Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Клявіятура
Клявіятура ад кампутара была старой, якой старой толькі магла быць клявіятура ад кампутара, а магчыма, яна была нават самай старой з усіх і перажыла не адзін у сваім доўгім жыцьці кампутар. Сьпярша на ёй сьцёрся
БЕЛАРУС 2011
37
ВОРАНАЎ Віталь
адзін, пазьней другі, а з часам пасьціраліся ўсе гузікі. Іх давялося пазна-чыць адмысловымі налепкамі. Хаця, магчыма, рабіць гэта было неабавязко-ва. Па сваёй старой клявіятуры пальцы ходзяць самі. Зусім ня так, як па чу-жой, калі заўжды зьбіваесься і націскаеш ня той гузік, што трэба. I хаця во-чы бачаць, што гузік ня той, то пальцам не загадаеш. Цалкам іншая справа, калі гузік адваліцца альбо пачне заядаць. У старой клявіятуры такіх гузікаў было нямала. Пачыналася звыкла зь лёгкага недацісканьня, якое пераўтва-ралася ў хранічнае, ажно ўрэшце гузік заклінваў ці проста адвальваўся. Дыягназ можна было паставіць, зазірнуўшы пад хворы гузік. Часта прычы-на была ў валасах, якія забіліся ў нутро, або ў костачках ад яблыкаў, якія ўсе гэтыя гады зьядаліся за клявіятурай. Часам дастаткова было толькі па-чысьціць спод і ўставіць гузік назад, але бывала, што гэтага было ўжо не-дастаткова. Даводзілася ці то кляцаць непасрэдна па гумовай падушачцы, якая ад гэтага ўсьцяж адскоквала ў розныя бакі, ці мяняць гузікі. 3 гадамі замененых гузікаў было столькі сама, колькі арыгінальных, і паўстала вост-рае пытаньне аб поўнай замене старой клявіятуры. Хтосьці даводзіў, што старую клявіятуру мяняць няможна, што якой цудоўнай клявіятурай чала-век бы ні карыстаўся на працягу жыцьця, свая клявіятура заўжды мілей за чужую. А хтосьці - што глупства гэта ўсё і звыклыя сантымэнты, што кля-віятура мае быць зручнай і прыгожай, як у людзей. Былі і такія, хто перась-церагаў ад гэтага і заахвочваў да замены ўсяго кампутара, а старую кляві-ятуру прапаноўваў пакласьці ў музэй. Новая клявіятура, казалі яны, са ста-рым кампутарам не ўжывецца. Была таксама група людзей, якія стаялі ад гэтых размоваў убаку і чакалі, што будзе пастаноўлена іншымі. Трэба ска-заць, што іх, як ні дзіўна, было найболей. Яшчэ варта ўзгадаць аднаго ці двух, якія казалі, што калі старая клявіятура будзе заменена, яны будуць працягваць ёй карыстацца, хоць і без кампутара, а таксама трох ці чатырох, якія заявілі, што ў такім выпадку ніколі больш ня будуць карыстацца ні ад-ной, ні другой клявіятурай і замаўчаць назаўсёды. Жыць усё ж неяк трэба, і ў канцы сыйшліся на тым, што клявіятуру мяняць трэба, на такую, як у людзей... I што вы думаеце, ніякай катастрофы не адбылося. Новая клявія-тура сапраўды была зручнай і прыгожай, ды пальцы зьбіваліся зусім ня так доўга, як яно магло б здавацца напачатку. He абыйшлося, вядома, і бяз стратаў. Хто замаўчаў, хто ўпарта працягваў карыстацца старой клявіяту-рай, аднак для большасьці яна ўсё ж стала музэйным экспанатам. Свая клявіятура ёсьць свая, не чужая...
