Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Ніякіх дарог. Усё занесена сьнегам. Аднойчы спыніліся ля барачка, дзе нам далі трохі кіпню і хлеба.
Раніцай 11 сакавіка 1940 году мы прыйшлі ў лягер. Нам далі трохі мы-ла, і я другі раз змагла памыцца. Празь некалькі дзён трыццаць чалавек, уключаючы мяне з маім бацькам і Франакам, перакінулі ў іншы лягер, дзе быў адзін барак. Ніякіх матрасаў на нарах. На адныя нары клаліся два ча-лавекі. Я спала разам з маці. У гэтым бараку я пазнаёмілася з блашчыцамі, якія няспынна цягнулі зь мяне кроў, пакуль я не пакінула Сыбір.
На дзень давалі 400 грамаў хлеба. Але хлеб трэба было зарабіць. Муж-чыны валілі лес. Жанчыны чысьцілі сьнег, секлі дровы. Маладзейшых га-нялі на працу. Ніякай цёплай вопраткі нам не далі, толькі валёнкі, якія вы-ратавалі шмат каго ад абмарожваньня ног.
24-га красавіка памёр мой бацька. Я даглядала яго, мыла, бо ён най-больш ляжаў. У апошнюю суботу ён сказаў мне: “Яніна, сёньня ты мяне мыеш у апошні раз. На наступным тыдні я пакіну Сыбір. Палячу над Кіевам у Польшчу”.
Я тады не паверыла ягоным словам, але ён ужо знаў пра свой лёс.
Расейцы паказалі нам, дзе яго можна пахаваць. Мы пачалі дзяўбці за-мёрзлую зямлю, паліць вогнішча і зноў дзяўбці, пакуль ня выкапалі добрую яму. Прыйшло некалькі палякаў і расейскі доктар, які быўсасланы ў Сыбір, бо ў Маскве нехта хацеў усіх людзей перамяшаць. Ніякага сьвятара, ніякай службы, толькі некалькі чалавек, што маліліся. Мы пахавалі бацьку і пайшлі назад у лягер.
Летам 1940 году нас перавезьлі ў іншы лягер, дзе мы павінны былі хадзіць па лесе і рэзаць сосны, каб сьцякала смала, якую мы зьбіралі. У адзін дзень да нас прыйшоў брат Юзік, які зьбег без дазволу, каб даведац-ца, як мы жывем. Я бачыла яго толькі дзесяць хвілінаў і нават ня памятаю, аб чым мы гутарылі, бо я была такая напружаная. Нехта з палякаў данёс расейцам пра Юзіка. Але яму пашанцавала, бо ён пасьпеў раней вярнуцца ў свой лягер.
74
БЕЛАРУС 2011
КАВАЛЕЎСКІ Віктар
Навокал памірала шмат людзей, але я ня думала пра сьмерць. Толькі цяжка працавала. Мела ўжо трохі грошай. Я працавала заўсёды разам з маім братам Франакам, бо ён бараніў мяне ад дурных хлопцаў.
На адным зь мітынгаў у лягеры сказалі, што пасьля таго, як будуць зьнішчаныя Амэрыка і Англія, зьнікне капіталізм, і паўсюль паўстане ка-мунізм. Будзе адзін вялікі шчасьлівы камуністычны сьвет. Як Юзік нена-відзеў гэтыя мітынгі!
Летам 1941-га Нямеччына напала на Расею. Між імі пачалася вайна. Аб гэтым нам сказалі на мітынгу. Сказалі, што раней Расея вельмі сябрава-ла зь Нямеччынай, давала шмат збожжа, але немцы зрабілі раптоўную ата-ку. Пазьней я даведалася, што Сталін меў шмат праблемаў, бо немцы пась-пяхова захапілі вялікія тэрыторыі. Мы ня ведалі ў той час, што паміж Сталіным і генэралам Сікорскім вяліся перамовы аб стварэньні польскага войска на расейскай зямлі. Дамова была падпісаная 30.7.1941 у Лёндане. Выклікалі арыштаваных палякаў. Але нас сабралі на мітынг толькі 8.9.1941. Зноў перапісалі і паведамілі навіну, у якую ніхто спачатку ня мог паверыць. Ніхто ня мог паверыць! Мы чакалі на нейкі падман ад расейцаў. Потым даведаліся, што мы павінны перабірацца некуды на поўдзень. Да Касьпійскага мора... На Бухару. На Ташкент. Там стваралася польскае войска. Усіх цывільных і вайсковых палякаў вывезуць з Расеі.
Людзі пачалі выяжджаць імгненна. Але мы засталіся. Нам пачалі доб-ра плаціць. Было што есьці і дзе жыць. Шмат хто ня мог паверыць, што ра-сейцы вось так возьмуць і адпусьцяць людзей зь лягераў. Маёй маці было 62 гады, гэта таксама нас спыняла. He хацелася новай рызыкі, новых праб-лемаў. Мы шмат гутарылі аб гэтым, многія спрачаліся, аднак у адзін дзень мы таксама вырашылі ехаць. Можа, і праўда, думалі мы, нас адпусьцяць з Расеі.
