Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
- Божа! Можа, адсюль пачынаецца рай? I я ўжо бачу “...чыстую ва-ду ракі жыцьця, сьветлую, як быццам крышталь...” (Адкр. 22.1) - пра-неслася думка ў маёй галаве.
114
БЕЛАРУС 2011
РЫЖЫ Эмігілыюш
Узьнёслыя пачуцьці перапаўнялі сэрца. А душа, мая душа, якая нале-жыць Госпаду, птушкаю ірвалася ў неба, ірвалася да Яго - свайго Гаспада-ра. Хацелася выпрастаць крылы, але...
Крылы, мае рукі, нібы спаралізаваныя, заставаліся нерухомымі. Яны, з хрустам заламаныя за сьпіну, скручаныя да крыві сталёвым дротам, нават не балелі. Здавалася, што жыцьцё ўжо пакінула іх.
- Крууу-гом! - зарычэў на мяне ззаду, як галодны крыважэрны леў, сьмершаўскі лейтэнант па прозьвішчы Рынатаў, які кіраваў расстрэльнай камандай. (Галоўнае ўпраўленьне контрвыведкі “СЬМЕРШ" Народнага камісарыяту абароны СССР. Пераўтворана з Упраўленьня асабовых аддзе-лаў НКВД 19 красавіка 1943 г.)
Стоячы на самым краі крутога падмытага вірамі абрыву, я зь цяжкась-цю адарваў вочы ад краявідаў і павярнуўся да ракі сьпіною.
- Ну што, Пыск? Шлёпнем мы цябе зараз. Усьміхаесься? Ад страху звар’яцеў? I дзе ж твой Бог? Чаму не бароніць цябе? - зноў падаў голас палкавы асабіст.
- На ўсё воля Божая. А Бог тут ёсьць. Ён усюды. Ён ва ўсім. Няўжо вы ня бачыце?! Ня можа быць безь Яго такой велічнай прыгажосьці наво-кал. Безь Яго ўвогуле нічога ня можа быць, - адказаў я.
- Ну хопіць разводзіць сваю рэлігійную прапаганду! Аніякі Бог, ані чорт цяпер табе не дапаможа. Хочаш жыць - аўтамат у рукі і на прысягу, - заткнуў мне рот лейтэнант.
- Свой выбар на карысьць Бога я зрабіў яшчэ да вайны, і Яму ня здра-джу! - выказаўся я ў адказ.
- Ну што ж, заставайся са сваім Богам. Нам, камуністам, каб біць Bopara ні Ён, ні ты непатрэбныя, - падвёў рысу ў кароткай палеміцы Рынатаў.
- У шарэнгу станавіся! Увага! Па здрадніку радзімы адзіночным! - ска-мандаваў лейтэнант жаўнерам і ўзьняў руку.
Наступіла працяглая паўза. На мяне глядзелі дулы трох аўтаматаў. Людзі маўчалі. Весела гаманіла вада зь ветрыкам. Прайшла хвіліна, другая. На душы ў мяне было надзіва спакойна. Усе нібыта забыліся, чаго сюды прыйшлі, і раптам...
- Агонь! - выгукнуў камандзір, рэзка апускаючы далоў руку.
Навакольле страсянуў стрэл. Напалоханая ім, з паркавых дрэў з кры-кам узьнялася вялізная, падобная да хмары, зграя варонаў. 3-за гэтага ва-кол нават пацямнела. Вайскоўцы, апусьціўшы зброю, пачалі гучна рага-таць. Асабліва вышчараўся лейтэнант. Іхны гістэрычны рогат зьліваўся з карканьнем спужаных птушак у нейкую жудасную какафонію. Здавалася, разьюшаная нячыстая сіла шалела і лютавала побач.
I сапраўды, бушаваць у д’ябла нагода была. Прыклаўшы праз сваіх пама-гатых бязбожнікаў са СЬМЕРШу процьму намаганьняў і страціўшы час, ён так і ня здолеў атрымаць у свае брудныя кіпцюры маю хрысьціянскую душу.
Расстрэл аказаўся імітацыяй. Кулі наўмысна праляцелі над маёй гала-вой. Мяне прывялі назад у полк і зноў замкнулі ў склепе. Дзякуй Богу - я застаўся жывы. Значыць, патрэбны яшчэ Яму на гэтым сьвеце, сярод гэтых людзей.
Назаўтра, недзе пад абед, я, падперазаны і ў наваксаваных ботах стаяў перад Рынатавым. Побач зь ім за адным сталом сядзеў польскі паручнік.
БЕЛАРУС 2011
115
РЫЖЫ Эмігіаыюш
Лейтэнант кіўнуў, і паляк пачаў задаваць мне пытаньні. Яго цікавілі падра-бязнасьці маёй вайсковай падрыхтоўкі 1928 году ў Войску Польскім, мая адукацыя, месца народзінаў і жыхарства. Падавалася, праўда, што ўсё гэта ён ужо ведаў ад савецкіх асабістаў і гутарыў са мною з-за патрэбнай фар-мальнасьці. А можа, яго цікавіла якасьць маёй польскай мовы?
