Пазнаёміўся я некалі і зь яшчэ адным незвычайным сабакам, якога гас-падары трымалі ў вясковай хаце. Меў ён сваю пасьцель у кухні пад сталом. На двары бываў рэдка, як зімой, так і ўлетку. 1 раз давялося мне наведаць тую хату. У кухні я нікога не сустрэў і думаў, можа, у пакойчыку хто будзе. Калі і там нікога не аказалася, трэба было некага шукаць у двары. Але... я забыўся пра сабаку. Калі я вярнуўся ў кухню, той ужо ляжаў на парозе з мордаю на пярэдніх лапах і спакойна назіраў за маімі паводзінамі. Было гэ-та ўлетку, і якраз вакно ў кухні было адчынена. Я асьцярожна сеў блізка вакна, а за хвіліну спрытна скочыў праз вакно на панадворак. Уся хата трэслася ад брэху, і я пазьбегнуў сутычкі... I тут насоўваецца пытаньне: адкуль у зьвяроў бярэцца хітрасьць? На-ват тады, калі іх гэтаму ніхто ня вучыць? Быццам вопыт продкаў? Нядаўна ў тэлеперадачы гаварылася пра амэрыканскага дасьледчыка, што хацеў пе-раканацца, як рэагуе мядзьведзь, калі бачыць сябе ў люстэрку. Па-мойму, гэта лішні захад - жывёла ж бачыць сябе ў вадзе падчас вадапою. Я вось хацеў пераканацца, ці рэагуе наш кот на свой від у люстэрку. А ён нават і глядзець не хацеў на тое люстэрка. Аднак калі я хацеў злавіць яго, каб на-нач закрыць у кладоўцы, ён вельмі пільна ўглядаўся з-пад ложка ў гладкія дзьверы шафы, дзе бачыў маё адлюстраваньне і мой намер, і хуценька ха-ваўся ў іншае месца. Зрэшты, каты, як і сабакі, любяць гуляць. Наш кот часьценька лез на шафу, каб зьнянацку скочыць мне на плечы. У адно мне было цяжка паве-рыць, калі жонка гаварыла, што кот загадзя ведаў, калі я дамоў вярнуся. Ён тады сядзеў каля дзьвярэй, і калі я дзьверы адчыняў, па маёй вопратцы ка-раскаўся, як па драбінах, а апынуўшыся на плячох, ператвараўся ў цёплы каўнер на шыі. 110 БЕЛАРУС 2011 МАЎЧУН Анатоль У кватэры ён кожныя дзьверы быў здольны адчыніць, усюды гатоў быў улезьці. Адно месца асьцярожна абмінаў - там стаяла піяніна. Кот любіць хадзіць паціхеньку, а клявішы - пагроза ягонай цішыні... Жыў у нашай кватэры нейкі час і голуб. Той бегаў па клявіятуры піяніна і нават ахвотна... Здаралася, калі па радыё перадавалі музыку, го-луб садзіўся на прыймач і слухаў. Птушкі - стварэньні сур’ёзныя, а такса-ма таленавітыя. Часам назіраю, як стая вераб’ёў ляціць не абмінаючы сеткі - быццам яе і няма - празь дзіркі. Значыць, ляцець праз вочкі ў сет-цы трэба навучыцца... Жывучы ўжо ў Чаплінку (мястэчка на “вернутых землях” у Польш-чы), сустрэў я раз лесьніка, што ехаў на ровары, а за ім бег, стукаючы ка-пытамі па асфальце, дзік. Бег спакойна, не зьвяртаючы ўвагі на чужых лю-дзей. Умовы дазвалялі яму прывыкнуць, не баяцца. Значыць, мы ўсе маглі б у нейкай меры між сабою суіснаваць, разьвівацца, не перашкаджаць, быць патрэбнымі, асабліва мы, людзі? Аднак з пагрозамі мы сутыкаемся амаль штодзённа - пагражаюць нам і надвор’е, і насякомыя, і жывёлы, на-ват многія расьліны, бо безупынна парушаем раўнавагу ў суіснаваньні. Людзі зацікаўленыя найчасьцей у тым, што ў іх зьвязана з выбранай пра-фэсіяй, з тым, што прыносіць карысьць. Асабліва ў гарадах сувязь з прыро-даю недастатковая. I пра навакольны сьвет, а і пра саміх сябе мала што ска-заць умеем. А калі і гаворым, то, на жаль, часьценька недарэчнасьці, уск-ладняючы гэтым сабе і іншым жыцьцё штодзённае. Горш, калі людзі сьвя-дома намагаюцца сеяць пагрозу. Тут узьнікае пытаньне: чалавек - хто ён? У ваколіцы таго ж Чаплінка ў 1946 годзе, значыць, год пасьля вайны, не было птушак. Усюды там панавала нязносная цішыня. Тады, магчыма, і зьвяроў у лесе не было, але ў гэтым ня дадзена было мне пераканацца. За-тое на