Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Чубатая Сойка адляцела
ды плюхнулася наўпрост пасярод птушынага натоўпу.
I адразу наляцела на чырка:
- Ой, ці не пазычылі б вы мне пару пёрак для хваста?
- Так, так, так, - чырок пацягнуўся назад, выскубнуў крыху пер’я ды працягнуў яго Чубатай Сойцы.
Тая ўтыкнула іх сабе ў задок.
Цяпер ужо харобрая Сойка падыйшла да куліка:
- А ці не пазычыў бы ты мне пер’я для крылаў?
— Чаму ж не, - адказаў кулік.
Ён расправіў крыло,
і Чубатая Сойка вышчыпнула колькі пёрак ды ўтыркнула іх сабе ў крыло.
- Гэй, гэй, ці не пазычыш ты мне пер’я са сваёй шыі? -крыкнула Чубатая Сойка гусі. - У цябе іх і так шмат.
Мне трэба ўсяго пяць ці шэсьць на маю шыйку.
Гусь выцерабіла цэлы пук з сваёй шыі
БЕЛАРУС 2011
23
ВАРАБЕЙ Ірына
ды працягнула Чубатай Сойцы.
Тая ўтыкнула гусінае пер’е сабе.
I пайшла Чубатая Сойка пазычаць тое пер’е, як шалёная.
Дык вось, сабраліся ўсе птушкі на птушыную бяседу.
Як жа яны зьдзівіліся, калі Чубатая Сойка вышпацыравала ў круг. - О, якая ж ты прыбраная! - сказаў журавель. - Ты ж заўсёды пазьбягала нас раней, - зьдзівілася чапля. А Чубатая Сойка, глядзі, выхажвае сабе гогалем, прычэсвае сабе пёркі, выхваляецца строем.
- Я такая гладзенькая, - кажа Чубатая Сойка. -Такая прыгожанькая.
Паглядзіце, якая я! Паглядзіце! Паглядзіце!
I так яна ўяўляла сабе, што здабыла сабе файную фігуру.
Але. Бяседа мелася ўжо пачацца.
А Мудрагеля там не было.
Гэта была чыста птушыная зборка.
Бо там перадавалася шмат сакрэтаў, і ніхто, акрамя птушак, ня мог іх чуць. Гэтак было заўсёды.
Людзі могуць глядзець адно здалёк.
Лосі, ваўкі, мядзьведзі, рысі, зайцы, жабы, чарапахі. мышы, расамахі, норкі -усе могуць глядзець адно здалёк.
Адныя летнія птушкі бяруць удзел у гэтай бяседзе.
- Гэй, давайце ўжо пачынаць! - закрычала Чубатая Сойка. Я ж ужо тут, пачынайце!
Дайце ж мне пачуць усе куліковы сакрэты.
Дайце мне пачуць усе жураўлёвы сакрэты.
Давайце пагамонім пра гусіныя сакрэты.
Давайце, давайце, выдавайце свае сакрэты!
I як яшчэ наконт чапліных ды качыных сакрэтаў?
Але калі бяседа пачалася,
Чубатая Сойка нават ня ведала, што рабіць.
Раптам птушкі са сполахам узьняліся на крыло ды рушылі на поўнач, тады рэзка завярнулі назад. Іншыя пакружылі над балотам высока ў небе, Тады нырнулі глыбока ў ваду, потым панесьліся па вадзе. Адусюль да Чубатай Сойкі даносіліся крык, гогат, енкі, галашэньне.
Птушкі насіліся ўдоўж ды ўпоперак, з поўдня на поўнач, з усходу на захад.
24
БЕЛАРУС 2011
ВАРАБЕЙ Ірына
Поўная мітусьня!
А сакрэты паразьляталіся туды-сюды, Але Чубатая Сойка не злавіла ніводнага.
I ніхто і не пагаманіў зь ёю.
I яна цалкам была зьбянтэжаная.
А тут і бяседа скончылася.
Птушкі ўзялі ды паляцелі да дальняга балота.
I засталася Чубатая Сойка сама.
Тут выходзіць з трысьнёгу Мудрагель:
- ІДі не наладзіць нам бяседу на дваіх?
Як ты здабыла новы хвост, шыйку, крылы, Давай паглядзім, як ты паляціш!
Чубатая Сойка сабралася зь сіламі, узьнялася ды паляцела.
Але нешта з палётам не задалося, I яна кульнулася на галінудрэва. Павалілася. Галава кругам.
- Ой, якая я няшчасная! - пачала яна скардзіцца.
- А ты паспрабуй павыкідаць усе свае пазычаныя пёры, -кажа Мудрагель. —
Праўда ў тым, што ты выглядаеш проста сьмешна зь імі.
Праўда ў тым, што ўсе астатнія птушкі наогул цябе ня любяць.
Чубатая Сойка адно за адным пачала зрываць пер’е,
Кожнае пёрка зь енкам: “Ой! ...Ой! ...Ой!”, аж пакуль яны ўсе да аднаго не зьляцелі па ветры.
