Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
Граблі
Сякеры, косы, вілы
Адкінутыя ўбок.
Ня тое, каб стаміліся,
Ня тое, каб саслаблі,
Яшчэ хапае сілы
Запомніць назубок,
Як продкі нашы біліся,
I перайсьці на граблі.
Мы добра вывучаем памылковыя шляхі, Каб потым паўтараць іх, ня зьбіўшыся з дарогі. Каб толькі не спазьніцца, бягуць нізы й вярхі На граблі наступаць да поўнай перамогі.
Разьбіты лоб да цемя, Варушацца глузды, Як зырка зьзяе сонейка, Як думкі вымагае.
Ну вось яна! Ня дрэмле! Прамень хабах туды!
Патрапіў! Зьбіў сутонейка, Ды не дапамагае.
168
БЕЛАРУС 2011
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
Мы проста ў прэзыдэнты сягаем ад сахі,
Мы верым абяцанкам, абіваючы парогі, Мы бачым (як ня нашыя) агульныя грахі, I не ў набат - у граблі б’ем да поўнай перамогі.
A hoc - сьвіное рыла -Расплешчаны на блін.
Ня ўнюхаць (пераняты я), Што праўда, што ілгарства Адно - не перакрыла Яшчэ адрэналін, Дзе граблі? Што? Занятыя? Пазычце хто, спадарства!
Мы уважаем цьвердзямі ўсе нашы катухі, Суседавы праблемы - не падставы для трывогі Хаваемся у бульбу, зашываемся ў імхі
I гвалцім тыя ж граблі, ну, да поўнай перамогі.
Сьціскаю зубы ў шале, Ва ўпартасьці рыплю: Спрачацца ж з аграблёвымі He па зубах зубамі, Ня ведаю, якдалей, А сёньня я малю
У Бога граблі новыя Няма? To зробім самі.
Хто ж будзе пераможцам? Можа, пройдзе час ліхі, Як скула дзесь на задніцы, і хоць нямеюць ногі, Мы ўпарта паўтараем памылковыя шляхі I месім-пляжым граблі, ну, да поўнай перамогі.
20-23 ліпеня 2009 году.
Бэрнардаў гасьцінец.
Думкі добрыя
Летні дождж, а восеньскі такі, Што паўсюль сьцюдзёна, золка, зімна, I душою нашаптаныя радкі Адгукаюцца у думках ананімна.
БЕЛАРУС 2011
169
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
Бо ў сярэдзіне і вонкі думкі добрыя, Але зграя так абсела, падалеіла -Хваласьпеў цячэ у вушы звонкі-звонкі, I што рохкае паўсюдна тут забеяла.
He бяда. Далёка да бяды.
Проста шкода, чуеш расьцярушанасьць. Летні шквар, і вось жа - халады, I з душой знаходзіць рыму здушанасьць.
А ў сярэдзіне і вонкі думкі добрыя, Але вера ў дабрыню як злая мачаха. Арабіна - сьлёз крывавых гронкі, гронкі. Гэх, начхаць бы, ды няма такога начыху...
Разарву гітарную струну.
До напяцьця, што зусім ня грае.
Я да вас гітару сьпінай разьвярну -Хай яна маўчыць, а я зайграю.
Што ў сярэдзіне і вонкі думкі добрыя, Але сьлізкая абраная дарожанька.
Шлях віецца пад нагамі тонкі-тонкі,
I марнуе свае сілы з намі Божанька...
2	ліпеня 2009 году.
Бэрнардаў гасьцінец.
Парнакапытны
Я быў зь ім на вы
А цяпер ці ніяк ці на ты.
Ён быў стырнавы
А ў штармы сябе чуў капітанам.
Акулы й кіты
He плылі да яго у ставы.
Ён меў капыты,
Але мне было гэта нязнаным.
РЭФРЭН:
Парнакапытны -
Д’яблавае зло.
Парнакапытны -
3	рожкамі чало.
170
БЕЛАРУС 2011
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
Стрэнеш, пабачыш — Можна і забыць, Бо звонку ўсё
Быццам так, як мае быць.
Рэфрэн.
Ён вёў слаўны род,
Слаўны род ад таго змагара, Што быў за народ,
Бо належаў і сам да народу.
Парода зубра,
Але дзе той зубрыны прыплод? Няма ваяра.
Ёсьць пачатак рыластага роду.
Рэфрэн.
Хоць дзеці ў яго
He гавораць на мове дзядоў -Суседа майго
Ён наўчае, як быць патрыётам.
Ніякіх сьлядоў,
Ну, яшчэ б вам сьляды, аняго, Ягоных сыноў
He відно ў Беларускіх балотах...
Рэфрэн.
Зважай, не засьні -
Ён улашчыць-прыўлашчыць цябе, Каб быць на кані,
Каб паўсюдна і ўсё пад кантролем.
I ты на гарбе
Данясеш яго да вышыні.
