Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Споведзь
Прайшло ўжо больш за пятнаццаць гадоў з таго часу, як Рыма Сямё-наўна з Маркам Давідавічам выехалі зь Беларусі на сталае месца жыхар-ства ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Пасяліліся яны ў адным з утульных чы-кагскіх прыгарадаў, прыжыліся тут, звыкліся з новымі для сябе ўмовамі жыцьця.
Але сувязей з Радзімай муж і жонка не гублялі. Перапісваліся з бы-лымі калегамі: ён - па заводзе, на якім працаваў інжынэрам, яна - па шко-ле, у якой прапрацавала настаўніцай матэматыкі каля сарака гадоў - да
БЕЛАРУС 2011
99
ЛІЯКУМОВІЧ UiMOX
самага выхаду на пэнсію, на якую яе доўгі час не адпускалі. Рыма Сямё-наўна лічылася адной зь лепшых “матэматычак” у раённым цэнтры. Яе вы-хаванцы нязьменна займалі прызавыя месцы ня толькі на гарадзкіх, але і на абласных, і на рэспубліканскіх алімпіядах. Трывалыя веды, атрыманыя пры яе дапамозе, адкрывалі ім дарогу ў прэстыжныя вышэйшыя навучаль-ныя ўстановы краіны, былі спрыяльнай базай для вучобы ў інстытутах і ўнівэрсытэтах. Нават яе калегі, матэматыкі зь іншых школ, да зьдзіўлень-ня жыхароў гарадка, зьвярталіся да яе з просьбаю пазаймацца з сваімі дзеткамі, якія рыхтаваліся да паступленьня ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Таварыская, добразычлівая да вучняў, спагадлівая да калег, чулая да чужога гора, Рыма Сямёнаўна ўмела падтрымаць чалавека ў непагодны дзень ягонага жыцьця, дапамагала знайсьці выхад зь цяжкага становішча, зь неспрыяльных абставінаў, калі такія ўзьнікалі. Да таго ж яна валодала рэдкім дарам шчыра ўспрымаць чужую радасьць як сваё ўласнае сьвята.
Быў да пары сваёй жонцы і яе муж Марк Давідавіч, які нейкім цудам уцалеў у полымі вайны, спазнаў і гаротныя гады эвакуацыі, і злашчасныя пасьляваенныя нягоды. Зусім малым ён застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў дзіцячым доме. Марк Давідавіч славіўся як таленавіты інжынэр ды ня-стомны рацыяналізатар. Ен здолеў зрабіць нямала вынаходніцтваў, што ўдасканальвалі і палягчалі рабочы працэс. Ягоныя карысныя прапановы за-бясьпечвалі паніжэньне сабекошту прадукцыі, якая выпускалася заводам, спрыялі атрыманьню дадатковых прыбыткаў прадпрыемствам. Зь ім лічы-лася кіраўніцтва, а падначаленыя душы ня чулі за разумныя парады, за па-важлівыя адносіны да кожнага рабочага.
Хоць цяпер Кельціны знаходзіліся далёка ад роднай зямлі, яны разу-мелі, што многія з былых таварышаў па службе, суседзяў, сяброў, што выйшлі, як і яны, на пэнсію, жылі нялёгка ў наш сумбурны час, калі на пакінутай Радзіме амаль ня думалі аб умовах існаваньня простых працаў-нікоў, тым больш пра тых, хто аказаўся, як там гучна заяўлялі, на заслужа-ным адпачынку. Нічога сабе адпачынак, калі канцы з канцамі не ўдавалася зьвесьці! Цэны на прадукты першай неабходнасьці павышаліся з шалёнай хуткасьцю, расьлі шпарчэй, чым грыбы на добрай глебе ў спрыяльную во-сень, а заработныя платы і пэнсіі, нягледзячы на пэрыядычныя павы-шэньні, фактычна рэзка паніжаліся: інфляцыя прагна праглынала тыя вар-тыя жалю надбаўкі, што на самай справе аказваліся хітрым памяншэньнем працоўных даходаў...
Муж і жонка, пра якіх нядрэнна паклапацілася амэрыканская дзяржа-ва, стараліся ашчадзіць дзясятак-другі даляраў і пры магчымасьці пера-слаць, а лепш перадаць, калі быў выпадак, бо перасылка, калі зыходзіць з дапамогі, якую яны атрымлівалі, каштавала значных грошай, да таго ж апошнім часам у Беларусі надумаліся абкладваць паштовыя пераводы да-датковымі падаткамі, і мала што заставалася ад тых ашчаджаных і адпраў-леных грошай тым, хто цярпеў нястачы. Пасільная падтрымка замежных землякоў дапамагала людзям набыць неабходныя лекі, прыдбаць нешта з адзеньня ці своечасова разьлічыцца за камунальныя паслугі.
