Рэгіна, здаецца, памякчэла, спрабавала ўсьміхнуцца. Шкадавала яго, відаць. Як усё лёгка - варта толькі патрапіць у турму. Перад тым усе яго-ныя гутаркі пра цяжкасьці, пра абставіны, пра тое, што дзеці ў іх, - былі марныя. Цяпер вось пашкадавала. Добра і гэта. Нарэшце Лысага выпусьцілі. Два тыдні жыцьця. Хіба гэтымі тыднямі аплочанае збліжэньне з былой жонкай, вяртань-не дачок? Усе разам зьезьдзілі, як некалі, у забаўляльны парк “Сыкс флэгс”, у каторы ўжо раз пабывалі ў Музэі прыродазнаўства - у залях дыназаўраў. Што дакладна было з аднаклясьнікам Дзягам, Лысы так і не дазнаўся. У даведачным аддзеле Дэпартамэнту карэкцыяў паведамілі толькі, што “сп. Дзьмітры Манах перададзены іміграцыйным уладам і дэпартаваны за межы Злучаных Штатаў”. БЕЛАРУС 2011 65 ЗАЙКА Віталь Свабода. Як няшмат трэба для шчасьця. I як часта бракуе гэнага “ня-шмат”. Чаму прыйшоў у гэты сьвет, чаму пойдзеш зь яго - невядома. Можа проста, каб стаць маленькай парушынкай у вялікай купе, узыйшоўшы на якую, нехта некалі адгадае гэтую таямніцу. А пакуль у пакоі дзяўчаты глядзяць тэлік, жонка завіхаецца на кухні. А ён, Лысы, тут, у ваньне. Якая гэта раскоша - вада. Сонца на кафлях. Дзьверы, якія сам можаш адчыніць і выйсьці. ^^ 5 ^і^^'і Ч^ 66 БЕЛАРУС 2011 КАВАЛЕЎСКІ Віктар КАВАЛЕЎСКІ Віктар нарадзіўся 11.01.1956 году ў раённым пасёлку Ра-дашкавічы Маладэчанскага раёну Мен-скай вобласьці. У 1973-м скончыў мен-скую сярэднюю школу № 72, а пасьля — Краснаярскае вайсковае радыётэхнічнае вучылішча. Служыў камандзірам тэхніч-ных аддзелаў у Кыргыстане і Казахстане. У 1981 годзе аддаў у палітаддзел пар-тыйны білет. Пасьля звальненьня з арміі працаваў інжынэрам, тэхнікам, фатогра-фам. Скончыўу 1989 курсы дакумэнталь-нага кіно. 3 1992 году жыве разам зь сям’ёй у Аўстраліі. Выбраны на пасаду сакратара Беларускага Аб’яднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі ў 1997 годзе, а праз два гады — на пасаду старшыні аб’яднаньня. У 1999 годзе разам з айцом Міхаілам (Бурносам) арганізаваў Беларускае Гіста-рычнае Згуртаваньне ў Аўстраліі. Аўтар кніг: “Беларусы ў Адэляйдзе”, “Янка Ролсан і яго творы”, “Беларуская эміграцыя ў Паўднёвай Аўстраліі”, “А хто там ідзе?”. Аднавіў друк часапіса “Новае Жыцьцё” з 2003 году. Валатыя пялёсткі аднаго з двух дажджоў Ала Цуканава, што скончыла сярэднюю школу № 72 гораду Менску на год пазьней за мяне, напісала мне, што ў пачатку 2010 году памёр мой аднаклясьнік Манухін. I я спыніўся, наткнуўшыся на гэтую навіну. Мой год пайшоў... I вось зноў восень. Зноў пад бліскучым Паўднёвым Крыжом. У розьніцу ад Палярнай зоркі, Крыж большы. Магчыма, крыху ярчэйшы. Для вандроўнікаў, якія шукаюць у цемры сваёй дарогі гэта неабходна. Ну- Вядома, толькі для тых, у каго не працуе джы-пі-эс ці зламаўся сэк-стант. Так бывае. Неабходныя прыстасаваньні ламаюцца, і застаецца надзея толькі на дапамогу бліскучай зоркі. Каб знайсьці шлях дадому. А дома... БЕЛАРУС 2011 67 КАВАЛЕЎСКІ Віктар Дома ідуцьдажджы. Адзін зь іх паволі сыпле на адэляйдзкія вуліцы свае малыя кропелькі. А другі трасе лісьцем. Прыгожа-кручаным і лятучым. 