Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Увечар далі мяса і пазьней зеляніну. Мяса! 3 самым сапраўдным са-лам! Мы забыліся, што гэта такое - сала! Людзі пачалі есьці, як быццам заўтра ўжо ня будзе. I шмат хто за гэта заплаціў сьмерцю.
На працягу цэлага месяцу прыяжджалі новыя бежанцы. Але 15.09.1942 прыйшоў апошні карабель. Пазьней я чула, што каля мільёну палякаў засталіся на тым баку Касьпійскага мора. Што зь імі? Дзе яны?
У лягер прыбылі машыны. Нам загадалі сесьці на іх, і мы паехалі ў на-прамку на Тэгеран. У першым гарадку далі ежу, але спалі мы ля дарогі. У Тэгеране пабудавалі баракі на 50 асобаў са сьценамі, зробленымі зь меш-
БЕЛАРУС 2011
77
КАВАЛЕЎСКІ Віктар
кавіны. Тут мы дазналіся, што над намі трымае апеку подьскі ўрад разам з брытанцамі. Mary сказаць, што ўсё было добра арганізавана. Мне далі алюмініевы посуд, у якім нават можна было мыць бялізну. Далі адзежу, абутак. Мужчынскія чаравікі, але вельмі добрыя. Я хадзіла па вуліцах Тэ-герану і ўсім паказвала свае новыя чаравікі.
Хутка, 2.11.1942, нас павезьлі на чыгунку. Упершыню ніхто нас не падганяў, не заганяў на нары. У вагонах можна было сесьці! Кожны атры-маў сваё месца. Далі хлеб, бісквіты і пірог. Цягам трох дзён цягнік ляцеў скрозь тунэлі. To рабілася цёмна, то сьветла. У Ахвазе быў вялікі лягер. Шмат польскіх, брытанскіх, амэрыканскіх і арабскіх вайскоўцаў. Тысячы і тысячы людзей. Нам далі былы нямецкі блёк — па 650 цывільных у блёк. Але папярэдзілі, што праз тры дні рушым далей. Але гэтага не адбылося, бо зрабілі каранцін з-за нейкай хваробы. Да гэтага зьнішчылі ўсіх клапоў умомант: адміністрацыя прыгнала вялікі грузавік, які зрабіў дэзынфэк-цыю.
Тут мы атрымалі ліст ад Алены, якая пісала, што браты Юзік і Франак памерлі ад тыфу ва Ўзьбекістане. Гэтая навіна разьбіла нашыя сэрцы. Так-сама мы даведаліся ад Алены, што яна з дачкою і маці выяжджае ў Індыю.
А мы ўжо ведалі, што нас вязуць у Афрыку.
Вывезьлі нас 25.01.1942 цягніком у порт, дзе пасадзілі на вялікі акіянскі ляйнэр. Там два шкоцкіх вайскоўцы пачалі граць на сваіх трубах. I зноў людзі плакалі. Плакала і я. Думала аб сваіх братах, аб бацьку і многіх іншых.
Спачатку мы ішлі ў складзе канвою, але хутка аддзяліліся ўбок. Спыніліся на некалькі гадзін у Мамбазе, потым рушылі ў напрамку на порт Бейра, што ў Мазамбіку, што раней зваўся Радэзіяй. У порце было мала людзей, але нас прыйшоў сустракаць ксёндз. Некалькі чорных афрыканцаў дапамаглі нам дабрацца да чыгуначнай станцыі. У цягніку мы даведаліся, што сядзячыя месцы можна перарабіць у спальныя.
Паехалі мы скрозь Булаваў і Лівінгстон. Дзень я ня памятаю, але доб-ра памятаю час - пяць раніцы. Я пачула нейкі гул і роў. Нам сказалі, што недалёка так гудзіць вадаспад.
Усё было прыгожа. Вялікая рака. Як тое мора. У патоках вадаспаду я налічыла дваццаць вясёлак.
Цягнік спыніўся ля маленькай станцыі зь вялікім гатэлем, дзе жылі па-лякі, якія змаглі зьбегчы з Польшчы да пачатку вайны. Мы ім бачыліся бед-нымі бежанцамі з Расеі. Наш лягер быў у дваццаці кілямэтрах ад Лусакі. Багатая ангелька аддзяліла частку сваёй зямлі пад наш лягер.
Хаткі былі зробленыя з гліны. У кожный жылі чацьвёра. Было чатыры ложкі, чатыры невялікіх шафкі і чатыры крэслы. Быў пакой для праньня і кухня.
Нараніцу я ўбачыла, што белыя мурашкі зьелі мае цудоўныя чаравікі.
Пачала працаваць на кухні, за што плацілі два фунты на месяц. Хоць нас і добра кармілі, але пасьля галоднай Расеі нам усё не хапала, таму кож-ны нешта дакупляў.
