БЕЛАРУС 2011 41 ВОРАНАЎ Віталь 42 БЕДАРУС 2011 ВОРАНАЎ Віталь БЕЛАРУС 2011 43 ВОРАНАУ Віталь 44 БЕЛАРУС 2011 ВОРАНАЎ Віталь JAK PAD Alt JAN DWHAS, PIERAD РАІАТКАМ BATALII TRYSTA NAJOMNYCH CESKICH I MARAtlSKlCH ZaONIERAU ADLUCYLISIA Z POLA BiTVYBlEZ PAWEDAMLEliiNIA KARALA JAHIELLY VIADOMA, $TO NA PLAC VIARNMASIA TOLKICASTKA RYCARAU. DA TAHO, ACHVQTNIKl z Cechii z samaha paCatku ZMAHALISfANABAKU KRY2ACKAHAZAKONU. NAZAL, U BUDUCYNIPADOBNY LOS. PA ULASNAJI PA NAKINUTAJ VOL!, SPATKAO Smatlikija SlAViANSKIJA NARODY... & ІШЯ Wf*l V^M^&KlWAtfVOHJN БЕЛАРУС 2011 45 ВОРАНАЎ Віталь 4Б БЕЛАРУС 2011 ВОРАНАЎ Віталь БЕЛАРУС 2011 47 ВОРАНАЎ Віталь NIEVtADOMA KOLK! PRACIAHVALASIA PAHONIA ZA KRYZAKOM, TO BOKDZIKOM... ALE KALI RYCARY URESCIE VYjSU ZLESU, TOJAKRAZ... ADBYVALASIA VYRASALNAJA SUTYCKA Z KRYZAKAMI. PAZNIEJ NIEKATORYJA HISTORYKIHETY MANIOORNAZAVUC UCIOKAMI UTVINAU, INSYJA PRYCHA-VANYMI (ІСЮКАМІ... ...POLSKI KAROL ULADYSLAU U PIERASCIAROZtE, KA8 JAHONAJS VOJiKA ABPIUSYSIA VINOMNIESTALASIA NIASPRAUNYM t ASLABLENYM... ZAHADAO ZNISCYC I PARAZBIVAC BOCK!Z V1NOM. \ IENAVITA NA HETYJA BOCKI, | U KRYZACKIM LAHIERY. PA$LA \dOUHAHAMARSUZ jpAtONNYM NA PLACOCH, TRAPILITROJE RYCARAU. 48 БЕЛАРУС 2011 ВОРАНАЎ Віталь ^с>#4^ БЕЛАРУС 2011 49 ДАВЫАЗЕНКА Зьмійер ДАВЫДЗЕНКА Зьміцер нарадзіўся ў горадзе Менску 21 студзеня 1978 году ў сям’і выкладчыкаў. Бацька, Давы-дзенка Леанід Мікалаевіч, — прафэсар, доктар эканамічных навук, нарадзіўся ў вёсцы За-латаміно Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці, цяпер там зона адчужэньня. Маці, Давыдзенка Тацьцяна Зьміт-раўна, родам зь Менску, вык-ладае інфарматыку ў недзяр-жаўнай ВНУ — Менскім інсты-туце кіраваньня. Вершамі захапляўся зь дзяцінства, але пісаць іх пачаў толькі ў 17 гадоў. У 1995 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэр- сытэт на юрыдычны факультэт. Скарыстаўся магчымасьцю ажыцьцявіць сваю мару — вывучаць міжнароднае права й міжнародныя зносіны ў ВНУ з адпаведнымі сталымі традыцыямі, паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін (МГНМО) на міжнародна-прававы факуль-тэт. Пасьля закончыў там асьпірантуру па спэцыяльнасьці “міжнароднае прыватнае права”. Зараз жыве ў Маскве і працуе ў недзяржаўным Інстытуце міжнарод-нага прыватнага й параўнаўчага права (www.iurisprudentia.ru) і ў Калегіі адвакатаў. ВЕРШЫ Нараджэньне Натхнёна Якубам Коласам He сядзіцца ў Мілцы Хлопчыку малому, Моцна мітусіцца Ў сваім першым дому, 50 БЕЛАРУС 2011 △АВЫДЗЕНКА Зьмійер Ножкамі варушыць, Выгінае дупку, Моцна знутры цісьне Мамачку-галубку. “Вось