Ён славу зграбе,
А табе... ну як выпадзе доля...
6-7 ліпеня 2009 году.
Бэрнардаў гасьцінец.
Дамы з сабачкам
Люблю беспародных, бяздомных, чые галасы - не басы, Да радасьці шчырыя, а да нягодаў нядбакі...
У нас дварнякі - то дваровыя добрыя псы, Але й сярод іх надараюцца часам сабакі.
БЕЛАРУС 2011
171
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
Прылашчыць такога самотнай кабеты рука, А потым на шворку за костку, часінаю зь мясам. I, бачыш, дварняк, што баяўся кійка і друка, Цяпер асьмялеў і у наступ зрываецца часам.
Нібыта згадаў, што калісьці цярпеў ад кагось, Нібыта ў адплату за даўняе пырскае сьлінай.
Бывае такая дварняка-сабачая злосьць Зь вялікім дамешкам упіну й тупоты асьлінай.
I ўсё ж у душы застаецца дварняк дварняком, Ніякія зьмены ня йдуць прасьцяню у навуку, Быць можа, таму ад пароднай кабеты крадком Знаходзіць дварняк па начох беспародную суку.
/ ліпеня 2009 году.
Бэрнардаў гасьцінец.
Імёны
О так, мы патрыёты, Бо на пытаньне, хто ты?
Крычым пра Беларушчыну, А дойдзе да мяна -
Як дурні-самасейцы Сьпяшаемся ў расейцы, Ну што ж, страла запушчана, Запушчана.
Зусім не Македонскі і нат не Салжаніцын, Але нясе у неба аблуду-круцяля:
Ён быць ня змог Алесем і выпусьціў сініцу, Застаўся Аляксандрам і страціў жураўля.
Вядома, хлюпік Саша -
Ня ўся краіна наша.
Павее сьвежым ветрыкам
Па Аляксандарам,
I без маны, бяз бою
Адродзяцца сабою
Адным радком у мэтрыках
Бязь лішніх драм.
172
БЕЛАРУС 2011
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
А сёньня ходзяць цугам Іваны ды Матрёны, Серёжы, Каці, Міші і іншы гуказбор.
На беднасьць ім пасуюць жабрачыя імёны, Жабрачыя імёны - чужаччыны набор.
А хтосьці, гэта знана, Дапрэ да Чынгізхана, Альбо амухамедзіцца, Аджозэфініцца, Каб толькі адчувацца У межах іншых нацый, Каб неяк прысуседзіцца, Прыплыніцца.
Я сам калісьці блеяў у шэрагах Сер-геев, Фэкальна-сэксуальным было маё мяно, Што моцна патыхала (чым вы думалі?) - Расеяй I я, здавалася, ня ён і не яна - яно.
Кладзецца вечар золкі Сьціхаюць балаболкі, А постаці на ростанях У роздуме маўчаць.
1 сьніцца патрыётам, Якія прыйдуць потым, Сапраўднае і простае “3 чаго пачаць?”
Шэрая кардыналка
Прадмоўка: Жозэф Франсуа ле Клерк дзю Трамбей, капуцынскі ма-нах, правая рука Рышэлье, цягам 20 гадоў моцна ўплываў на кардынала. Насіў шэрую сутану, адкуль і пайшла мянушка: шэры кардынал. У наш час пад мяном “шэры кардынал” звычайна разумеюць самога Рышэлье, які меў велічэзны ўплыў на караля Францыі Люі XIII Справядлівага. Што ж да пераноснага сэнсу, то шэры кардынал - гэта той, хто дзейнічае з-за шырмы, патаёмна, у ценю, але пры тым рэальна вызначае ўчынкі фар-мальнага клраўніка.
У кожнага часу свае рэгрэсы,
I я гатовы паверыць цалкам, Згадаўшы, што колісь была папеса, Што ёсьць у сьвеце і кардыналка.
БЕЛАРУС 2011
173
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
Такая шэрая мыш-палёўка, Такая бачная, незаўважна, Трымае лялечак на вяроўках I адчуваецца дужа важнай...
3	пірацкай тактыкай абардажнай
Кожную водзіць сваёй калейкай, Кожнай складае-будуе ролі, Ды гэты тэатар вам не батлейка, Хаця Беларушчыны там даволі.
Яна заўсёды пры нейкім штабе, Найбольш падобным да камуналкі, Пэрыфэрыйная у маштабе, Гэтая шэрая кардыналка...
Нібы дзяячка, ды маргіналка.
Кажуць, паэты бяруць партрэты 3 жыцьця навакольнага. He са столі.
Кажуць, паэты, пры ўсім пры гэтым, Ані не хаваюцца у падпольлі.
Ну што ж, магчыма у самых нэтрах Схаваных сэнсаў нястрымаў-рымаў, Або у кроках радковых мэтраў, Або у барвах наўмысных грымаў Жывуць адказы... Ну што ж, магчыма...
