Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Жанчына была добрай хрысьціянкай і расказала аб усім свайму спавя-дальніку.
Гэта быў дзябёлы манах квітнеючага ўзросту, укамянелы вернік, пера-кананы, што дазволена ўсё, каб наблізіць прыход царства Божага. Ен з бо-лем успрыняў грахоўны скандал, выкліканы бязьвер’ем фабрыканта, і бы-ло яму вельмі прыкра бачыць, што ягоныя самыя шчырыя, добрыя парады не далі жаданага выніку. Разумеючы, што ў сувязі зь цяжарнасьцю жанчы-ны Сатана яшчэ болей умацаваў свае пазыцыі, манах усё ж вырашыў па-спрабаваць вярнуць аблудную авечку ва ўлоньне царквы.
На справе ж, неба падрыхтавала страшэнную помсту Гарэну Гаэтану за ягонае панявер’е. Прамаліўшыся ноч, мніх натхніўся на выхадку, якая ўрэшце скончылася ўдала.
Аднойчы ўлетку, ведаючы, што муж быў у Ліёне па справах, а жонка -на лецішчы, ён скінуў сутану, апрануўся ў самае горшае рызьзё, якое толькі мог знайсьці, каб стаць падобным да бадзягі, вандроўнага дробнага гандляра, жабрака, гэткага прайдзісьвета, валацугі-абарванца - асобаў, якіх можна бачыць на любой дарозе.
Апрануты такім чынам, ён скіраваўся ў тую вёску, дзе цяжарная жан-чына сумавала адна, седзячы каля вакна. Быў сьпякотны летні поўдзень, той самы час, калі Пан*, схаваўшыся ў цяністых зарасьніках, сымбалізуе нястрыманую пажадлівасьць. Ілжэвалацуга падыйшоў да сьцяны, якраз пад вакно, каля якога маркоцілася жанчына. Там ён справіў натуральную патрэбу, называць якую ня варта, і паказаў таўкач, пастуховы посах, ча-роўную флейту, а лепей сказаць, таго салаўя3, ад якога многія жанчыны за-хацелі б засьпяваць Kyrie eleison - “Зьлітуйся, Божа!”. Гэтая дама, нягле-дзячы на ўсю сваю пабожнасьць, не засталася абыякавай і адчула жадань-не стаць ступкаю для таго таўкачыка, клеткаю для салаўя. Аднак яна была чэснай жанчынай і не змагла задаволіць сваё жаданьне. Тым ня меней, нейкі сьверб яна адчула і пачасалася.
Вядома, што аб фэнамэнах, зьвязаных з капрызамі цяжарных жанчын, даўно спрачаецца мноства вучоных, а мне здаецца пэўным тое, што гэтая дама зацяжарыла ад дзяўчыны. Таму што празь некалькі месяцаў, калі яна радзіла, і муж захацеў даведацца, якога роду ягонае дзіцё, акушэрка ўскіну-ла рукі да нябёсаў і выгукнула: ‘Тэта пачвара!”, а лекар, які дапамагаў ёй, дадаў: ‘Тэта ж гермафрадыт!”
Пасьля гэтага жахлівага здарэньня багацей ледзь не звар’яцеў ад гора. Прызнаўшы, што ўсё накіроўваецца рукой Божай, ён утаймаваўся, зноў стаў багаверным і добрапрыстойным, ахвяраваў вялікія сумы на дабрачын-насьць і стаў павучальным прыкладам для ўсіх вернікаў.
Манах, даведаўшыся аб тым, зарагатаў, закруціўся, заскакаў, закаш-ляў і, нарэшце, пайшоў да споведзі. Але кюрэ4 адмовіўся адпусьціць яму грахі, і ён мусіў вымольваць адпушчэньне ў архібіскупа.
Андрагін5 у хуткім часе памёр, нановадабрапрыстойны Гаэтан жыў шчасьліва са сваёю жонкаю, і ў іх было шмат дзяцей.
Заўвагі і тлумачэньні перакладчыка
1	...калі папа ўцёк у Гаэту... — У 1848 годзе ў Рыме выбухнула паўстанвде, і па-па ўцёк у Гаэту, прымррскі ўмацаваны горад, прыкладна ў 150 км ад Рыма. Е н жыў там з 25 лістапада 1848 году па 4 верасьня 1849.
90
БЕЛАРУС 2011
ЛАПАТКА Якуб
Пан — старажытнагрэцкі бог пастухоў, жывёлаводзтва, урадлівасьці і дзікай прыроды. Апоўдні Пан засынаў, разам зь ім засынала і ўся прырода пад сьпякотным летнім сонцам. Пажадлівы і вясёлы таварыш німфаў ды гермафрадытаў.
3	... таўкач, пастуховы посах, чароўную флейту, а лепей сказаць, таго салаўя... — францускія паэтычныя сінонімы пеніса, мужчынскага палавога органу.