ніве мышыныя норы былі амаль адна ля другой. У хатах дык нават і ўдзень і ня толькі па падлозе, але і па стале, і па пасьцелі бегалі мышы. У падвалах пацукі гаспадарылі. Хапіла, што нейкі час пасьля фронту людзей не было. У Псуеўшчыне (Беларусь) тады было інакш. Немцы, зьбіраючыся ад-ступаць, наладзілі ўнутраны фронт. Перш, адтуль насельніцтва выгналі. Тых, хто не пасьпеў уцячы, везьлі ў Нямеччыну. Ваколіца апусьцела на не-калькі месяцаў. Яе ўладарамі сталі ваўкі. Калі прыйшла савецкая армія, на-ват вінтоўкі гаспадарам пазычалі, а за застрэленых ваўкоў узнагароды прызначаліся. Улетку 1945 году Івана Навойчыка з Псуі і мяне старшыня Вуглянска-га сельсавету (тав. Макаток) прызначыў для падрыхтоўкі дадзеных для “заключнай справаздачы аб выніках сяўбы пад ураджай 1945 году”. Калі мы дзеля гэтага пайшлі ў вёску Драчына (сёньня Заазёрная) і затрымаліся ў хаце першага гаспадара, празь некалькі хвілін на панадворку пачуўся крык: “Воўк, воўк!” За вакном мы ўбачылі сапраўды ваўка, які ўцякаў з авечкаю на хрыбце. Навойчык меў у кішэні пісталет, выбег на двор і пачаў страляць. Воўк спалохаўся і пакінуў авечку, але сам уцёк. Сусьветная вайна скончылася, але ці на нашай зямной кулі бывае час бяз войнаў? Зрэшты, шмат прычынаў для эмоцый сама прырода дастаўляе безупынна: землятрусы, паводкі, эпідэміі... Мільёны людзей паміраюць з гэтых прычынаў. А за гэта адныя высокапастаўленыя другіх абвінавачва- БЕЛАРУС 2011 111 МАЎЧУН Анатоль юць, павялічваючы сваё багацьце. Дык хто стварае пагрозу для існуючага пакуль што сьвету? Чалавечыя неўтаймаваныя інстынкты? Недальнабач-насьць? Ненасытная хцівасьць? Каля Доўгага возера - самага глыбокага ў Беларусі - знаходзіцца вёс-ка Доўгае. Каля гэтай вёскі захаваліся сьляды могілак тысячагадовай даўніны. Цікава, ці нашая зямля і жыцьцё на ёй пратрываюць наступнае ты-сячагодзьдзе, калі зь ейнага нутра выцягваюць усё, што там знаходзіцца? Быццам наіўнае пытаньне, а дзе доказ, што наіўнае? Ці ж не існавалі гарады і велізарныя краіны, якія з часам апынуліся на дне акіянаў? 112 БЕЛАРУС 2011 РЫЖЫ Эмігідыюш РЫЖЫ Эмігідыюш (архіяпіскап Юры) нарадзіўся 5 жніўня 1933 году на хутары паблізу вёскі Латыгала Пастаў-скага павету Віленскага ваяводзтва (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай воб-ласьці). Зь сям’і “ворагаў народу”. У 1946 годзе быў фактычна дэпартаваны ў Польшчу. Ад 1976 году жыве ў ЗША. У 1977 пачаў душпастырскую службу. У 1993 упершыню пасьля амаль паўвекавога выгнаньня наведаў Бела-русь. Затым прыяжджаў у родны край кожны год. Рабіў гэта 10 гадоў запар. 3 ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле ўладыкі Юрыя на Бацькаўшчыне адра-дзілася і дзейнічае Беларуская Аўта-кефальная Праваслаўная (Народная) Царква. Так, у 1994 годзе пачаліся бо-гаслужбы ў менскім прыходзе сьвятой Эўфрасіньні Полацкай. У 1995 — у Менску высьвячаецца япіскап, выхо- дзіць з друку першы нумар царкоўнага інфармацыйнага бюлетэню ‘То-лас царквы Беларускай”. 1996 — пераход ва ўлоньне БАП(Н)Ц прыходу сьвятога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона зь Ліды. Пачатак дзей-насьці прыходу і адбудовы старажытнага храму ў гонар найсьвяцейшай маці Божай у Сёмкавым Гарадку. Адкрыцьцё прыходу ў старадаўняй Па-кроўскай царкве вёскі Строчыцы пад Менскам. 1997 — у новазбудаванай капліцы адчыняе дзьверы прыход сьвятога Кірылы Тураўскага ў Слоніме. 1999 — пачатак службы і будаўніцтва свайго храму ў прыходзе сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у пасёлку Пагранічны на Гарадзеншчыне. 2000 — утвараюцца царкоўныя суполкі ў Гародні і Зэльве. 