Мышка
Жыла сабе аднойчы маленькая шэрая мышка з доўгім шэрым хвосьцікам. Hi аб чым не турбавалася, бо была ў дастатку і выгодзе, кача-лася на сваім дыванку, што той сыр у масьле. Мышку пастаянна гладзілі і ціскалі. А як жа - безь яе нікуды ня сунесься. У пэўным сэнсе безь яе мож-на было абыйсьціся, але было гэта як безь языка ў роце. I хоць была яна ма-ленькай мышкай, але прыносіла вялікую карысьць. За гэта яе дужа любілі і шанавалі. Ідыліі ўсё ж прыйшоў канец, калі зьявіўся ён - датыковы экран.
38
БЕЛАРУС 2011
ВОРАНАЎ Віталь
Ён умеў рабіць усё тое, што ўмела рабіць мышка. Для гэтага яму быў непа-трэбны ні доўгі шэры хвосьцік, ні дыванок. Напачатку мышку не турбавала зьяўленьне новага жыхара. Ён быў такі дзівосны і таямнічы. Аднак з часам, калі яго ўсё часьцей і часьцей пачалі выкарыстоўваць замест яе, мышка надта засмуцілася і, здавалася, яшчэ больш ад гэтага смутку пашарэла. Бы-валі дні, што да яе амаль зусім ужо не дакраналіся, амаль зусім ня гладзілі, амаль зусім ня ціскалі. Яе доўгі шэры хвосьцік усё менш цешыў, а ўсё больш перашкаджаў, а ейны ўтульны дыванок наогул забралі і паставілі пад вазон, і ад гэтага няшчасьця мышка сшарэла дашчэнту. Прыйшоў дзень, што ад яе цалкам адмовіліся, адарвалі доўгі шэры хвосьцік і кінулі ў сьметнік. Цяпер датыковы экран стаў мышкай, у пераносным сэнсе, вядо-ма, бо ж ён, як і раней, заставаўся датыковым экранам. Адзінае, чаго ніхто не прадбачыў, было тое, што датыковы экран меў досыць фанабэрыстую на-туру. Ён проста адмаўляўся, бывала, выконваць сваю працу. Зь цягам часу гэта набрала рэгулярны характар. Здараліся нават цэлыя дні прастою. I вось тады ўспомнілася маленькая шэрая мышка з доўгім шэрым хвосьці-кам, і ўсе кінуліся шукаць яе ў сьметніку, аднак там яе не было. Пасьля пе-равярнулі ўсё, што было навокал, зазірнулі ва ўсе дзірачкі, паднялі ўсе дош-чачкі, аблазілі ўсе куточкі. Дарэмна - маленькая шэрая мышка зьнікла на-заўсёды-назаўжды.
Батарэя і алаптар
Батарэя і Адаптар былі неразлучнымі каханкамі. Ну і што, што імёны ў іх менш мілагучныя, чым у Рамэа і Юліі ці Трышчана і Іжоты. Шчасьця хочацца ўсім, нават тым, каго клічуць Батарэя і Адаптар. I ў іх яно было. Да часу...
Адаптар заўважыў, што ўсё сваё цяпло ён цалкам аддае Батарэі, а тая астывае да яго ўсё болей і болей. Раней ён, мусіць, гэтага не заўважаў, ду-маў сабе Адаптар, раней іхныя пачуцьці былі такія гарачыя і энэргічныя. Цяпер жа жыцьцё ў іхныя адносіны ўносіць толькі ён адзін. Гэтая думка адбірала ў Адаптара ўсю моц, не давала яму спакою ні ўдзень, ні ўночы. Яна бяз сэрца, паўтараў сабе Адаптар, халодная як камень. 3 кожнай хвілінай гэтае ўсьведамленьне рабілася мацнейшым, а з часам засланіла ўсё астат-няе, што было паміж Адаптарам і Батарэяй. Урэшце Адаптар зразумеў, што калі не ўладкаваць гэтую праблему цяпер, то заўтра можа быць ужо за-позна. Ён наважыўся і сказаў аб усім Батарэі. Батарэя ў адчаі расплакала-ся і з горыччу ў голасе выцадзіла Адаптару, што калі ён лічыць яе халоднай, то хай пакіне яе ў спакоі ды ідзе да сваёй гарачай Рызеткі. Дык вось у чым справа - закрычаў разьюшаны Адаптар, - вось дзе чорт схаваўся! Думаеш, я ня ведаю, што ў цябе на баку з гэтым праклятым Блёкам? У такім больш-менш тоне праходзіла спрэчка Батарэі і Адаптара, якая праз момант замя-нілася ў сварку, трохі пазьней - у бойку, а ў канцы - у поўны разрыў. У выніку іхнага расстаньня Батарэя цалкам зьледзянела, а Адаптар пераг-рэўся і каханкі хутка памерлі, так і не зразумеўшы, што каханьня ў ізаля-цыі не бывае.