4	Кюрэ ~ тут: ігумен, настаяцель кляштара. Звычайна — прыходзкі сьвятар.
5	Андрагін — у прынцыпе, тое ж, што і гермафрадыт. Зараз жа андрагіннасьць займаецца болей псыхасацыяльнымі, чым анатамічнымі праблемамі андрагінаў. Сучас-ны сынонім андрагіна — інтэрсэксуал.
Хлопец-утрыманка
Быў ён сынам небагатага крамніка, які гандляваў алеем у Ніцы, і звалі яго Луі Жыян; ён ніколі не выказваў аніякай богабойнасьці, у адрозьнень-не ад іншых дзяцей, а яны, прынамсі, пад час сваёй першай прычасьці, рабілі гэта з кранальнаю добрапрыстойнасьцю.
Аднойчы, калі дзеці вывучалі катэхізыс, кульгавы вікары зь Сен-Рэпа-раты сказаў яму, праціраючы акуляры крысом сваёй бруднай сутаны:
-	Во што, Луі! Цябе чакаюць вялікія няшчасьці, таму што ты наскрозь фальшывы. 3 выгляду ты сапраўдны анёлак. А напраўдзе? А напраўдзе ты гідкі, як расьцінуты клоп. Ты насьміхаесься нада мною. Я гэта ведаю, мо-жаш сьмяяцца і далей. Але пакінь блюзьнерыць, не зьневажай Бога! Паміж іншым, усё гэта ты спазнаеш сам, і спазнаеш зарана, скарыўшыся сваёй па-жадлівасьці.
Луі Жыян стаяў пануры і пакорліва слухаў натацыю вікарыя. Але як толькі той павярнуўся сьпінаю, блюзьнер адразу ж перадражніў ягоную ня-роўную хаду і засьпяваў:
-	Пяць ды тры будзе восем! Пяць ды тры будзе восем!
Малады нісар1 не зьмяняўся да лепшага. Яшчэ да чатырнаццаці гадоў ён вельмі рэдка наведваў школу, замест таго ён распусьнічаў пад мастамі Пальёна2 і ў парку Шато - спачатку з хлопчыкамі-аднагодкамі, а потым -з малымі дзяўчынкамі.
Калі яму споўнілася чатырнаццаць, яго аддалі да гандляра кашулямі, і ён пакінуў старую Ніцу, дзе духмень садавіны зьмешвалася з вострым во-дарам сырога мяса і кіслага цеста, з пахам траскі і смуродам прыбіральняў, зьмяніўшы ўсё гэта на краму ў новым горадзе. 3 самых першых дзён гаспа-дар і гаспадыня надавалі яму вялікую ўвагу і як добрыя нісары не давалі на-вучэнцу спачыну ні ўдзень, ні ўначы.
Гаспадыня была ружовенькая, нібы той апельсін, затое гаспадар быў ні рыба, ні мяса. Луі Жыян зьбег пад час карнавалу да аднаго вяльможнага ра-сейскага пана, год так пяцідзесяці, да якога зьвярнуўся: “Мой генэрал!”, a той назваў яго Ганімедам3.
Пераканаўшыся, што расейскі пан быў занадта патрабавальны і сквап-ны, ён абакраў яго і ўцёк.
Затым ён аддаўся турку, грубаму і пражэрліваму.
БЕЛАРУС 2011 91
ЛАПАТКА Якуб
Турка, які праматаўся ў Монтэ-Карле, зьмяніў амэрыканец. Луі Жыян зразумеў, што ягоная фартуна - ягоны зьнешні выгляд, зь якім ён асуджа-ны на посьпех ва ўсім сьвеце, у любой нацыі. Аднак, разбагацеўшы, ён ня змог зьберагчы тую лагодную добразычлівасьць, якая ўласьцівая толькі вы-сокапрыстойным людзям. Ён з пагардаю ставіўся да сваіх былых тавары-шаў і нават не сьцішаў крокаў, каб зірнуць на іх. Тыя адказвалі яму пагар-даю на пагарду. Пры сустрэчы яны не прапускалі магчымасьці паслаць яму непрыстойны жэст, паклаўшы левую руку на локцевы згіб правай, ківаючы сьціснутым кулаком. Апрача таго, яны паказвалі яму літару Z з алфавіту для нямых, гэта быў пахабны жэст, якім ахвотна карысталіся нісары, мане-гаскі4 , турбіяскі5 і ментанаскі6.
Нарэшце Неба жахнулася распусты Луі Жыяна, як і ягоных старых прыяцеляў. Той, хто сцыць супраць ветру, толькі намочыць кашулю; і Бог пажадаў узнагародзіць хлопца-утрыманку па грахах ягоных, як таго патра-буе закон адплаты.
У	адказ на вокліч старога сябра Луі Жыян абразіў яго. Сварка перарас-ла ў бойку з абяцаньнем помсты.