Чыгуначная станцыя была за 50 кілямэтраў ад лягеру. 23.11.1941 ся-мёра нас: маці, брат Франак, Юзік з жонкай Аленай, яе маці і я пайшлі з гэ-тага лягеру. 3 намі была маладая дзяўчынка Юзэфа з нашай вёскі. Яе маці з братам памерлі ў Сыбіры, таму яна вырашыла ехаць з намі. Нам трохі па-шанцавала, бо, заплаціўшы шафёру машыны, мы змаглі пасадзіць туды маці. Даплацілі, каб ён пакінуў яе ў сваёй цёткі, дзе маці нас дачакалася.
Першы дзень мы прайшлі толькі дзесяць кілямэтраў. Спыніліся ля да-рогі, запалілі вогнішча, але было холадна, і мы не змаглі паспаць. Потым ішлі цэлы дзень і спыніліся ля барачка, дзе жыў стары. Там мы змаглі адпа-чыць.
На наступны дзень дайшлі да станцыі. Расейскі начальнік сказаў, што Ташкент знаходзіцца ў зоне вайны, туды ідуць эшалёны са зброяй, і трэба чакаць не адзін дзень, а можа, тыдзень, каб падалі цягнік для цывільных. Параіў нам ісьці назад у лягер. Нават даваў машыну. Пасьля вайны, кажа, мы можам ехаць у Польшчу.
Але мы вырашылі ехаць далей. Бо калі б мы пайшлі назад у лягер, то маіх братоў хутка забралі б у расейскае войска. Мы заплацілі 60 рублёў за квіткі і пачалі чакаць цягніка.
На трэці дзень, 27.11.1941, прыйшоў цягнік, у які мы залезьлі як мага хучэй. Праз два дні прыехалі ў Новасыбірск. На станцыі было некалькі ты-сячаў розных людзей: палякі, расейцы, узьбекі, манголы, афганцы; зэкі,
БЕЛАРУС 2011
75
КАВАЛЕЎСКІ Віктар
вайскоўцы, бежанцы. Мы спалохаліся, бо сярод нас - трох жанчын і дзьвюх бабуль - было толькі два хлапцы. Хацелі купляць квіткі, але даве-даліся, што прадаюць толькі на ўвесь вагон. Сабралі на ўвесь вагон, але та-ды сказалі, што ў Ташкент плаціць ня трэба. Сотні людзей паляцелі да ва-гонаў, палезьлі адзін аднаму на карак. Хто ня меў клункаў, залез першым, заняў месца. Мы толькі змаглі заняць месца на падлозе. Так першага сту-дзеня 1941 году мы пакінулі Новасыбірск. 3 сабой мелі трохі хлеба, але больш нічога. Неяк куплялі ежу, бралі на прыпынках ваду. Праехалі Бар-наўл, Рубцоўск, Сяміпалацінск. У Алма-Аце сталі. Па хлеб чакалі ў доўгай чарзе. Але тут сказалі, што цягнік крануўся. Кінуліся да вагонаў. Пасьпелі назад усе, за выключэньнем брата Франака. Яму ў тым годзе споўнілася 17. Мы ведалі, што калі ён трапіць да расейцаў, то яго забяруць у войска. Але на наступнай станцыі ўбачылі сіняга ад марозу Франака. Ён пасьпеў скок-нуць на счэпку між вагонамі.
Прыехалі ва Ўзьбекістан 14 сьнежня 1941 году.
У Ташкенце нас трымалі замкнутымі ў вагонах, бо на станцыі было зашмат народу. Далей павезьлі ў Самарканд і Бухару. Раптоўна на станцыі Каршы нас павыганялі з вагонаў. Прайшоў дождж, і паўсюль была гразь.
Ніякага Польскага Войска там не было. Ніхто нічога ня ведаў. Ніякай ежы нікому ня выдалі. На чацьвёрты дзень прыйшоў караван: сотні вярблю-доў, коней, аслоў. Так мы дабраліся ў Бешкет.
Там нас зарэгістравалі і накіравалі да месца жыхарства. Мяне з раднёй накіравалі на хутар ў кілямэтры ад Бешкету. Нам далі дом, зроблены з гліны, безь ніякай мэблі, з адным толькі пакоем. Падлога засыпана сало-маю, яд якой патыхала гнільлю. Юзэфу спачатку накіравалі на іншы хутар, але мы дабіліся, каб нас аб’ядналі.