жа жвавы хлопчык! -Дзівіцца Людміла, -Дужа пхаць ахвочы, Немалая сіла!” “Вылязай, Багданка, -Шчыра просіць Міла, -Ужо дзявяты месяц, Як ты тут, мой мілы. Сьвет цябе чакае He малы - вялікі, Там і сонца зьзяе, I дзівос ня зьлічыш. Мы цябе чакаем Вечарам ды ранкам. Зноўку ты штурхаеш -Вылязай, Багданка!” I адчуў хлапеча: “Час мне нарадзіцца! Болей у матульцы Нешта не сядзіцца!” ...Шчасьце прываліла Бацьку маладому, Болей не зайздросьціць Хлопцу халастому! Уражаньні ад гарадоў Моцы, Амбітнасьці Сталёвае Кола Віруе: Агаломшвае. БЕЛАРУС 2011 51 ААВЫАЗЕНКА Зьмійер Марудна Ідзе ў Нябыт Савецкі Калярыт... * л * Бяздонная Радасьць: Азёраў Спакой і Лагоднасьць Аглядаю Ўважліва. * * * Бруеньне Эўрапейскай Разнастайнасьці, Ладу, Імклівасьці, Нязмушанасьці. * * * Гандлем Адвеку Марскім Багаты. Уражваюць Рэгаты Гожыя. * * * Помнік Рудольфу. Алхімія -Гораду Адметнасьць. w * * 52 БЕЛАРУС 2011 ДАВЫДЗЕНКА Зьмійер Імпэт Султанаў Турцыі Асманскай, Мячэт Блакітны Узьнёсла Лунае. * л * Стала Трымае Адвечную Каралеўскую Годнасьць. Одум: Лёгка ці Мажна? <^С?3^ БЕЛАРУС 2011 53 ЖВАЛІКОЎСКІ Юры ЖВАЛІКОЎСКІ Юры - на-радзіўся ў 1951 годзе ў прыго-жым, маляўнічым горадзе Пру-жаны ў вялікай і вельмі дружнай сям’і Лаўрыся Жвалікоўскага. Старэйшы брат і сёстры далі яму імя. Зь першых дзён маці Зіна далучыла яго да музыкі сваімі калыханкамі. Прайшоў часл і ён сам пачаў пісаць музыку. Есьць песьні на словы Карызны, Хар-кова, Ясеніна, Гамолкі. Восьужо больш як паўстагодзьдзя музы-ка крочыць разам з гэтым чала-векам. Ён таксама захапляецца музэямі, тэатрамі, падарожжамі; закаханы ў лес: грыбы, ягады, фотапаляваньне, тэлеперадачы пра рыбалку. 3 2004 году стаў прафэ-сійным падарожнікам: душа па- знаёмілася з словам “свабода”, а вочы ўбачылі, якая прыгожая нашая плянэта. 3 гэтага часу пачаў актыўна пісаць вершы. Жыве ў горадзе Таронта ў Канадзе. Роздум Кожны раз, калі я трапляю ў горы, будзь гэта Арызона, Каліфорнія ці Новая Мэксіка, то адчуваю неабходнасьць нешта напісаць. Пакуль не пе-ранясу свае думкі на паперу, душа ня можа супакоіцца. Я прыкмеціў, што натхненьне, як выбух, прыходзіць у адных і тых жа мясьцінах і часьцей у першай палове ночы альбо раньнім ранкам. Мясьціны гэтыя прыгожыя ў любую пару году, асабліва ўлетку. Веліч гор падымае твае думкі. А з вышыні і ў простым, і ў пераносным сэнсе ба-чыш больш, адчуваеш вастрэй усе жыцьцёвыя абставіны. Мне прыйшло такое параўнаньне: горны арол жыве цікавейшым жыцьцём, чым яго сабрат певень ля сваіх нясушак. I яшчэ адна думка. Музыка ў далёкім падарожжы дае