Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Назаўтра ўначы Міхася адканваіравалі ў суседні барак. Уздоўж адной сьцяны таго будынка ішоў даўгі змрочны калідор, а на другім баку знахо-дзілася зь дзясятак загарадак, утвораных дашчанымі перагародкамі. Увялі ў адну з такіх загарадак. За сталом, што ўяўляў зьнятыя з завесаў і пакла-дзеныя на скрыні дзьверы, у паўцемры сядзеў лейтэнант. Уваход у загарад-ку закрыў сабою адзін з канваіраў. 3 суседніх перагародак чуліся расейскія мацюкі, енкі і стогны. Пачаўся допыт.
- Прозьвішча?
- Пыск.
- Імя?
- Міхась.
- Імя па бацьку?
- Мікалаевіч.
- Год нараджэньня?
- 1907.
Далей асабіста цікавіла партыйнасьць, месца жыхарства, род заняткаў і, галоўнае, зь якой нагоды затрыманы і ягоная жонка апынуліся ў Польш-чы. Міхась без утайкі падрабязна распавёў сваю гісторыю.
- Ай-яй-яй! Міхаіл Мікалаевіч! Просты шавец, а хлусіць вы, мусіць, ад немцаў так добра навучыліся?!
- Я ніколі не гавару няпраўду. Гэта грэх.
- Грэх?! Ну дык, лічы, твая жонка саграшыла, сказаўшы, што вы, як пасобнікі фашыстаў, уцякалі на захад ад справядлівай кары савецкага наро-ДУ-
- Вы жартуеце. Натальля такога ніколі ня скажа.
- Ну глядзі - мы ўсё праверым.
Зноў нары. Пацягнуліся дні і ночы трывожнага лягернага жыцьця.
118
БЕЛАРУС 2011
РЫЖЫ Эмігідыюш
Кожны дзень некага дапытвалі, некага адпраўлялі ў Сыбір, а каго, проста пад сьцяною барака, і расстрэльвалі.
Недзе праз тры тыдні Міхася разам з дванаццацьцю зэкамі пасадзілі ў крытую машыну і павезьлі зь лягеру. Усіх палохала невядомасьць. За паўгадзіны прывезьлі на тэрыторыю нейкай вайсковай часткі. Як потым да-ведаліся, гэта быў стралковы полк. Выдалі абмундзіраваньне, памылі ў лазьні і, самае прыемнае, далі есьці. Пасьля была гутарка з палкавым зам-палітам. Падпалкоўнік расказаў, як пасьпяхова Чырвоная армія пад кіраў-ніцтвам мудрага і вялікага палкаводца Сталіна гоніць немцаў на ўсіх фран-тах. Павіншаваў усіх з тым, што і ім выпаў вялікі гонар прыняць удзел у канчатковым разгроме ворага і далучыцца да вялікай перамогі.
- Ну, а празь некалькі дзён, таварышы, вы ўрачыста, са зброяй ў ру-ках, прымеце перад строем палка вайсковую прысягу. Пытаньні ёсьць? -скончьіў свой выступ зампаліт.
- Есьць, таварыш падпалкоўнік, - выгукнуў Міхась.
- Слухаю.
- Я, як хрысьціянін, ужо прысягнуў Богу. Я не магу парушыць ягоны запавет “He забівай”. Я не магу ўзяць у рукі зброю.
- Што за бязглузьдзіца?! Сярэдзіна дваццатага стагодзьдзя, а ён пра нейкага Бога. Няма Яго, гэта яшчэ Ленін казаў.
- He! Бог ёсьць, быў і будзе заўжды!
- Калі кожны з вас заб’е хоць аднаго ворага, то і вайна хутчэй скон-чыцца, наступіць мірнае жыцьцё. Вось да чаго трэба імкнуцца.
- Ворагаў неабходна любіць, а не зьнішчаць. Так раіў Хрыстос. Калі б усе так думалі і дзейнічалі, то і войнаў аніякіх не было б.
- Ну ўсё, хопіць. Усім разыйсьціся! А ты, “божы чалавек”, пойдзеш са мною да Рынатава. Нашыя палкавыя сьмершаўцы пакажуць табе дарогу ў рай.
Асабовы аддзел месьціўся ў невялікім крытым чарапіцаю цагляным дамку. Вартавы на ўваходзе, прыклаўшы да скроні руку і выпнуўшы грудзі, застыў перад падпалкоўнікам. Зампаліт і Міхась зайшлі ў будынак і, зрабіўшы два крокі праз малюсенькі калідорчык, апынуліся ў вялікім сьвет-лым пакоі. Насупраць уваходу стаялі два грувасткія пісьмовыя сталы, жа-лезны сэйф у куце, канапа ля печкі і вялізны партрэт Сталіна на сьцяне.