-	Ну, а сьмерці пан сапраўды не баіцца? - пасьля паўзы спытаў з усь-мешкаю польскі афіцэр.
-	Галоўнае - быць заўжды з Богам. Калі ты верыш у Яго, любіш Яго, жывеш па Ягоных запаветах, то баяцца ня трэба нічога і нікога. Хрыстос уваскрос пасьля сьмерці, паказаўшы, што і мы, дзеці Божыя, уваскрэсьнем таксама.
-	Добра, Пыск. Нашыя савецкія сябры кажуць, што ты не бярэш у рукі зброю. Будзеш у нас санітарам! - скончыў загадам паручнік. Дарэчы, па-ручнік той, як я пазьней даведаўся, толькі ў красавіку вызваліўся з савец-кага канцлягеру.
Празь дзьве гадзіны я ўжо пераапрануўся ў польскую вайсковую фор-му.
У пачатку студзеня 1945 году савецкія войскі разам з польскімі вайско-вымі аддзеламі, нарэшце, пасьля чатырох месяцаў падрыхтоўкі, пачалі су-праць немцаў гэтак званую Вісьленска-Одэрскую апэрацыю. Гэта была крывавая бітва за канчатковае выгнаньне немцаў з Польшчы.
Выбухі снарадаў, роў танкавых і самалётных матораў, кулямётныя і аўтаматныя стрэлы не маглі заглушыць крыкі і стогны тысячаў параненых байцоў. He адную сотню зь іх я выцягнуў на сабе з-пад агню. Ратаваў як мог. Перавязваў раны і апёкі, накладваў шыны на перабітыя ногі, імкнуўся да кожнага данесьці эвангельскую вестку - далучыць да Бога. Шмат хто каяўся. Са сьлязамі ў малітвах прасіў Госпада дараваць грахі, прыняцьу лік дзяцей Божых. За тыя франтавыя пропаведзі асабліва былі мне ўдзячныя цяжкапараненыя. Яны ж у любы момант маглі памерці. Так я і “ваяваў” аж да самага канца вайны. Маёй зброяй былі насілкі, санітарская сумка ды Слова Божае. 1 я перамог.
А за ўсё гэта вялікаму і міласьціваму Богу слава і падзяка на вякі веч-ныя. Амін.
Пачатак
А пачалася гэтая трагічная гісторыя са шчасьлівым канцом у заходне-беларускай Вялейцы. Жыў тут са сваёй жонкай Натальляй мой сваяк Міхась Пыск, чалавек сьціплы, добры і вельмі набожны. Быў ён сынам цар-коўнага панамара з навакольнай вёскі Більцэвічы. Таму і мянушку меў -Папкоў. На хлеб зарабляў сумленнай шавецкай справай. (Дарэчы, з роду більцэвіцкіх Пыскаў паходзяць праваслаўныя сьвятары - Нічыпар Пыск (1905 - 1995 гг., БАПЦ) і Сяргей Пыск (нарадз. у 1988 г., РПЦ) - унук род-нага брата Міхася).
Перад вайною сям'я Пыскаў далучылася да суполкі хрысьціянаў-бап-тыстаў, якая і цяпер існуе ў Вялейцы. Муж і жонка штотыднёва наведвалі багаслужбы, вывучалі Біблію, чым маглі дапамагалі бедным, прытулілі дзяўчынку-сірату. У гэты час ярка праявіўся талент Міхася як музыкі і Mac-
116
БЕЛАРУС 2011
РЫЖЫ Эмігідыюш
така. Ён ствараў духоўныя гімны, кіраваў царкоўным хорам і аркестрам, ву-чыў музыцы дзяцей і выдатна маляваў пэйзажы.
Напрыканцы траўня 1944 году, калі немцы пад націскам саветаў адсту-палі па ўсіх напрамках, па Вялейцы чорнай хваляй пракацілася аблава. Людзей хапалі з раніцы да вечара. Папаўся і Міхась з жонкаю. Без усялякіх камэнтароў усіх запхнулі ў таварныя вагоны. Ноччу цягнік рушыў на захад. Ехалі марудна. Гадзінамі прастойвалі.
На трэці дзень, недзе пад вечар, вагоны здрыгануліся ад рэзкага тарма-жэньня. Яшчэ ня сьціхла скрыгатаньне жалезных колаў аб рэйкі, як цягнік з усіх бакоў апынуўся пад шчыльным аўтаматна-кулямётным абстрэлам. Людзі ў вагонах-цялятніках застылі ў напружаньні. Праз хвілін дзесяць стрэлы заціхлі. Звонку чулася польская гаворка. Дзьверы пачалі адчыняц-ца. Вялейчукі высыпалі з вагонаў.
Гэты напад на цягнік зьдзейсьнілі польскія партызаны. А адбылося гэ-тае вызваленьне каля ўзарванага моста праз рачулку Брок, непадалёк ад Вострава Мазавецкага. Нашым людзям было загадана хутчэй уцякаць з Taro месца.
