Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
- Лысы, я тут, у Нью-Ёрку. Трэба дапамога. Сур’ёзная праблема - я на Райкерсе.
- Дзе-дзе? Дай спэл, я запішу.
- Гэта турма, Райкерс-айлэнд. Падазраюць на забойства, але я чысты. Падставілі. У мяне часу паўхвіліны, ты прыедзь у гэтую суботу, на 11 гадзіну. Падвязі паесьці. Блёк А, Манах Дзьмітры. Дапамажы, братка. Byfly чакаць!
58
БЕЛАРУС 2011
ВАЙКА Віталь
У 9-й клясе Дзяга патрапіў у выцьвярэзьнік і стаў знакамітасьцю шко-лы. Жумяра з малодшых клясаў крычэла: “Дзяга! Давай па малінькай! Са-абразім утрох!” Старэйшыя, хлопцы з 10-й клясы, паважна пыталіся на пе-ракурах за школай, ці моцна б’юць мілітоны, і частавалі цыгарэтай.
I вось тут гэты клёўн і шлімазл, раптоўны прыбыш з Лысавага мінула-га нечакана набыў вагу і моц сьведкі жыцьця, удзельніка дзяцінства і мала-досьці Лысага.
Мінулае гэтае Лысы сьпісаў быў даўно ў нябыт, нават забараніў сабе думаць пра тыя часы. Школа, Палітэх, Інстытут парашковай мэталюргіі -вяртаўся да гэтага ў думках выпадкова. Ня меў настальгіі, віды й згадкі пра мясьціны маладосьці не давалі яму, як тут кажуць, “імжы ў вачох”.
Прычына таго была досыць важкая. У Беларусі Лысы пакінуў літа-ральна ўсё, калі ажаніўся з прыгожай маладзейшай габрэйкай. Перад тым ён, скандальна разьвёўшыся з жонкаю і пасварыўшыся з бацькамі, адцяў бы нажом сваё мінулае. Амэрыка стаяла наперадзе, як зьзяючая Невядо-масьць. А таксама адзінае месца, дзе варта было жыць. Рэгіна, маладая жонка, была апантаная ідэяй пераезду. Бацька яе каля пяці год прабыў у “адмоўніках”, дазвол на выезд атрымаў ужо ў незалежнай, Кебічавай, Бе-ларусі. Цесьць быў упраўцам будтрэсту, што ўзводзіў розныя “чульлівыя” аб’екты - турму на Ангарскай, новы корпус КГБ на Камсамольскай. Меў добры блят у гандлёвых колах, і дзеля гэтага нэндза пачатку дзевяностых амаль не закранула ягоную сям’ю.
Дзяга. Дзя-га. Што цяпер... Кідаць усе свае справы? Пляны на выход-ныя? I займацца Дзягам... Халера. He хапала для поўнага камплекту. Пась-ля справы аб разводзе, праблемаў з працай. 3 рознымі дробнымі й буйнымі праблемамі штодзёншчыны. Адаслаць у суд апеляцыю пра ўмовы навед-ваньня дзяцей. Забраць машыну з рамонту, выбіць тысячу доўгу з колішня-га калегі па працы. Далячыць зуб. Дамовіцца з жонкай наконт - калі й на-колькі ўзяць дзяцей.
Хай яно трэсьне. Кінуць з тым Дзягам, плюнуць. Расьцерці....
He, ня пойдзе. Бо так ужо яно. Бо потым будзеш накручваць думкі ва-кол таго, яно будзе тачыць, сьвідраваць. He дапамог земляку, не дапамог ад-наклясьніку. Дакоры, згрызоты.
Як ні круці - у суботу трэба ехаць. Ды куды - на злавесна вядомы ту-рэмны востраў.
У суботу раніцай Лысы патросься ў сабўэі, перасеў на аўтобус.
Дзень прыемны, пяшчотная смуга ў паветры. Цяплынь. Сонца аблізвае промнямі, лянотна-ўсьмешліва. Цяпер каб на якія шашлыкі, на мо-ра. Але няма нават з кім. Сябрукі паперабраліся хто ў Джэрзі, хто ў Стам-фард...
За вакном аўтобуса - дамы ды хаткі, палісаднікі, вуліцы Кўінсу. Затым перасеў на другі аўтобус, што па доўгім мосьце перавёз на Райкерс, востраў зь вялізнай турмой. Турэмны комплекс - бы мурашнік, шмат паверхаў, прыбудоваў. Нагадвае нечым архітэктуру Дому ўраду ў Менску.
Чэргі, рэгістрацыя. Прайсьці праз “аэрапорт” - і чакаць, пакуль выклі-чуць. Пасьля - перагляд рэчаў на перадачу, і зноў “аэрапорт”, рамка. Пры-лёт... Чарнуха з Дэпартаманту карэкцыяў пальцамі ў празрыста-блакітных пальчатках пора ў гарбату - “Што тут?” Адставіла ўбок бляшанкі са згуш-
БЕЛАРУС 2011
59
ВАЙКА Віталь
чаным малаком і вязаны швэдар - “не дазволена”. Пакруціла бохан чорна-га хлебу, зьдзіўлена паглядзела на Лысага. Прапусьціла яшчэ раз праз рэнтген. Званіла некуды раіцца. “Нельга. Хлеб - толькі нарэзаны”.