чалавеку такую энэргію, якую нельга атрымаць ніадкуль. Яна і акумулятар, і генэратар. Яна, як глыток вады ў пустэльні. Часам, праехаўшы тысячу вёрст, адчува-еш, што сілы пакідюць цябе. I калі знойдзеш музыку, якая табе па душы, то сілы вяртаюцца, і ты, абноўлены, з добрым настроем, едзеш яшчэ га-дзіны дзьве a то і тры... 54 БЕЛАРУС 2011 ЖВАЛІКОЎСКІ Юры Музыка Музыка. Музыка. Музыка... Ты і толькі ты падтрымліваеш сілы ў маіх сухіх і тонкіх жылах. Прайшла праз пласт вякоў, каб перадаць для нас пачуцьці і энэргію дзядоў. I, як крынічная вада (тым, хто сапраўднай музыцы дае ўвагу) з тваёй душы адпусьціць смагу... Паэту прынясе натхненьне, калі прыходзіць да паэта творчае імгненьне. Калі ў наш няпросты век стаміўся чалавек, то дзе б ні апынуўся ён (на караблі ў акіяне, у касьмічным падарожжы, ну а часьцей, працуючы на су-шы), музыка з малітваю разам лечыць яму душу. Песьняры і Багдановіч Бяры ўсё тое (калі ты здольны браць), Што майстар нам дае у час натхненьня. Ня кожны мае шанц пасьпець адчуць I разам з майстрам перажыць “маланкі” моцнае, Хоць і кароткае імгненьне. Сем нот, якімі карыстаўся і Арфей, і Моцарт Амадэй, Вялікія Музыкі зноў ператварылі ў Дзіва. Пра Вераніку Максім ды Ігар напісалі так праўдзіва. Здаецца, сам ты сёньня ў садзік той прыйшоў. I зноў, і зноў гармонія дзівосных гукаў Нас падымае, а потым з Вышыні раптоўна адпускае. Гармонія палётам гэтым адчуваць нам асалоду дазваляе. Гучыць ў паветры: “Вераніка... Вераніка...” I на адну хвіліну - цішыня, Марскаяхваля падхапіла: “Валя... ” Хто слухаў Музыку, сам ведаў, якое ж даражэйшае яму імя. Ці чуеш, як Шапэн дае натхненьне піяністу. Музыку гэтага я параўноўваю з Магутным Фэрэнцам Лістам. У якім стагодзьдзі сёньня ён для нас іграе? Таленавіты піяніст ў хвіліну гэтую ні слухачоў не заўважае, Hi час, ў якім знаходзіцца, не адчувае. Я слухаў музыку і не заўважыў, як падала за небасхілам сонца. Бо сэрца хоча ў казцы вечнай жыць бясконца! 25 жніўня 2009 г., Таронта. БЕЛАРУС 2011 55 ЖВАЛІКОЎСКІ Юры Гукі Музыкі Шапэн, Агінскі, Лучанок. Я кожны дзень гляджу ў той бок. Як пазаўчора, ўчора, так і сёньня Музыка мяне не пакідае, Душа у гуках Прыгажосьць шукае... Стагодзьдзі, як адна хвіліна, праляцелі, А зоркі ў небе над стагодзьдзямі віселі. I сёньня зоркі, як і ў даўніну, над намі ўсё вісяць. Для тых, хто закаханы, дзівосным ізумрудам зіхацяць. Прыйшоўда нас у госьці 21-ы век, На розных мовах размаўляе сёньня просты чалавек. Стары касьцёл і Музыка, і старажытныя іконы, I я у “Вечнай Музыкі” - шчасьлівы, бестурботны і палонны. Жнівень 