3-за стала, як бы зь неахвотаю, прыўстаў лейтэнант. Гэта і быў той Ры-натаў, якім страшыў Міхася зампаліт.
- Ну вось, Шаміль, разьбірайся. Радзіму бараніць не жадае - за Бога свайго схавацца хоча, - нават не павітаўшыся, выпаліў падпалкоўнік.
- А, мабыць, сяктант. Пазаўчора на сэмінары ў дывізіі нас пра такіх інструктавалі. Нічога, пасядзіць у склепе - адумаецца. А не, дык на той сьвет заўтра адправім. За намі не заіржавее, сьмеючыся адказаў лейтэнант.
Міхася пасадзілі ў склеп. Звычайны склеп, дзе сяляне захоўваюць са-давіну ды гародніну. Аніякіх прыкметаў ежы там, зразумела, не было. Толькі сырасьць, холад ды апраметная цемра. Але ж ён ня зьмерз. Яму і есьці не хацелася. I страху не адчувалася. Бог падтрымліваў яго фізычна і духоўна.
Што робіць Хрысьціянін, калі ведае, што заўтра ягоны апошні дзень на гэтай зямлі?! Канешне, моліцца. I Міхась шчыра маліўся. За сябе, каб хапі-
БЕЛАРУС 2011
119
РЫЖЫ Эмігілыюш
ла духу вытрываць выпрабаваньні да канца. За братоў і сёстраў у Хрысьце. За блізкіх сваіх. За ворагаў сваіх прасіў падобна Ісусу: “Войча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць" (Лк. 23.34). Хацелася Міхасю жыць? Безу-моўна, хацелася. I пра гэта казаў ён Богу. Але, як і Хрыстос перад Галго-фаю, Міхась даверыў сябе Айцу Нябеснаму: "Войча мой! Калі ня можа чаша гэтая абмінуць мяне, каб мне ня піць яе, няхай будзе воля Твая" (Мц. 26.39-41).
А тым часам палкавыя сьмершаўцы пры ўдзеле намесьніка камандзіра палка па палітычнай частцы вырашалі складаную задачу - што рабіць з баптыстам. Забіць, канешне, было б прасьцей за ўсё. Можна і без трыбуна-лу прыдумаць якую-небудзь нагоду - за спробу ўцячы, напрыклад. Тым больш, што ў ваенны пэрыяд з тымі, хто па рэлігійных перакананьнях ад-маўляўся прысягаць бальшавіцкай імпэрыі і браць у рукі зброю, доўга не цырымоніліся. Гэтых хрысьціянаў маглі без суду і сьледзтва ня толькі рас-страляць, але, здаралася, закопвалі жыўцом, тапілі скопам разам з баржай у Чорным моры, палілі, закрывалі ў хлявах, запорвалі штыкамі. I прысуд у 25 гадоў сыбірскай катаргі выглядаў для такіх “адмоўнікаў” найменшым пакараньнем.
Тым ня менш, многіх вернікаў гэта не палохала. Яны працягвалі лі-чыць, што лепш памерці самім, чым забіваць іншых і жыць бяз Бога. Бо са-праўды, што такое чалавечая кара ў параўнаньні з Божаю?! Як напісана ў Слове Божым: “Ня бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць ня могуць. Але бойцеся больш таго, хто можа і душу, і цела загубіць у пек-ле" (Мц.10.28).
Дык што ж перашкаджала палкавым асабістам-камуністам разабрацца зь Міхасём неадкладна? Бога яны ж, вядома, не баяліся, а чалавека забіць для іх - што камара прыдушыць.
Справа ў тым, што на апошніх нарадах “зьверху” было рэкамэндавана больш гнутка і прафэсійна праводзіць ідэалягічна-выхаваўчую працу ў вой-ску. I, самае цікавае, мякчэй, лічы, хітрэй, адносіцца да вернікаў, асабліва да прадстаўнікоў баптысцкіх, пяцідзясятніцкіх, адвэнтысцкіх і іншых па-добных сэктаў. Як потым стане вядома, гэтага патрабавалі саюзьнікі.
На той час саветы атрымлівалі велізарную дапамогу ад Амэрыкі, краі-ны, дзе пратэстанты складаюць большасьць насельніцтва. А ў дадатак, амэ-рыканскія цэрквы штогод зьбіралі для Савецкага Саюзу на сотні тысячаў даляраў гуманітарнай дапамогі.
Таму вырашылі ў сьмершаўскім дамку пад чарапічным дахам упарта-га баптыста заўтра раніцай, калі за ноч не адумаецца, напужаць расстрэ-лам. А калі ўсё роўна будзе чапляцца за свайго Бога — паспрабаваць пера-даць палякам, вайсковыя аддзелы якіх стаялі ў суседнім мястэчку. I падста-ва для гэтага была. Нарадзіўся ж Пыск у Польшчы, большую частку жыць-ця там пражыў, вайсковую падрыхтоўку ў маладосьці атрымаў у Войску Польскім.
