102 БЕЛАРУС 2011 ЛІЯКУМОВІЧ Шмох Я добра памятаю, што паходжу зь вялікай габрэйскай сям’і. Памятаю сваю матулю. Быў у мяне старэйшы брат і сястрычкі, бабуля і дзядуля. Воб-раз бацькі цьмяна ўспамінаецца. Аднак не забываецца, як ён, калі адыхо-дзіў на фронт, разьвітваўся з намі, узьняў мяне высока над галавой. Вайна ўсё пераблытала ў маім жыцьці. He пасьпелі правесьці бацьку на фронт, як фашысты ўварваліся ў нашае мястэчка. Празь месяц-другі ўсіх габрэяў павыганялі з хат, хворых і тых, хто ня мог самастойна хадзіць, прыстрэльвалі на месцы, а астатніх пагналі ў горад Глыбокае. Як страшны сон, успамінаецца: сядзелі мы ў нейкай закінутай клеці - альбо ноч была, альбо проста цемра. Жанчыны плакалі, гаварылі, што нас зьбіраюцца спа-ліць. Старыя шыкалі на іх: не палохайце дзяцей!.. Нас не спалілі, а вывелі на расстрэл. Адбывалася расправа, як мне зараз уяўляецца, у канцы лета ці на пачатку верасьня. Той жах мне ўсё жыцьцё сьніцца. Імжэў дробны дожджык. Расстрэльвалі групамі на краі вялікай ямы, зь якой мясцовыя жыхары здабывалі белую гліну, альбо на краі рова. Гліна хутка зь белай ператварылася ў чырвоную крывавую калатушу. Мне было тады так страшна, што і цяпер пры ўспамінах мурашкі па сьпіне бегаюць. Немцы і паліцаі сьпяшаліся як мага хутчэй зрабіць сваю чорную спра-ву. Ім не карцела доўгі час знаходзіцца пад дажджом. Паміж дарогай, на якой тоўпіліся асуджаныя на сьмерць людзі, акружаныя паліцаямі, і ямай, каля якой расстрэльвалі няшчасных, знаходзіўся невялічкі лужок, па якім асуджаныя да сьмяротнай кары рабілі свае апошнія крокі ў жыцьці. 3 пра-вага боку лужка расьлі невысокія кусьцікі. Калі мы параўняліся зь імі, ма-ма мяне раптам штурхнула туды з шэптам: “Уцякай, дачушка! Магчыма, Дора, табе пашчасьціць выратавацца!” Вось пры якіх абставінах я моцна за-помніла сваё імя. У сапраўднасьці я зусім не Марыя, я - Дора! Што было далей?.. На ўсё жыцьцё ўрэзаўся ў памяць той злашчасны дзень. Я была перапалоханая. Памкнулася хутчэй кінуцца да мамы, але ўбачыла яе адчайны погляд, адчула яе мальбу схавацца і цішком, дзе паўзком, дзе прыгнуўшыся, а потым бегма аддалілася ад страшнага месца. Доўгі час не магла прыйсьці ў сябе. Дрыжэла як асінавы лісток. Заплака-ная, я валаклася куды вочы глядзяць. Апынулася ў лесе. Колькі дзён блу-кала па ім - ня памятаю. Колькі жахаў перажыла - не пералічыць, не пера-казаць. Прайшлі дзесяцігодзьдзі - а часам сьняцца падзеі тых страшных дзён, і я прачынаюся ўся ў халодным поце. Нарэшце, я натрапіла на нейкую вёсачку. Пастукалася ў дзьверы пер-шай жа хаты, што стаяла каля лесу. Дзьверы мне адчыніла жанчына. У ха-це за сталом сядзелі некалькі дзетак. Усе яны перапалохана глядзелі на мя-не. Я была ў запэцканай хустачцы і, мабыць, выглядала як гаротная бабуль-ка. Жанчына адразу здагадалася, што да чаго. Узяла зь міскі некалькі блінцоў, сунула іх мне ў руку: “Паеш, дзяўчынка, і хутка ідзі адсюль. Нем-цы ў вёсцы. Hi табе, ні нам не мінуць ліха, калі заўважаць”, - і ціхенька падштурхнула мяне да дзьвярэй. Так, з блінамі ў руках, прагна адкусваючы кавалачкі, я пасьпяшала зноў схавацца ў лесе: ужо добра разумела, што немцы - гэта тыя, хто забівае людзей, і ад іх неабходна хавацца, не трапляць ім на вочы, бо яны, па нейкай невядомай мне прычыне, імкнуцца пазбавіць мяне жыцьця, - і павалаклася немаведама куды. БЕЛАРУС 2011 103 ЛІЯКУМОВІЧ UiMOX Празь некалькі дзён галодная, стомленая, змораная, змучаная, ужо абыякавая да ўсяго, я зноў натрапіла на вёску. Адзеньне