А тады Чубатая Сойка паляцела ў лес.
Але і там яна працягвала выдурняцца сяроддрэваў!
“Ой, як мне балюча! Ой, кружыцца ў галаве!
Ой, не магу падняцца!
Я стукнулася аб дрэва!
Ну што за дзень такі!”
- Спыніся лётаць на час, - крыкнуй ёй Мудрагель. -Ты ж заб’есься! Зараз я падумаю, як табе дапамагчы.
Пасядзі крыху ціха.
Чубатая Сойка праседзела ў задуменьні некалькі дзён.
Тады Мудрагель знайшоў яе ды кажа:
- Чубатая Сойка, дурная ты птушка!
Я ведаю, у чым твая бяда.
Гэта таму, што ты - самотная.
Толькі страшэнна самотныя птушкі могуць рабіць тое, што робіш ты - калаціцца галавой аб дрэвы.
БЕЛАРУС 2011
25
ВАРАБЕЙ Ірына
Ведаеш што:
Я скажу людзям, што жывуць тут побач, каб яны запрасілі цябе да свайго жытла. Яны дазволяць табе падбіраць драбнінкі. Яны нават могуць запрасіць цябе папляткарыць. Але май на ўвазе: яны будуць кідацца камянямі ці сьнегам, Калі ты будзеш зашмат скардзіцца за раз!
Чубатая Сойка ўзьляцела ў неба.
- О, я бачу, ты зноў файна лётаеш, - сказаў Мудрагель. -Ну, як, галава ня кружыцца?
- Гэтыя птушкі з выраю - такія сьвінтухі! - кажа Чубатая Сойка. -Цяпер у мяне ёсьць сакрэт, які я нізашто ім не скажу, як бы яны ні прасіліся!
А некаторыя зь іх так сьмярдзелі!
Здаецца, зьбіраецца навальніца?
Чаму я мушу мокнуць пад дажджом?
Я не люблю быць мокрай!
Мудрагель больш ня вытрымаў.
Ён схапіў Чубатую Сойку ды занёс яе ў суседнюю вёску.
- Шчасьліва! - сказаў ён Чубатай Сойцы.
- Шчасьліва! - сказаў ён вяскоўцам.
I Мудрагель пабег да балота паназіраць на суклоньні, як лунаюць у небе птушкі.
Вось так гэта было:
як Мудрагель дапамог Чубатай Сойцы.
Да самае гэтае пары Чубатая Сойка лётае крыва, ейнае пер’е ўскудлачанае, яна не бывае там, дзе іншыя птушкі.
Але яе заўсёды можна знайсьці побач з чалавечым жытлом, асабліва, калі там ядуць.
Чубатая Сойка прыляціць за драбнінкамі, тут падзяўбе хрусткае, там схопіць кавалак тлустага. Ды адляціць.
Седзячы на дрэве ці страсе жытла, яна будзе скардзіцца:
- Гэй, і гэта ўсё, што вы мне пакінулі?
А можа, яшчэ крыху?
Я ж тут. Я тут. Я тут.
Гэй, чуеце вы, я з вамі размаўляю!
2Б
БЕЛАРУС 2011
ВАРАБЕЙ Ірына
Мудрагель ды "танен ваплюшчаных вачэй"
Мудрагель зь Лісам сядзелі прыгнуўшыся ў трысьнягу на краі балота.
Яны сачылі за качкамі.
Яны сачылі за качкамі ўжо цэлую раніцу.
-	Ты памятаеш, Ліс? - кажа Мудрагель. -Набярыся цярпеньня і чакай.
I тут Ліс як скочыць з трысьнягу!
Качкі як паразьлятаюцца!
-	3 гэнымі качкамі табе ня зладзіць! - кажа Мудрагель. -Мінулы раз ты ня ўправіўся з гусямі.
Перад тым - з качарамі.
Ня зловіш ты вадзяных птушак такімі падскокамі.
Трэба прыдумаць нешта іншае.
Калі качкі прывадніліся далёка ля другога берага, зь імі быў ужо вялікі Гусак Лун.
А Мудрагель зь Лісам, галодныя, цягаліся ўжо цэлую раніцу па трысьнягу, намагаючыся падкрасьціся да качак.
Але папоўдні, калі качкі ляніва плавалі на сонцы, адныя спалі, другія прыхарошваліся, тыя гаманілі,
Мудрагель зь Лісам падабраліся бліжэй.
-	Гэны Гусак ахоўвае качак, - кажа Мудрагель.
Бачыш, Ліс, зараз ветру зусім няма.
Таму, што б ты ні рабіў, рабі так, каб трысьнёг не варушыўся. Бо качкі зноў узьнімуцца ды зьляцяць прэч.
I тут Лісу ў пысу ўпіўся камар, і той - ляп! - сабе па пысе лапай.
I трысьнёг заварушыўся.