Блізу тысячы чалавек празь якія чвэрць гадзіны так разьбегліся па ле-се, што побач зь Міхасём і Натальляй ужо нікога не было. А яны ішлі, як кажуць, куды вочы глядзяць. Выйшлі да хутара. Затаіліся. Немцаў не відаць. Убачылі, жанчына завіхаецца па гаспадарцы. Аглядаючыся, падый-шлі да яе.
Пані Зося аказалася добрым і спагадлівым чалавекам. Прытуліла сям’ю Пыскаў аж да прыходу савецкіх войскаў у канцы жніўня. Дарэчы, жанчына моцна рызыкавала. У гэтым раёне знаходзілася некалькі канцэн-трацыйных лягераў, у тым ліку і сумнавядомы “Шталаг-324”. Часта здара-ліся аблавы на лягерных уцекачоў, немцы прачэсвалі лес, аглядалі хутар-ныя пабудовы.
Чатырнаццатага верасьня Міхась з жонкаю пачалі зьбірацца дамоў. Гаспадыня сабрала ім у дарогу невялічкую торбачку зь ежай, наліла бутэ-лечку малака. He пасьпелі разьвітацца, як убачылі, што хутар акружаюць савецкія жаўнеры. Іх было чалавек каля трыццаці. Трое з аўтаматамі напе-равес падскочылі да Пыскаў і пані Зосі, загадалі падняць да гары рукі. Гру-ба абшукалі, вывернулі на зямлю ўсё з торбачкі. Выхапіўшы дакумэнты, пагналі, тыцкаючы аўтаматамі ў рэбры, да машын, якія былі схаваныя ў ле-се.
- Хто яшчэ ёсьць на хутары? - было першым пытаньнем старэйшага лейтэнанта, які кіраваў гэтай, як цяпер называюць, зачысткай.
Атрымаўшы адказ і зразумеўшы, каму належыць гэтая сялянская сядзіба, гаспадыню адпусьцілі. Пані Зося ціха плакала, убачыўшы, які вэр-хал нарабілі вайскоўцы ўейным доме. Павыкідалі бялізну з шафы, дзе-нідзе паднялі падлогу, нават вазоны перавярнулі. Хлеў быў расчынены, у склепе ўсё параскідана. Адно добра - нічога не прапала.
А Міхасю з Натальляй загадалі лезьці ў кузаў і пад канвоем прывезьлі ў адзін з былых нямецкіх канцлягераў. У гэта цяжка паверыць, але тое гор-кая праўда. На тэрыторыі Польшчы і Нямеччыны шматфашыстоўскіхляге-раў сьмерці працягвала функцыянаваць і пасьля заняцьця гэтых краінаў са-вецкімі войскамі. Цяпер яны працавалі пад эгідаю СЬМЕРШу, выконваю-
БЕЛАРУС 2011
117
РЫЖЫ Эмігідыюш
чы ролю фільтрацыйных установаў і турмаў. У іх зьмяшчалі савецкіх гра-мадзянаў, якія вярталіся дамоў з палону і прымусовай працы ў Нямеччыне. У далейшым жа там трымалі і катавалі ідэалагічных праціўнікаў камуніс-тычных марыянеткавых рэжымаў, што атрымалі ўладу ў Варшаве ды Бэрліне. Так, у вядомым на ўвесь сьвет Бухенвальдзе ўжо пасьля вайны за кратамі пабывала звыш 60 тысячаў гэткіх вязьняў.
Пыскаў хутка зарэгістравалі і разьвялі па розных бараках. Яны ня ве-далі, што ў наступны раз пабачацца толькі праз год - у верасьні 1945.
Барак, у якім аказаўся Міхась, быў перапоўнены. На ніжніх нарах людзі сядзелі па двое, па трое. Шмат хто ляжаў на зямлі, падаслаўшы аха-пак старой саломы. Звычайна ў турмах вязьні цікавяцца папаўненьнем, пы-таюцца ў новага зэка - хто такі? Адкуль? За што? Што робіцца там - за ка-лючым дротам? Гэтыя ж толькі глянулі скоса і працягвалі моўчкі сядзець, хто ляжаць, на сваіх месцах, нібыта баючыся іх згубіць.
Людзі, канешне, праглі любой інфармацыі з волі, але вельмі баяліся сьмершаўскіх агентаў, што маглі быць побач. Любы, нават неабгрунтаваны данос, любое нязначнае падазрэньне ў супрацоўніцтве зь немцамі часта прыводзілі да стандартнага тэрміну зьняволеньня - 25 гадоў папраўчых ля-гераў у Сыбіры ці ўвогуле да расстрэлу. Як сьцьвярджаюць некаторыя гісторыкі, праз “чысьцілішча” СЬМЕРШу за гады вайны прайшло звыш ча-тырох мільёнаў чалавек і каля чвэрці зь іх было расстраляна.