Там стала бачна, што нікога не цікавяць яе перажываньні, яе змагань-не за жыцьцё. Ніхто ніколі не запытаў, як яна жыла ўсе гэтыя гады. Як яна выжыла адна. Як яна змагла купіць на свае грошы дом. Калі Яніна вярнулася ў сваю краіну Аўстралію і пачала зноў раз-маўляць на прынятай ангельскай мове, зноў улілася ў прынятае жыцьцё, то зразумела, што вярнулася дахаты. Польшча не змагла залячыць Янініны раны. Гэта адбылося ў Буэнас-Айрэсе, куды яна паехала на запрашэньне жонкі брата. Таксама Алены. Яніну там прынялі даўно згубленай часткай сям’і, любімаю сяброўкаю, прасілі застацца жыць у Аргентыне. Менавіта там, у Паўднёвай Амэрыцы, Яніна, седзячы разам з Аленаю, магла адкрыта сьмяяцца і плакаць аб прамінулых гадах, думаць пра будучыню. Нават пасьля сьмерці Алены яе дзеці пішуць Яніне лісты. Я думаў, што Яніна зможа пераехаць. Але не. Яна шмат плянуе. Шмат працуе. Трэба мяняць дах на хаце, ісьці на парад АНЗАК... Аўстралія стала для Яніны домам.. БЕЛАРУС 2011 81 КУЗЬМІЧ Аліна КУЗЬМІЧ Аліна — студэнтка Акадэміі музыкі імя I. Я. Падэрэў-скага, г. Познань (Польшча). На-радзілася ў 1987 годзе ў Горадні. Калі вецер Алегу Завадзкаму Калі вецер Там, дзе ўначы кветкамі квітнеюць зоры, дзе адвеку згорблены небасхіл перад вачыма -няма мяне. He для раю я: зямная занадта. Грахоў скарб -мая страта неба. He для пекла я, аднак: сьвятая. 82 БЕЛАРУС 2011 КУЗЬМІЧ Аліна Адкуль ведаю? У анёлаў пытала. Ці ў чарцей, хто быў на варце. Куды ж мне цяпер: на мапе няма адмецінаў, да цябе хіба? Хіба да цябе: калі вецер - ты мой. Калі вецер. Анёл Век цэлы еду да Айчыны. Цягнік дзьвярыма крылы мае анёльскія прышчаміў: пух белы, ці то сьнег на маім плячы, ці то з жылаў адчыненых кроў у ручнікі цячэ. Размова з восеньню Восень прытуліла мяне жоўтымі далонямі, так негаспадарліва параскіданымі навокал, аблокі расхіліла у адбітках вокнаў, кудзеры, галінамі завіўшы, вятрам раздорвае: — Навошта яны табе? - пытае, - у моры я прывяжу імі ветразі: па далонях маіх парассыпаных паплывуць... Будзь са мной: будзь вятроў смагай, будзь дальлю ў белі, будзь пакуль БЕЛАРУС 2011 83 КУЗЬМІЧ Аліна далоні мае кляновыя не абдыме зіма: пакуль у парку ізноў не пажоўкнуць пад намі алеі. * * * Каб напіцца цішы тваіх рук, мне ня трэба далёка бегчы: ты - як смак, ты - як пах, ты - як гук, што праліў у гэтым парку вечар. Тэлеграма Лісты да Цябе у сэрцы пісала -пішу дагэтуль кувэртаў бракуе лістам тым: хутчэй самі параскідаюць крылы паперу, чым подпіс пры атрыманьні паставіць адрасат. Зьнямелыя вусны, пальцаў расьпяцьце -чырвона-чорна-белымі бусламі ляцяць лісты думак маіх: ці шляхі ведаюць? ці за жыцьця дагнаць ім ветру вейнага? ці у Беларусь ляцяць. Шкло Далоньмі сваімі - дарогамі, як плюшчу лістамі, чало мне абві, віно вуснаў налі ў прыгаршчы, бутылі ў кошыках з лозаў горламі вузкімі да вуснаў маіх нахілі: русыя ліўні паплывуць у іх ды крылы галубіныя - 84 БЕЛАРУС 2011 КУЗЬМІЧ Аліна воскам шыі іхныя засмалі, росамі акрапі, бутылі мядовыя вачэй нерасплюшчаных у долы зьнясі пчаліныя: хай чмялі алівы надояць, хай агнём троль начыніць, хай у блакітнае шкло вачэй маіх аблокі закуе. Вочы Твае Я б магла нарадзіцца калісь У спрадвечнай радзіме скалаў, Толькі лес свой адзіны спаткала, Закляла у айчыннай зямлі; Я б магла адпусьціць караблі У буйныя дзявочыя мары, Толькі вочы твае, бы ліхтары, Мне адмрочваюць ночы і дні; Я б магла кукаваць ураньні, Як раней ураньні.