Рыма Сямёнаўна ў апошнія гады няньчылася з унукамі. Дачка і зяць былі занятыя на працы ад цямна да цямна. Старэйшаму ўнуку споўнілася
100
БЕЛАРУС 2011
ЛІЯКУМОВІЧ Шмох
восем гадоў, ён ужо хадзіў у школу, а нядаўна нарадзілася і доўгачаканая ўнучка. Наймаць выхавацельку, бэбісітэра, як яны тут называюцца, для бацькоў было не па кішэні, гэта азначала б цярпець значную страту пры іхняй невысокай зарплаце. Ды і Рыма Сямёнаўна запратэставала: “Пры жывой бабульцы, - абуралася яна, - ды каб чужыя людзі глядзелі маіх уну-каў. Нядобра так рабіць!”
Уранку Рыма Сямёнаўна сьпяшалася на аўтобус, каб пасьпець да ады-ходу дачкі і зяця на работу. Выпраўляла ўнука ў школу, а дзень бавіла з унучкай. Завіхалася на кухні, гатавала абеды, мыла, прасавала бялізну, поркалася на лапіку зямлі ў панадворку, дзе высаджвала кветкі і вырошч-вала з трох-чатырох флянсаў памідоры, некалькі кусьцікаў суніц, чаму зьдзіўляліся суседкі амэрыканскага паходжаньня, якія не прызнавалі ля сваіх дамоў ніякіх агародаў і толькі песьцілі травяныя лужкі, над якімі трэсьліся ня менш, чым іншая маці над сваім дзіцём.
Часам з мужам заставалася начаваць у дзяцей, аднак у большасьці вы-падкаў увечары вярталася дамоў, дзе пасьля тлумнага дня хацелася трошкі адпачыць, набрацца новых сілаў на наступныя клопаты. Да таго ж заўсёды хапала нейкіх неадкладных хатніх гаспадарчых спраў.
I сёньняшні дзень выдаўся ў Рымы Сямёнаўны насычаным. Штосьці ўнучцы нездаровілася, капрызьнічала. Унук вярнуўся са школы і адмовіўся абедаць: два аднаклясьнікі адзначалі дні народзінаў і нанесьлі ў клясу ледзь не мяшок цукерак. Дзеці бязь меры наглыталіся салодкага, ад чаго ўнука занудзіла.
Калі Рыма Сямёнаўна вярнулася дамоў, яна знайшла ў паштовай скрынцы ліст ад сваёй неразлучнай беларускай сяброўкі - калегі па школь-най працы, настаўніцы біялёгіі Марыі Максімаўны Лагуновіч, такой жа, як і яна, у свой час завадатаркі, запявалы ва ўсіх школьных справах. Разам яны арганізоўвалі школьныя вечары, ранішнікі, КВЗ, капусьнікі, маглі пры неабходнасьці і вершаваныя радкі скласьці, і музыку да іх падабраць, разам сьпявалі ў зводным гарадзкім настаўніцкім хоры, зь якім пабывалі бадай ва ўсіх раённых цэнтрах і сёлах вобласьці. Яны былі неразлучнымі сяброў-камі, такімі, пра якіх гавораць, што іх і вадой нельга разьліць. Звычайна, калі іх сустракалі разам, таварышы па працы жартавалі вядомым радком зь дзіцячага вершыка: “Мы з Тамарай ходзім парай”.
Рыма Сямёнаўна вырашыла спачатку дарабіць хатнія справы, прыгата-ваць вячэру да вяртаньня мужа з нарады кіраўнікоў беларускага зямляцт-ва, актыўным сябрам якога ён быў, а потым ужо ў спакойных абставінах ра-зам зь ім з задавальненьнем прачытаць ліст ад сяброўкі, - жаданую вестку з роднай зямлі, якой ён узрадуецца ня менш, чым яна, - даведацца пра навіны ў роднай школе, пра падзеі, якія адбыліся ў жыцьці агульных знаё-мых, пра гарадзкія прыгоды - адным словам, адчуць дыханьне мілай сэрцу Беларусі, зноў перанесьціся ў сьвет сваёй маладосьці, аднавіць ў сэрцы мінулыя гады зь іх радасьцямі і нягодамі...
