Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Ірад Анціпа, чыя ўлада была гэткай жа самай, што і ўлада туніскага бея ў нашыя дні4, быў сасланы Тыберыем5 у Ліён, дзе бедалага і памёр.
Саламея, асалода царскіх вачэй, памерла танцуючы; гэта была незвы-чайная, на зайздрасьць усім балерынам, сьмерць.
Аднойчы яна танцавала на аздобленай сэрпантынам мармуровай тэра-се пад час балю ў праконсула6, што потым мусіў ехаць з Іўдзеі ў нейкую варварскую правінцыю на Дунаі і узяў яе з сабою.
Здарылася так, што адным днём, выйшаўшы на праходку па беразе за-мёрзшай ракі, яна заблудзілася і засталася адна; бліскучы лёд зачараваў яе, і яна кінулася ў скокі на ягонай блакітнай паверхні. На ёй былі, як заўсё-ды, багатыя строі, залатыя ланцужкі з драбнюткіх зьвёнаў, падобныя да тых, што рабілі потым венецыйскія ювеліры, сьлепнучы ад такой працы ва ўзросьце трыццаці год. Яна танцавала доўгі час, імітуючы каханьне, сьмерць і шаленства. Здавалася, што ў яе вытанчанай грацыі ды прыга-жосьці і сапраўды крыецца нешта вар’яцкае. Жэсты рук выказвалі тыя ж пачуцьці, у адпаведнасьці з паставамі яе лёгкага зграбнага цела. Настальгія апанавала яе, і павольнымі рухамі яна расказвала пра Іўдзею, пакрытую аліўкавымі дрэвамі, прыгнутымі пяшчотным грузам сьпелых пладоў. По-тым, напалову заплюшчыўшы вочы, яна паспрабавала аднавіцьамальзабы-тыя крокі таго ганебнага танца, якім яна калісьці выйграла галаву
БЕЛАРУС 2011
93
ЛАПАТКА Якуб
Хрысьціцеля. Раптам лёд пад ёю праламаўся, і яна правалілася ў Дунай, але так, што цела апынулася ў вадзе, а галава - над паверхняй зноў сый-шоўшыхся ільдзін. Ад страшэннага крыку ўзьляцелі напалоханыя вялікія цяжкія птушкі, а калі бедалага змоўкла, дык здалося, што яе адрэзаная га-лава ляжыць на вялікім срэбраным блюдзе.
Надыйшла ноч, сьветлая і халодная. Зіхцелі сузор’і. Дзікія зьвяры па-дыходзілі, каб абнюхаць паміраючую, і яна з жахам глядзела на іх. Нарэш-це, апошнім намаганьнем яна адвяла вочы ад мядзьведзяў зямных, узьвяла позірк да Мядзьведзяў нябесных і сканала.
Доўгі час яе галава ўзвышалася над гладкім ільдом, быццам неапраца-ваны каштоўны камень. Драпежныя птушкі і дзікія зьвяры пашкадавалі яе. I зіма прайшла. Потым, пад велікодным сонцам лёд растаў, і шыкоўна апра-нутае цела ў каштоўных аздобах выкінула на бераг дагніваць.
Некаторыя равіны лічаць, што душа Адама ўсялілася ў Майсея і Давіда. I я схільны думаць, што душа Саламеі ўсялілася ў дачку Іефая7, дый потым ніколі не заставалася бязьдзейнай, яна прыжылася ў Гішпаніі, у Тур-цыі, ці можа ў дунайскіх правінцыях, усяліўшыся ў цела адной з тан-цаўшчыц кола8 - гэтага пахабнага карагоду, які можна назваць танцам сракі.
Заўвагі і тлумачэньні перакладчыка
1	Йосіф — біблейскі пэрсанаж. Пад час палону эгіпецкага быў рабом Пуціфара, высокапастаўленага афіцэра пры двары фараона. Ягоная жонка, спакушаная прыга-жосьцю Йосіфа, захацела, каб той пераспау зь ёю. А калі Йосіф адмовіўся, зьберага-ючы вернасьць гаспадару, разьюшаная жанчына імітавала згвалтаваньне, у выніку ча-го Носіф трапіў у вязьніцу, хаця мог бы і апраўдацца.
2	Ірад Анйіпа — тэтрарх Галілеі ды Пэрэі 4—39 гт. н.э. Адвергнуўшы законную жонку, Ірад сыйшоўся з жонкаю свайго зводнага па бацьку брата. Града ганьбілі за гэ-тую сувязь.
3	Сьпеўсіп Афінскі — старажытны грэцкі філёзаф, пляменьнік і вучань, аднак не пасьлядоўнік Плятона, пасьля сьмерці якога кіраваў Плятонаўскай акадэміяй.