3	двума канцамі заўсёды палка. А два канцы - гэта два пачаткі, I дзеіць шэрая кардыналка: Як ноч душа і як дзень пальчаткі.
2-3 жніўня 2009 году.
Сьвятая карова
Сьвятая карова,
Няцельная ўжо і нядойная,
Ня жонка, ня ўдова,
Але яшчэ цалкам прыстойная, Яе зачапіць
He даюць нам законы будысцкія, А буда ня сьпіць
I паўсюль сваім позіркам тыцкае.
174
БЕЛАРУС 2011
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
Мы ведаем буду -
Мы самі жывем у буданчыку,
Мы гэту спаруду
Вартуем дзядоўскім бярданчыкам,
А побач карова,
I ўсё што ні забажаволіцца, Ня супячы броваў, Дастане яна і здаволіцца.
Сьвятую карову
Ня лясьнеш ні пугай, ні палкаю.
Між нашых раговых
Яе прызнаюць нечапалкаю.
Iто не брахалка -
Ня рушце сьвятую бадлівую.
Яна нечапалка,
Хаця і даволі чаплівая.
Быкі з бугаямі
Навокал яе завіхаюцца.
Махаюць шляямі
Валы, і ў баку пасьміхаюцца -Маўляў, пахадзіце
Залёты у вас не дарэмныя -
Усе заляціце
Пад гучным мяном: пад’ярэмныя.
О, як я люблю вас, Бычкі-трацьцячкі крутарожныя, Але, як ня ў час,
He бачкі ў вас - галовы парожнія, А вашы карыды,
Каб добра угледзецца - сьмешныя. Карыды - абрыды,
Ды, зрэшты, мы ўсе не бязгрэшныя.
Хаваю гітару,
Крыху прыкрываючы сьпінаю,
Яе у ахвяру
Ня дам тым, хто пырскае сьлінаю, Маўляў, абалдуй,
Бо няпраўду сьпявае ў адкрытую...
Ды я тут жыву й
Індуізму з будызмам ня блытаю...
/ сьнежня 2009 году.
Бэрнардаў гасьцінец.
БЕЛАРУС 2011
175
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
Калі ты
Калі ты сьмелы сапраўды -Будзь сьмелым да канца.
Ня будзь залежнікам брыды, Халопам малайца, Ня дай бядзе запанаваць, А волю зьберажы.
Сябе між сьмелых пазнаваць Сваім дапамажы.
Калі ты сьмелы сапраўды...
Калі ты мудры сапраўды -Будзь мудрым да канца. Зьвязаць акордамі лады Ёсьць талент мудраца.
Дзьве процілегласьці зьвядзі Ў супольнае зьвяно, I ў самай бездані знайдзі Адно й другое дно.
Калі ты мудры сапраўды...
Калі сумленны сапраўды, Ты ў сэрцы да канца -To справядлівасьць назаўжды! Няма вышэй вянца.
Ці моцны бок, ці бок слабы -Вазьмі праўдзівы бок, Зрабі, што здолееш, абы Там быў і твой драбок.
Як ты сумленны сапраўды...
Калі, а зрэшты, што калі? Каму й дзеля чаго?
Кім ёсьць, ніколі не былі, А кім былі - ого!
Самім сабе сказаць і то!
Прызнаць ня ў змогу, не! Бо я на ўсе на сто ніхто! Ды то не пра мяне.
Калі, а зрэшты, што калі?
10 верасьня 2010 году. Бэрнардаў гасьцінец
176
БЕЛАРУС 2011
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
Перадзім’е
Восень дажджамі сьлёзнымі Шкліць у зіму дарогу, Крочым шляхамі рознымі Да аднаго парогу, Сыйдзем у плынь завейную, Сьлед замяце, засьцюжыцца, Новыя безнадзейныя Будуць зь зімою дужацца.
Белыя - чорныя Тыя пуціны торныя, Чорныя - белыя Гіблыя загібелыя.
Вось бы за той прагалінай, Вось бы за тым пракосам Лёсы на рукі ўпалі нам Неімаверным лёсам, Леглі ў дадатным роскідзе, Веду далі ў дазволе нам, Тайну прыходу поскудзі Пераказаць няўдоленым...
Марыцца, мроіцца, Казкай душа героіцца.
Мроіцца, марыцца, Існае ж не ахвярыцца.
Долу ўбор рамантыкі, Долу вясну паэзій.
Недзе ў нэтрах мантыкі Мы на тым самым сьнезе: Там, дзе абшар адсутнасьці, Там, дзе абшар няіснасьці Стрэнуцца нашы сутнасьці Ў сутнаснай рэчаіснасьці.
Хмарныя, марныя Сьцежкі жыцьця змагарныя Зьмерзлыя, зьмёршыя... Іншыя - яшчэ горшыя...
БЕЛАРУС 2011
177