Засталіся гарбата, печыва, блёк “Мальбара”. Лысы сьцягнуў сваю ма-рынарку, паклаў на стол. Чарнуха вылупіла вочы: “Жакет? Ды там сьпёка! Там у майтках ходзяць!” Лысы, падумаўшы, перагледзеў кішэні, падсунуў жакетда яе: “Хай будзе”.
Чаканьне. Невядома чаго, Лысы раптам стаўхвалявацца - ці добра па-думаў пра ўсё, ці чаго не забыўся, самага патрэбнага. “Ат, на маю галаву”.
На таблё - ягоны нумар. Пайшоў да дзьвярэй, у якіх перад тым раз-пораз зьнікалі людзі з суседніх лаваў. Гішпанік з кучаравай галавой і з падзёўбаным воспай цёмным тварам глянуў нумар на паперцы, махнуў ру-кой - правы бок, модуль два.
Уздоўж даўгой празрыстай сьцяны парамі, падзеленыя шклом, стаялі людзі. Твар у твар, з прыціснутымі тэлефоннымі слухаўкамі, узіраліся адзін у аднаго. Пры самай сьцяне чарныш ва ўніформе прамармытаў правілы спатканьня, тыцнуў пальцам - туды.
За шклом стаяла цёмная постаць, якая пры набліжэньні стала набы-ваць і знаёмыя, і незнаёмыя рысы Дзягі. Сёньняшняга, невядомага пакуль. Ягоны твар быў пазнавальны, толькі што з маршчынамі, сівізной і запалымі вачыма. Касаваты ротузнаёмай паўусьмешцы. Паднятыя бровы, адтапыра-ныя вушы - покліч зь мінулага, зь дзяцінства.
Дзяга замахаў рукой, стаў паказваць на тэлефонную слухаўку. Лысы паднёс яе да вуха, падсунуўся да шкла.
“Ну, здароў! Братка, прабач што такія справы. Тэлефон з інтэрнэту, ведаў, што ты недзе тут. Як у цябе, што робіш?” Голас Дзягі быў знаёма рэзкі і незнаёма новы - з блатным самаўпэўненым раскатам.
“Здароў. Я - так сабе, патроху. Развод, двое дзяцей. Праца пад пы-таньнем. I так далей. Лепш кажы, што і як у цябе”.
“У мяне праблема. Трэба семдзесят тысяч на заклад. Ты не падумай чаго. Па-дурному наляцеў на падставу, шыюць замах на рабунак і забой-ства. Цяжка, браток. Тут такое... Як толькі трапіў сюды, вядуць мяне па калідоры - чарната з-за кратаў цягне рукі. Выюць, б’юць у пруты нагамі: “Мяса! Крэкер! Мяса! Будзе гулянка!” Я пакуль у транзітным боксе. Ро-бяць мэдагляд. Заўтра ўвечары пераводзяць у звычайны блёк - камэра з чорным вар’ятам. Ратуй, братка. Трэба сабраць на заклад”. Запалыя Дзяга-вы вочы напружана мітусіліся сюды-туды, сюды-туды, па вачох Лысага.
“Дзяга, ты здурнеў. Семдзесят тысяч!”
“Слухай, Лысы. Ты — на волі. Тут жа ж я дакладна не зьбяру! Той чор-ны, Містэр Джы - расіст. Аўтарытэт, крымінальны бос. Ен згвалціў і заду-шыў ужо некалькі чалавек. Гара біцапсаў! Ен мяне заб’е, разумееш?! Лы-сы, ратуй...”
“Я не знайду, Дзяга! Я ў даўгах кругом! Патрабуй іншую камэру, наха-леру табе да таго Джы”.
“Наіўняк. Каб патрабаваць - мусіш быць пры нейкай бандзе. Або лацінасаў, або чорных, або белых арыйцаў. Дык вось арыйцы сказалі, што хай “рускі гарбіч” здохне. Ратунак - толькі выйсьці пад заклад, там будзе бачна”.
60
БЕЛАРУС 2011
ЗАЙКА Віталь
“А дзе ж зьбярэш за два дні?”
“Я ўсё прадумаў. Пакудь зацягну на пару тыдняў - або ўскрыю сабе жывот, або каўтану які аловак ці асадку. Зьбяры грошы! Дзеля нашага мінулага, дзеля прайшоўшых тых гадоў”.
“He магу нічога абяцаць. Але зраблю ўсё, што змагу”.
“Больш спадзявацца няма на каго”.
Лысы разьвітаўся, перадаў чарнышу намоклую ў руцэ паперку і валізку зь перадачай. Дзяга махнуў здалёк і зьнік.
