Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Толькі ён сабраўся пакінуць вёску, як тут выходзіць са сваёй хаты найстарэйшая кабета: - У якім накірунку зьбіраесься пайсьці, Вялікі Брат?
16
БЕЛАРУС 2011
ВАРАБЕЙ Ірына
- На ўсход, - адказаў Мудрагель.
- Ну, тады шчасьлівай дарогі! - сказала старая.
Яна сабрала рыбіныя галовы, хвасты, шкілеты, уселася пасярод вёскі ды давай шыць зь іх сьвітку.
- Так, шчасьлівай дарогі!
Але мой крумкач-вястун паведаміў мне, што там, на ўсходзе, нешта страшэннае робіцца.
Мой крумкач кажа, там пяскі варушацца, гойдаюцца ды могуць зацягнуць і засмактаць у сябе, як у балота -гэта ўсё там, на ўсходзе.
Шмат людзей ужо засмактала там.
Шмат каму абдрапала пяткі пяском.
Шмат людзей прапала ў той бруднай багне.
Пэўна, там прайшлі страшэнныя дажджы.
- Ды ты проста злуесься, што я паеў усю рыбу, - сказаў Мудрагель. -I хочаш напалохаць мяне.
- Ну што ж, мой крумкач ніколі ня хлусіць, -старая зноў занялася сваёй рыбінай сьвіткай.
А Мудрагель накіраваўся на ўсход. Неба было чыстым, блакітным -і раптам яго апанавалі чорныя хмары.
Тут Мудрагель і кажа:
- Нешта я чуюся, нібы я ніжэйшы.
Аж ён быў па самую шыю засмоктаны ў дрыгво!
Прыляцеў крумкач-вястун і закаркаў зьверху: - Кррраххх! Ну, што, Вялікі Брат, дапамагчы табе?
- Сорам мне, каб мне дапамагала нейкая варона! -адказаў Мудрагель. - Ты ж будзеш усюды хваліцца потым!
Крумкач узяў ды выцягнуў Мудрагеля за карак.
Абцякаючы брудам, той вярнуўся да Выдрынага Возера.
- Цяжка мне давялося, - сказаў ён старой. -
Мяне ратавала варона!
Як я стаміўся! Хачу есьці!
Дай мне рыбы!
БЕЛАРУС 2011
17
ВАРАБЕЙ Ірына
Старая працягнула яму рыбін хвост ды крыху касьцей:
- Вось усё, што ты нам пакінуў.
Тым часам у старой быў ужо гатовы рукаў сьвіткі-з-рыбных-костак-ды-галоў.
Мудрагель сабраўся ісьці.
- Куды цяпер накіраваўся, Вялікі Брат?
- На захад.
- На захад! - кажа старая. -
Мой крумкач расказвае, што там увесь рот забівае попелам усім -людзям, жывёлам - там, на захадзе.
Страшэнныя пажары там. Няма чым дыхаць, адзін попел.
Але шчасьлівай дарогі, Вялікі Брат!
- Ну, адна твая пужалка аказалася праўдай. Але двойчы так не бывае!
I Мудрагель выправіўся на захад.
Ён ішоў пад чыстым, ясным небам.
Ніякага ветру, нават слабенькага.
Але вось ён пераходзіў ручай
і ўбачыў попел у вадзе.
Бачыць, ажно вакол - сухая зямля.
У паветры кружыцца попел;
агонь тут і там -
выглядала так, нібы тут
прайшоўлясны пажар.
Чуе, кхеркае ліса.
Чуе, кхеркае бабёр.
Чуе, кхеркае чапля.
Чуе - ён сам ужо кхеркае!
Ён задыхаўся попелам.
Попел лез у горла, вушы, нос, вочы,
аж пакуль ён не закрычаў:
- Я задыхаюся! Нічога ня бачу! Нічога ня чую!
Тут прыляцеў крумкач, сеў ля Мудрагеля дый крычыць:
- Вялікі Брат, давай дапамагу!
Крумкач павыскрабаў попел Мудрагелю з вушэй.
- Цікавае месца, - кажа крумкач. -
Попел, кхерканьне, дым...
Даволі вусьцішна ўжо пасьля таго, як агонь прайшоў.
Я бачу, табе тут недабрыцца, Вялікі Брат.
Задыхаесься попелам.
18
БЕЛАРУС 2011
ВАРАБЕЙ Ірына
Вось ліса кхеркае, але ж не задыхаецца.
Бабёр кхеркае - а не задыхаецца.
Чапля кхеркае - а не задыхаецца.
Але цябе праняло аж да сьмерці.
Давай-ка я табе дапамагу.
Крумкач набраў вады ў дарожную торбу, выліў на Мудрагеля й змыў зь яго попел.
Зноў напоўніў торбу ды даў яму піць, піць, піць. Мудрагель выпіў пяць торбаў вады.