Кожнай Батарэі і Адаптару патрэбны свой уласны Пачатак і Канец.
БЕЛАРУС 2011
39
ВОРАНАЎ Віталь
Манітор і Пранэсар
Аднойчы Манітор пасварыўся з Працэсарам за тое, хто галаўнейшы. Працэсар даводзіў, што ён сэрца.
-	Ну, - казаў Манітор, - калі ты сэрца, тады я душа, у якой адлюст-роўваецца ўсё нутро.
-	Душа памерам у дваццаць дзьве цалі, - іранізваў Працэсар.
-	Ці можаш ты назваць штосьці, чаго ня можна пабачыць у гэтых двац-цаці дзьвюх цалях? - рытарычна пытаўся Манітор.
-	Дваццаці трох цаляў, - ізноў падкусваў Працэсар.
-	Затое ўва мне месьцяцца цэлыя кніжкі, - не супакойваўся Манітор.
-	Наадварот, месьцяцца яны ўва мне, а ад цябе толькі вочы чырване-юць і сохнуць.
-	Тады чаму цябе пастаянна мяняюць, а я застаюся на сваім месцы? -выклаў казырную карту Манітор.
Працэсар задумаўся і першы раз ня ведаў, чым гэты аргумэнт адбіць. Але ён трохі паднатужыўся і тут жа зрабіў шах каралём.
-	А чаму ж, калі выбіраюць ноўтбук, перш за ўсё згадваюць пра мяне? - кінуў Працэсар, цяпер ужо ўпэўнены, што перамога за ім.
Аднак Манітор здавацца не зьбіраўся.
-	Калі ты такі разумны - спраўляйся безь мяне, - і, сказаўшы гэта, Манітор адключыўся.
Працэсар у даўгу не застаўся і, пагардліва пыхнуўшы, таксама адклю-чыўся.
Спрэчка Манітора з Працэсарам працягвалася нядоўга, таму што ноўтбук выкінулі на сьметнік. Там спрачацца было бессэнсоўна. Там трэба было ўжо выжываць.
Калёнкі і Мікрафон
Жылі-былі дзьве блізьнючкі-калёнкі - Левая і Правая. Усё яны рабілі ў жыцьці аднолькава — аднолькава апраналіся, аднолькава гаварылі, ад-нолькава сьмяяліся і нават плакалі аднолькава. Найдзіўнейшае было тое, што ўсё пералічанае яны рабілі адначасна. Калі сястрычкі падрасьлі, то ад-начасна залюбіліся ў аднаго і таго ж кавалера. Гэтым шчасьліўцам, як мо-жа падумаць значная частка мужчынаў, быў Мікрафон. Яму сьпярша іхныя залёты і праўда падабаліся, але з часам, што таксама можна зразумець, на-дакучылі, ажно ўрэшце зусім збрыдлі. Усё ж заляцаньні былі ўсяго толькі звычайным падваеньнем аднаго і таго ж. Таму Мікрафон пастанавіў раз і назаўсёды вызначыцца, каторая сястра мілей ягонаму сэрцу. Ен доўга ду-маў, што рабіць, ажно прыдумаў, каб замяніць іх месцамі. Магчыма, калі Левая будзе гаварыць у правы бок, а Правая - у левы, то ўсё стане на свае месцы. Аднак гэтага, на ягонае расчараваньне, не адбылося. Усё засталося як раней - словы Левай надалей зьліваліся са словамі Правай. Тады ён прыдумаў адну сястру паставіць ззаду другой у спадзеве, што іхная гавор-ка ня будзе накладацца адна на другую. Сапраўды, словы не накладаліся,
40
БЕЛАРУС 2011
ВОРАНАЎ Віталь