4	... улада туніскага бея ў нашыя дні... — на пачатку васьмідзясятых гадоў XIX стагодзьдзя Францыя зрабіла Туніс пратэктаратам у складзе сваёй каляніяльнан імпэ-рыі. Да 1956 году ўлада туніскіх беяу была чыста намінальнаю. У 1956 годзе Туніс атрымаў незалежнасьць, манархію скасавалі ў 1957 годзе, зараз рэспубліканскае праўленьне.
5	Тыберы — ( Tiberius Julius Caesar Augustus) друті рымскі імпэратар (праўлень-не 14—37 г.г. н.э.). Паводле Эвангельля, у час ягонага праўленьня Хрыстос прыняў сьмерць на крыжы.
6	Праконсул — ( proconsul, от pro — замест і consul — консул) — дзяржаўная па-сада ў старажытным Рыме. Праконсулы кіравалі правінцыямі старажытнарымскай дзяржавы як у часы рэспублікі, так і ў часы імпэрыі.
7	Іефай — біблейскі пэрсанаж. Перад бітваю з аманіцянамі даў абяцаньне Богу прынесьці ў ахвяру першага, хто сустрэне яго ў час вяртаньня. Гэта была ягоная дачка. Яна папрасіла бацьку адпусьціць яе на два месяцы ў горы, каб там зь сяброўкамі апла-каць свой лёс. Пасьля чаго вярнулася, і яе прынесьлі ў ахвяру.
8	Кола — сэрбскі, харвацкі і, магчыма, мадзярскі карагодны танец.
94
БЕДАРУС 2011
ЛАПАТКА Якуб
Калі гаворка заходзіць аб літаратуры Лацінскай Амэрыкі, дык у першую чаргу ўспамінаюцца імёны Габрыэля Гарсіі Маркеса, Пабла Нэ-руды, Рубэна Дарыя ды іншых сусьветнавядомых паэтаў і пісьмень-нікаў. Я прапаную пачытаць пакуль толькі пару вершаў паэта і пісь-меньніка з Дамініканскай Рэспублікі — далёкай выспы ў цёплым Ка-рыбскім моры. Мануэль дэль Кабраль (Manuel de/ Cabral) нарадзіўся ў 1907 годзе. Шмат жыў у ЗША ды іншых краінах Новага сьвету. Разам са славутым кубінцам Нікаласам Гільенам лічыцца найадданейшым прыхільнікам мурынскай паэзіі Лацінскай Амэрыкі. Памёр у 1999 годзе ў сталіцы Дамініканскай Рэспублікі горадзе Санта-Дамінга.
Мануэль дэль КАБРАЛЬ
Літара
Літара: шкілет майго крыку, я кладу сваё сэрца на тваю сьмерць, я кладу свае самыя таемныя вартасьці пялёстка, я кладу...
нявесту, якую зьберагаў паміж ветрам і сваім целам, сваю хваробу й загану анёлка з кінжалам, адсутнага таго кабальера, калі надкусваю яблыкі,
і дзіцёнка, які жыве ўва мне, дзіцёнка, які выйдзе адным днём, днём, калі амаль зьнясіліцца ад працы рука, тым днём, калі бясхітрасныя мае ногі патопчуць грызэт зрасянелы, страсаючы маладое нядзельнае золата.
Усё я ўкладаю ў цябе, а ты заўсёды нязьменная, нібы майго дыханьня стодзіва-помнік, дамавіна нябачных існасьцяў, ты, марная літара.
Усё,
Усё я ўкладваю ў цябе, у тваю згубу Ніяк нам зь літарай не паразумецца.
А ўсё ж...
БЕЛАРУС 2011
95
ЛАПАТКА Якуб
Слова
Слова, чаго ты хочаш яшчэ? Чаго хочаш болей?
Я прыйду шукаць тваю зьнямеласьць, якая ў намаганьнях спадзеву робіцца ўсё болей цьвёрдай... ператвараецца ў помнік... каб загаварыць.
Слова, ты бачыш, слова, Параненае ты і без узросту...
Што зробіць з табою салдат?
Што зробяць з табою кайданы? А што зробіць векавечнасьць на вастрыні ляза?
3 гішпанца Гарсіі Лоркі адразу нам успамінаюцца цыганскія раман-сэры і асабліва славуты “Самнабулічны раманс ”. А былі ж і іншыя. У да-датак да выдатныэс перакладаў Рыгора Барадуліна — яшчэ два вершы славутага гішпанца.
Фэдэрыка Гарсія ЛОРКА
Душы маёй змрок
Душы маёй змрок уцякае ад морака алфавітаў, ад мроіва кніжак зьбягае, ад словаў, туманам спавітых .
Душы маёй змрок!
Я дайшоў да апошняй мяжы, дзе канчаецца настальгія, дзе чорныя сьлёзы душы яе беласьнежнасьцю мыюць.
Душы маёй змрок!
96
БЕЛАРУС 2011
ЛАПАТКА Якуб
Спрадзена болю майго кудзеля, ды застаюцца розум і сутнасьць вуснаў поўдня майго былога, позіркаў поўдня майго былога.