3 дрэваў пад назваю голдэн-рэйн. Dust to dust. Прах да праху. Вясёлыя залацінкі павольна плывуць да долу вальсам прыпаздалага лета. Але... Вось першы дождж сыпануў мацней. Спачатку над хвалямі заліву Сьвятога Вінцэнта загойсалі маланкі. A потым на цёмную посьцілку раніцы грузна паляцелі сьцюдзёныя кроплі. Ад-некуль зьверху, з-пад набраклага вадой Паўднёвага Крыжа. I ўсё раптоўна сьціхла. Спынілася вальсовае кружэньне лісьця. Змоўк вецер. I толькі ўсплёс-камі скрозь шум раніцы горада, што прачынаецца, мне чуліся гукі нае-хаўшых на невялікія яшчэ калюжыны колаў машын. Шых.... Шых.... Загаманілі ўздоўж бровак ручайкі вады. I па іх, спачатку неяк маруд-на, а потым усё хутчэй, паплылі залатыя пялёсткі. Dust to dust. Адзін дождж змываў другі. I гэтае жыцьцёвае кружэньне груба разанула мне ў вочы сваім жорсткім рэалізмам. Я спыніўся, тармазнуўшы ля дарогі. Стаў глядзець скрозь уздутае белымі жыламі шкло на плывучыя пялёсткі. Спрабуючы па-чуць іх жалобны плач... Гэтых фарбаваных золатам прыгажунь. На маіх ва-чах яны ператвараліся з залатых пырскаў у бура-карычневую масу. Ляту-чую ў прыдарожныя пасткі нястрымным патокам часу. I потым далей... У мокрыя могілкі хваль заліву. Dust to dust. На маіх вачах паміралі кавалачкі жыцьця. Адыходзілі ў забыцьцё. Адным днём мяне змые падобны дождж. Ён панясе мяне нябачным патокам туды, дзе на мяне ўжо чакаюць мільёны матэрыяльных адзінак быцьця. Тых, хто быў тут да мяне. Сярод якіх ужо прысвоіўся гаварлівы Манухін. I бязьлічная колькасьць іншых асобаў. Калісьці думаючых, чакаючых, кахаючых... Мяне кіне ў цемру сьцюдзёнай вады сьмерці, і я сьціснуся, разумеючы апошнюю хвілінку майго жыцьця, спрабуючы няўмела здаць назад, адкі-нуцца, адсунуць рукамі ўбок свой немінучы крок у небыцьцё. Спрабуючы ўспомніць... Успомніць... Успомніць моманты майго ранейшага жыцьця, зорачкі шчасьця, вясё-ласьці жыцьцёвага палёту. Веруючы ў сваю недадатковасьць да гэтага ня-спыннага жыцьцёвага патоку. Спрабуючы зноў адчуць на сваіх вуснах крышталікі каханьня, маладосьці. He сэксуальнага эліксіру, не, але... ча-каньня ў вачах, нэрвовасьці рук, невядомасьці адчуваньняў. Кроку ў іншае. У тое, што адбываецца толькі раз. Толькі раз. Як зараз адбываецца гэтае падзеньне. 68 БЕЛАРУС 2011 КАВАЛЕЎСКІ Віктар Але... Dust to dust. Запозна, сябра... Нехта ззаду пхае мяне, і я нягегла валюся ўперад, у цёмна-бурую масу чорнага патоку. Апошні ўздых... I разам са мною адыходзіць і мой маленькі сьвет. Ен валіцца туды, дзе супэргаляктычным спляценьнем міргаціць блакітны мрок іншых плянаў, адбыўшыхся і неадбыўшыхся мэтаў, доўгага і кароткага жыцьця. Дзе ніко-му не цікава ведаць, ці Палярная зорка ярчэй за Паўднёвы Крыж, ці наад-варот. Туды, дзе ёсьць толькі dust. Нябачны і нячутны. Як пыл Сахары над хвалямі акіяну. Разьвіднела... Дождж спыніўся, і я выйшаў з аўта. Няспынна бягуць ручайкі паўздоўж броўкі. Нясуць на сябе залатыя пялёсткі ў іншы сьвет. Дзе небагата залатых фарбаў. Дзе ўсё пішацца ня-бачнымі нам, тутэйшым, формуламі адчуваньняў. Куды адзін дождж змывае другі. Ну і што апасьля? Хто ўздымецца ўверх? Хто засохне маленькаю галінкаю на пачатку жыцьця? Ці будуць яны шчасьлівейшыя за мяне? Ці зацягне іх у сваё жэрла быцьця бег па крамах, жаданьне матэрыялізму, не-абходнасьць быць каля некага, ці камусьці быць ля іх саміх? Але так ужо было. I што?.. Так будзе? Заўжды? Ці гэта ж праўда? Стоячы, я ўспомніў, як пад час вучобы ў вайсковай навучальнай уста-нове наш другі аддзел перабіраў бульбу ўвесну з прыхвачаных марозам буртоў. Хтосьці, магчыма, Пчала, кінуў прысыпаны сольлю жарт. I па зака-вулках вучэльні пакаціўся сьмех. Я тады ад гэтага сьмеху ня мог дыхаць. Я паваліўся на яшчэ халодную ад сыбірскай зімы зямлю і плакаў, выціраючы