але замест падваеньня яго пачало перасьледаваць дражлівае рэха, якое мя-нялася ў залежнасьці ад таго, на якой адлегласьці ў стасунку да яго і ўзаем-на да сябе стаялі сёстры, ды мучыла яго незалежна ад таго, каторая сястра стаяла бліжэй. Амаль спаняверыўшыся ў магчымасьці знайсьці сярод іх дзьвюх сваю родную, Мікрафон прыдумаў па чарзе затыкаць то правае ву-ха, то левае. Аднак гэта, як і ўсе папярэднія спробы, нічога не дало. Урэш-це, прыйшоўшы да высновы, што справа цалкам бездапаможная, ён кінуў абедзьвюх і стаўся поўным пустэльнікам. Магчыма, Мікрафон на сваёй ня-мой пустыні так ніколі і не даведаецца, што дастаткова было адну сястру сьцішыць, а другой даць загаварыць на ўвесь голас, каб зразумець, якая зь іх была найбліжэйшая ягонаму сэрцу, а якая была ўсяго толькі аднолька-вая з другою.
Ньвёрды Аыск
Памяць у мяне выдатная - выхваляўся Цьвёрды Дыск усім сабраным вакол часткам ноўтбука. Памятаю сваю прапрапрапрапрабабулю Пэрфа-карту. Ейная ўлюбёная фраза была: “He складаць, ня скручваць, не пса-ваць”. Выдатна памятаю сваю прапрапрапрабабулю Пэрфастужку, дзень, гадзіну і сэкунду, калі прыйшла тэлеграма пра ейную сьмерць. Мой прапра-прадзед Сэлектрон не пажыў доўга, і я, мабыць, адзіны, хто яго наогул па-мятае. Выдатна памятаю Шпульку - маю прапрабабулю і ейныя вялікія-вялікія вочы. На памяць ведаю кожную прасьпяваную ёю калыханку. Ей-ная дачка Касэта, мая прабабуля была нашмат драбнейшая. Яна цэлыя дзьве гадзіны магла апавядаць мне свае казкі, а пасьля, трохі адпачыўшы, працягваць другія дзьве гадзіны. Mary вам з ходу, слова ў слова, перадаць іх хоць бы зараз. Найболей я сачу свайго дзеда Магнітнага Барабана. Ен меў выдатную памяць і ведаў тысячы гісторый, адно што некаторыя зь іх ён мог расказваць з ходу, а другія мусіў прыгадваць цэлымі гадзінамі. Я ж усе гэтыя гісторыі мог бы расказваць адначасна, ды хоць ззаду наперад, ці на-ват дагары нагамі. У мяне самая выдатная памяць на сьвеце. Я памятаю ўсё. Колькі зораў на небе, колькі літраў вады ва ўсіх акіянах, колькі людзей на плянэце, і гэта, уявіце сабе, пастаянна ўлічваючы тое, што іх безупынна прыбывае - ганарыста працягваў сваю гісторыю Цьвёрды Дыск. Часткі ноўтбука, паадкрываўшы раты, уважна лавілі кожнае слова Цьвёрдага Дыска, а слова „памятаю”, якое ў аповедзе паўтаралася найчасьцей, ужо зьвінела ім у вушах. Цьцёрды Дыск якраз зьбіраўся пачаць гаварыць, як ён выдатна памятае свайго бацьку, калі сярод слухачоў зьявіўся невядомы. Мінаючы ўсіх прысутных, ён памалу наблізіўся да самога Цьвёрдага Дыс-ка, а калі быў ужо зусім блізка, кінуўся яму на шыю і выгукнуў „Дзеда!”. Цьвёрды Дыск аслупянела паглядзеў на сваіх слухачоў і больш сам да ся-бе, чым да іх, сказаў: „Але ж я цябе зусім ня памятаю”.