Лысы, нібы ў сьне, прайшоў праз вантробы залі-пачакальні, выйшаў на волю. Сьвятло, паветра. Сонца.
Натоўп круціўся ля аўтобуса, што акурат адыходзіў назад у горад. Лы-сы ўціснуўся, ухапіўся за парэнч. У галаве круціліся Дзягавы вочы. Зялёна-жаўцявыя, з чорным беражком. Вочы хлуса.
“70 тысяч. Вар’яцтва”.
Лысага працяла: “Плюнуць, кінуць гэтую лухтацень. Ніколі не сябра-ваў з тым Дзягам. Нічога ня меў супольнага. I нічым не абавязаны. Усё, кап-цы. Хай выграбае сам. Яшчэ невядома, што за справа, за што заляцеў. Мо-жа, забіў каго. Зараз так: супакоіцца. Выкінуць з галавы. Забыцца”. Пры-туліўся ілбом да шкла.
Добра. Усё. Забыліся. Цяпер пайсьці разагнаць хмары. У кіно? Можа, у які бар... Ці рэстаран. He, бар лепей.
Аўтобус падыходзіў да прыпынку, дзе Лысы перасядаў. Далёка ад до-му, але ня дужа. Галоўнае, што тут не натрапіш на якога суседа або іншага знаёмага і на непатрэбныя гутаркі. Лысаму цяпер зусім не хацелася раз-маўляць. Проста сесьці, адкінуцца, узяць у жыцьця перапынак на гадзіну.
А во, нейкі бар - ірляндзкія колеры, нэонавая заечая капустка, мігцел-ка “гінэс” у вакне.
Паўцёмна, падміргвае пад стольлю тэлік, пара цёмных постацяў пры стойцы. Што ўзяць? Піва - не, дзе будзеш шукаць прыбіральняў па дарозе.
“Бурбон-дубль, безь нічога”.
“Но праблем”, - стараватая кабеціна за стойкай забаўна ашчэрылася ва ўсьмешцы, па-лайдацку плёхнула з бутэлькі ў цяжкую рабрыстую шклянку, разьліўшы крыху “паліва”.
- Уупс...Нічога, падальем. Ты поляк? - He. - Рашэн? - Н-не. He зусім. - Гэта як? Украіна? - Беларусь. - О! Guess what, я ведаю дзе гэта. Я бачыла кіно “Go and See”. - Я таксама. - Гэта праўда, тое, што там зьня-та? - Мо і праўда. Мяне тады не было. - Канешне. Прыемнага трунку.
Пуставатая дробная гутарка. Якая табе справа, хто я. Лысы скінуў на стойку грошы: “Рэшту пакінь”. Адыйшоў да століка, сеў на мяккую лаву пры сьцяне, пад фотамі ў рамках.
Месяц назад быў суд, Лысы разьвёўся з жонкай. Праз тры тыдні - слу-ханьне аб наведваньні дачок, якіх суд прызначыў жонцы. Усё жыцьцё пера-кулілася, страціла мэту. Лысы спадзяваўся, што меншая, Клярыса, захоча быць з бацькам. Але дзе там, цешча, пэўна, начэй ня спала, вынаходзячы спосабы, каб мацней уквэцацьзяцька, выкачаць у брудзе перад дзецьмі. He адставала й жонка: “Паламаў жыцьцё, пабурыў будучыню”.
Амбулетны бізнэс Лысага ляснуў паўгады таму, калі адзін ягоны кіроўца пабіў амбулетку і пераламаў ногі старому, што ехаў на ёй дахаты з
БЕЛАРУС 2011
61
ЗАЙКА Віталь
клінікі. Усе наяўныя сродкі пайшлі на кампэнсацыю, якую адсудзіў стары, ці, дакладней, ягоныя дзеці. Пагарэла ўсё, што ашчаджалася на дом, на бу-дучыню. Для жонкі гэта стала неадольнай перашкодай для сумеснага жыцьця. Усе размовы скруціліся ў перабрэх і сваркі.
Старэйшая, Карэн, крычэла: “Досыць! Задзяўблі... Разводзьцеся!” Ма-лая Клярыса то нэрвова сьмяялася, то плакала. Калі ўдома была цешча -яны ўдвух па чарзе, як па нотах, закідвалі Лысага вінавачаньнямі й дако-рамі. Ат, што ўспамінаць... Талстой усё сказаў 120 год таму.
Лысы адпіў бурбону, утаропіўся ў тэлік, дзе на полі купкамі тузаліся гульцы ў амэрыканскі футбол. Дурная гульня. Але хоць зразумелая. Ня тое што бэйсбол. У ім так і не разабраўся, хоць спрабаваў чытаць правілы. Прасіў знаёмых тубыльцаў патлумачыць тэрміны. А вось у футбол нават гу-ляў неяк з суседзямі на школьным стадыёне. Дзяўчаты ягоныя сядзелі на трыбуне...