- Мяркую, ты будзеш выхваляцца, што ратаваў мне жыцьцё, -сказаў Мудрагель. — Людзі пачнуць зваць мяне “Двойчы-Ратаваны-Нейкай-Варонай”.
I Мудрагель вярнуўся да Выдрынага Возера.
Старая тым часам закончыла сьпіну ў сьвітцы.
- Добрага вяртаньня, Вялікі Брат! - кажа яна.
— Ты пэўна ўжо хочаш есьці.
Мудрагель адкусіў кавалак ад рукава:
- Вось які я галодны!
- На шчасьце, вецер прынёс крыху попелу з захаду,
- кажа старая, -дык я зрабіла табе попелавага булёну.
Можа, яшчэ дабавіць крыху рыбінай лускі?
Гэта ўсё, што мы тут маем есьці, пакуль вяскоўцы змогуць зноў налавіць рыбы.
Мудрагель выправіўся ў дарогу.
- Бачу, ты зьбіраесься на поўнач, - кажа старая.
- Дакладна, - адказаў Мудрагель.
- Ну, шчасьлівай дарогі! Шчасьліва, шчасьліва, - кажа старая. -Бо тут мой крумкач казаў мне, што з поўначы, недалёка ўжо, ідзе страшэнны аблівень.
Мой крумкач кажа, што калі там трапляецца вандроўнік, аблівень проста кідаецца на яго.
Немагчыма нават вочы расплюшчыць.
Ен шпурляе мокрым сьнегам вандроўніку ў твар ды рукі, што немагчыма яго пераадолець.
- Першая твая пужалка аказалася праўдай, - сказаў Мудрагель. -I другая аказалася праўдай.
Але цяпер ты брэшаш!
I твой крумкач-вястун таксама брэша!
БЕЛАРУС 2011
19
ВАРАБЕЙ Ірына
I пайшоў на поўнач.
Цудоўнае, чыстае неба.
Добрая дарога... і раптам - кепская дарога.
Цішыня аж зьвініць: “ззззз...”
-	Аблівень яшчэ далёка, - думае Мудрагель, і раптам, як з засады, яму ў вочы як шпурне сьнегам!
Умомант!
Той самы аблівень!
Марозны вецер са сьнегам закусаў Мудрагелю твар ды рукі.
-	He! Спыніся! - закрычаў Мудрагель.
Але ягоны голас патануў у сьвісьце завірухі.
-	Гэны аблівень - мая пагібель! - заплакаў Мудрагель.
I тут яму на плячо ўсеўся крумкач.
Калі нечый голас можа пераадолець выцьцё завірухі, дык гэта - крумкачовы.
Крумкач утыкнуў дзюбу Мудрагелю ў вуха:
-	Гэй, кррахххх, Вялікі Брат, давай дапамагу!
Гэта самы жахлівы аблівень, які я толькі бачыў.
Давай дапамагу!
Крумкач падняў Мудрагеля вышэй за буран, прывалок яго назад у вёску ды скінуў побач са старой.
А яна тым часам скончыла другі рукаў у рыбінай сьвітцы.
-	Добрага вяртаньня, Вялікі Брат!
Сядай тут, ля вогнішча.
Патры над ім рукі. Пагрэйся.
Уладкоўвайся выгодна.
Хутка й вочы зможаш расплюшчыць.
Мудрагель з распухлымі вачыма ўсеўся ля вогнішча.
Ён чуў, як старая шыла сьвітку.
Чуў, як бразгаталі рыбіны косткі адна аб адну.
Але праз цэлую ноч так і ня змог расплюшчыць зьмерзлых вачэй.
На досьвітку прачнуліся вяскоўцы.
Старая кажа ім:
-	Мудрагель зьеў усю нашую рыбу!
Тыя адразу пайшлі на рыбалку.
Камусьці пашчасьціла, камусьці - не.
Мудрагель усё яшчэ ня мог расплюшчыць вочы.
Але ён чуў пах рыбы, што вэндзілася на кратках.
20
БЕЛАРУС 2011
ВАРАБЕЙ Ірына
Ён чуў пах юшкі.
Ён чуў пах смажанай рыбы.
Урэшце рэшт, старая накінула на Мудрагеля Сьвітку-з-рыбіных-костак-ды-галоў.
- Ну вось, Вялікі Брат, калі ласка, прымі наш падарунак.
Насі яго, не зьнімаючы. Ён дапаможа табе памятаць нашую вёску!
Мудрагель падняўся.
Цяпер ён змог расплюшчыць вочы.
I тут раптам збрасьнелыя рыбіны галовы пачалі клацаць сківіцамі!
3 кожным крокам, што рабіў Мудрагель, ягоныя рукавы дзіка клацалі - клац, клац, клац, клац!
Ён паспрабаваў выкруціцца з гэтай сьвіткі, але так і ня змог ад яе пазбавіцца.
Клац, клац, клац, клац, клац!
- Як толькі ты дойдзеш да першае вялікае ракі ў паўднёвым накірунку, -сказала яму старая, — ты зможаш зьняць сваю сьвітку.