сьлёзы. Па адэляйдзкіх вуліцах няспынна коціць жыцьцё, кідаючы на мяне з-пад колаў вадой. Вось і сонца. Але... я затрымаўся ва ўспамінах, недзе ў мінулым часе. У далёкай, не-верагодна далёкай ад мяне сёньняшняга Сыбіры. Дзе я кружыўся над зям-лёю зялёным пялёсткам. Ня думаючы аб тым, што ў 2010 годзе я буду ста-яць на вуліцы Чэрчыля і глядзець на памытыя вуліцы Адэляйды. Там, у Краснаярску, усё жыцьцё бачылася перада мной яркай сьцяжынаю сярод залітых макамі палеткаў. Калі не адыходзілі ў іншы сьвет твае аднаклясь-нікі. Калі ты раптоўна не спатыкаўся аб гэтую падзею, адчуваючы сябе ма-лым, нязначным, плывучым у прыдарожную пастку жыцьця пялёсткам. 7.05.2010 БЕЛАРУС 2011 69 КАВАЛЕЎСКІ Віктар ПЕРАКЛАД Tim Chappell, The Persian blanket. The life of Janina Milek Fremantle Arts Centre Press, Australia, 2004 Дазвол на пераклад часткі кнігі атрыманы асабіста ад донтара Чапэля. Ад перакладчыка Доктар Чапэл знайшоў час напісаць і потым надрукаваць кнігу пра жыцьцё няроднай яму польскай імігранткі ў Аўстраліі, жанчыны, што пад час дзявочай красы была вырваная сталінска-камуністычнай агрэсіўнай палітыкай з хутару бацькоў, кінутая разам зь іншымі тысячамі бязьвінных людзей на пустынныя прасторы Сыбіры, каб выконваць цяжкую, зусім не жаночую працу. Чаму я зацікавіўся гэтай кнігай? Яніна ж не беларуска, яна полька. Справа ў лёсе. Незалежна ад нацыянальнасьці шмат людзей прайшлі адной і той жа сталінскай дарогай выпрабаваньняў і цяжкасьцяў. Тысячы белару-саў з Заходняй Беларусі, ці Крэсаў Всходніх былі побач зь Янінаю, хаваю-чы сваю беларускасьць і для выратаваньня стаўшы на час палякамі. На жаль, я зь імі не сустрэўся. А можа, яны, як мой дзядзька Віктар, так ніколі нікому і не прызналіся ў сваёй беларускасьці? Таму дазвольце мне глянуць на незвычайны лёс Яніны. Яніна Мілек. Навакол яе гінуць людзі, але Ён падараваў ёй моцны характар і добрае здароўе. Яніна праходзіць праз гэтыя жудасныя выпрабаваньні не схіліўшы галавы, знаходзячы моц дапамагаць сваім родным у любы час. Пасьля сьмерці бацькі Яніна становіцца галоўнаю ў сям’і, да апошняга часу дагля-дае маці. Сувязь з маці не спыняецца нават пасьля раптоўнага ад’езду той у Польшчу. Яніна шле ёй грошы і мэдыкамэнты з Аўстраліі. Чытаючы кнігу, мы бачым, што нават моцная любоў Яніны да свайго краю ня можа перасіліць у ёй жудасьці да камуністычнага рэжыму ў Польшчы і Савецкай Украіне, дзе застаўся яе дом. Яе можна зразумець. Taro, праз што яна прайшла, больш чым дастаткова для адной асобы. Таму яна так ніколі і не змагла вярнуцца ў раскіданае камуністамі гняздо, у па-таптаны чырвонымі калябарантамі край. Працуючы ў Аўстраліі на фізычнай працы, Яніна ніколі ня скардзілася на свой лёс, а наадварот, глядзела з надзеяй наперад, нават змагла купіць уласную хату. Жыцьцё Яніны толькі падкрэсьлівае той факт, што дыктатары могуць спаліць родны кут, кінуць у ГУЛАГ цябе і тваіх сяброў, зьняважыць чалаве-ка голадам і холадам, але ніяк ня змогуць вырваць з сэрца любоў да сваёй радзімы, шанаваньне сваіх бацькоў, жаданьне прыносіць дабро, хоць і на чужыне. 70 БЕЛАРУС 2011 КАВАЛЕЎСКІ Віктар Пэрсілзкая коўдра. Жыыьйё Яніны Мілек Я нарадзілася ў 1921 годзе на хутары ў Польшчы, недалёка ад нямец-кай мяжы. Калі мне было каля году, бацькі пераехалі на іншы бок Польш-чы, пад мяжу з Украінай. Пасьля Першай сусьветнай вайны на гэтай зямлі жыло мноства ўкраінцаў і ў большасьці мова была ўкраінскаю.