Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Сьледчы ніколі не прысутнічаў пры правядзеньні падобных экспэрты-заў. He хацеў і ня бачыў у гэтым ніякага сэнсу. Экспэрт ведае сваю справу, адкажа на пастаўленыя перад ім пытаньні, усё падрабязна растлумачыць у акце экспэртызы.
Але маёр з вайсковай контрвыведкі пажадаў ягонай прысутнасьці. Ён добра разумеў маёра. Для таго цяпер вынікі экспэртызы маглі мець раша-ючае значэньне, маглі пацьвердзіць або адкінуць вэрсію, зь якою прыехаў маёр.
148
БЕЛАРУС 2011
СКІБА Міхась
Сам сьледчы быў схільны болей лічыць, што Аляксей загінуў выпадкова, а шафёру машыны ўдалося пакуль што затаіцца. Экспэрт праз хвілін двац-цаць паклікаў абодвух падыйсьці бліжэй да стала і стаў тлумачыць: пацярпе-лы быў зьбіты ударам машыны ў левае сьцягно. Аб гэтым сьведчыць мност-ва паломаў касьцей, што характэрна для траўмаў пры дарожна-транспарт-ных здарэньнях. Пры падзеньні пацярпелы не атрымаў іншых пашкоджань-няў цела. Траўма бядра сумяшчальная з жыцьцём і не зьяўляецца прычы-наю сьмерці. Сьмерць пацярпелага надыйшла ад чэрапна-мазгавой траўмы, якая была нанесеная трыма ўдарамі цьвёрдым і цяжкім прадметам, магчы-ма, мэталёвым. Кожны з гэтых удараў мог быць сьмяротным, так як кожны зь іх разбураў косьці чэрапа і мазгавую матэрыю. Пашкоджаньні ад гэтых удараў не сумяшчальныя з жыцьцём. Аб тым, што былі нанесеныя тры ўда-ры ў галаву, сьведчаць трэшчыны касьцей чэрапа. Удары наносіліся тады, калі пацярпелы ляжаў на зямлі, аб гэтым сьведчаць сьляды крыві, бачныя на целе, на фотаздымках, прыкладзеных да пратаколу агляду цела. Гавора-чы ўсё гэта, экспэрт паказваў і тлумачыў, чаму ён робіць такія высновы.
Тут мае месца наўмыснае забойства, падвёў вынік экспэрт. Падрабяз-на я ўсё падам у акце экспэртызы. Колькі выпіў алькаголю, таксама падам у акце, але пасьля лябараторных дасьледаваньняў пробаў крыві. Цяпер ужо магу з упэўненасьцю сказаць, што пацярпелы выпіў няшмат. Акт судо-ва-мэдыцынскай экспэртызы будзе гатовы не раней, чым праз тыдзень, за-вяршыў экспэрт. Давядзецца чакаць вынік лябараторных дасьледаваньняў з Горадні. Абодва, сьледчы і маёр, з павагаю паглядалі на экспэрта, і кож-ны зь іх ужо думаў аб пераменах у далейшай хадзе сьледзтва.
Маёр спытаўся, дзе знаходзіцца ваенны камісарыят. Зразумеўшы, як туды праехаць, кінуўся да сваёй машыны. Тое, што ён пачуў ад экспэрта і ўбачыў сваімі вачыма, сьведчыла пра забойства, але не зусім вязалася з вэрсіяй аб захопе Аляксея разьведкаю верагоднага праціўніка. Разьведка так прымітыўна, так неадукавана ня дзейнічае. Тут нешта іншае, разважаў маёр Бірукоў. Ён разумеў, што ўсё роўна, незалежна ад ягонай апініі, цяпер ужо машыну, што зьбіла Аляксея, будуць шукаць і апэратыўнікі вайсковай контрвыведкі.
Каля адзінаццатай гадзіны Бірукоў ужо зьвязаўся па ВЧ-сувязі з сваім кіраўніком у Смаленску. Той, выслухаўшы, адразу прыняў рашэньне: знай-сьці машыну сваімі сіламі і сродкамі, не чакаць, пакуль гэта зробіць мілі-цыя. Другога рашэньня быць не магло. Кіраўнік паведаміў, што ўжо сёньня вылеціць апэратыўная група, будуць прынятыя і іншыя захады, загадаў гру-пу спаткаць, давесьці да яе камандзіра сутнасьць справы непасрэдна на месцы, арганізаваць вышук машыны.
У той самы дзень а пятай гадзіне Бірукоў ужо сустракаў апэратыўную групу вайсковай контрвыведкі, што прыляцела вайскова-транспартным са-малётам на аэрадром цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў далёкага дзеяньня пад Баранавічамі. Гэтая група мела ўсё сваё: легкавыя машыны, сродкі сувязі, правіянт, вайсковае і цывільнае адзеньне і іншыя тэхнічныя сродкі для пра-вядзеньня апэратыўна-вышуковай дзейнасьці.