Яна падала Мудрагелю дарожную торбу, поўную толькі што злоўленай рыбы.
- Шчасьлівай табе дарогі! - сказала старая, і вяскоўцы выпхнулі Мудрагеля са двара.
Мудрагель пайшоў.
Неба было чыстым -
а зь ягоных пятак адкалупваліся кавалкі старой гразі.
Стаяла пагода -
а ён выграбаў з валасоў кавалкі попелу.
Надвор’е было раскошным -
а ён расьціраў свае навярэджаныя вочы.
I пры гэтым - клац, клац, клац, клац, клац!
Гэныя рукавы не змаўкалі праз усю дарогу да ракі!
Мудрагель скінуў сьвітку ды перайшоў раку.
Калі ён завярнуўся паглядзець назад, то ўбачыў крумкача-вестуна - шмат варон, насамрэч, -усе яны сядзелі на сьвітцы.
Вецер данёс да Мудрагеля абрыўкі іхняе размовы:
- Паглядзі, там за ракой той самы, каго мы клічам Вялікім Братам! - кажа адна варона.
- А я клічу яго - Тройчы-Ратаваны-Варонай, - сказаў крумкач-вястун.
БЕЛАРУС 2011
21
ВАРАБЕЙ Ірына
Мудрагель кажа Чубатай Сойны праўду
Чубатая Сойка ўвесь час скардзілася - от, скардлівая птушка! Пырхае з дрэва на дрэва, скача туды-сюды па зямлі і скардзіцца, і скардзіцца сваім пранізьлівым голасам.
Узімку яна скагатала: “Як тут холадна!”
Улетку яна лямантавала: “Як тут горача!”
Аднойчы, недзе паміж зімой і летам,
Мудрагель разьбіў свой лягер ля аднаго падталага балота.
Лёд быў ужо вельмі крохкім.
Зусім хутка мусілі прыляцець з выраю птушкі.
He пасьпеў Мудрагель разьвесьці агонь, як побач на купіне ўладкавалася Чубатая Сойка.
- У мяне такое гора, - загаманіла Чубатая Сойка. -
Што гэта за хвост у мяне - ён жа такі кароткі!
Што гэта за крылы ў мяне - яны ж такія маленькія!
Ніхто ніколі мне ня скажа:
“Гэй, Чубатая Сойка, ты такая прыгожая!..
Гэй, гэй, Чубатая Сойка, хадзі сюды, давай пажэнімся!”
А галава ў мяне такая завялікая для майго цела. Бяда, бяда...
- Чубатая Сойка, ты змоўчыш калі-небудзь? - крыкнуў Мудрагель. -Я ўжо наслухаўся, якая ты няшчасная.
I ведаеш, што я аб гэтым думаю?
Я думаю: мне няма справы!
Бывай!
Мудрагель загасіў агонь ды падняўся йсьці далей.
Ён хацеў абыйсьці балота, паглядзець, як крышыцца лёд, як ляцяць з выраю птушкі.
- Ты што, зьбіраесься сыйсьці? - закрычала Чубатая Сойка -Я ж яшчэ ня скончыла!
Паслухай, гэта ж жах, як я лётаю!
А што гэта за голас у мяне!
А што за пер’е! Жах, жах...
Мудрагель спыніў шлях, завярнуўся:
- Чубатая Сойка, а чаму б табе не пазычыць пер’я?
Хутка наляціць тут птушак з выраю.
Хутка яны зьбяруцца на вялікую бяседу.
Ідзі да іх на бяседу. Папрасі ў іх пер’я.
22
БЕЛАРУС 2011
ВАРАБЕЙ Ірына
I Чубатая Сойка паляцела ў лес, каб абмазгаваць гэтую думку.
Прайшлі дні.
Шмат дзён.
Яшчэ прайшлі дні.
Мудрагель ішоў, ішоў ды йшоў.
Ен ішоў дакладна кругом балота.
Калі ён прыйшоў на тое ж месца, дзе разьбіваў лягер, ужо было лета.
У небе над балотам лётала процьма птушак.
Тут прыляцела Чубатая Сойка, села Мудрагелю ля ног.
- Час для вялікай птушынай бяседы, -сказаў Мудрагель. - Ну, як, ты зьбіраесься пазычыць пер’я?
Раней Чубатая Сойка саромелася іншых птушак.
Яна была занадта баязьлівай - заўсёды хавалася.
I зараз яна давай вываліваць на Мудрагеля ўсе свае трывогі:
- А раптам яны будуць кпіць з маёй дзюбы?
А раптам засьмяюць мае крылы?
Mae пёркі на хвасьце?
Як я лётаю?
Ой, яны ж будуць зьдзеквацца з майго галасу!
- Зрабі ўжо ласку, ідзі ты папрасі сабе пер’я, - раўкнуў Мудрагель. Хапіў яе ў жменю ды шпурнуў у паветра.