Далёкіх задымленых зорак лябірынт, імглой набрынялы, нератам ловіць морак маіх ілюзіяў зьвялых.
Душы маёй змрок!
Памрока мне розум сьцямніла і выпіла зрок мой дазваньня. Мне бачыцца: страціла сілу і вартасьць слова “каханьне”.
Гэй,салавей мой!
Гэй,салавей!
Ты ўсё яшчэ сьпяваеш?
Восеньскі сьпеў
Сёньня сэрцам усім адчуваю подых неба дрыготкі і зорны, ды сьцяжынка мая ўсё блукае у душы туманоў смужна-чорных. Ад сьвятла паламаліся крылы, і зь нязнаных думных глыбіняў боль маёй скрухі панылай ліецца ў паток успамінаў.
Сьнежна бялеюць ружы, як бялеюць мае пакуты, не самі зьбялелі ружы: яны белым сьнегам сагнутыя. Раней там касачы квітнелі. Ды сьнегам душу замятае. На душы ў засьнежанай белі сьняжок пацалункаў ня тае, у ценю ўспаміны зьнямелі, а думкі ў сьвятле патанаюць.
Сьнег з ружаў спадае далоў, а ў душы сумёт застаецца,
БЕЛАРУС 2011
97
ЛАПАТКА Якуб
і бязьлітаснай лапай гадоў саван ружовы сатчэцца.
Ці сьнег растане і зьнікне, як сьмерць забярэ нас, нядужных?
Ці выпадзе новы, і ўзьнікнуць яшчэ прыгажэйшыя ружы?
Ці нас агорне навечна, як вучыць Хрыстос, спакой? Ці можа ня знойдзем адвечнай загадкі рашэньне такой?
Калі нас падмане каханьне?
Хто тады хоць часьціну жыцьця нам ажывіць сваім дыханьнем, бо ў пякельны змрок забыцьця нас заводзіць сумнеў і пазнаньне існаваньня Дабра ды Зла існаваньня?
А калі надзея згасае, то ў вавілонскай цямрэчы паходня асьвеціць якая шлях на Зямлі чалавечы?
А калі блакіт толькі сьніцца, што тады будзе з цноты?
I як тады сэрца сьцясьніцца калі няма стрэлаў ў Эрота?
А калі сьмерць - непрытомнасьць, што ж з паэтамі станецца, а рэчы ніхто ня ўспомніць, і ўсё забытым застанецца?
О сэрца нашых спадзеваў!
Маладзік! I вады чысьціня!
Дзіцячыя сэрцы, дзе вы?!
Шурпаты дух камяня?!
Сёньня сэрцам усім адчуваю подых неба дрыготкі і зорны, і ружы ад белі ўзгараюць, бялеюць ад скрухі чорнай.
Гішпанскія тэксты ўзятыя з /нтэрнэту.
98
БЕЛАРУС 2011
ЛІЯКУМОВІЧ Німох
ЛІЯКУМОВІЧ Цімох — літарату-разнаўца, перакладчык, доктар філя-лягічных навук, прафэсар. Пераможца літаратурнага конкурсу беларусаў за-межжа “Нашчадкі Скарыны” (наміна-цыя “Проза”). Нарадзіўся на Палесьсі. Настаўнічаў на Бабруйшчыне. 3 1974 году працаваў у Берасьцейскім унівэр-сытэце імя A. С. Пушкіна, з 1980 па 1998 год узначальваў катэдру расей-скай і замежнай літаратураў. Выдаў кніжкі “Потомкн Пушкнна в Белорус-смм”, “Янка Купала м русская лмтера-тура: Многообразне творческнх взам-мосвязей” і інш. Адзін з аўтараў чаты-рохтомных “Нарысаў па гісторыі бела-руска-рускіх літаратурных узаемасу-вязей”, вучэбнага дапаможніка “Рус-ская лмтература XX века. 1895— 1917” і іншых калектыўных прац. У беларус-кім друку выступае з 1961 году. Яго-ныя артыкулы таксама друкаваліся ў навуковых зборніках, часапісах і га-зэтах Расеі, Украіны, Польшчы, у энцыкляпэдычных даведніках. 3 1999 году жыве ў Чыкага, ЗША, дзе працягвае творчую і публіцыстычную дзейнасьць, вядзе старонку “Беларускія зарніцы” у двухтыднёвіку “Зем-лякн”, на якой асьвятляюцца грамадзкія падзеі і праблемы культурнага жыцьця на роднай зямлі. У ЗША выдаў кнігі “Белорусскме сполохм”, якую склалі ягоныя пераклады твораў выдатных беларускіх празаікаў і паэтаў, а таксама артыкулы пра іх жыцьцё, творчасьць, і “Пропмсаны в сердце” — усебаковы нарыс аб адметнасьцях сучаснай Беларусі. У 2009 годзе ў выдавецтве “Кнігазбор” (Менск) выдаў кнігу навэлаў і апавядань-няў “Настальгія”.