Нарадзіліся ў нас хлопчык і дзяўчынка. Цяпер вы б іх і не пазналі. Зусім дарослыя. Свае сем’і маюць. Сын жа яшчэ пры вас ажаніўся. У яго дачка вучыцца ў МДУ імя Ламаносава. На якімсьці мудрагелістым факуль-тэце, а хлопчык у дзявятай клясе. Таксама добра вучыцца. I яшчэ займаец-ца спортам. Прывабіла яго каратэ. Mae ўжо нейкія тры паясы-адзнакі і мэ-далі. У Дьіяны маёй - дачушка. Нарадзілася ўжо пасьля вашага ад’езду. Алёнка. Ёй ужо 14 гадоў. Разумніца. Сьпявяе так, што заслухаесься. Му-зыку піша. Выспаведалася перад вамі першымі ў сваім жыцьці. Лягчэй на душы зрабілася. Цяпер чарга перад мужам і дзецьмі прызнацца... Дарагія, мілыя мае сябры! He крыўдуйце на мяне, што за многія гады (што там гады - дзесяцігодзьдзі!) нашага знаёмства не адкрылася вам. У жыцьці ня ўсё так проста, як нам хацелася б! Існуюць на зямлі нейкія цём-ныя сілы, якім усё карціць прыносіць людзям толькі пакуты, якім дастаўляе задавальненьне ламаць людзкія лёсы. Хай будуць яны праклятыя на векі вечныя! Ці надыйдзе час, калі ўсякая погань зьнікне з твару зямлі, і людзі пачнуць жыць па чалавечых законах?! ” Рыма Сямёнаўна і Марк Давідавіч былі надзвычай узрушаныя незвы-чайным лёсам свайго вернага сямейнага сябра, зямлячкі. У адказ напісалі ёй цёплы, сардэчны ліст. Паведамілі таксама пра тое, што Нямеччына ў якасьці прабачэньня за прынесеныя пакуты выплачвае ахвярам фашызму - былым вязьням гета, а таксама людзям габрэйскай нацыянальнасьці, што нацярпеліся гора ад нямецкай акупацыі, - у кампэнсацыю грашовыя дапа-могі. Раілі ёй падаць дакумэнты, каб законна атрымаць аднаразовую да-баўку да сваёй мізэрнай пэнсіі, што грошы дапамогуць у набыцьці патрэб-ных лекаў, у вырашэньні іншых тэрміновых патрэбаў. А таксама яе, цяпер ужо замежныя, сябры зьдзіўляліся, чаму яе пры-ёмная маці пры жыцьці маўчала пра свой подзьвіг - выратаваньне габрэй-скай дзяўчынкі ў гады акупацыі. У адказ Марыя Максімаўна паведаміла чыкагскім сябрам, што прызна-лася ва ўсім мужу і дзецям. На зьдзіўленьне, муж даўно ведаў яе сапраўд-нае паходжаньне. Выявілася, што перад Марыйчыным вясельлем Вольга Фё-дараўна, што баялася за далейшы лёс сваёй выхаванкі, знайшла магчы-масьць пагаварыць па душах зь яе будучым мужам. Яна імкнулася забясь-печыць ёй трывалае шчасьце, засьцерагчы ад непрыемных нечаканасьцяў. I дзеці, і ўнукі узрадаваліся, што ў іх цячэ кроў двух народаў, запэўнілі, што з гэтай пары пачнуць больш увагі аддаваць гісторыі габрэйскай нацыі, 106 БЕЛАРУС 2011 ЛІЯКУМОВІЧ Шмох дасягненьням габрэйскай культуры. Яна з годнасьцю паведамляла: “Я яш-чэ больш пераканалася ў сапраўдным каханьні мужа да мяне, шчасьлівая, што выгадавала дзяцей прыстойнымі людзьмі. Так што ў маёй сям’і габ-рэйска-беларускія карані перапляліся самым цесным чынам”. “На вашае пытаньне, - працягвала яна тлумачыць, - чаму Вольга Фё-дараўна, што дажыла амаль да свайго дзевяностагадовага ўзросту і пера-ступіла ў дваццаць першае стагодзьдзе, так да самай сьмерці не заявіла ва ўвесь голас, што стала выратавальніцай габрэйскай дзяўчынкі, нават тады, калі пра гэта магчыма было абвяшчаць голасна, што па праву заслугоўвае званьня Праведніка сьвету і, натуральна, адпаведных ільгот і славы, тлума-чу, чым яна кіравалася. Па-першае, шчырай заявай яна не хацела ламаць мой лёс. Па-другое, была і простая жыцьцёвая прычына: да нашага зь Сяро-жам паўналецьця яна атрымлівала на нас ад дзяржавы дапамогу за загінуў-шага мужа. Доўгі час баялася, што мяне могуць пазбавіць адпаведнай дапа-могі, а гадаваць нас у пасьляваенныя