Беларус 2011

Беларус 2011

115.38 МБ
* * л
Пастарайся проста выжыць, Пастарайся даляцець
Да гарачых зор у жыце, Да гаючых ценяў дрэў.
160
БЕЛАРУС 2011
СНАРСКАЯ Іна
Пастарайся разам зь ветрам Выпіць поўню, як расу.
У тваёй далоні - вечнасьць, Вецер ўплецены ў касу.
У тваёй далоні - воля, Поле белае буслоў...
Пастарайся проста выжыць, Даляцець дамоў.
* A *
Па зямлі зямное пройдзе: Правы бераг, бераг левы, А на правым - толькі поўдзень, А на левым - толькі дрэвы.
Сёньня я лягчэй пярынкі, Бо зямное толькі сэрца.
Разам зь ветрам рыну, рыну, А чужое - рвецца, рвецца...
I сьпяваць... Калі да скону Толькі вецер - ветразь золкі, Свой палёт ня ў змозе скончыць, Бо да сонца шлях бясконцы.
Дзьвіна
Вялікая рака... Яна жыве ўспамінам Пра волю срэбных крыл, паходні, ваяроў, Мінулыя вякі штандарамі ўсьцялілі Яе сівое дно, загаварылі кроў.
Сьвяшчэнная рака. Гаротніца-жывіца, Сьпяліла берагі, прыймала ўсіх сірот. Яна заве й мяне да берагіняў ніцых.
Я бачыла Анёла там. Ен плакаў пад гарой.
Доўгае чаканьне вясны
Калі сьцямнее, сьцішыцца завея,
Калі сьцямнее, запалю сьвятло
БЕЛАРУС 2011
161
СНАРСКАЯ Іна
I ў садзе сінім
на галінах-веях Пакіну ўсё,
што набыло жытло.
I ўцісну неба
ў крумкачову зрэнку Неспадзяваным
рабаціньнем шкла.
Ля чорнай прорвы
прастаю да веку, Прыкутая
сьнягамі да акна.
*	*	*
Баліць сьпіна - там будзе месца крылам, Там будзе месца ветразям спакусы, Свае нябёсы восеньню адкрыла я I вось цяпер чаўны дабром пакую.
Зязюля кукавала мне даволі, Зязюля - забабонная старая.
Я ў неба вырываюся паволі, Я ў неба за сабою не гукаю.
Галёкаць там - няхітрая навука. Навучаная здрадай і падманамі, Прашу ў твайго нацягнутага лука я He ператворваць птушак на падраненых.
Сьпіну схаваю, а руку падстаўлю.
Страла, сьвінец ўжо шкоды не наробяць, Калецтва рук мне сёньня не падстава Баяцца неба і зямлі ня помніць.
Сваё імя чытаю на скрыжалях
I крыжаной вады напіцца мушу.
Мой стрыжань вырываецца стрыжамі
I на зямлі не пакідае крушняў.
Баліць сьпіна —
Там будзе месца крылам.
*	* A
162
БЕЛАРУС 2011
СНАРСКАЯ Іна
Вугал ночы - край малітвы, Кроў дажджу, спакой самотных. У далонь зары наліта Сто грахоў маіх сьмяротных.
Сто спакус маіх адчайных Паяднаць душу і цела...
Там, дзе кнігаўка крычала, Толькі сьвечачка ўцалела...
* * *
За воляю сорак год Мы, бяздомныя, крочылі. Гінуць сарокі-саракавіны. Вочы твае, як ночы, Вусны твае - руіны.
За берагам - не сьнягі, Сьцягі гараць спарахнелыя, Быў ты мне дарагі Вострымі стрэламі.
Слаў ты мне гарады Ды з палянамі яснымі, Я ж любіла сады Птушкаю-ястрабам.
Я ж любіла жыцьцё, Цішыню бузіновую.
Ты не сукню дарыў - асьцё I віно бізуновае.
*	*	*
Дзе неба з аўчыну, Там ў сэрцы - айчына. Сірочае шчасьце -Ў людзях не прапасьці, Выжыць, ня зьнікнуць, Да здрады ня звыкнуць. А вецер - салёны.
А позірк - калёны. I жоўтыя вёрсты -Няродныя сёстры.
* A *
БЕЛАРУС 2011
163
СНАРСКАЯ Іна
He пасьпяваю жыць не для сябе, для іншых, I дарагіх людзей губляю па чарзе.
Гараць мае лясы, душу ўкрывае іней. Гарыць мая зямля -скляпеньне сноў-надзей.
He пасьпяваю жыць за хлебам, не за срэбрам I некалі сустрэць сваіх сівых сяброў. Ляціць, ляціць жыцьцё да брамы ў лютым небе. I не хапае сіл, і не хапае слоў...