Чатыры маладзёны, амаль нічым ня лепшыя за Луі Жыяна, аднойчы ўвечары згледзелі, што ён пайшоў у тэатар адзін. Яны напіліся карсіканскага віна, рэпутацыя якога моцна ўпала ад XVI стагодзьдзя, і уладкаваліся падпіль-ноўваць підара насупраць вілы, дзе той жыў з вычварэнцам-аўстрыякам.
Ужо мінула поўнач, калі Луі Жыян вяртаўся дадому; мсьціўцы накіну-ліся на яго, заткнулі рот і пацягнулі да кратаў гарадзкой агароджы, дзе па-садзілі яго на жалезны кол, потым, стукнуўшы некалькі разоў, каб кол увайшоў глыбей, разьбегліся.
Насаджаны на кол, напэўна, ён і памёр са звычнай асалодай. Ён быў прыгожы, як Атціс7.1 сьветлячкі віліся вакол яго...
Заўвагі і тлумачэньні перакладчыка
1	Нісар — жыхар Ніцы
2	Пальён — невялічкая рэчка (каля 36 км), што працякае з Альпаў празь Ніцу.
3	Ганімед — паводле грэцкіх міфаў — хлопец незвычайнай прыгажосьці, з-за ча-го Зеўс забраў яго да сябе на Алімп.
4	Манегаскі — жыхары княства Манака.
5	Турбіяскі — жыхары камуны і мястэчка Ла-Турбі непадалёку ад Ніцы.
6	Ментанаскі — жыхары гарадка Ментона. Славуты курорт у 30 км ад Ніцы. Атціс — пэрсанаж старажытнагрэцкай міталёгіі. Вельмі прыгожы юнак.
Танцаўшчыца
Некалі ў аднаго старадаўняга аўтара я прачытаў, можа, праўдзівы апо-вяд, а можа, легенду пра сьмерць Саламеі. Я не магу аздобіць сваю апо-весьць словамі старажытнага іўрыту, дэталёвым апісаньнем вопраткі ды па-лацаў, цытаваньнем мудрых выказваньняў, каб надаць ёй тагачасны мясцо-вы калярыт, які сёньня так імкнуцца адшукаць. Праўду кажучы, зрабіць гэ-
92
БЕЛАРУС 2011
ЛАПАТКА Якуб
та мне не дазваляе маё невуцтва, а таму я пакінуў сваім пэрсанажам тыя са-мыя імёны, якімі іх называюць у нашых эвангельлях.
Усе, вінаватыя ў сьмерці сьвятога Іаана Хрысьціцеля, былі пакараныя.
Змарнелы сухарэбры вяшчун, які заклікаў людзей да купаньня, зрабіў на Ірадыяду спакушальнае ўражаньне. Але гэты пажыральнік саранчы тры-маўся так, як той Йосіф1 у доме Пуціфара; ён, безумоўна ж, пакутаваў ад цялесных спакусаў, але задавіў іх вельмі рана для ўсіх, хто жадаў яго. Іра-дыяда ўступіла ў крывазьмяшальны, паводле габрэйскага закону, шлюб з сваяком Ірадам Анціпам2, які адчуў нейкую рэўнасьць у адказ на папрокі Хрысьціцеля. Узбуджаючы ў Ірадзе жаданьне на падвойны інцэст, чароўна спакусьлівая, у сваіх дзівосных стракатых строях, добра нафарбаваная, Са-ламея танцавала перад царом, каб здабыць галаву Сьвятога, які адрынуў яе матку.
Ірадыяда атрымала на залатой талерцы валасатую галаву з барадатым тварам. Нечакана яе страсьць абудзілася зноў, і яна пачала горача цала-ваць пасінелыя вусны адсечанай галавы Хрысьціцеля. Але злосьць пера-сіліла. Прагу помсты яна задаволіла, пракалваючы іголкай язык, вочы ды іншыя месцы скрываўленай галавы. Гэткі блюзьнерскі зьдзек скончыўся са сьмерцю Ірадыяды, магчыма, ад разрыву анеўрызмы, калі яна забаўлялася такім чынам зь любай галавой.
Гэтая гордая жанчына не знайшла прытулку ў пекле. Яна стала адною з часьцінак ад той гурмы незьлічоных духаў, што насяляюць атмасфэру, і якіх я зь лёгкім сэрцам называю багамі, калі гэта добрыя духі. Вядома, за Бога я маю тую сілу, над якою ў чалавека няма аніякай улады, а ня тую сусьветную душу, якой, на недасканалую думку Сьпеўсіпа Афінскага3, можна кіраваць, не спазнаўшы сусьвет. Бурнымі навальнічнымі начамі Іра-дыяда ўчыняе фантастычнае паляваньне па-над нашымі лясамі, і ўзьвяшча-юць аб ёй сваім галёканьнем совы, і жахаюцца зьвяры.