на мне падралася ў лахманы. Хустачка на галаве выцьвіла на сонцы. Сіл у мяне не было больш ніякіх. Ледзьве трымалася на нагах. Поўная абыякавасьць да ўсяго авалодала мною. Убачыла хату з ганачкам. Настолькі аслабла, што пасту-кацца ўжо не змагла. Змучаная страхам, голадам і бездапаможнымі блу-каньнямі, прысела на прыступках і заснула... Раптам адчула, як моцныя мужчынскія рукі прыпаднялі мяне з ганку і панесьлі ў хату. Я зь цяжкасьцю расплюшчыла вочы, бо павекі амаль не адкрываліся, убачыла перад сабою заклапочаны твар, ласкавыя вочы і вя-лікія жытнёвыя вусы, празь якія чалавек спачувальна ўсьміхаўся. Як потым даведалася, апынулася я ў доме былога старшыні калгаса. На зьдзіўленьне сялян, немцы не расправіліся зь ім, ды яшчэ прызначылі старастам. Відаць, пранюхалі аднекуль, што два ягоныя сыны былі рэпрэса-ваныя ў сталіцы рэспублікі савецкімі ўладамі. Немцы вырашылі, што тако-му чалавеку яны могуць даверыцца. А ён жа пазьней узначаліў партызанскі атрад і загінуў у адным з апошніх баёў з захопнікамі, калі ратаваў сваіх ляс-ных братоў і іх сем’і з акружэньня. Мне пашанцавала: я апынулася ў вёсцы, калі немцаў у ёй не было. - Глядзі, якую мурзатую лясную фею знайшоў я на нашым ганку, -зьвярнуўся мужчына, што трымаў мяне на руках, да сваёй жонкі, якая, як пазьней мне стала вядома, працавала мэдсястрою пры сельскай амбулято-рыі. - Адчуваю, што малеча зазнала нямала гора. Абмый яе, пакармі, а я па-бягу па Вольгу Лагуновіч. У хуткім часе былы старшыня калгасу вярнуўся з маладой жанчынай. - Вось табе, Вольга, і дачушка, - зьвярнуўся ён да маладзіцы, і кіўнуў у мой бок. - Вазьмі да сябе і гадуй на здароўе! - Бог з табою, Паўлавіч! Што ты выдумаў?! - запярэчыла незнаёмка. - Немцы даведаюцца - зьнішчаць нас. Hi мяне, ні сямімесячнага Сярожку не пашкадуюць. - Hi аб чым яны не даведаюцца. У цябе чатырохгадовая Марылька па-мерла. Будзе дзяўчынка за тваю дачушку-нябожчыцу. Ніхто чапляцца ня стане. Ды яна зусім зьнешне на габрэйку не падобная. Ты ж, паглядзі, сама якой чарнявай урадзілася. Ды дзяўчынку мая жонка пасьпела астрыгчы да-гала. Ды і ў Максіма твайго, што зараз б’е на фронце фашысцкіх гадаў, чуп-рына таксама ня русая. — А як выдасьць нядобры чалавек? - Веру, што ў нашым сяле такіх ня знойдзецца. Я сваіх людзей добра ведаю. Многа рознага давялося перажыць разам зь імі. Годна перажывем і фашыстоўскую навалу. Калгасьнікі перакананыя, што немцы ненадоўга прыйшлі, што немінуча схлыне гэтая чорная злыбеда з нашае зямлі. He мінуць ім разгрому і пагібелі. Ды амаль у кожнай сям’і ёсьць ці бацька, ці брат, ці муж, што служыць у войску і б’е ненавіснага ворага. He сумнявай-ся, будзе фашыстам ганебная пагібель, бясслаўны канец... Так я замяніла памерлую дачку лепшай калгаснай даяркі, перад вай-ною нават узнагароджанай ордэнам за высокія ўдоі малака. I на самай спра-ве я стала ёй замест дачкі. I дапамагала ёй чым і як магла. Глядзела малень-кага Сярожку, зь якім мы здружыліся, калі ён падрос. 