2002 — пачынае дзей-нічаць прыход сьвятога Юр’я ў вёсцы Шчомысьліца Менскага раёну. На жаль, сёньня бальшыня гэтых беларускіх хрысьціянскіх асярод-каў зьнішчаная ўладамі або існуе ў глыбокім падпольлі. Эмігідыюш Рыжы ў 2003 годзе напісаў і выдаў кнігу ўспамінаў і раз-важаньняў “Мой крыж”. У 2010 годзе альманах “Беларус” апублікаваў ягонае апавяданьне “Тры суботы”. Шосты запавет “He забівай.” (Сых. 20.13) Споведзь Божа мой, як жа тут хораша! Якая прыгажосьць! А як жа ж жыць хо-чацца!.. БЕЛАРУС 2011 113 РЫЖЫ Эмігідыюш Сонца новага дня паволі падымалася над Бугам, залівала ўсё наваколь-ле ўрачыстым чырвона-залатым сьвятлом. Ягоныя цёплыя промні, быццам ласкавыя рукі маці, песьцілі і сагравалі прыхвачаныя восеньскімі начнымі прымаразкамі разнастайныя прыбярэжныя расьліны. А яны, ад танюткіх трысьцінак да магутных дубоў, нібыта выказваючы падзяку за такія пра іх клопаты, сустракалі сонца, прыбраўшыся ўсвае найлепшыя бурштынавыя строі. Трава, якою шчыльна абрасло рэчышча, месцамі выходзіла на шы-рокі прастор паплавоў. Здаля гэтае неабсяжнае, хвалюемае ветрам мора асакі ды чароту нагадвала вялізную, сьпелую жытнёвую ніву, гледзячы на якую адчуваецца цяплей, быццам улетку. Побач, між кустоў яшчэ зялёнага бэзу ды дзікіх парэчак, узьбярэжжа займалі абвітыя хмелем старыя разгалістыя дрэвы. Каля самай вады сума-валі, апусьціўшы свае даўгія косы, павіслыя вярбіны. Далей, акурат у шах-матным парадку, усталяваліся векавыя дуплістыя ліпы, шапацелі лістамі-зоркамі патрыярхі-клёны. Было відавочна — гэта даўно закінуты старадаўні парк, які нагадваў усімі пакінутага сталага, але высакароднага чалавека. I ад яго, хоць і зарослага, недагледжанага, працягвала зыходзіць не падулад-ная часу і жыцьцёвым абставінам шляхетная годнасьць і самавітасьць. Крыху ўверх па плыні вады, пасярод ракі ўзвышалася значных паме-раў выспа. Яна, густа зарослая доўгай жоўтай травой і вербалозам, над якім дзе-нідзе тырчэлі рудаватыя вольхі, уся патанала ў полымі ранішняга сонца. Падавалася вачам вялізнай, смачнай, шчодра напханаю разынкамі, падрыхтаванай да выпяканьня велікоднай булкай на прыпечку. Міжволі наляталі сьветлыя ўспаміны пра дзяцінства ды родны дом. Уздоўж той “смачнай” выспы, на супрацьлеглым беразе цёмна-зялё-най стужкай да вады падступаў велічны хваёвы лес. Ягоную мужчынскую строгасьць, нібы ўсьмешкай, зьмякчалі вясёлымі жоўта-барвовымі ўкрапі-намі бярозы ды асіны. Але, бадай, галоўнымі дамінантамі прыгажосьці гэтай восеньскай ра-ніцы былі вада і неба. Вады, куды вокам ні кінь - багата. Якраз насупраць да Буга далучаецца ягоны левы прыток Лівец - рака не шырокая, але до-сыць паўнаводная. Фактычна, з-за выспы, якая падзяліла Буг на два рука-вы, атрымалася, што ў гэтым месцы сыйшліся аж тры ракі. Таму вада бур-ліла, пенілася, закручвалася ў шматлікія віры. Яе вясёлы шумлівы гоман падакампанэмэнт лёгкага бадзёрага ветрыка нагадваў нястройны пацешны дзіцячы хор. Сьпевы дзетак, вядома ж, не мудрагелістыя, але зазвычай шчырыя, прасякнутыя радасьцю і дабрынёй. Асабліва ж уражвала і захапляла рачная вада найдакладнейшым ад-люстраваньнем усёй прыгажосьці і мастацкай дасканаласьці навакольнага пэйзажу. Тут і строгі лес з усьмешкаю, і старадаўні шляхетны парк, і выспа-булка, і залатое мора прыбярэжнай травы, здаецца, нават водар сьвежага паветра можна пабачыць. Але больш за ўсё на гэтым шэдэўры красавалася неба. Пурпуровае на ўсходзе каля сонца, далей пунсовае, залацістае, жоў-тае, белае, блакітнае і на самым захадзе нават шэра-сіняе. I чыстае-чыстае - ані воблачка. Яно панавала ў водным люстры, яно панавала над усім...