-	Ветру няма, - крыкнуў Гусак, -а трава варушыцца!
I ўсе качкі адляцелі прэч.
- Якія яны хітрыя,.. - замаркоціўся Ліс. -
А давай тады прыгатуем што-небудзь з гэтага трысьнягу.
БЕЛАРУС 2011
27
ВАРАБЕЙ Ірына
Давай прыгатуем салату з кары ці зварым булёну
з чароту, кары, з качынага пер’я.
Што маўчыш? Я галодны!
- He, - кажа Мудрагель. - Я нешта прыдумаў.
Цэлы вечар у сутоньні і цэлую ноч, і ранкам, калі Ліс яшчэ спаў, Мудрагель сплятаў з трысьнягу хатку-для-танцаў. Ён быў добрым штукаром у той справе і зрабіў файную хатку.
Хатка была даволі вялікая, каб у ёй зьмясьцілася шмат вадзяных птушак. Да таго ж, яна мела моцную дзьвярную засоўку. Мудрагель скончыў хатку-для-танцаў
I пацягнуў Ліса за хвост: - Падымайся! Падымайся!
Яны схаваліся ў трысьнягу, пільнуючы качак.
- Калі доўга глядзець на качак, - кажа Мудрагель, -хочацца іх зьесьці.
Ты мусіш яшчэ нешта даведацца ў такую раніцу, як гэта.
- Ведаю, ведаю, - кажа Ліс, -
Я гляджу на качак - і я хачу іх зьесьці!
Мудрагель узяў сваю дарожную торбу і кажа Лісу:
- Накапай крыху камякоў моху.
Ліс прынёс купкаў моху Мудрагелю, той запхаў іх у торбу.
- Цяпер паціху, - кажа Мудрагель, -мы выйдзем на адкрытае месца, і яны нас убачаць!
I калі тыя качкі з Гусаком вылупяць на нас вочы, усунь сваю пысу ў торбу ды крыкні ў яе.
- I што мне крыкнуць?
- Крыкні проста: “Хачу зьесьці качак!” - Добра, - кажа Ліс.
28
БЕЛАРУС 2011
ВАРАБЕЙ Ірына
Мудрагель зь Лісам, хлюпаючы, выйшлі з трысьнягу -Гусак як закрычыць:
— Увага! Увага!
Некаторыя качкі паляцелі прэч.
Але калі Ліс закрычаў у торбу, ім усім зрабілася цікава.
- Гэй, Вялікі Браце, што там Ліс крычыць у торбу? -пытаецца адна качка. - Мы не разьбярэм ніяк, што ён кажа. Што там, у гэнай торбе?
Мудрагель выхапіў торбу ад Ліса ды хуценька завязаў яе.
Качкі падплылі бліжэй -
Гусак замітусіўся паміж Мудрагелем ды качкамі, гамонячы: “Засьцерагайцеся! Засьцерагайцеся!”
- Кажы, што там, у торбе! - патрабавалі качкі.
- А,.. там нашыя песьні, - кажа Мудрагель. -Нашыя лепшыя, самыя моцныя песьні.
- О, а можна іх паслухаць? - запыталіся разам качкі.
- Дарагія качкі ды Лун, сябры, - кажа Мудрагель, -вядома, вы можаце іх паслухаць!
Я пабудаваў адмысловую хатку-для-танцаў.
Хадзем туды. Яна вам спадабаецца.
У ёй даволі месца хадзіць і нават танцаваць там.
Я сплёў яе з вашага роднага трысьнягу.
Будзеце пачувацца, як дома.
- Я люблю танцаваць адно ўначы, адно пасярод возера, - кажа Гусак.
- Тады чаму б табе не застацца тут? - кажа Мудрагель. -Качкі пасьля танцаў вернуцца,
і плывіце сабе далей.
Яны раскажуць табе, як ім добра танцавалася.
- He, я пайду з вамі, - кажа Гусак.
Але танцаваць ня буду.
Я не танцую ні з кім побач, акрамя іншых гусей.
Я не танцую ў хатках.
Я танцую адно пасярод возера.
Уначы ці на сьвітанку, ці ў сутоньні.
БЕЛАРУС 2011
29
ВАРАБЕЙ Ірына
- Ну, тады хадзем, - кажа Мудрагель.
I качкі з Гусаком пайшлі за Мудрагелем ды Лісам да хаткі.
Калі яны прыйшлі да хаткі, Гусак кажа:
- А чаго гэта засоўка на дзьвярах звонку, а не знутры?
А што як качкі захочуць выйсьці самі?
- Гэта, пэўна, нейкая памылка, - кажа Мудрагель. -
Ну, адарві ты гэтую засоўку. Давай, рві.
Тады заставайся звонку й глядзі сабе, як мы танцуем.
- Ну, добра, - кажа Гусак
і пацягнуў засоўку дзюбай.
Засоўка была зроблена з туга зьвязаных цыбукоў ды падрапала Гусаку дзюбу, але той не зьвяртаў увагі.