104 БЕЛАРУС 2011 ЛІЯКУМОВІЧ Німох У 1943 годзе немцы вырашылі расправіцца з партызанамі і ўзяліся за зьнішчэньне цэлых вёсак, расстрэльвалі і вешалі людзей, палілі хаты. Разу-мелі, што ў іх на чарзе і нашая вёска, тым больш, што стараста выявіўся за-вадатарам народных мсьціўцаў. Камандзір атрада, мой выратавальнік, апя-рэдзіў фашыстаў, пасьпеў вывесьці ўсіх жыхароў сяла ў партызанскі лягер. Ашалелыя зьвяругі спалілі вёску, ператварылі яе ў суцэльнае папялішча... Пасьля вайны я так і засталася жыць у сям’і сваёй новай маці. Муж яе загінуў на фронце. Яе сёстры раілі аддаць мяне ў дзіцячы дом. Яна магла лёгка расстацца са мною, бо тады было яшчэ шмат сьведкаў майго вырата-ваньня, але Вольга Фёдараўна не паслухала іх парады: “Марыйка мне як родная дачушка - перажылі разам жудасьці вайны, так што ў мірны час не-як пратрымаемся”. Пазьней я даведалася, што мая новая маці і новы старшыня калгасу расшуквалі майго бацьку. Выявілася, што і ён загінуў на фронце сьмерцю храбрых. Мне тады аб гэтым нічога не сказалі. Так я расла і вырасла як беларуска Марыя Максімаўна Лагуновіч. Па мэтрыцы сапраўднай Марыйкі настаў час атрымліваць мне паш-парт, хоць дакладна і па сёньняшні час ня ведаю ні году, ні дня свайго на-раджэньня. У савецкім пашпарце, нягледзячы на тое, што голасна абвяш-чалася, што ўсе людзі роўныя, неабходна было адзначыць сваю нацыяналь-насьць. Мая новая мама засумнявалася: быццам нядобра чалавеку мяняць свой род, да якога ён належыць. Пайшла ў школу параіцца з настаўніцай гісторыі і настаўнікам фізыкі. Яны былі габрэямі. А выпадала мне атрымлі-ваць пашпарт па мэтрыцы нябожчыцы-дачушкі маёй выратавальніцы і вы-хавальніцы на канец вясны 1953 году. Краіна яшчэ не апрытомнела ад вы-нікаў барацьбы з надуманымі касмапалітамі, быў зьнішчаны габрэйскі Ан-тыфашысцкі Камітэт, працягвалі яшчэ разыходзіцца кругі ад сфабрыкава-най бруднай “справы ўрачоў”. Толькі некалькі месяцаў таму аддаў Богу ду-шу натхняльнік, як зрабілася потым вядомым, усіх гэтых жудасьцяў. Настаўнікі, да якіх зьвярнулася маці, добра ведалі аб усіх падзеях, што адбываліся ў дзяржаве, у якой усе лічыліся “раўнапраўнымі”, але на сабе адчувалі, як уціскаюцца людзі габрэйскай нацыянальнасьці, нягледзячы на тое, што ўнесьлі важкі ўнёсак у абарону і разьвіцьцё няўдзячнага Савецка-га Саюзу, хоць і многім іншым народам несалодка даводзілася сябе адчу-ваць пад ягоным імпэрскім крылом. Настаўнікі параілі запісаць мяне бела-рускай, што дазволіць ўсё-ткі адчуваць сябе паўнапраўным членам грамад-зтва. Пераканалі Вольгу Фёдараўну ў тым, што баяцца ёй зусім няма чаго, бо ў гады вайны загінуў увесь Віцебскі абласны архіў і дакладана ўзнавіць ні маю нацыянальнасьць, ні мой год нараджэньня проста немагчыма. 1 ўво-гуле, невядома, куды, у які бок, падзьме дзяржаўны вецер у далейшым, бо ва ўладзе засталіся сталінскія паплечнікі, выдрэсіраваныя ім у сваім д’ябальскім духу. Зразумела, настаўнікі настойліва раілі маме ўсё пакінуць так, як ёсьць, запісаць мяне беларускай, калі яна сапраўды хоча засьцераг-чы мяне ад беспадстаўных і незаслужаных прыдзірак, уціскаў і зьнявагаў, калі сапраўды хоча шчасьця сваёй прыёмнай дачцэ, што зрабілася для яе роднаю. Ну, а пра астатняе вы ўжо ведаеце. Паступіла вучыцца ў Віцебскі пэ-дагагічны інстытут на біялягічны факультэт. Вучылася выдатна. Што пра- БЕЛАРУС 2011 105 ЛІЯКУМОВІЧ UiMOX цавала добрасумленна, таксама ведаеце. Пры вас узнагароджвалася га-наровымі граматамі, надалі таксама званьне “заслужаны настаўнік Бела-РУСІ”- У інстытуце я спадабалася беларускаму хлопцу, які “загіпнатызаваў” мяне сваімі вершамі, хоць паэтам ня стаў, а чалавекам і мужам аказаўся выдатным, ды і журналістам някепскім. Пасьля заканчэньня інстытуту пра-цаваў у рэдакцыі раённай газэты, друкаваўся і ў рэспубліканскіх выдань-нях. Ды навошта я гэта вам расказваю, вы ж самі яго добра ведалі і часта захапляліся ягонымі публікацыямі. Ня раз адзін у аднаго зьбіраліся на сьвя-ты і ўрачыстасьці ды і ў будні сустракаліся. Жылі душа ў душу.