Малітва
Ён упаў на зямлю
I пачаў маліцца.
I было яму так балюча
I так пякуча,
Што зямля загарэлася
I правалілася.
3	правальля ўласнай сьвядомасьці,
Зь яміны спустошанасьці і адзіноты,
3	бездані страчаных надзей і няўтоленай смагі,
Ён папрасіўся дадому,
Туды, дзе яго любяць і разумеюць.
Ніхто ня бачыў гэтага чалавека раней.
“Ён чарнец”, - гаварылі адны.
“Ён вялікі грэшнік”, - казалі другія.
“Ён прапашчая душа”, - думалі трэція...
А калі вялізная белая птушка
Расьсекла чорныя хмары моцнымі белымі крыламі, Усе, нарэшце, пазналі яго:
Калісьці ён быў вандроўнікам і паэтам.
* * *
Калі па нябёснай дарозе
Пайду новы дзень сустракаць,
А цела пакіну ў зьнямозе
На зрэбнай прасьціне ўміраць,
164
БЕЛАРУС 2011
СНАРСКАЯ Іна
Калі па дарозе адзінай, Няўмольнай, няўтольнай - жывой Апошнім радком-успамінам Я вырушу за табой, -Пазнай маё вернае сэрца, А грэшнае цела прабач, Яно так баялася сьмерці, Самотнасьці і няўдач. Наіўнае, кволае цела На вечнасьць зямную - маё, Яно так пяшчоты хацела Хаця б на імгненьне адно.
Хутка вялікі горад Прачнецца, патушыць агні, Ты мой неадольны голад На небе і на зямлі.
Гукае калядны званочак, Ляціць белы голуб дамоў, Каб недзе на зорцы паўночнай, Ты сэрца маё знайшоў.
*	* A
Дзе я здрадзіла вам, Mae любыя, сумныя вершы, На якіх скразьняках, На якіх скрыжаваньнях дарог? Вы сумленьнем былі
I любоўю адчайнай, найпершай Да зямлі і лясоў, Да сьвяшчэнных нябёсных гаёў. Дзе я здрадзіла вам, Дзе я стоган чужы не пачула, Дзе прайшла ў забыцьці, Дзе шчакой не адчула шчаку? На каленях стаю Над сырою магілай матулі, А дзяўчынка-зара Пераходзіць мой лёс, як раку.
* * *
Поўня. Вялікае неба Сьвеціць зарой адчайнай. Стане ракою глеба, Уздыме ільды плячамі.
БЕЛАРУС 2011
165
СНАРСКАЯ Іна
Зорцы сьвяціць паўночнай, Радавацца, што жывая. У крышталёвыя ночвы Падае ключ ад Рая.
Я ухаплю надзею Спраўнай сваёй рукою, I адшукаю дзьверы, I паплыву ракою...
Два небы
Два небы жывуць ў маім сэрцы - зямное і нябёснае.
Да зямнога, здаецца, я магу дакрануцца рукой або вуснамі.
Гэта здараецца тады, калі на зямлю апускаецца туман або ідзе дождж. Тады зямное неба хоча быць да мяне бліжэй, і я адчуваю яго любоў, адчуваю яго вільгаць і цеплыню, бо яно роднае, як мама і як радзіма. А калі я лячу на самалёце, гэтае зямное неба ахоплівае мяне з усіх бакоў і люляе, нібыта ў калысцы, а сонечныя зайчыкі адбіваюцца ў яго вачах. Мяккае і пяшчотнае, яно настолькі прыгожае, што дух захоплівае, і тады я напэўна разумею, што гэта і ёсьць шчасьце.
У радасьці сваёй я набліжаюся да другога Неба, таго, пра якое марыла ўсё сваё жыцьцё.
Зь дзяцінства я ведала, што недзе ёсьць іншае Неба.
Яго немагчыма пабачыць, можна толькі адчуць, вядома, калі пашанцуе. Дарогу ведае сэрца, і калі яно баліць або тужыць, гэта азначае, што я сумую па свайму нябёснаму Небу.
Неба нябёснае калі-нікалі прыходзіць у сьне ці малітве.
Яно зьвязана з адчуваньнем Бога і Божага.
Неба вучыць нас кахаць і дараваць, а яшчэ - сьвяціцца, калі асабліва добра і хочацца лётаць. Сьвяціцца - значыць аддаваць.
Мы сьвецімся, калі адчуваем у сабе Неба. Яно ніколі нас не пакідае, проста мы не заўсёды гатовы Яго прыняць. Калі гэта нарэшце здараецца, мы пачынаем сьвяціцца ў цемрыве, як ліхтары, а іншыя людзі, нібыта матылькі, ляцяць на сьвятло, якое не апальвае, а толькі робіць мацнейшымі, лепшымі. Кожны чалавек здольны праявіць Неба ў сабе, падняцца над мітусьнёй, якая нішчыць жыцьцё незваротна.
