Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Вясковыя жыхары ў той час жылі са сваёй гаспадаркі. Грошай зарабіць ня мелі магчымасьці. Са сваёй гаспадаркі і грошы здабывалі: выгадаваць жывёлу і прадаць, сабраць яек, зьбіць масла і таксама прадаць. Гэтак людзі, адрывалі ад сямейнага стала ўсё тое лепшае, што можна было прадаць, a грошы пускалі на адзеньне, абутак ды пакрысе адкладалі на ўсялякі выпа-дак, ці, як казалі, на чорны дзень.
I вось гэты дзень наступіў для Васіля зь Вераю. Але ён быў зусім ня чорны, а, наадварот, радасны, хоць ня менш клопатны. Перад Вялікаднем прыехала са Слоніма іхняя Аня, што там давучвалася апошнія месяцы ў мэ-дыцынскім вучылішчы. Дзяўчыне ўжо пайшоў дваццаты год, і ні для каго не было нечаканасьцю, а найбольш для маці, што дачка неўзабаве пойдзе за-муж. Але усё роўна паведамленьне Ані стала і радасьцю, і смуткам.
Радаваліся Васіль зь Вераю, што дачка спаткала на сваім жыцьцёвым шляху добрага хлопца, адукаванага, што ўжо мае сродкі да жыцьця. Няхай хоць дзецям нашым Бог дасьць выйсьці ў людзі, ня жыць гэтак, як мы, сьве-ту белага ня бачачы за працай калгаснай за пустыя працадні, гаварылі між сабою Аніны бацькі.
Усё складалася вельмі добра. Мікалай, так звалі будучага зяця, слу-жыў у вайсковай частцы ў Слоніме. Ён скончыў вайсковае вучылішча, пра-служыў ужо тры гады, быў старэйшым лейтэнантам, а нядаўна быў пры-значаны камандаваць танкаваю ротаю. Гэтым больш за ўсё ганарыўся Васіль. Падлічваў нават, праз колькі гадоўзяцьзможа стаць палкоўнікам ці нават генэралам, якімі злучэньнямі будзе камандаваць. Толькі б Бог даў, каб не было вайны, думаў Васіль.
Мікалай Васілю падабаўся. Пазнаёміліся яны ў пачатку мінулай зімы ў час зімовых манэўраў. Адзін з танкаў узводу, якім тады камандаваў Міка-лай, перапраўляючыся церазь невялічкую рачулку, што цячэ за агародамі вёскі, прадраў гусяніцамі бераг і улёгся на днішча. Мікалай ня стаў выцяг-ваць гэты танк другою машынаю, а на практыцы вучыў маладых салдатаў, як трэба дзейнічаць, каб у кароткі тэрмін вызваліць баявую машыну. Яму гэта ўдалося зрабіць з дапамогаю бервяна за якіх-небудзь пяць хвілін.
Васіль працаваў у калгасе трактарыстам, таму танкістаў лічыў амаль сваімі калегамі. Дзеяньням Мікалая Васіль даў высокую адзнаку. Але яш-чэ больш спадабалася тое, што Мікалай, зайшоўшы ў яго хату, вымыў рукі,
БЕЛАРУС 2011
123
СКІБА Міхась
адмовіўся, падзякаваўшы, ад шклянкі самагонкі і гарачай ежы, тлумачачы сваю адмову тым, што ён ня можа быць у лепшых умовах, чым ягоныя сал-даты. Васіль сам быў некалі салдатам і ацаніў гэта адпаведна. Вось тады Мікалай зьвярнуў увагу на Аніну фотакартку на сьцяне. Спытаў, хто гэта. Васіль сказаў, расказаў і дзе вучыцца Аня. Гэтага аказалася дастаткова, каб на Вялікдзень дачка зьявілася зь Мікалаем, які на гэты раз быў не ў танкісцкім камбінэзоне і ня з вымурзаным тварам, а ў парадным мундуры з бліскучымі гузікамі і пагонамі, чысты і гладка паголены.
Бацькі чакалі гэтага візыту. Аня папярэдзіла іх, што прыедзе на сьвята не адна. Да спатканьня рыхтаваліся. Вёска нічога ня ведала. Васіль і Вера нікому не казалі, што неўзабаве маецца адбыцца вясельле іхняй Ані. Яны былі асьцярожнымі і трымаліся прымаўкі: не кажы гоп, пакуль не пераско-чыў, нават два сыны, малодшыя за Аню, нічога добра ня ведалі.