- Магчыма, ён і прысягаў панам. Дык хай зь ім пшэкі і разьбіраюц-ца! - паставіўапошнюю кропку на той працяглай вечаровай нарадзе палка-вы зампаліт.
Ну а што былодалей, дарагія чытачы ўжо ведаюць са “Споведзі” Міха-ся.
120
БЕЛАРУС 2011
РЫЖЫ Эмігідыюш
Р. S. Узяць зброю ў рукі ў часе апошняй вайны было значна прасьцей, чым ня браць. Узяўшы зброю, ты меў шанец выжыць. Калі адмаўляўся - ты атрымоўваў амаль гарантаваную сьмерць для сябе і пакуты для сваіх блізкіх.
Адмова ад зброі ў той час - гэта ня слабасьць ці, як сёньня кажуць, “адкос”, ад арміі. Тады гэта быў подзьвіг веры, прыняцьце вянца пакутніка.
^>'$^ ^
БЕЛАРУС 2011
121
СКІБА Міхась
Міхась СКІБА нарадзіўся на Зэльвеншчыне ў 1946 годзе. У Зэльве скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе паступіу ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсы-тэт. У 1973 годзе скончыў юры-дычны факультэт. Працаваў у горадзе Слоніме на папярова-кардонным камбінаце юрыдыч-ным кансультантам, потым ад-вакатам. Сем гадоў працаваў па сваёй спэцыяльнасьці на Далё-кім Усходзе на востраве Ку-рыльскай грады Кунашыры і на Камчатцы.
3 1991 да 1999 году зноў працаваў у Слоніме адвакатам. 3 2001 году жыве ў Бэльгіі.
Квартэт
Дэтэктыўная аповесьць
Беларусь-Бэльгія, жнівень 2003 году
Надыходзіла Сёмуха. Васіль і Вера як ніколі рыхтаваліся да сьвята. Сё-лета Сёмуха для іх была надзвычайнай - яны рыхтаваліся да вясельля. Выбраны быў гэты час з разьлікам на тое, што падрасьце бычок, якога пры-вяла іхняя карміліца ў лютым, падрастуць марцовыя парасяткі. Будзе сваё мяса. Гусей і курэй яны таксама мелі і ўжо вызначылі, якіх пусьцяць пад нож.
Быў разьлік і на агародніну. Да той пары павінны пасьпець свае агуркі, радыска, салата і цыбулька. Плянавалася паслаць хлопцаў на рэчку Зяль-вянку налавіць рыбы, якой там вялося шмат і рознай. Але гэта ўжо ў самы апошні час, бо, злавіўшы рыбу хоць на адзін дзень раней, немагчыма было яе зьберагчы. Халадзільніка ў хаце не было. Іх, наогул, ня меў ніхто ў вёс-цы. Абыходзіліся па-ранейшаму: сала салілі ў скрынях, зьбітых з дошак, мя-са трымалі ў драўляных цэбрах у расоле. Усё гэта знаходзілася ў каморцы. Кумпякі, паляндвіцы і каўбасы віселі пад самай страхой на гары, ужо пра-соленыя і ўздобраныя рознымі прыправамі і абгорнутыя кавалкамі ільняно-га палатна. Таксама свайго вырабу.
122
БЕЛАРУС 2011
СКІБА Міхась
3 малаком не было праблемы. Трымалі яго ў склепе, а ў самую сьпёку, улетку, апускалі на вяроўках ці ланцугах у студню. 3 захоўваньнем харчо-вых прыпасаў клопату не было яшчэ і таму, што гэтых прыпасаў было ня-шмат. Вёска ніяк не магла падняцца. Але людзі былі задаволеныя і такім жыцьцём.
Галоўнае, каб не было вайны, пра пагрозу якой з шасьці гадзін раніцы да самай поўначы трубіла радыё. He галодныя, дзякаваць Богу, казалі, хрысьцячыся, старэйшыя жанчыны, і ім ніхто не пярэчыў.
А вось такая падзея, як вясельле, раптоўна ўздымала шмат розных праблемаў. Галоўная зь іх - амаль поўная адсутнасьць грошай у вясковага жыхара. Калгасы яшчэ не плацілі за працу грашыма. Ды і разьлік з кал-гасьнікамі адбываўся пасьля завяршэньня гаспадарчага году, пасьля пад-ліку таго, што засталося ад разьліку зь дзяржавай. Дзяржава павінна была атрымаць сваё ў першую чаргу.