Галоўным было тое, што апэратыўная група не залежала ад мясцовых уладаў, а наадварот, мела шырокія паўнамоцтвы. Яна мела правы атры-маньня неабходнай інфармацыі адміліцыі і мясцовыхорганаўКГБ. Міліцыя
БЕЛАРУС 2011
149
СКІБА Міхась
нічога яшчэ не зрабіла, а апэратыўны ўпаўнаважаны КГБ па Зэльвенскім раёне ніякай інфармацыі ня меў.
Старэйшы групы падпалкоўнік Шчаглоў і маёр Бірукоў у панядзелак вечарам былі ў Зэльве. На гэты раз у міліцыі. Яны ўжо мелі сьпіс усіх аўта-машынаў “Волга”, зьвесткі аб іх знаходжаньні ў ноч з суботы на нядзелю. Заставалася агледзець гэтыя машыны спэцыялістам.
У гэты сьпіс міліцыяй не былі ўключаныя дзьве машыны: першага са-кратара райкаму партыі і старшыні райвыканкаму. Хутка былі правераныя амаль усе машыны, занесеныя ў сьпіс. Выключэньнем былі тыя, што вые-халі з раёну. Але аб іх ужо меліся зьвесткі. Пасьля вяртаньня будуць пра-вераныя таксама. Надзей на адшуканьне машыны не было. Пошук у Зэль-ве і раёне нічога ня даў. Шчаглоў і Бірукоў былі вымушаныя прызнаць гэ-та, дакласьці кіраўніцтву і думаць, што рабіць далей. Загад знайсьці машы-ну, што зьбіла Аляксея, ніхто не адмяняў.
Яны распрацавалі плян, паводле якога вышук машыны пашыраўся ў бок Горадні і ў бок Баранавічаў, а ад Баранавічаў - далей па ўсіх напрам-ках. Кожная гадзіна часу толькі на руку шафёру-ўцекачу. Яны гэта добра ведалі і шукалі, шукалі.
Але хто той уцякач? У Зэльве і раёне няма ніводнай “Волгі”, якая бы-ла б уласнасьцю грамадзяніна. Усе машыны належаць дзяржаўным ар-ганізацыям або калгасам. А тут такая справа, што забойца ехаў “Волгаю”. Дык хто ж ён можа быць?
Яшчэ ў аўторак папалудні ў Зэльве ўжо, акрамя маладога лейтэнанта і двух байцоў, нікога не засталося. Здавалася, што і яны тут ужо былі не-патрэбныя. Але падпалкоўнік Шчаглоў думаў інакш. Ен пакінуў гэтую ма-ленькую групу для сталай сувязі зь мясцовымі органамі міліцыі, пракурату-ры і ўпаўнаважаным КГБ па Зэльвенскім раёне. Гэтыя трое мелі машыну з сувязьзю, начавалі пры ваенкамаце.
Лейтэнант па ўласнай ініцыятыве кожны дзень з двума сваімі байцамі і з кім-небудзь зь міліцыі праводзіў час на шашы Слонім-Ваўкавыск каля Зэльвы. Зь яго ўжо пасьмейваліся ў раённым аддзеле міліцыі, неахвотна выдзялялі яму ў дапамогу міліцыянта. А ён настойліва стаяў на шашы, спы-няў машыны “Волга”, аглядаў іх, запісваў нумары і адрасы. Гэтак было і ў гэты дзень, у чацьвер.
Амаль усе мясцовыя машыны лейтэнант ужо памятаў, ведаў іхных уладальнікаў, таму спыняць іх ужо ня мела сэнсу. Лейтэнант пытаўся ў мясцовага міліцыянта, хто едзе ў той ці іншай машыне. Міліцыянт - малод-шы сяржант - некалькі месяцаў таму назадскончыў курсы “Выстрал”. Для яго было гонарам тое, што яго прызначылі для дапамогі вайсковай контрвы-ведцы. Сяржант стараўся. Зэльву і раён ён добра ведаў, бо быў мясцовым.
На гэты раз у “Волзе” ехаў чалавек, якога лейтэнант бачыў упершы-ню, але машына была ўжо знаёмая, правераная. He пасьпеў ён спытаць у сяржанта, хто гэта едзе, як той выцягнуўся і аддаў чэсьць. “Волга” праеха-ла, а сяржант, на зьдзіўлены позірк лейтэнанта стаў тлумачыць, што прае-хаў першы сакратар Зэльвенскага райкаму партыі.