гады ў галоднай вёсцы зь яе парожнім працаднём было надзвычай нялёгка. Потым баялася, што могуць вылічыць атрыманыя грошы... Нядаўна ўсёй сям’ёй у чарговы раз наведалі абноўленую пасьля вайны вёску, у якой добрыя людзі выратавалі мяне ад сьмерці. Усклалі сьвежыя вянкі на брацкую магілу партызан, на магілы Вольгі Фёдараўны і Сярожы, майго названага брата, які стаў лётчыкам-асам і быў накіраваны, як тады сьцьвярджалі, на выкананьне свайго інтэрнацыянальнага абавязку ў Аўга-ністан, дзе ён па-геройску загінуў. Прыбрала кветкамі і “ўласную” магілу. Спадзяюся, здагадаліся, што гэта магіла памерлай дзяўчынкі, але на помні-ку значацца маё імя і прозьвішча. Рэдка каму на долю выпадае падобнае: схіляцца над месцам “свайго” пахаваньня. Пачуцьцё, зразумела, настолькі сумнае, журботнае, што проста выць хочацца. Дзякуй вам за ўвагу, дабрыню, за клопаты, за паведамленьне пра тое, што я за свае пакуты, за пагібель усіх маіх родных магу на старасьці гадоў атрымаць ад немцаў нейкую кампэнсацыю як ахвяра фашызму. Мне зараз цяжка даказаць, хто я ёсьць на самай справе. Узнавіць ісьціну амаль немаг-чыма. Архівы загінулі, ніводнага габрэя з нашага мястэчка не засталося ў жывых. Людзі, якія ведалі гісторыю майго выратаваньня, ці загінулі ў час вайны, ці ўжо памерлі. Год ужо прайшоў, як ня стала маёй другой матулі, дарагой для мяне Вольгі Фёдараўны. Вядома, і аднаразовая выплата спа-трэбілася б. Да маёй жабрацкай пэнсіі была б неблагая надбаўка. 3 друго-га боку, дзьве-тры сотні эўра, якія прапануюць немцы, мяне ня выратуюць ад беднасьці, хоць, паўтараюся, не пашкодзілі б. Ды і жыць мне нямнога засталося. Нашто мне новыя стрэсы пры маім слабым здароўі? Пражыла столькі гадоў бяз гэтых вартых жалю нямецкіх эўра, неяк пражыву бязь іх і рэшту свайго жыцьця. I ўвогуле, калі шчыра прызнацца, ніякімі грашыма ня вымераць таго калясальнага чалавечага болю, тых пакутаў, якія давялося мне перажыць. Адкупіцца ад іх немагчыма ніякай міласьцю. I да апошніх хвілінаў жыцьця не змагу залячыць душэўныя раны, што нанесла мне гібель усіх родных, за-быць штосэкундны страх сьмерці і тыя крывавыя падзеі, што скрывілі мой лёс, прымусілі хавацца пад чужым імём. Усё ж усьцешна ўсьведамляць, што цяперашняе нямецкае грамадзтва асэнсавала злачынствы сваіх прод- БЕЛАРУС 2011 107 ЛІЯКУМОВІЧ Німох каў, што яно зрабіла належныя высновы з горкага ўроку, што зразумела, як чалавеканенавісьніцтва разьядноўвае нацыю, прыводзіць яе да агіднага азьвярэньня, пазбаўляе пэрспэктываў нармальнага разьвіцьця. Ня ўтой-ваю, на сёньняшні час немцы выклікаюць да сябе больш павагі, чым наро-ды з затуманеным усьведамленьнем, асьлепленыя ідэямі выключнасьці і пе-равагі над іншымі, якія нацысцкіх злачынцаў абвяшчаюць сваімі нацыя-нальнымі героямі і не ўсьведамляюць, што гэта ні да чаго добрага не прывя-дзе, што гэта вельмі небясьпечна для іх уласнага лёсу. На жаль, шаві-ністычным крэтынам нярэдка ўдаецца адурманіць цэлыя народы, якім да-водзіцца потым жорстка расплачвацца за сваю сьлепату... Маці змагла ахвяраваць званьнем Праведніцы, чаму ж я не магу ад-мовіцца ад нямецкай падачкі? Мяне прызнаў за сваю беларускі народ у ня-лёгкі час сваёй гісторыі, у найбольш цяжкія хвіліны майго ўласнага жыць-ця - так што і я да канца сваіх дзён разьдзялю зь ім агульны лёс”. Калі Марк Давідавіч выслухаў новае пісьмо ад Марыі Максімаўны, ён некалькі разоў прайшоўся ў задуменьні па кватэры, потым павучальна вы-казаўся: “Ад бальшака палявой дарогі не шукаюць. У людзей, як і ў прыро-дзе: як