I тут - на табе, пад’ехала вайсковая машына, выйшаў зь яе малады прыгожы афіцэр, дапамог выйсьці з машыны Ані. За імі выйшла другая па-ра, старэйшая. Мужчына быў таксама вайскоўцам, меў званьне падпалкоў-ніка. 3 машыны дасталі вялікую кардонную скрынку, кветкі і накіраваліся ў хату. Суседзі, што былі на вуліцы, пазіралі на гэта, ня зводзячы вачэй. Тыя, што былі ў хатах, прыпалі тварамі да шыбаў. У вёсцы зьявілася сьве-жая тэма для размоваў.
Васіль і Вера кінуліся адчыняць дзьверы перад гасьцямі. Гасьцей ча-калі, але ўсё роўна ў апошні момант нешта задрыжэла ў іхніх грудзёх, абое разгубіліся, засаромеліся за свой просты вясковы выгляд, за тое, што ня ўмеюць па-гарадзкому размаўляць і трымаць сябе. Яны стаялі ў сенях перад адчыненымі дзьвярыма, а на ганку перад імі спыніліся падпалкоўнік з жан-чынаю, а за два крокі - Аня і Мікалай. На імгненьне ўсталявалася цішыня. Невядома, колькі б яна доўжылася, каб не падпалкоўнік. Ён прывітаўся і папрасіў дазволу зайсьці ў хату. Тут ужо спахапіліся Васіль і Вера і, пера-біваючы адзін другога, сталі запрашаць праходзіць у хату. У хаце госьці прывіталіся з гаспадаром і гаспадыняй за руку і назвалі свае імёны. Васіль і Вера з разгубленасьці сябе не назвалі, але гэта нікога не пакрыўдзіла. Госьці іх разумелі.
Жанчыну звалі Тамара, і яна адразу пачала расказваць Веры аб тым, што ўсё патрэбнае для сьвяточнага стала яны прывезьлі з сабою. Няма толькі фарбаваных і сьвянчоных яек, бо яна ня можа пайсьці ў царкву на ўсяночнае богаслужэньне па той прычыне, што яна жонка камандзіра ба-тальёну і сама працуе, але яна хрышчаная і веруючая. Супраць гэтага нічо-га ня мае яе муж Пятро, які таксама хрышчаны. Гэтыя словы Тамары, гэтая даверлівасьць для Веры сталі нейкім паролем, што адчыніў яе душу. Зьніклі сарамлівасьць, страх зрабіць ці сказаць штосьці ня так. Перад ёю былі пра-васлаўныя хрысьціяне, роўныя ёй, а на ўсім сьвеце быў Вялікдзень.
У кароткі час Вера ўжо ведала, што бацькі Тамары жывуць у вёсцы пад Менскам, а яе Пятро з Далёкага Усходу, што ў яго адна толькі маці, бацька загінуў на вайне, што Тамара працуе настаўніцай у школе, што ёй трыццаць два гады, а яе Пятру на пяць гадоў больш, што яны маюць дзьвюх дзяўчы-нак, але Пятро гэтым незадаволены і хоча яшчэ хлопца ...
Ад Тамары Вера даведалася, што іх будучы зяць нікога з радні ня мае, выхоўваўся ў дзіцячым доме, хлапчуком быў узяты ў сувораўскае вучы-
124
БЕЛАРУС 2011
СКІБА Міхась
лішча, потым стаў афіцэрам. Служыць пад камандаю яе мужа, які высока ставіць Мікалая як чалавека і афіцэра.
Тым часам Тамара раскрыла кардонную скрынку, дастала гарэлку фабрычнага вырабу, шампанскае і каньяк. Веры не даводзілася каштаваць гэтае пітво. Яна ведала, што і Васіль не каштаваў каньяку і шампанскага. Дастала цукеркі ў прыгожай скрыначцы. Вера бачыла нешта падобнае ў вялікай краме ў Зэльве, але купіць не адважвалася. Дорага. Дастала Тама-ра крамную каўбасу і рыбу, яблыкі і некалькі бутэлек ліманаду.
Калі прыйшла чарга недзе паставіць жывыя кветкі, высьветлілася, што ў хаце няма вазы, і Веры стала ад гэтага няёмка. Тамара стала гаварыць, што ў яе бацькоў таксама ў вёсцы няма вазы, што яна для кветак выкарыс-тоўвае шкляны слоік. I зноў Веры зрабілася прыемна на душы ад словаў Та-мары, радасна за сваю Аню, што яна мае такіх добрых і чулых сяброў.