кукавала, Толькі ўночы на Йвана Купалу Ты жалейку маю ўпусьціў. Навальніца Заплыла зямля, горы заплылі -горад белы ад ліўня: у вокны, дзьверы з вока свайго Бог неба ліў ці веру ў яго хіба. * * * Я. Лель Я аддала табе радкі, Ненапісаныя ў вершы. На стромых схілах даўняй вежы Табе таксама аддала Усю смагу ссохлых берагінь БЕЛАРУС 2011 85 КУЗЬМІЧ Аліна Ды стан свой сорамна хлапечы, Калі разораю сардэчнай Ты зор разгорнуў на мурах Сівыя руны. Луны карункавыя сьцежкі Ляжалі гурбамі між хваль, Ды пацалункамі зьнялі Ад паясоў да ланцугоў Mae пурпурныя адзежы, Што ўпалі, згубленыя, зь вежы, Што хвалі гуртам плаўнікоў Панесьлі ў хмурныя віры. Я аддала табе свой сьпеў, Сваё нямое кукаваньне Па берагах залеж-дуброў. У дзявочым мроіве начы Ты ўсё скасіў з маіх лугоў, Ты ўсё сабраў у садох каханьня. I толькі сіп маўклівай кані Сачыў, ды ўгледжвацца ня сьмеў. Шацёр Неба, што патануць толькі: грудзь табе распрану, замест збруі лясоў над купалам сэрца шацёр уздыму валасоў сваіх -сум мой, сон мой. Цырульня Нарадзіцца проста зь зямлі пялёсткамі колеру, якога няма ў вясёлцы, насаджваць хмары на лясоў шпілі, стрыгчы ды галіць гор нажніцамі неба воўну. 86 БЕЛАРУС 2011 КУЗЬМІЧ Аліна Нічога больш Заплюшчы вочы. Ведаю, далоньмі сваймі не спаталю смагу дый боль твой не змагу, ня прагну, аднак, (толькі на момант твар крану, калі дазволіш) нічога больш, толькі ў травах галоў тваіх патануць далоньмі. Ніводным словам водаў дум тваіх не хлыну, ні водарам туманоў вольных не зьняволю: нічога больш, толькі човен свой вольна цягнуць ля твайго, калі ходзяць яшчэ тыя чоўны, калі ходзіць каханьне чаўном у сукне тканым, калі дазволена нам у адное сукно адным чаўном шчасьце сваё саткаці. Сад верасьня Пакліч мяне, калі вернесься зноў, як лісток зморшчаны на плячы ўпадзе: ружамі шчокі заквітнеюць, верасы вачэй маіх зноў зьбіраць зможаш у начы верасьнёвай, бы ў садзе. ^^^ ^^^* > #^> БЕЛАРУС 2011 87 ЛАПАТКА Якуб ЛАПАТКА Якуб нарадзіўся 16 ве-расьня 1944 году ў вёсцы Аўсюкова Расо-нскага раёну Віцебскай (тады Полацкай) вобласьці. Скончыў вясковую беларускую дзесяцігодку. Спэцыяльнасьць пераклад-чыка атрымаў на гішпанскім факультэце Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага ін-стытуту замежных моваў. Дваццаць гадоў працаваў настаўнікам у наваполацкай ся-рэдняй школе № 5, дзе стварыў вучнёўскі гурток перакладчыкаў на беларускую мо-ву. Некаторыя дзіцячыя пераклады друка-валіся ў пэрыёдыцы. Склаў першы гішпана-беларуска-расейскі слоўнік для школьні-каў. Надрукаваў саматугам, некалькі гадоў слоўнік ужываўся вучнямі і настаўнікамі Беларусі. У 1989 годзе на запрашэньне Саюзу перакладчыкаў Фінляндыі быў на стажыроўцы ў Гельсынках. Скончыў пяцісяместравы курс фінскае мо-вы і дыялекталёгіі ў Гельсынскім унівэрсытэце, куды, пасьля адпаведных іспытаў, быў прыняты адразу на апошні пяты курс. Некалькі гадоў працаваў у Гельсынскім унівэрсытэце, выкладаў бе-ларускую мову на факультэце славістыкі. Працаваў у бюро перакладчы-каў. Неаднаразова атрымліваў стыпэндыі для перакладу фінскае літара-туры на беларускую. Усяго выдаў шэсьць кніг перакладаў на беларускай мове і некалькі на расейскай. Пераклады друкаваліся ў розных альманахах і часапісах. Сярод аўтараў: Мігель дэ Сэрвантэс, Рафаэль Альбэрці, Мігель Эр-нандэс, Томас Мур, Катры Вала, Арна