу, але гэта будзе неўзабаве”. He дажыў якіх-небудзь трынаццаць гадоў. Ёзубу хапіла толькі дакрануцца да рукі Аляксея, каб зразумець, што той ужо адыйшоў, і цела ягонае астывае. На галаве і на пяску бачна была кроў. Значыць, тая машына зьбіла чалавека. Чыя гэта машына, Ёзуб ведаў. Чаму ж гэтай машынай не адвезьлі параненага ў шпіталь, чаму самыя зье-халі? Гэтыя пытаньні імгненна пранесьліся ў галаве старога Ёзуба. Такія людзі не павінны былі так зрабіць. Тут нешта ня так. Ёзуб ужо быў ня ра-ды, што апынуўся тут першы і адзін. Але перад ім ляжала цела чалавека, і Ёзуб, як хрысьціянін, ня мог ухіліцца ад чалавечага абавязку пайсьці і паве-даміць Васілю аб сьмерці швагра. Ён разумеў, што ў такім разе будзе га-лоўным сьведкам. Супраць каго ён будзе сьведчыць? Ён, нерэабілітаваны вораг народу! Але тут ён убачыў сьвятло аўтамабільных фараў у перад-сьвітальным змроку. Набліжаўся самаход. Пад’ехаўшы да месца здарэньня, шафёр спыніў свой малакавоз. Ёзік назіраў за ім з-за тоўстай прыдарожнай вярбы. Ён добра ведаў і гэтага ча-лавека. Вось ён няхай кліча людзей, няхай потым дае паказаньні сьледчаму і ў судзе. Шафёр малакавоза з паўхвіліны глядзеў на распасьцертае перад ім це-ла, потым хутка вярнуўся да машыны, але, падумаўшы, ня стаў сядаць у кабіну, а пабег у бок вёскі. Ёзуб таксама пакінуў сваё сховішча і хуценька падаўся да месца свайго вартаўніцтва. Прайшло хвілін дваццаць, і зь вёскі сталі падыходзіць людзі, загаласіла Вера, сястра нябожчыка. Пайшоў туды і Ёзуб. Людзей было няшмат, чала-век дзесяць, ня болей. Толькі пачыналася раніца. Празь некаторы час з бо-ку Зэльвы пад’ехалі дзьве машыны: хуткай мэдыцынскай дапамогі і мілі-цэйская. Мужчына ў белым халаце падыйшоў да цела, праверыў пульс на руцэ, на шыі, зазірнуў у вочы і апусьціў нябожчыку павекі. Павярнуўшыся да ча-лавека ў цывільным адзеньні, што пад’ехаў у міліцэйскай машыне, сказаў, што ягоная дапамога тут ужо не патрэбная. Сьледчы Зэльвенскай пракура- 134 БЕЛАРУС 2011 СКІБА Міхась туры, якім быў чалавек у цывільным, моўчкі кіўнуў галавою, пагаджаючы-ся са словамі мэдыка. Машына “хуткай дапамогі” ад’ехала ў бок Зэльвы. Сьледчы і міліцыянты прыступілі да сваёй справы. Перш за ўсё, яны адгарадзілі месца здарэньня дарожнымі знакамі, што прывезьлі з сабою. Сьледчы папрасіў усіх, акрамя Веры, Васіля, шафёра малакавоза і двух панятых, пакінуць месца здарэньня. Людзі адыйшлі да-лей, але не разыходзіліся. Зь імі стаяў і Езуб, назіраючы за дзеяньнямі міліцыянтаў, якія рабілі замеры нейкім прыстасаваньнем у выглядзе кола з ручкаю. Потым было сабранае шкло з шашы і абочыны. Сьледчы крэсьліў схему дарожна-транспартнага здарэньня і заносіў туды вынікі замераў, свае дзеяньні тлумачыў панятым. Атрымлівалася ўсё вельмі проста: чалавек, цяпер ужо пацярпелы, быў зьбіты машынаю на пра-езнай частцы дарогі, у адным мэтры ад правага яе краю па ходу руху машы-ны з боку Ваўкавыска ў бок Зэльвы. Аб гэтым сьведчылі кавалкі шкла ад правае фары машыны. Праз 39 мэтраў ад месца сутыкненьня з пацярпелым машына рэзка спынілася проста на шашы. Склаўшы тут жа кавалкі шкла, сьледчы прыйшоў да высновы, што гэтаю машынаю была “Волга”. Было праведзена фатаграфаваньне месца здарэньня. Заставалася толькі знайсьці машыну, што зьбіла гэтага вайскоўца. Сьледчы нават ужо ведаў яе колер. На металічнай частцы сумкі, якую нёс пацярпелы, застаўся сьлед фарбы. Сьледчы ўжо жыў гэтаю справаю. Ён ужо абдумаў пытаньні, якія паставіць перад судова-мэдыцынскім экспэр-там: адчаго наступіла сьмерць пацярпелага, паходжаньне цялесных пашко-джаньняў, ці жыў бы, каб своечасова была аказаная мэдыцынская дапамо-га, ступень алькагольнага ап’яненьня ахвяры. Сёньня ён зробіць самае неадкладнае. Усё-ткі нядзеля, непрацоўны дзень. Тое, што міліцыя адшукае “Волгу”, сьледчы не сумняваўся. Ужо па ра-дыётэлефоне зь міліцэйскай машыны былі перададзеныя дзяжурнаму па міліцыі неабходныя зьвесткі. Дзяжурны па міліцыі ўжо тэлефануе ўчастко-вым, паведамляе ў Горадню, а адтуль будуць дадзеныя адпаведныя ўка-заньні наконт вышуку машыны і ў іншыя раёны. Сьледчы добра ведаў, што рабіць і чаго патрабаваць ад іншых. Яго ў пракуратуры, судзе і міліцыі лічылі добрым сьледчым і паважалі як чалаве-ка простага і добразычлівага. Пад’ехаў на матацыкле ўчастковы, чалавек гадоў пад сорак у форме малодшага лейтэнанта. Яго сюды, на месца здарэньня, не выклікалі, разу-мелі, што ён нічога ня ведае ў гэтай справе. Цела ўжо было адпраўлена ў морг шпіталю, узятыя тлумачэньні ад ша-фёра малакавоза і швагра нябожчыка. Веру сьледчы ня стаў турбаваць. Быў падпісаны пратакол агляду месца здарэньня і знаходжаньня цела і вы-кананыя іншыя абавязковыя ў такіх выпадках дзеяньні. Сьледчы ўжо зьбіраўся сесьці ў міліцэйскую машыну, як зьвярнуў ува-гу на пажылога чалавека, што стаяў недалёка паддрэвам і паглядаў на яго. Сьледчы падумаў, што гэты чалавек не рашаецца па нейкай прычыне па-дыйсьці. Хутчэй за ўсё, ня хоча гэтага рабіць на людзях. Сьледчы з свайго вопыту ведаў, што далёка ня кожны чалавек, які што-небудзь мае сказаць аб абставінах справы, сам папросіцца быць сьведкам. Большасьць людзей