Калі побач чалавек-ліхтар, ён запаўняе сваім сьвятлом усіх, хто знаходзіцца побач і нават на вялікай адлегласьці падказвае дарогу. Гэта падарунак Неба адкрытым і шчырым душам, якія вучацца жыць сэрцам, а значыць, па запаветах дабра і любові.
ІББ
БЕЛАРУС 2011
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук (сапр. Сокалаў Сяргей) — нара-дзіўся 16.10.1957 году ў вёсцы Ас-троўшчына Полацкага раёну Віцеб-скай вобласьці ў сям’і служачых. 3 1973 году жыўу Наваполацку. Пра-цаваў сьлесарам на заводзе жалеза-бетонных вырабаў (1974 — 1976), на Наваполацкім вытворчым аб’яд-наньні “Палімір” (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976 — 1978). У 1979 годзе паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага фа-культэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а пасьля трох курсаў перавёўся на завочнае аддзяленьне (скончыў у 1985 годзе). Настаўні-чаў у сярэдняй школе № 5 Навапо-лацка (1982 - 1984, 1985 -1988), быў навуковым супрацоўнікам фі-ліі Літаратурнага музэю Якуба Ко-
ласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёну (1984 — 1985), загад-ваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага ака-дэмічнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988 — 1990).
Сябра СП СССР з 1990 году. У друку выступае з 1973 году (навапо-лацкая газэта “Хімік”). Часта выступае як аўтар і выканаўца сваіх песень. Зараз жыве ў ЗША ў штаце Нью-Джэрзі.
Граблі
Вось ужо некалькі гадоў запар пару разоў на месяц я праз электрон-ную пошту атрымліваю тыя самыя лісты з розных куткоў Беларусі: калі прыедзеш? Напішы загадзя, і мы зладзім канцэрт.
Ладны кавалак сёлетняй вясны я быў дома. Ехаў з мэтаю сядзець сід-нем у Наваполацку й займацца сямейнымі справамі. Зрэшты, так плянуеш заўсёды, й заўсёды такі плян не працуе. У выніку, яшчэ перад вылетам са Штатаў я ўжо ведаў, што дома мяне чакаюць найменш два канцэрты. Але па прылёце высьветлілася: адзін канцэрт скасаваны без тлумачэньня пад-ставаў. Проста “не”, і ўсё. Патэнцыйны глядач быў папярэджаны, ды веда-ючы, што ўсіх папярэдзіць няпроста, мы зь сябрамі выслалі да месца мерка-ванага выступу пару чалавек, якія ўсіх непапярэджаных накіроўвалі ў маю кватэру. Разам зь імі туды прыйшлі музычныя крытыкі, журналісты ды не-
БЕЛАРУС 2011
1Б7
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук
калькі сталічных бардаў. Дзякуючы апошнім сустрэча атрымалася падоб-най да нелегальных зборак савецкіх часоў, калі нязгодныя сядзелі на кух-нях і, перабіваючы шчырыя размовы на вострыя надзённыя тэмы песьнямі, думалі пра лепшае заўтра.
Удалы пачатак натхніў. Кватэрныя сустрэчы з удзелам іншых бардаў пайшлі адна за другой і ня толькі ў Менску. Ашмяна, Лагойск, Лепель, На-ваполацак... Часам, прыкладам у згаданай Ашмяне, зьбіраліся людзі й зь іншых мясьцінаў: Смаргонь, Варняны.
Адзіны дазволены канцэрт прайшоў у Менску. Яго распачаў Зьміцер Бартосік, а скончыў Андрэй Плясанаў. Усё атрымалася як найлепш, а йна-чай і не бывае, калі ў залі сядзяць твае аднадумцы й паплечнікі - людзі, якім верыш ты і якія вераць табе.
А яшчэ былі выпадковыя выступы ў кнігарні, дзе адміністрацыя сказа-ла мне, што рэпэртуар трэба ўзгадняць зь ёй папярэдне, ды ў кавярні, дзе на знак падзякі я атрымаў торт, які з прыемнасьцю падзяліў з прысутнымі.
Пад час усіх маіх выступаў я рабіў папярэднюю прэзэнтацыю яшчэ ня цалкам гатовага новага альбому “Граблі”. Апавядаў гісторыю ягонага ўзьнікненьня ды, у разе патрэбы, тлумачыў прысутным, адкуль браліся ге-роі новых песьняў. Зважаючы на вялікую цікавасьць публікі да альбому “Граблі”, я вырашыў падаць у альманах некаторыя, ужо можна сказаць, найбольш папулярныя тэксты.