Узьбекі не хацелі мець столькі палякаў, не хацелі дапамагаць у ства-рэньні нейкага польскага войска. Было мала ежы, яшчэ менш будынкаўдля жыцьця. Але расейцы ім загадалі, тыя выконвалі. Мы павінны былі праца-ваць для ежы. Бяз працы нікога не кармілі. Шмат памерла там ад голаду і хваробаў. Дроў не было. Муку выраблялі, круцячы жорны, бо пра элект-рычнасьць там і ня чулі. Памыцца не было дзе. Ваду бралі з бочак. Кожны пачаў думаць, ці трэба было сюды прыяжджаць, каб жыць у гэтым стойле пад назвай калгас?
Таму мы вырашылі ехаць назад у Сыбір. Але нам загадалі прайсьці вак-цынацыю і дэзынфэкцыю, што каштавала вялікіх грошай. I мы засталіся. Праз тыдзень навіна - едзе польская камісія і будзе рэгістрацыя ў польскае войска. Вайскоўцаў павязуць у Пэрсію. Разам зь імі і сем’і таксама. У гэта немагчыма было паверыць!
Камісія прыехала 10 лютага 1942 году. Франак зь Юзікам пайшлі на рэгістрацыю. Пачулі там, што ў красавіку ўсіх павязуць далей ад Расеі.
Але становішча навокал было цяжкае. У гэтым Узьбекістане пачалася эпідэмія тыфу. Людзі паміралі. Эвакуацыю палякаў затрымалі. Адзінкі толькі ад’яжджалі. Так паехала Юзэфа.
Працы на полі было няшмат. Больш ежу не давалі. Узьбекі былі доб-рымі людзьмі, надзейнымі, але вельмі беднымі.
Польскі камітэт узяўся за дастаўку прадуктаў. Грошы даваліся з роз-ных арганізацыяў, уключаючы Чырвоны Крыж.
76
БЕЛАРУС 2011
КАВАЛЕЎСКІ Віктар
У жніўні 1942 году прыйшла навіна: мы можам купляць квіток. На квітку было напісана - дазволена аднаму: Іран.
Згубіць такі білет значыла толькі адно — застацца ў Расеі.
Я працягвала працаваць некалькі тыдняў аж да дня, пакуль мы не пайшлі на чыгунку. Апоўдні прыйшоў цягнік са знаёмымі лаўкамі. У нашым вагоне сабралося 95 асобаў, уключаючы дзетак без бацькоў, пажылыя па-лякі. Мая старэйшая сястра Алена не пасьпела на гэты цягнік і засталася там з чатырма дзецьмі.
На трэці дзень мы прыехалі ў Краснаводзк. Ля станцыі знаходзіўся польскі лягер, дзе я шукала сваіх братоў, але не знайшла. Пад вечар нам па-ведамілі, што трэба ісьці шэсьць кілямэтраў да марскога порту. Ніхто не спрачаўся, бо гэтыя шэсьць кілямэтраў былі апошнімі ў нашым жыцьці па Расеі. Людзі сьпявалі гімны, рэлігійныя песьні, сьпевы маладосьці.
У порце з трохпавярховага карабля разгружалі параненых расейскіх вайскоўцаў. Пасьля абеду дазволілі ісьці на карабель. Як і на чыгунцы, лю-дзей напакавалі, што няможна было ступіць. Рэчаў з сабою шмат браць не дазволілі. Я пакінула нешта, аб чым ніколі не шкадавала.
Польскія музыкі спачатку гралі расейскія маршы, але потым, калі шмат палякаў зайшло наверх, пачалі граць польскія. Людзі пачалі плакаць. Мноства людзей пагубляла сваякоў, пахавала родных у Сыбіры і Узьбе-кістане.
А пятай вечара карабель адыйшоў ад берага і ўзяў напрамак на Пэрсію. Мы знайшлі сабе месца на палубе. Ніякай ежы нікому не давалі, толькі што было вады на ўсіх. I ніякіх прыбіральняў. Каму трэба было, то садзіліся на парэнчы і, трымаючыся за сваіх людзей, каб не зваліцца, рабілі сваю справу.
Пасьля двух дзён і начэй мы прычалілі ў порце Палаві, што ў Пэрсіі.
Пэрсія.
Мы вырваліся.
Мы прайшлі праз усё.
Мы выехалі з Расеі!
Мы пакінулі гэты сьмярдзючы карабель і пайшлі на сухую зямлю з надзеяй на лепшую будучыню.
Імгненна рэчы сталі лепшымі. Нам усім далі хлеб і каву. У лягеры былі толькі будыніны бязь сьцен, але стала зразумела, што жыцьцё тут добра ар-ганізавана. Людзей пачалі карміць. Арганізавалі лазьню з паркай адзеньня. Праверылі на вошы. Хто іх меў, адразу згубіў свае валасы. He шкадавалі нікога. Выдалі новае адзеньне з Чырвонага Крыжа. Далі коўдры. Я і да сёнь-ня маю тую, дадзеную мне ў Пэрсіі коўдру.