Думка аб тым, што першы сакратар ехаў не ў сваёй машыне, а калгасу “Імя Леніна”, адначасова ўзьнікла ў абодвух. Ужо не чакаючы пытаньня, сяржант зьдзіўлена прамовіў: “А чаму ён паехаў не на сваёй машыне?”
150
БЕЛАРУС 2011
СКІБА Міхась
- Якая ў яго машына? - спытаў лейтэнант.
- “Волга” колеру кавы з малаком, - адказаў сяржант, задумаўшыся.
- Нумар машыны памятаеш? - з надзеяй у голасе спытаў лейтэнант.
- А як жа, - адказаў сяржант і назваў нумар.
Лейтэнант ужо трымаў аркуш паперы з нумарамі ўсіх “Волгаў”, што меліся ў раёне. Там названага нумару не было. Дзіўна, падумаў лейтэнант, што б гэта магло значыць?
А значыла гэта вось што. У сьпіс не былі ўключаны дзьве машыны: райвыканкамаўская і першага сакратара райкаму партыі. Райвыканкамаў-скую машыну інспэктар ДАІ не ўключыў па той прычыне, што яна была ўласнасьцю аблвыканкаму і ў раёне на ўліку ня значылася. А вось райка-маўскую машыну дзяржаўтаінспэктар не ўключыў у сьпіс наўмысна, ліча-чы, што сакратар райкаму партыі ня можа быць на падазрэньні і недапу-шчальна зьневажаць яго праверкаю машыны, пытаньнямі, дзе была машы-на ў ноч з суботы на нядзелю, асабліва ў ранішнія гадзіны. Але пра гэта па-куль ня ведалі.
Гэтае пытаньне лейтэнант задаў сяржанту. Той моўчкі паціснуў пля-чыма, але прыгадаў, што ўжо некалькі дзён ня бачыў машыну “першага”. Нават у райаддзеле аб гэтым нехта гаварыў.
Лейтэнант насьцярожыўся і спытаў: “Што ты аб гэтым думаеш, Дзіма?” “Нават ня ведаю, што і думаць, Ігар”, - у тон таму адказаў міліцы-янт, якому вельмі падабалася, што гэты афіцэр контрвыведкі зь ім быў на “ты”, па-простаму, і да яго стаў зьвяртацца гэтак жа, без “таварыш лейтэ-нант”.
“Ты памятаеш, якога колеру машына, што шукаем?” - запытаў лейтэ-нант. “Памятаю, такога ж, што і ў сакратара партыі”, - адказаў сяржант, баючыся нават прадоўжыць сваю думку далей.
“А ці ведаеш, дзе яна стаіць? - зноў спытаў лейтэнант. - Правільней кажучы, дзе яе гараж?” - паправіўся ён.
“Ведаю, - адказаў сяржант. - Але няўжо ты адважысься ехаць і аглед-зець яе? Гэта ж “першы”! Ты хоць гэта разумееш?” “Гэта я добра разумею, але для мяне няма ні першых, ні апошніх, у мяне ёсьць загад: знайсьці ма-шыну “Волга” колеру кавыз малаком, магчымыя пашкоджаньні... Трэба да-лей працягваць?”
Сяржант адказаў, што ня трэба. “А раз ня трэба, тады сядай у машы-ну і паказвай дарогу”, - ужо тонам загаду сказаў лейтэнант.
Па дарозе міліцыянту зрабілася неяк няёмка ад таго, што ён будзе ра-зам зь лейтэнантам правяраць машыну самаго “першага”. Ён добра памя-таў навуку аднаго старшыны, што раіў яму абыходзіць бокам раённае кіраўніцтва, асабліва райкамаўскае. Тады той сказаў: “He чапай - сьмяр-дзець ня будзе”.
Памятаючы гэтую навуку, сяржант паказаў, дзе знаходзіцца гараж, але сам туды не паехаў. Лейтэнант прыехаў да гаража, але той быў зачыне-ны і побач нікога не было. Ен зайшоў у будынак райкаму партыі і зьдзівіўся той цішыні, якая там панавала. Людзі тут рухаліся нячутна і размаўлялі амаль шэптам, нібы ў царкве.
Лейтэнант зайшоў у нейкі кабінэт і, сказаўшы хто ён ёсьць, спытаў, хто зможа адчыніць дзьверы ў гараж, дзе стаіць “Волга" першага сакрата-
БЕЛАРУС 2011
151
СКІБА Міхась
ра, што ён хоча яе агледзець. Чалавек зьдзіўлена на яго зірнуў і, не адка-заўшы на пытаньне, спытаў, ці ведае той, куды трапіў.
"Так, ведаю, - адказаў лейтэнант. - Гэта райкам партыі. Тым ня ме-ней, я хачу бачыць машыну, на якой езьдзіць “першы”. Такі маю загад”.