Мы былі першаю групай польскіх бежанцаў у Лусацы. Потым пачалі прыяжджаць новыя і новыя групы, уключаючы дзетак. Вельмі хутка наш гарадок налічваў дзьве сотні дарослых з трыма сотнямі дзетак. Мы мелі
78
БЕЛАРУС 2011
КАВАЛЕЎСКІ Віктар
сваю гаспадарку, пачатковую і дарослую школы. Англія давала грошы на школы, але настаўнікамі былі палякі.
Менавіта ў Лусацы я зразумела, што змагу сама пабудаваць сабе хату, калі куплю кавалак зямлі. Я буду жыць у гэтай хаце, і ніхто ня будзе загад-ваць мне, куды ісьці і дзе мне жыць.
У 1945-м прыйшла вестка - канец вайне!
Людзі пачалі пакідаць наш лягер, ехаць да сваёй радні. Многія эмігра-валі ў Канаду, Амэрыку і Аўстралію, асабліва ў Тасманію. Наша сяброўка Юзэфа запісалася ў Амэрыку. Яна паехала, і я, на жаль, ніколі больш аб ёй ня чула.
Прыйшла новая вестка, што тыя асобы, хто мае мужчын у ангельскім ці польскім войсках, могуць ехаць у Англію, каб яднацца зь імі. Аленін муж Людвіг ваяваў у Італіі, выжыў і зараз быў у Англіі. Алена з мужам пакіну-ла Сыбір раней за нас, таму Людвіг выехаў з Узьбекістану да пачатку эпідэміі тыфу. Але сама Алена працавала ва Узьбекістане да канца вайны. У 1946-м яна вярнулася ў Польшчу.
Я адмовілася ехаць у Англію. He магла ехаць і ў Польшчу. Нават выра-шыла, што калі прымусова вернуць у Польшчу, то скокну з карабля ў мора. Але не паеду. Там трэба будзе адказваць на пытаньні: так ты ня замужам? Няма дзетак? Калі пойдзеш да споведзі? Ды і хто схоча жыць у камуністыч-най краіне?
У 1948-м кіраўніцтва пачало закрываць лягер. Нас пераправілі ў Тэн-гуры. Я там баялася, што нас па-расейску прымусова накіруюць у Польш-чу. Але гэтага ня здарылася.
Лягер стаяў ля гары Кіліманджара. Кожную раніцу сонца іскрыла сьнег на вяршыні. Раней у лягеры жыло да пяці тысячаў бежанцаў, але за-раз засталося з тысячу, так што я з маёй маці мелі цэлую хаціну на дваіх.
Нам сказалі, што доўга мы там ня будзем і павінны думаць, куды ехаць. Шмат там было дзетак без бацькоў. Польшча іх брала, але ніхто не пага-джаўся ехаць. Дзеці хаваліся, калі прыходзілі машыны па іх. Нарэшце, дзе-так прыняла Швэйцарыя.
Потым прыехала камісія з Канады, але канадыйцы хацелі толькі здаро-вых і самотных. Кожны мусіў прайсьці мэдычны агляд. Я магла паехаць у Канаду, але не выпадала, бо павінна была пакінуць маці.
Раптоўна мая маці вырашыла ехаць назад у Польшчу. Бо хацела да сьмерці пабачыць сваіх. Я сказала маці, што знайду месца ў сьвеце, дзе па-будую хату і буду ў ёй жыць. I мы зможам жыць разам. Але маці пакінула лягер 20.8.1949.
Я ніколі ня думала, што застануся адна.
У лістападзе прыехала камісія з Аўстраліі. Я запісалася. Як і канадый-цы, аўстралійцы хацелі сабе толькі людзей з добрым здароўем. Муж маёй знаёмай не прайшоў камісію з-за туберкулёзу, які дастаў у Сыбіры. Так яны засталіся ў Афрыцы.
Спачатку мы павінны былі ісьці морам у Мэльбурн, але потым нешта перайначылася і нас накіравалі ў Фрымантл, што ў Заходняй Аўстраліі.
Мы пакінулі Тэнгуры ў напрамак на Мамбасу 26.1.1950, пакідаючы ў лягеры каля дзьвюх тысячаў людзей. Я аж да самага ад’езду працавала на кухні.
БЕЛАРУС 2011
79
КАВАЛЕЎСКІ Віктар
Пасьля трох дзён у Мамбасе мы адыйшлі ад Афрыкі параплавам ‘Те-нэрал Лангфіт” а дзясятай вечару.
Я стаяла на палубе і глядзела на міргаючыя на вадзе аганькі порту. Цу-доўны краявід.
У каюце было каля 50 асобаў. Нейкі дзівак вёз з сабою часнык, і я не магла спаць. Ніколі ня меўшы марской хваробы, я гэтым разам амаль нічо-га ня ела і няспынна ванітавала, нават калі не было чым.