Тым часам паміж мужчынамі завязалася гаворка аб працы ў калгасе. Васіль казаў, што жыць можна. I Пятро, і Мікалай разумелі, што Васіль проста ня хоча чапаць гэтую тэму, скардзіцца на свой цяжкі лёс. Яны ведалі не з чужых слоў, а бачылі самыя, як жывуць калгасьнікі. Што яны маглі сказаць, а тым больш зрабіць? Нічога! Адное, што яны ўжо зрабілі, адпраў-ляючыся сватаць Аню, гэта прыехаць да яе бацькоў не на ўсё гатовае, a прывезьці з сабою і выпіць, і закусіць.
Вайна і пасьляваенны час многім людзям раскрылі вочы на стан кал-гасьнікаў. Першымі ўбачылі жыцьцё сялянства ў Эўропе вайскоўцы, якім давялося пабываць у Нямеччыне і іншых краінах. Пятро таксама служыў у Нямеччыне і меў з чым параўнаць хату і двор Васіля. Вынік параўнаньня быў далёка не на карысьць Васілёвай сядзібы. Але Пятро ў гэтым яго не вінаваціў. Ен усё добра разумеў. Там, на Захадзе, зямля была ўласнасьцю селяніна. Пятро пра гэта маўчаў, бо ведаў добра, пра што можна Гаварыць, а пра што не. А яму хацелася падтрымаць добрым словам гэтага кал-гасьніка, былога салдата, які сёньня стаяў разам зь ім і сваім будучым зя-цем, саромеючыся свайго жабрацкага стану, ня маючы ні волі, ні долі. A тыя, хто давёў яго да гэтага стану, праз газэты, праз радыё, праз фільмы ўбівалі яму ў галаву, што быць хлебаробам - гэта вялікі гонар.
А гэты хлебароб ніколі ня змог бы адправіць дачку вучыцца ў горад, каб не сваячка, якая ня мела сваіх дзяцей і засталася ўдавою. Гэтая жанчы-на прапанавала Ані паспрабаваць свае веды на ўступных іспытах у ву-чылішчы і, зразумела, месца пад сваім дахам і за сваім сталом. I вось што з гэтага атрымалася.
Калі Пятро даведаўся пра Аню ад Мікалая, пра тое, як той ставіцца да яе, то адразу запрасіў іх абодвух да сябе ў госьці, як ён сказаў сваёй Тама-ры, “на экспэртызу”. А пасьля “экспэртызы” яны з Тамараю ў адзін голас сказалі Мікалаю: жаніся, лепшай жонкі ты ня знойдзеш. Мікалая ўгавор-ваць не давялося, а Аня таксама дала згоду.
Яны маглі б проста пайсьці ў ЗАГС і расьпісацца ў той жа дзень. Але, пагаварыўшы паміж сабою, вырашылі зрабіць усё па-людзку, уважыць бацькоў Ані.
Вера, Тамара і Аня, якая далучылася да іх, хутка накрылі на стол. У Ве-ры ў печы былі розныя прысмакі. Такі ўжо беларускі характар, што госьцю аддасьць усё лепшае, а сам потым перажыве як-небудзь. Тут была ўсмажа-
БЕЛАРУС 2011
125
СКІБА Міхась
ная гусь, кумпяк і некалькі колцаў каўбасы. Утушаная ў чыгунку капуста са сьвінымі рабрынкамі і, пэўна, Велікодны пірог, які ўжо быў на стале на-крыты ручніком.
Суседзі бачылі прыезд Ані ў суправаджэньні двух вайскоўцаў і жанчы-ны. Зразумелі - гэта сваты. Будуць заповіны. Ня трэба было быць вялікім мысьліўцам, каб здагадацца, у чым тут справа. Але здагадвацца гэта адно, а ведаць - зусім другое. У хату да Васіля зь Вераю прыйшла суседка. У той таксама была дачка на выданьні, але не было жаніха. А горш за ўсё тое, што не было нават надзеі, што жаніх можа адкуль-небудзь зьявіцца. Неяк атры-малася, што хлопцаў у вёсцы было значна меней, чым дзяўчат.
Суседзкая Жэня скончыла сем клясаў, далей не вучылася, працавала ў калгасе. Яна ўжо была дарослая, хацела куды-небудзь выехаць на працу, але ёй праўленьне адмаўляла ў выдачы даведкі аб тым, што адпускае яе з калгасу. Без такой даведкі не выдаваўся пашпарт, а бяз пашпарту, вядома, яна магла паехаць толькі ў госьці. Аб уладкаваньні на працу дзе-небудзь у горадзе не магло быць і гаворкі. Яна была калгасьніцай, і месца яе было ў калгасе! Аня вырвалася зь вёскі, дзякуючы паступленьню на вучобу. Але ня ўсе мелі старых і самотных сваякоў у горадзе.