2009 г., Атава. Закаханы Райманд (Пераклад песьні “Подберу музыку”) Муз. Райманда Паўлса Ты прыйшла сёньня да мяне. Я іграў Музыку табе. Слухала Музыку маю. Я табе сэрца аддаю... Адчыніў вокны ў белы сад -За вакном бачны сьнегапад. Дзьве сьлязы бачу у вачах. Дзьве рукі у маіх руках. Прыпеў: Танцавалі двое уначы. Нам каханьне трэба зьберагчы. Пацалункі сёньня не лічы. He лічы - лепей памаўчы. Пройгрыш... За вакном студзень ды мароз. Я табе зноў свой верш прынёс. А душа полымем гарыць, Голас мой уначы дрыжыць. 56 БЕЛАРУС 2011 ЖВАЛІКОЎСКІ Юры Я маўчаў - нам ня трэба слоў. Так маўчаць вечнасьць я гатоў. Позірк свой, духмянасьць валасоў Сёньня ты дорыш мне... бяз слоў. Прыпеў: Ад мяне табе ўжо не ўцячы. Я каханьне буду берагчы. Хай гучыць нам Музыка ўначы. Я маўчу...і ты, прашу, маўчы. Пройгрыш... Кода: Падбіраў Музыку да губ, Падбіраў - да тваіх вачэй... Хай гучыць Музыка для нас. Веру, будзе... Гэта ўсё ўвесьчас! Пачуцьці (Прыгажосьць гучаньня слова нашага) Мне так патрэбна беларусам сябе адчуваць, Зь людзьмі сустракацца, I нашай прыгожаю мовай усіх частаваць. Часам пачуеш увечары трэлі бясконца прыгожыя Ад сьвістуна-салаўя Такая ж чароўна-непаўтаральная любая мова мая. Улетку ля возера хлопцы зьдзяўчатамі песьні на мове сьпяваюць. Шчыра, з пачуцьцямі кожнае слова яны вымаўляюць, Тонкасьць пачуцьцяў у песьнях адзін аднаму дасылаюць, Душу сваю беларускую, вобразы мілыя людзям яны адкрываюць. Рэха на возеры з словамі дзіўнымі доўга гуляе I для сябе, і для нас словы гэтыя мноства разоў паўтарае. 24 верасьня 2010 г., Цынцынаці, Агаё ^t^^b^fc^^b БЕЛАРУС 2011 57 ЗАЙКА Віталь ЗАЙКА Віталь — нарадзіўся ў Бела-русі, жыве ў Нью-Ёрку. Шукае забытыя выявы і схаваныя сэнсы. Зьбірае моман-ты, што насьвятляюць штодзённасьць. Лысы Тэлефон у вітальні ажыў заліхвацкай мэлёдыяй, да якой Лысы так і не прызвычаіўся. На таблё - нейкі нязнаны нумар. Пэўна, тэлемаркетэры. Няма спакою. Лысы націснуў гузік, рыхтуючыся сказаць: “He зацікаўле-ны”. Але аднекуль з электронных вантробаў пачулася гаварэньне па-ра-сейску. “Алік? Лысы, гэта ты? Здароў, гэта Дзіма Манах. Разам вучыліся!” Адначасна аднекуль з глыбіняў памяці пачаў нібы ўсплываць той школьны час, так раптоўна і так недарэчы. “Дзіма... Дзяга?!” - Во-во, Дзяга! Добра, што пазнаў. Лысы добра памятаў былога аднаклясьніка, хоць ніколі не былі сяб-рамі. Дзяга атрымаў мянушку, калі прывёз аднекуль зь вёскі, ад дзеда з ба-бай, стары вайсковы рэмень з зоркай. Паказваў, як у клюбе перад танцамі моладзь гуляла ў “дзягу" -выбіралі сабе партнэрку або партнэра.