Турціяйнэн, Вэё Мэры, Міка Валта-ры, Пэнтці Хаанпяя, Маю Ласіла, Вяйнё Лінна. Наступныя творы выдадзеныя асобнымі кнігамі: Маю Ласіла. Басяк з таго сьвету. Мінск. Мастацкая літаратура, 1990. Пэнтці Хаанпяя. Боты дзевяці салдат. Мінск. Мастацкая літаратура, 1994. Марві Яла. Дзівосная ноч (Казачная аповесьць). Мінск. Беларускі гуманітарны адукацыйна-грамадзкі цэнтр, 1994. Маўна Койвісто. У школе і на вайне (успаміны). Мінск. Энцыклапедыкс, 2003. Вэйё Мэры. Маршал Фінляндыі Карл Густаў Манэргейм. Мінск, 2004. Міка Валтары. Сінухэ эгіпцянін. Мінск, 2006. Ня выдадзеная на беларускай мове “Калевала”, пераклад якой скон-чаны ў 2008 годзе, а таксама граматыка фінскае мовы для беларусаў ды гішпана-беларускі слоўнічак (у супольнасьці зь Міколам Буслам). Пера-клад “Калевалы” ёсьць першы наўпросты пераклад эпасу (Леанід Бельскі на расейскую перакладаў з моваў-пасярэдніцаў, Яўген Цімчанка на ўкраінскую — таксама). 88 БЕЛАРУС 2011 ЛАПАТКА Якуб ПЕРАКЛАДЫ ГіёмАПАЛІНЭР Тры аповяАЫ пра Божыя кары Пераклад зроблены з выданьня: Guillaume Apollinaire L' Heresiarque et Cie EDITION STOCK DELAMAIN ET BOUTELLEAU 6, rue Casimir Delavigne - Paris 1910 Ліёнская пачвара, або Пажадлівасьць Жыў некалі ў Ліёне фабрыкант шоўку, прозьвішча ягонае было Гарэн, а вельмі богабойныя бацькі назвалі яго Гаэтанам, таму што ён нарадзіўся якраз у той дзень, калі папа ўцёк у Гаэту1. Гаэтан Гарэн вырас добрым каталіком. У спадчыну ад бацькі ён атры-маў вялікае багацьце і ўзяў у жонкі такую ж багатую дзяўчыну. Багацьце ягонае ўзрастала, ён быў шчасьлівы ў сям’і, але шчасьце яго-нае было няпоўнае. Пасьля трох год шлюбу ў яго ўсё яшчэ не было дзяцей. Спадзеючыся абзавесьціся дзіцём, ён прымусіў жонку выконваць усе прадпісаньні самых славутых лекараў. Ен вазіў яе на воды, славутыя тым, што цудадзейнай сілай вылечвалі жаночую няплоднасьць - усё было марна. Нарэшце ён пераканаўся, што ўсе людзкія сродкі тут бясьсільныя, і, у поўнай згодзе з жонкаю, зьвярнуўся да рэлігіі. Ён слухаў усе парады, якія даваў яму жончын спавядальнік. Дарэмна яны хадзілі маліцца да самых сла-вутых сьвятыняў, не прынесьлі карысьці самыя гарачыя малітвы сьвятароў. Ліёнскі фабрыкант прамаліўся аб літасьці незьлічоную колькасьць дзён, але ягоная жонка па-ранейшаму заставалася няплоднай. Ён пачаў блюзьне-рыць, ганьбаваць нябёсы, ён зьняверыўся ў рэлігійных ісьцінах і канчаткова адступіўся ад веры сваіх бацькоў. Гэты перакананы чалавек ня мог нават і падумаць, што Госпад ня ў стане сатварыць цуд дзеля яго. Ён болей не ха-дзіў да споведзі і да прычасьці, не наведваў багаслужэньні і перастаў рабіць ахвяраваньні на дабрачынныя справы, якія падтрымліваў да гэтае пары. Ён перачытаў гісторыю Напалеона і нават думаў пазбавіцца ад няплод-най жонкі, якая ў адрозьненьне ад яго заставалася пабожнай. I тут знай-шоўся адзін высокавучоны лекар, хаця і безь вялікай славы, які, даведаў-шыся пра няшчасьце багатага заводчыка, правёў лячэньне і нейкім чынам вярнуў неўрадлівай глебе здольнасьць узрасьціць семя. Гаэтан Гарэн ажно задыхнуўся ад радасьці, калі жонка аднойчы паве-даміла яму, што, мяркуючы па розных неабвяргальных прыкметах, яна за-цяжарыла і далей ня думае спыняцца на адных родах. Такім чынам, фабры-кант яшчэ болей пераканаўся ў сваім панявер’і і адкрыўся жонцы з тым, каб адбіць яе ад багамольных звычак. БЕЛАРУС 2011 89 ЛАПАТКА Якуб