У Фрымантл мы прыйшлі 14.02.1950. Стаяла ціхая раніца. Ля трапу нас сутракалі вельмі прыгожа апранутыя аўстралійскія дзяўчынкі, якія да-валі нам кветачкі. Адна зь іх ветліва ўсьміхнулася мне і сказала: “Welcome to Australia”. Я паглядзела на кветачкі і глянула на яе. Ведаючы толькі не-калькі ангельскіх слоў, я прашаптала: “Thank you”.
Я ніколі ня бачыла такіх шчасьлівых людзей у такіх прыгожых убрань-нях. Што гэта за краіна, якая так прымае да сябе бежанцаў? Я пачала пла-каць. Нехта падыйшоў да мяне і працягнуў шклянку гарбаты.
Нас запрасілі на цягнік да лягеру ў Кандэрдзіне, што быў у сотні кіля-мэтраў ад порту. Па дарозе я бачыла толькі сухую траву, некалькі хутароў і, можа, зь дзясятак зялёных дрэў.
3 чыгуначнай станцыі да лягеру нас давезьлі на машынах. Папрасілі пачакаць ля будынку. Было вельмі горача. Навакол лёталі мухі. Дзеці прасілі піць. Усе адчувалі стомленасьць. У будынку арганізавалі праверку, і кожны паказваў свае рэчы. Потым нас павялі да нашых пакояў. У кожным стаяла чатыры ці шэсьць ложкаў. Усё было чыста прыбрана. Ложкі былі засланыя прасьцінамі і коўдрамі. Стомленыя людзі пачалі скардзіцца на мух і сьпякоту. Я не сьцярпела і сказала: “А вы чакалі на мяшкі з золатам? Можа, на пасаду прэм’ер-міністра? На што вы чакалі?” На мяне пачалі кры-чаць, але я ведала, што ў гэтай краіне я нарэшце здабуду сабе дах над гала-вой.
Мы мусілі працаваць, куды пашлюць. Шэсьць тыдняў давалі на выву-чэньне ангельскай мовы, але я згубіла гэтыя тыдні, таму што мяне ўзяў на працу фармэр. Я пачала гатаваць яму ежу і прыбіраць у хаце.
Пад час абеду я павінна была сядзець разам зь дзецьмі фармэра за ад-ным сталом. Я не магла зразумець, чаму, бо служыла ім за грошы. Калі яны мелі вечарыны, то пасьля сьнеданьня госьці ішлі да мяне на кухню і дапама-галі мыць посуд. Я спачатку думала, што гэта з-за таго, што я нешта раблю ня так. Бо чаму такія госьці, як доктар і ягоная жонка, разам са мной мылі посуд на кухні? У Польшчы доктар ніколі ня пойдзе на кухню дапамагаць служанцы мыць.
Я потым зразумела, што яны ня бачылі ўва мне служанку, а толькі часьцінку іхняга жыцьця, якая патрабуе дапамогі.
На Каляды мне давалі падарункі. Чаму? Я ж працавала ім за грошы. Та-ды я не разумела і толькі казала: “Thank you”.
Але праца на фарме мне падабалася. Хутка я захварэла на туберкулёз, але пасьпяхова выпаўзла з гэтай хваробы. Пасьля таго так і засталася жыць пры шпіталі.
Ну і аднойчы мне пашанцавала ў лятарэю, і на выйграныя грошы я на-ведала Польшчу...
80
БЕЛАРУС 2011
КАВАЛЕЎСКІ Віктар
Пасьляслоўе доктара Чапэля
Прайшло амаль сорак гадоў з таго часу, калі расейская армія забрала Яніну разам зь яе сям’ёю з родных мясьцінаў. Яніна зараз купіла свой дом, стала аўстралійкаю. У 1977-м яна паехала ў Польшчу. Аднак там яна пера-каналася, што гэтая паездка так і застанецца адзінаю. Больш яна туды ня зможа паехаць. Бацькоўскі хутар стаў часткаю Савецкай Украіны. Яе род-ныя сталі ёй чужымі, сябрам дзяцінства пераваліла за сярэднія гады. Род-ная сястра Алена пастарэла і стала вельмі слабой. Кожны зьмяніўся, уклю-чаючы саму Яніну. Пазьней я зразумеў, што ў Польшчы на Яніну глядзелі як на частку заходняга сьвету. Яе радня думала, што, дасылаючы ім грошы з Аўстраліі, Яніна багатая, што ў Аўстраліі ня трэба працаваць, толькі што не ленавацца падбіраць з дарог багацьце. Усім Яніна бачылася асобаю, якая мае неабмежаваныя рэсурсы і бясконцую магчымасьць ахвяроўваць і ахвя-роўваць. Сама Яніна ўбачыла рэчы інакш, калі ўваходзіла ў іх пакоі з бага-тай мэбляй і каляровымі тэлевізарамі. Ходзячы па гэтых пакоях, Яніна ду-мала пра сваё цяжкае жыцьцё ў Аўстраліі, пра сваю адзіноту.