гукнеш, так і адгукнецца”. ^ў^>^/^ 108 БЕЛАРУС 2011 МАЎЧУН Анатоль МАЎЧУН Анатоль — нарадзіўся ў самым пачатку 1930-х гадоў у вёсцы Аб-руб на Глыбоччыне. Пасьля Другой сусьветнай вайны разам з бацькам вые-хаў жыць у Польшчу на “вернутыя землі” ў Памор’і. Зараз жыве ў Познані. Мы і прырода Пра разумных зьвяроў - хітрую лісіцу, вынаходлівага вожыка ці кла-патлівую вавёрку - мы многае чулі ў казках, вершах ці калыханках для ма-ленькіх дзетак. А цікава было б ведаць, колькі праўды можа хавацца ва ўсім тым, што мы лічым прыдуманым нашымі бабулямі ці дзядулямі, а яшчэ і старэйшымі нашымі продкамі? Зьвяркі акружаюць нас усюды: у хаце, на двары, у лесе. А што мы пра іх ведаем? Безумоўна, тую карысьць, якую ма-ем ад жывёлы ў гаспадарцы. А што больш? Недзе ў шасьцідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя ў радыёперадачах прафэсар Жабінскі даказваў, што жывёльны сьвет падпарадкаваны вы-ключна інстынктам. Я не з усімі ягонымі доказамі гатовы пагадзіцца. Зьвя-ры вельмі часта ўмеюць нас ня толькі разьвесяліць, але і зьдзівіць. I такое здараецца часта. На гэта сур’ёзна я пачаў зьвяртаць увагу, ідучы раз даро-гаю, уздоўж якой з аднаго боку расьлі высокія дрэвы. Каля аднаго такога дрэва корпалася ў траве вавёрка. Я вырашыў ціхенька падыйсьці да яе, але яна гэта прыкмеціла і хуценька скочыла на дрэва. Затрымалася невысока і рабіла выгляд, быццам на мяне чакае. Калі падыйшоў да яе блізка, яна ху-ценька пабегла наверх кроны, адтуль скочыла на суседняе дрэва, там зноў затрымалася невысока, што можна б было да яе дакрануцца, і рабіла вы-гляд, што мяне чакае. Калі я да яе наблізіўся, яна імгненна апынулася ўжо на наступным дрэве... Гульня трывала да канца алеі. Там я вавёрку пакінуў. Яна доўга глядзела мне ўсьлед. Гэтыя паводзіны зьвярка прымусілі мяне за-думацца пра многія пачутыя гісторыі, пра незвычайныя часам паводзіны зьвяроў, пра неверагодныя загадкі. БЕЛАРУС 2011 109 МАЎЧУН Анатоль Калі ў 1939 годзе паляўнічага пана Чапоўскага (таго, што ў падарож-жы браў з сабою ваду толькі з Доўгага возера, бо лічыў яе найздаравейшай) пазбавілі паляўнічай зброі, ён сваіх сабак аддаў сялянам. Мой дзядзька ўзяў сабе Рэкса. Сабака вельмі хутка прывык да сваіх новых абавязкаў вар-таўніка панадворка. Хутка ён пазнаёміўся з жыхарамі хутара, а з часам і да суседзяў у хаты зазіраў. Ноччу пільнаваў ён ня толькі свой панадворак, су-седзкія таксама, а хутары былі далёка раскіданыя. А вось гэтых жа сусе-дзяў на свой панадворак без дазволу гаспадароў пусьціць не хацеў. Рэкс любіў мне дапамагаць кароў пасьвіць і з авечкамі ваяваць. Хай толькі ма-ленькае ягнятка адлучылася ад авечак, ён яго ўжо гнаў. Са мною ён такса-ма ваяваў, калі хацеў хлеб адабраць, які я часам меў з сабою. Вядома, была гэта гульня, і зусім нядрэнна зьвярком прыдуманая. Бо калі я хацеў яго пад-мануць і кідаў замест хлеба камень (часам у возера), ён мог той камень ад-шукаць, пакласьці перада мною, а мяне схапіць за штаніну і цягнуць у ваду (здарылася, раз мяне ратаваў, калі я тапіўся). Зрэшты, Рэкс займаўся таксама і крадзяжом. Наш сусед Іван Малько выкапаў на сваёй пожні студню (было ўсё гэта ў Абрубе на Псуеўшчыне), зрабіў невысокі зруб, а Параска, ягоная жонка, улетку на ноч ставіла ў студню малако, каб у халоднай вадзе сьмятана сабралася. Раз здарылася, што раніцай накрыўка ад пасудзіны ляжала на траве каля зруба, а сьмята-ны ў малацэ ўжо не было. I паўтарацца гэта стала кожную ноч. Давялося гаспадару прытаіцца ў кустах і чакаць злодзея. Ноччу прыбег Рэкс...