Пасьля вячэры Рыма Сямёнаўна памыла посуд, прыбрала пакой, а по-тым зручна ўселася ў крэсла, надзела акуляры. Раскрыла зь цікаўнасьцю ліст, загадзя маючы асалоду ад таго, што зноў быццам апынецца ў да болі знаёмай атмасфэры, далёкай і непаўторнай, ня выкрасьленай з памяці і сэр-ца. Марк Давідавіч таксама падрыхтаваўся ўважліва слухаць, адклаў у бок
БЕЛАРУС 2011
101
ЛІЯКУМОВІЧ LliMOX
мясцовыя расейскамоўныя газэты, якія звычайна вычытваў ад вокладкі да вокладкі.
Рыма Сямёнаўна прабегла вачыма першыя радкі ліста, рука, што тры-мала яго, нечакана здрыганулася - і напісаны выразным настаўніцкім по-чыркам аркуш неяк бездапаможна апусьціўся на часапісны столік.
Марк Давідавіч з трывогаю паглядзеў на пабялелы твар жонкі.
- Што здарылася? Благія навіны?
Рыма Сямёнаўна, калі апамяталася, адказала мужу:
- Хутчэй нечаканая, ашаламляльная вестка, калі гэта праўда. Паслу-хай, што піша Марыя Максімаўна: “Добры дзень, дарагія Рыма Сямёнаўна і Марк Давідавіч! Здагадваюся, што мой ліст зьдзівіць вас і ўразіць. Але мне даўно хацелася перад кімсьці выспаведацца, адкрыцца, хто я ёсьць насам-рэч. Ня буду вас доўга стамляць: я - габрэйка!”
Рыма Сямёнаўна перапыніла чытаньне і запытальна зірнула на мужа. Ад нечаканай навіны рот ягоны прыадкрыўся, а ягоныя і без таго вялікія во-чы, здавалася, вылезьлі з вачніцаў. Але працягваўся такі зьдзіўлены стан толькі адно імгненьне, потым ягоны твар прыняў звычайны выгляд, ён на-ват усьміхнуўся і заўважыў:
- Відаць, Марыя Максімаўна вырашыла напярэдадні Новага году з намі пажартаваць, прыдумала нейкую забаўную штучку, як гэта звычайна яна любіла рабіць... Лёгка здагадацца, што яна нешта выдумала. Мы ж зна-ёмыя зь яе маці - Вольгай Фёдараўнай. Неаднаразова прыяжджалі да яе ў вёску Падлесьсе на тыдзень, каб пакінуць убаку гарадзкія клопаты, адпа-чыць на сьвежым паветры, палавіць рыбу, па лесе паблукаць, а ўвосень да-памагалі ёй бульбу выкопваць. Ды і яна нас часьцяком наведвала разам з Марыяй Максімаўнай. Тыповая беларуская сялянка: і тварам, і гаворкай, і па паводзінах. Штосьці нашая сяброўка выдумляе. Відаць, гэта яе чарговы розыгрыш, на якія яна такая здатная. Цікава, які забаўны выбрык яна на гэ-ты раз надумала? Чытай далей.
Рыма Сямёнаўна падняла лісток са століка і працягвала чытаць. Па хо-ду чытаньня жартаўлівы настрой як рукою зьняло з Марка Давідавіча, зь ягонага твару зьнікла ўсьмешка, а ў Рымы Сямёнаўны з вачэй пакаціліся сьлёзы.
“Так, так. He зьдзіўляйцеся і не ўсьміхайцеся! Маё прызнаньне - гэта зусім ня жарт у духу 1 красавіка, а жывая рэальнасьць. Я здагадваюся, што вы зараз усьміхаецеся і думаеце пра сябе: “Бабуля зьехала з глузду на ста-расьці гадоў. Пайшла на пэнсію і пачала выдумляць усялякія глупствы. Маўляў, дзясяткі гадоў ведалі адзін аднаго, жылі па суседзтве, працавалі ў адной школе, разам зьелі не адзін пуд солі - і раптам такое адкрыцьцё. Але я зусім не жартую, расказваю, як на споведзі, хоць яшчэ ні мой муж, ні мае дзеці не здагадваюцца аб маёй прыналежнасьці да габрэйства. Вам першым я рашыла адкрыцца. Магчыма, таму што людзям, што знаходзяцца на далё-кай адлегласьці ад цябе, лягчэй штосьці ня тоячыся расказаць, адкрыта прызнацца ў самым патаемным, чым тым, хто знаходзіцца побач з табой...
А зараз, калі вы наладзіліся ўважліва выслухаць мяне, паведамляю па парадку пра ўсё, што здарылася са мной. Справа ў тым, што я ўсё жыцьцё пражыла пад чужой мэтрыкай, пад чужым прозьвішчам, пад чужым імём і, натуральна, з чужой нацыянальнасьцю.